Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Нутраны выгляд царквы міру Ўсходу й Захаду
Айцец Леў Гарошка ў царкве
Айцы Часлаў Сіповіч, Леў Гарошка і Ўладзіслаў Салавей служаць у царкве
Айцец Часлаў Сіповіч у царкве
Служба Божая ў царкве
Айцы Часлаў Сіповіч, Леў Гарошка і Ўладзіслаў Салавей у часе службы ў царкве
Сьвятары й беларуская грамада Мюнхэну перад царквой міру Ўсходу й Захаду
Сьвятары й беларуская грамада Мюнхэну перад царквой. У першым шэрагу стаяць зьлева направа: а. Леў Гарошка, а. Уладзіслаў Салавей, невядомы, а. Часлаў Сіповіч, хлопчык, за якім Барбара Вержбаловіч, Пётра Сыч
Арганізацыя пачастунку каля царквы пасьля службы
Пачастунак пасьля службы. Зьлева направа: а. Уладзіслаў Салавей, Барбара Вержбаловіч, Надзея Абрамава, а. ЛеўГарошка, а. Цімафей Прохараў, невядомы, а. Часлаў Сіповіч.
Пачастунак пасьля службы. Сядзяць зьлева направа: Барбара Вержбаловіч, а. Леў Гарошка, а. Цімафей Прохараў, невядомы, а. Часлаў Сіповіч
Царква міру Ўсходу й Захаду, выгляд збоку
У часе пабудовы царквы. Сядзяць зьлева направа: а. Цімафей Прохараў, Аляксандар Абрамаў-Сушынскі, сястра Натальля, Тамара (прыёмная дачка Надзеі Абрамавай)
Пікнік каля царквы
Абед у царкве. Зьлева направа: а. Цімафей Прохараў, Тамара, сястра Натальля
Каля капліцы
ймя Бога, которого прйнято поннмать йначе, й во ймя церквй, какой no суіцеству еіцё нет на земле^.
Пазьней была Алімпіяда 1972 г. у Мюнхэне, дзеля якой арганізатары зьбіраліся зьнесьці царкву. Аднак мюнхэнцы абаранілі будынак і яго стваральніка, напісаўшы зварот да гарадзкіх уладаў. Бажніца засталася на тым самым месцы. Айцец Цімафей пражыў працяглае жыцьцё, і на ягонае пахаваньне ў 2004 г. прыйшлі тысячы жыхароў гораду. Царква ж міру Ўсходу й Захаду засталася адной са славутасьцяў Мюнхэну й да сёньня3. Аднак гісторыя яе была зьвязаная ня толькі з двума пазначанымі вышэй беларусамі.
У фотаархіве Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны захаваліся здымкі зь цікавай падзеі, што выглядае ўласна на высьвячэньне царквы. Уважаючы на згадкі пра каталіцкага біскупа ў лісьце Надзеі Абрамавай-Тэадаровіч, прысутнасьць каталіцкіх сьвятароў у царкве выглядае зразумелаю. Здымкі датаваныя 27 ліпеня 1958 г. і на іх адлюстраваныя тры беларускія каталіцкія сьвятары з трох розных краінаў: а. Часлаў Сіповіч (Вялікабрытанія), а. Леў Гарошка (Францыя) ды а. Уладзіслаў Салавей (Нямеччына), а таксама шэраг вядомых беларускіх дзеячаў з тагачаснай Нямеччыны: акрамя ўласна Надзеі Абрамавай-Тэадаровіч, опэрная сьпявачка Барбара Вэржбаловіч, пісьменьнік і журналіст Пётра Сыч, працаўнік Інстытуту вывучэньня СССР Сымон Кабыш-Кандыбовіч і некаторыя іншыя. Такім чынам, можна меркаваць, што царкву айца Цімафея высьвячалі менавіта беларускія каталіцкія сьвятары.
Колькі цікавых здымкаў з жыцьця царквы захаваліся й ва ўласным фотаархіве Абрамавых, што трапіў у БІНіМ. I гэтыя здымкі, і тыя, што былі знойдзеныя ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны, публікуюцца ніжэй як гістарычныя сьведчаньні беларускай прысутнасьці яшчэ ў адным цікавым месцы на культурнай мапе Эўропы.
2 Ліст Надзеі Абрамавай-Тэадаровіч да Яніны Каханоўскай, недатаваны. Апублікаваны ў: Юрэвіч, Лявон. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. С. 149—151.
3 Гардзіенка, Алег. Беларускі след у цэнтры Мюнхена // Турнзм н отдых. №13. 2010.
Музэй
НАТАТНІК ПЁТРЫ СЫЧА
Літаратар і журналіст Пётра Сыч нарадзіўся 18 студзеня 1912 г.ув. Батурына Вялейскага павету Віленскаіі губэрні (сёньня Вялейскір-н Менскай вобл.). У1929 г. скончыў гімназію ў Вялейцы, два гады правучыўся на філялягічным факулыпэце Віленскага ўнівэрсытэту, але вымушаны быў кінуць навучаньне ды ўладкавацца на працу чыноўнікам. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газэтаў у Вільні. У1939 г. Пётру Сыча мабілізавалі ў польскае войска, трапіў у савецкі палон. Уцёк, але зноў быў арыштаваны і ў чэрвені 1940 г. пераведзены зь вялейскай у полацкую турму ды асуджаны на ю гадоў лягераў. Пакараньне адбываў у КоміАССР.
Калі пачалося стварэньне Арміі Андэрса, Пётра Сыч як былы польскі грамадзянін скіраваўся ў Сярэднюю Азію. У шэрагах Арміі прайшоў праз Іран, Ірак, Сырыю, Палестыну, Эгіпет. Браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна, баях за Анкону й Балёнію. У сваім найбольш вядомым творы — аповесьці „Сьмерць і салаўі“— Пётра Сыч якраз і распавёў пра бітву за Монтэ-Касіна.
У1946 г. жаўнерАрмііАндэрсаразам зь іншымі такімі ж апынуўся ў Вялікабрытаніі. Тут навязаў сувязь з суайчыньнікамі, стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі ды Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.Адначасова Пётра Сыч, які няблага маляваў і пісаў, стаў актыўным аўтарам і супрацоўнікам часопісу „Беларус на Чужыне“.
У1951 г. журналіст пераехаў у Мюнхэн, дзе стаў супрацоўнікам газэты „Бацькаўшчына“. На яе старонках часта можна сустрэць матэрыялы за подпісам „пс“. Тут жа ў Мюнхэне Пётра Сыч выдаваў уласны сатырычны часопіс „Шарсьцень" (1952—1954). 31954 г. быў намесьнікам галоўнага рэдактара Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне". Журналісцкая й пісьменьніцкая кар’ера не была працяглая. 20 чэрвеня 1964 г. Пётра Сыч памёр там жа ў Мюнхэне.
3 творчай спадчыны Сыча больш-менш дасьледаваная толькі аповесьць „Сьмерць і салаўі“'. Тым часам па-за ўвагай навукоўцаў застаюцца артыкулы й шматлікія фэльетоны аўтара. Арыгінальны гумар Сыча выяўляецца і ў ягоным нататніку. Гэты блізкі да фармату А5 сшытак захоўваецца ў фондах Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Паводле датаў пад некаторымі запісамі, нататнік можна аднесьці недзе да 1953—1954 гг. Тут вершы, кароткія выслоўі вядомых людзей і ўласныя Сыча, а таксама малюнкі, накіды, пераважна партрэтнага характару. На жаль, складана сёньня адназначна вылічыць, каго менавіта маляваў Пётра Сыч, але найболый імаверна, што гэта людзі з тагачаснага ягонага беларускага атачэньня: зрадыё, з рэдакцыі „Бацькаўшчыны“. Магчыма, нехта з гісторыкаў ці літаратуразнаўцаў зацікавіцца ідэнтыфікацыяй партрэтаў ды зьместам запісаў, часам даволі фрывольных.
Пётра Сыч
1	Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Артыкулы, дакумэнты. Менск: Беларускі
кнігазбор, 2004. —124 с.


/з, fv. е^П.
• Х>А»«/
f-rtf? fa-feif	шег&ві'ьге., jka^&S^s'tt
/а^ ^^с/ігу'уі?4	"о
/fiou^y ь ®Лмх,/ /'&О’,'* sLd^a^
^fhnYiJi^e е-А^'(г'Э Л* *оА-о^^,	.
ty-е& — ы*(	у
£-ts z/a-ta^ SЬ сч^і^ла »М h &>•/*.'
ірЛАЗ* t ШЛс£а<Ж?4: t/Lad-SZs tfe£s&yu...
ДРУКІ
Міхась Швэдзюк
Конглтан
КАРОТКІЯ ЎСПАМІНЫ АЙЦА МІХАІЛА БАЖАР’ЯНАВА
Bozerianow, М. Ks. Moja Odpowiedu „Ludziom Malym“. Tengeru, p/o Arusha, Tanganyika, (Africa), 1945—20s.
Я не пераймаюся судом сьвету:
Да Бога дух і думкі сьпешаць...
Бог асудзіць, уЯго праўда!
He ў людзей, што ў няведаньні сядзяць.
Айцец Міхаіл Бажар’янаў.
У газэце „Беларус", №450 і №479, а таксама ў газэце „Рунь“, №29, былі артыкулы пра сьв. пам. айца Міхаіла Бажар’янава (05.11.1911— 20.08.1946). Вернемся яшчэ раз да гэтай сьветлай асобы.
У1945 г. у лягеры Тэнгеру (Tengeru), каля мястэчка Аруша (Arusha) у Таньганьіцы (цяпер Танзанія), айцец Міхаіл Бажар’янаў напісаў машынапіс з 20 бачынаў, велічыні А4, на польскай мове, пад назовам „Moja Idpowiedz «LudziomMalym»“ („Мой Адказ «Малым Людзям»“). У лягеры Тэнгеру былі польскія грамадзяне, якія выехалі з СССР у 1942—1943 гг., сярод іх — беларусы ды ўкраінцы. 3 тэксту выглядае, што а. Міхаіл меў намер выдаць брашурку аб варожым настаўленьні палякаў да праваслаўных у лягерах у Афрыцы.
Айцец Міхаіл апісвае адносіны палякаў і польскага ўраду да яго асабіста, да ягоных сваякоў, да нацыянальных меншасьцяў і да праваслаўя ў Полыпчы да 1939 г., апавядае пра жыцьцё ў ссылцы ў СССР (1940—1942) і адносіны палякаў у Іране ў 1942—1943 гг. Машынапіс пачынаецца наступна:
„Нацыянальныя й рэлігійныя суадносіны ў Польшчы пакідалі жадаць нашмат лепшага. Можна рызыкнуць сьцьвердзіць, што яны
Айцец Міхаіл Бажар’янаў
былі вельмі крыўдныя для меншасьцяў. Той, хтпо жыў на Крэсах [Усходняя Польшча 1921—1939 гг. — М. Ш.], той добра ведае спосабы й сродкі, якімі імкнуліся „за ўсялякую цану“ вынарадаўляць меншасьці, мэтаю чаго было штучнае „павялічваньне польскасьці“ свайго краю. Для меншасьцяў гэта надзвычай памятныя хвіліны страшнага пэрыяду, акрамя мілагучных назоваў, як „пацыфікацыі" меншасьцяў і „рэвіндыкацыі“ [пазоў аб звароце страчанай уласнасьці, маёмасьці. — М. Ш.] праваслаўных цэркваў. Колькі ж то кроўных сьлёзаў праліў праваслаўны народ у Польшчы, можа сказаць толькі той, каму лёсы гэтых людзей не абыякавыя. Дык няма нічога дзіўнага, што такога кшталту ўчынак чальцоў тагачасных урадаў і асаблівая гарлівасьць некаторай часткі польскага грамадзтва, якая ня мела нічога супольнага з „пацыфікацыяй“ ці„рэвіндыкацыяй“, — зьнеахвоцілі меншасьць да ўрадаў Рэчы Паспалітай, якія змушаліяе (меншасьць) часта да самаабароны, а ня раз да супрацьдзеяньня. Верасьнёўская [1939 г. — М. Ш.] трагедыя паказала ў сваёй яскравай паўнаце тую вялікую бездань, якая была выкапана паміж польскім грамадзствам і меншасьцю цягам 1918—1939 гадоў...“
I далей а. Міхаіл апісвае розныя крыўды, якія ён сам і ягоныя сваякі зазналі ад палякаў.
Бацькі а. Міхаіла мелі дамы ў Вільні й тры маёнткі ў перадваеннай Польшчы. Адзін, каля Вільні, называўся Дукішкі-Пакроўскія. Там, у гародзе, была праваслаўная царква й магільнік, дзе былі пахаваныя родныя а. Міхаіла. Гэты маёнтак у 1922—1923 гг. быў незаконна адчужаны (экспрапрыяваны, распарцаляваны й прададзены за вялікую цану), але ў актах запісалі, што Бажар’янавым належыць кампэнсацыя. Кампэнсацыі яны не дасталі.
У1923—1924 г. у адной частцы маёнтку разьмясьціліся польскія жаўнеры, якія дайшлі да таго, што „царква была цалкам спустошаная, аўтар паломаны, іканастас іЦарская брама разьбітыя, абразы сьвятых наўмысна парэзаныя альбо паламаныя". Гэтыя ж хуліганы-бязбожнікі спрафанавалі магілы родных а. Міхаіла, пахаваных там: ягонай маці, дзеда (генэрала царскай арміі й героя Крымскай вайны), бабкі й цёткі. Абурэньне выклікае ў чытача гэты разьдзел.
У1923—1924 гг. польскія ўлады імкнуліся канфіскаваць іхны маёнтак Трабы-Запольцэ ў Валожынскім павеце. Але пасьля вялікага хабару чыноўніку маёнтак застаўся ў бацькі а. Міхаіла.
У1924—1926 гг. на прапанову павятовых старастаў у Браславе й Дзісьне ўлады распачалі справу аб канфіскацыі маёнтку бацькі пад назовам Паўлінава. А рабілася гэта пад шыльдаю падзелу маёнтку між малазямельнымі людзьмі. Аднак у тым жа часе блізкія маёнткі, і то болыныя, якія належалі польскім памешчыкам, не былі адчужаныя... У канцы Вярхоўны адміністрацыйны трыбунал у Варшаве не дазволіў далейшае адчужэньне.