16 Маецца на ўвазе апошні выдадзены ў Мюнхэне нумар „Запісаў БІНіМ“, №5 (н). Ад 16 красавіка 1974 г. я быў супрацоўнікам Беларускай рэдакцыі Радыё „Свабода“. Пакінуў яе ў красавіку 1989 г. у сувязі з выхадам на пэнсію. Для беларускіх радыёперадачаў пісаў у асноўным скрыпты на тэматыку гісторыі Беларусі. Жывучы ў Мюнхэне, дзе мая сям’я атрымала ў 1968 г. нямецкае грамадзянства, я зноў паспрабаваў абараніць доктарскую дысэртацыю ў Мюнхэнскім унівэрсытэце. Цяпер на тэму „Паўстаньне ў Беларусі 1863—1864 гг.“. Запісаўся на філязофскі факультэт 26 красавіка 1965 г., але перад гэтым на працягу году давялося чакаць на паведамленьне з дэканату адносна таго, колькі мне залічаць сэмэстраў навучаньня ў Лювэнскім унівэрсытэце. У гэтым часе ўдакладняў таксама з сваім прафэсарам-апекуном тэзісы й тэматычны падзел дысэртацыі. Гэта быў прафэсар Георг Штатмюлер, і ён узначальваў Сэмінар гісторыі Ўсходняй і Паўднёва-ўсходняй Эўропы. Прафэсар пацікавіўся, якое я маю матуральнае пасьведчаньне, і я змушаны быў прызнацца, што, фактычна, у мяне няма „вялікай латыні“. Пра гэта прафэсар і напісаўу дэканат, папрасіўшы праверыць там важнасьць гэтай маёй матуры. 3 дэканату адказ я атрымаў толькі ў травені 1966 г., у якім паведамлялася, што з маім матуральным пасьведчаньнем яны яшчэ не пазнаёміліся, але, каб быць дапушчаным да абароны доктарскай дысэртацыі, кандыдат павінен мець „6 гадоў латыні“. Пасьля гэтага я таксама напісаў ліст у дэканат, у якім тлумачыў, што два гады вывучаў латынь у Беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу, а ў Лювэнскім унівэрсытэце на працягу трох сэмэстраў меў практычныя сэмінарскія заняткі, падчас якіх разьбіраліся й тлумачыліся лацінскамоўныя тэксты розных актаў Сярэдневякоўя. На гэта я зноў атрымаў адказ у 1968 г., у якім паведамлялася, што дэканат можа паспрыяць, каб я мог здаць экзамэны з латыні ў любой мюнхэнскай гімназіі. Гэтак я й застаўся толькі дактарантам. У Мюнхэнскім унівэрсытэце я цікавіўся славістыкай і наведваў у асноўным (з дазволу дырэкцыі Інстытуту вывучэньня СССР) прасэмінарскія й сэмінарскія заняткі, набіраў і адпаведную колькасьць патрэбных навучальных пасьведчаньняў. Знаходзіўся я тут у добрых дачыненьнях з прафэсарам-славістам Кашмідэрам. Калісьці, перад вайной, ён быў прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту й добра ведаў віленскіх беларусаў, напрыклад, Антона Луцкевіча. Ён і хацеў зрабіць мяне сваім асыстэнтам, каб пазьней я мог пераняць і ягоную катэдру. Аднак Кашмідэр быў моваведам і філёлягам увогуле, а я — гісторыкам, ды мне трэба было абараніць яшчэ й доктарскую дысэртацыю. Зрэшты, у Мюнхэне я таксама вывучаў стараславянскую мову, а ў прафэсара Шмаўза яшчэ й параўнальную гістарычную граматыку рускай, беларускай і ўкраінскай моваў. У1959 Г. мяне вэрбавалі „вярнуцца на Радзіму“. Сувязным паміж тагачасным бэрлінскім камітэтам „За возвраіценне на Роднну“ й мной быў беларус Станіслаў Рабэка, які жыў у Ландзгуце. Ня думаю, каб ён быў „савецкім агентам", бо гаварыў мне, што яго змусілі на гэтыя кантакты, ды й сам ён ня радзіў мне вяртацца дадому. Нібы „шукаў“ мяне мой брат Пятрусь, але з кантэксту ягонага ліста вынікала, што гэта яго, Петруся, „знайшлі". Свой адрас брат не падаваў, але пісаў, што працаваў настаўнікам каля Маладзечна. Прыгадаў ён і нашую маці, аднак не пісаў, дзе яна магла знаходзіцца з маім малодшым братам Васілём. Аў i960 г. я атрымаў ананімную пісульку, на канвэрце якой стаяў паштовы штамп Мюнхэну. На лісьце паперы быў намаляваны мой партрэт у выглядзе „чорціка" й быў гэткі надпіс: „Ты, брат, рогат й рогат давно. Жаль, но это так. Жаль, с первых дней рогат". Гэта, напэўна, быў намёк на тое, што й мая сьціплая асоба трапіла ў тым часе пад „абстрэл" адмысловых органаў былога СССР. Прызнаюся: ніякага гонару я не адчуваў, што мне давялося быць „лепелыжім паліцаем", а пазьней трапіць яшчэ ў 30-ю Ўсходнюю дывізію і ў дывізію РОА. Гэтыя рэчы доўгі час перамолваліся ў галаве. Але й тым, хто мяне абзываў „здраднікам“ або „ваенным злачынцам“, можна было б парадзіць добра задумацца над тым, якому ідалу яны служылі й якога характару будавалі „сацыялізм". Бо, як пішуць цяпер, гэта быў монстар, які стаяў на касьцях безьлічы Курапатаў. 3 сумам можна сьцьвердзіць, што шмат маіх былых сяброў і калегаў з „Дванаццаткі“ таксама ўжо адышлі з гэтага сьвету. Пад сваім крылом хавай і там іх, Божа! У часопісе „Нёман“ прачытаў аўтарскую прадмову Васіля Быкава да новага выданьня ў Бэрліне ягонай аповесьці „Мёртвым не баліць". У прадмове гэтай аўтар піша шырэй пра жорсткае самавольства на франтах вайны савецкіх „ваенных чэкістаў“, асабліва з органаў контраразьведкі СМЕРШ. 3 падобнымі, але ўжо „партызанскімі чэкістамі" даводзілася сустракацца й мне асабіста, вобраз аднаго зь якіх асабліва застаўся ў памяці. Моладзь, пэўна, асабліва ў зімовую пару, зыходзілася на свае вячоркі-пасядушкі, куды наведваліся вось і гэтыя „партызанскія чэкісты". Дык адзін зь іх любіў затрымаць таго або іншага хлопца й памахаць перад ягоным носам сваім пісталетам. Зрэшты, знарок ён выстаўляў напаказ гэты свой пісталет і ў тлуме вячоркаў. Адведзіны Ўладзімера Цьвіркі ў Мюнхэнскім шпіталі. Пачатак 1990-х гг. Зьлева направа: Янка Запруднік, Уладзімер Цьвірка, Юрка Сянькоўскі, Паўла Урбан Пазнаёміўся я таксама з страшным дакумэнтам, які апублікавала газэта „Літаратурна Украіна" (27.02.1992). Гэта — сакрэтны загад Л. Берыя й маршала Жукава, які быў датаваны 22 чэрвенем 1944 г. і тычыўся праекту выгнаньня з Украіны ўсіх украінцаў. Як казалі пункты гэтага дакумэнту, да высяленьня належалі ня толькі тыя ўкраінцы, „которые работалй й служйлй у немцев“; дакумэнт гэты яшчэ загадваў: „Во вторую очередь выслать всех остальных украйнцев, которые знакомы с жйзнью во время немецкой оккупацші". Болын таго, гэты дакумэнт загадваў яшчэ ўзяць пад строгі нагляд „чэкістаў" і тых украінцаў, якія знаходзіліся ў Чырвонай арміі, змагаліся на франтах вайны. Усё гэта, бясспрэчна, магло тычыцца й Беларусі, бо й ейнае насельніцтва было „азнаёмленае з жыцьцём падчас нямецкай акупацыі“. Напрыклад, і тут разваліліся калгасы, а калгасная зямля й жывёла справядлівым чынам былі падзеленыя й трапілі ў валоданьне паасобных сялянскіх гаспадарак. Адсюль можна зразумець хваравіты недавер сталінскага рэжыму нават у дачыненьні партызанаў-беларусаў, пра што пазьней пісалася якраз у былым савецкім беларускім друку. Можна зразумець таксама і ўчынак ужо прыгаданай мною невялікай групкі беларускіх хлапцоў-партызанаў, якія, далучыўшыся да „паліцаяў", аднолькава пажадалі „прабівацца" на Захад! Магчыма, што й перад носам тых хлапцоў „партызанскія чэкістьГ, прысланыя зь „Вялікай зямлі“, маглі размахваць сваімі пісталетамі... Падрыхтоўка да друку й прадмоваАляксандраАдзінца, камэнтары Натальлі Гардзіенкі Сьв. пам. Паўла Урбан БІБЛІЯГРАФІЯ ПАЎЛЫ УРБАНА Аснову гэтага сьпісу складае бібліяграфія, створаная самім Паўлам Урбанам у траўні 20072. на аснове матэрыялаў ягонага хатняга архіву. Праўда, сам дасьледнік зрабіў такую пазнаку: „Пасьля падзеньня „Бэрлінскай сьцяны“ й развалу Савецкага Саюзу ў Мюнхэн пачалі наведвацца суродзічы зь Беластоку й з самога Менску. Яны цікавіліся нашай беларускай „эмігранцкай літаратурай" і жадалі набыць яе, узяць з сабою. Адсюль мой раней багаты збор выданьняў выдавецтва „Бацькаўшчына“, Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, Інстытуту вывучэньня СССР дый выданьняў у Лёндане й Рыме паступова скарачаўся й растайваваў. У Менску апынулася нават уласная падшыўка ўсіх гадавікоў (ад першага да апошняга нумару) газэты „Бацькаўшчына". Таму па-за гэтай бібліяграфіяй застануцца некаторыя дасьледаваньні пэрыяду маёй працы ў Інстытуце вывучэньня СССР, асабліва й поўнасьцяй артыкулы, што публікаваліся ў газэце „Бацькаўшчына“ ў 1959 годзе, а затым яшчэ ў 1962—1966 гадох". Быкарыстоўваючы больш поўную бібліяграфію артыкулаў з газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“, складзеную Лявонам іАленай Юрэвічамі, сьпіс публікацыяў Паўлы Урбана ўдалося дапоўніць. Дадаліся тут таксама асобным разьдзелам літаратурныя спробы будучага гісторыка, робленыя ім на старонках часопісу „Наперад!" — органу „Дванаццаткі". У гэтай бібліяграфіі ўлічаныя й публікацыі Паўлы Урбана, падпісаныя псэўданімамі й крыптанімамі: ПаўлюкБазёрны, П. Залужны, П. В. (Паўлюк Вазёрны), П. 3. (ПаўлюкЗалужны), П. У. (Паўла Урбан). Кпігі Urban, Paul. Le Grand Duche de Lithuanie sous le regne d’Alexandre, 1492—1506. (Essai d’Histoire politique.) Memoire presente pour 1’obtention du grade de Licencie en Sciences Historiques. Louvain: Universite Catholique de Louvain, 1954. — 87 p. Урбан, П. K. Смена тенденцнй в советской іісторпографнн. Мюнхен: Ннстнтут по нзученлю СССР, 1959. — 6о с. Урбан, Павал. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага і гістарычны тэрмін „Літва“. Мюнхен: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1964. — 55 с. Урбан, Паўла. У сьвятле гістарычных фактаў. (У сувязі з брашурай Л. С. Абэцэдарскага.) Мюнхен—Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1972. — 132 с. Who Was The Who In The USSR. A Biographic Directory. Compiled by the Institute for the Study of the USSR. Munich, Germany / Edited by Dr. Heinrich E. Schulz, Paul K. Urban, Andrew I. Lebed. New Jersey: The Scarecrow Press, Inc. Metuchen, 1972. — IX + 678 p. Урбан, Паўла. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў. Менск: ВЦ „Бацькаўшчына" — МП „Бесядзь", 1994. — 112 с. Урбан, Паўла. Старажытныя ліцьвіны. Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. Мінск: Тэхналогія, 2001. — 220 с. Літаратурныя пачаткі Вазёрны, Паўлюк. Той самы Кастусь... Апавяданьне // Наперад! №7. 25 сакавіка 1948. Вазёрны, Паўлюк. Ён дайшоў. Апавяданьне // Наперад! №8. Красавік 1948. Вазёрны, Паўлюк. Нявольнік няпраўды. Аповесьць // Наперад! №9. Травень 1948; №10. Чырвень 1948; №11. Ліпень 1948; №12. Жнівень 1948; №13. Верасень 1948; №14. Кастрычнік 1948; №15. Лістапад—сьнежань 1948. Вазёрны, Паўлюк. На начлезе. Апавяданьне // Наперад! №11. Ліпень 1948. Вазёрны, Паўлюк. Каляды. Апавяданьне // Наперад! №16. Студзень 1949. Вазёрны, Паўлюк. У сьнежных пярынах. Апавяданьне // Наперад! №17. Люты 1949. Вазёрны, Паўлюк. Няміга. Апавяданьне // Наперад! №18. Сакавік 1949.