Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Аднак мне асабіста давялося зьведаць тую крыўду, што я быў сынам „кулака“. Паводля новага сталінскага закону, які зьявіўся ў 1940 г., навучаньне ў 8-ай, 9-ай і іо-ай клясах сярэдніх школаў сталася платным: за навучаньне ў гэтых клясах вымагалася сплачваць падатак па 150 рублёў штогоду. 3 гэтае прычыны апусыделі тады названыя клясы Пышнянскай сярэдняй школы. Апусьцелі літаральна на другі дзень 466
пасьля таго, як дырэктар школы на сходзе школьнікаў быў абвесьціў той драконаўскі сталінскі закон. Мой старэйшы брат Пятрусь, які вучыўся ў іо-й клясе, падаўся на настаўніцкія курсы й пазьней нейкі час працаваў настаўнікам у „вызваленай" тады Заходняй Беларусі — у Зэльве. А я, пакінуўшы 8-ю клясу, з намовы старшыні калгасу паехаў у Віцебск, каб паступіць у школу фабрычна-завадзкога навучаньня (ФЗО). Гэта было напрыканцы кастрычніка 1940 г. Мне жадалася набыць прафэсію накшталт прафэсіі сьлесара, але гэтаму запярэчыла прыёмная камісія, якая, зазірнуўшы ў нейкія паперы, сьцьвердзіла, што я быў сынам „кулака“. Дык мой жа бацька працуе ў калгасе, а ягоны сын і мой старэйшы брат Ягор стаўся нават калгасным брыгадзірам, — зьдзіўлена запярэчыў я. Але зноў пачуў ад той камісіі: калісьці мой бацька быў „кулаком", на што я таксама адказаў, што гэта — няпраўда, бо тады ці „калісьці“ свае 9 гектараў зямлі бацька мой быў атрымаў ад дзяржавы.
Тая гутарка кончылася на тым, што мне вызначылі прафэсію цесьляра — вызначылі прафэсію якраз майго бацькі. Страшэнна я перажыў гэткае абыходжаньне, бо плакаў тры дні, не выходзячы з інтэрнату.
Быў яшчэ й гэткі выпадак, і ён здарыўся вясною або ўлетку 1942 г. Я хацеў наведацца да свайго былога школьнага сябры, які жыўу мястэчку Пышна. Па дарозе ў невялікім ляску мяне й пераняла невялікая група партызанаў (5 ці 6 чалавек), завадатарам якой, як мне паказалася, была таксама мая былая школьная сяброўка — Пашкевічанка. Яна й абвесьціла, што вось прыяцелі зь „Вялікай Зямлі“, каб пачаць змаганьне з „фашыстамі" й іхнымі „памагатымі“. Тут я, пэўна, ня вытрымаў і нагадаў ёй, як разам мы ў школе выступалі ў сцэнічных пастаноўках, рыхтаваліся да паказу фігуральнай гімнастыкі. Пашкевічанка (імя ейнае штосьці не прыгадваю) спачатку неяк сумелася, але тут жа сыкнула: маўчы, сынок „кулака“, бо цябе тут мы можам і прыкончыць! Пасьля гэткай пагрозы я ня мог нагадаць ёй яшчэ й тую праўду, што й ейны бацька быў арыштаваны ў 1938 г. А ён працаваў на даглядзе пэўнага адрэзку шашы, якая ў нашай мясцовасьці была пабудаваная ў 1934 г.
У сувязі з тым, што ў былой савецкай прапагандова-партыйнай літаратуры ад даўжэйшага часу мне рабіўся закід, што ў Лепелі я служыў „паліцаем", быў „памагатым фашызму", варта яшчэ ведаць і пра гэткія факты, зь якімі мне давялося сутыкацца або перажыць іх асабіста. У школу я пайшоў у 1933 г., калі мне было 9 гадоў. Тыя гады былі цяжкім выпрабаваньнем для сям’і маіх бацькоў. Таму наведваў школу толькі крыху старэйшы мой брат Пятрусь, які й навучыў мяне пісаць і чытаць. Іншыя два старэйшыя браты, Міхась і Ягор, задаволіліся толькі
тым, чаму яны навучыліся яшчэ перад арыштам бацысі ў вячэрняй школе. Але гаворка пойдзе пра іншае й не пра пакараньне людзей толькі за тое, што на зжатым калгасным полі, на ржышчы яны зьбіралі гэтак званыя „каласкі".
Дык вось, у 1937 Гбылі арыштаваныя адзін за адным два настаўнікі маёй Пышнянскай сярэдняй школы. Адзін зь іх кульгавы Несьцяровіч прыехаў у школу зь Менску, і ён выкладаў беларускую мову. Іншы зваўся Гілевічам і быў настаўнікам матэматыкі. Гэта — старэйшы чалавек і выдатны матэматык яшчэ „старой школы“. Магчыма, што той Гілевіч быў нейкім сваяком нашага пісьменьніка Ніла Гілевіча. У1938 г. неяк незаўважна быў зьнік са школы яшчэ трэці настаўнік, які выкладаў беларускую літаратуру. А пра тое, што ён таксама быў арыштаваны й загінуў, магчыма, у Курапатах, мог сьведчыць той факт, што неўзабаве з Масквы была прысланая ў школу іншая настаўніца, якая і ўзяла на сябе выкладаньне рускай і беларускай літаратуры.
Нельга адмаўляць тае праўды, што дзетвара й юнакі заўсёды шалапутны народ, і свавольства магло здарыцца падсьвядома. Дык і школьнікі, асабліва ў часе перапынку, любілі перакідацца каменьчыкамі з раіулькаў. У адзін дзень, здаецца, на пачатку 1939 г. навучальнага году, гэткая забаўка разыгралася паміж мною й яшчэ іншым юнаком, якому было тады 14 гадоў. Ён быў адзіным сынам у маці, якая працавала прыбіральшчыцай у нашай школе, а ягоны бацька заўчасна памёр. Забаўка спынілася, калі празьвінеў званок, і вучні з школьнага двара пачалі разыходзіцца па клясах. Але гэты юнак хацеў яшчэ ўпурнуць з сваёй рагулькі ў мяне каменьчык, якраз заходзячы ў наш кляс, і гэты ягоны каменьчык незнарок трапіў у партрэт Варашылава. Здарылася гэта на вачох вучняў нашага клясу, і ўсе бачылі, хто гэта мог адпаліць такую штуку. Зрэшты, нічога асаблівага ня сталася таму Варашылаву, а разьбітае шкло ягонага партрэту хутка было замененае новым. Тым ня менш, празь нейкі час пасьля гэтага здарэньня ў школу завіталі два змрочныя тыпы, якія пачалі дапытваць некаторых вучняў (мяне таксама), бо ў іх было падазрэньне, што гэта мог быць зарганізаваны замах на партрэт Варашылава. Гэтыя тыпы й забралі з сабою таго юнака, і ён у школу больш не вярнуўся. Быў арыштаваны тады й дырэктар нашай школы, а разам зь ім зьнікла таксама й ягоная сям’я — жонка йдвоедзяцей.
Хоць крыху іншага характару, але вымоўны быў яшчэ й гэткі факт. У1938 г. адбываліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Ад галасаваньня адмовіліся жонка арыштаванага яшчэ ў 1929 г. майго дзядзькі Лявона,
а таксама сястра гэтае мае цёткі, муж якой працаваў лесьніком і якога аднолькава арыштавалі ўвесну таго 1938 г. Як казала прапаганда, удзельнічаць у выбарах людзі быццам не змушаліся. Аднак гэтыя жанчыны былі арыштаваныя неўзабаве пасьля тых выбараў, кожная атрымала па 3 гады зьняволеньня, і яны з Салаўкоў вярнуліся дадому перад самым пачаткам вайны.
Як аднаму з выдатнікаў навучаньня дырэкцыя прыгаданай фабрычна-завадзкой школы дазволіла мне паехаць у красавіку 1941 г. на два тыдні дадому. Тут бацька й расказаў мне пад вялікім сакрэтам, што вось толькі што арыштавалі ў вёсцы Закаліўе двух братоў Корсакаў. Прычынай для арышту было нібы тое, што старэйшы Корсак згуртоўваў каля сябе вяскоўцаў, чытаў ім услых газэты й выказваў меркаваньне, што хутка можа пачацца вайна. Сапраўды, гэты старэйшы Корсак атрымліваў розныя газэты, у тым ліку „Правду“ й „Нзвестня", і ўжо ад даўжэйшага часу, калі мужчыны зыходзіліся пагаманіць каля кузьні, ён ім і пераказваў, пра што пісалася ў тых газэтах. Малодшы Корсак да гэтага ня меў аніякага дачыненьня, і ён вельмі рэдка наведваўся да свайго брата, бо як вольнанаёмны заўсёды працаваў дзесьці далей. Зрэшты, беспадстаўна было іх абвінавачаньне ў нейкім там распаўсюджваньні гэтак званых „хлусьлівых чутак“. Бо тады, напрыклад, і мой брат Ягор сьпешна быў пакліканы ў армію. Таксама па дарозе зь Л епелю ў сваю вёску мне былі сустрэліся два мае стрыечныя браты — сыны прыгаданага ўжо майго дзядзькі Лявона. Яны аднолькава мелі позвы ў гэтую армію. А калі я вярнуўся ў Віцебск, дык і там у нашай школе пачаліся вайсковыя муштры. У парашутысты я ня трапіў толькі таму, што лекар заўважыў маё слабое сэрца.
У гэтай школе сабраўся разнастайны люд, і гэта з усіх куткоў Беларусі. Пэўна, навучэнцы маўчалі, „хто быў кім“. Але як толькі пачалася вайна, яны сталі гуртавацца ў невялікія групкі й апавядаць адзін аднаму пра свае бядоты. Напрыклад, у групе, да якой належаў і я, быў юнак Алесь Мельнік, які нарадзіўся ў Віцебску. Ягоныя бацька й маці былі камуністамі, працавалі ў Віцебску на партыйнай рабоце й абодва былі арыштаваныя ў 1937 г. Алесь пасьля гэтага быў трапіў у дзіцячы дом. Дакладна гэткі лес меў і латыш з Дрысы Робэрт Кромэр. А сялянскі сын з Заходняй Беларусі, які, здаецца, зваўся Юркам, страціў бацьку ў 1940 г. — яго таксама арыштавалі.
У пэўным сэнсе навучальнай лекцыяй было й тое, што мы маглі даведацца наконт Заходняй Беларусі, наконт жыцьця ў ёй. Па тым шляху, які я ўжо прыгадаў, рухаліся войскі „вызваляць" Заходнюю
Беларусь. Рухаліся яны па гэтай дарозе, калі вярталіся назад. I заўсёды тыя чырвонаармейцы затрымліваліся на начлег у сялянскіх дварах. Мая маці варыла для іх бульбу, даставала з бочкі агуркі або капусту. I здаралася, што некаторыя зь іх пачыналі расказваць, як іх сустракала насельніцтва Заходняй Беларусі або чым частавала: быў там і хлеб, было й сала, былі й каўбасы, і ад гэткага пачастунку проста гнуліся сталы. Апавядалі таксама пра багацьце харчовых магазынаў, або крамаў, у якіх прадаваліся абутак і ўсялякая вопратка. Чырвонаармейцы ўздыхалі й выказвалі жартаўлівае шкадаваньне, што, маўляў, і да тых „вызваленых братоў-беларусаў" хутка можа завітаць галеча. Дарэчы, гэтых братоў-беларусаў „вызваляў“ тады й мой швагер, муж маёй старэйшай сястры Зінаіды, і ён аднолькава мог расказаць шмат пра што.
Вось пара прыкладаў тагачаснай нашай галечы. У мястэчку Пышна невялікая пякарня пачала працаваць толькі дзесьці ад верасьня 1940 г. А раней, каб купіць адзін або два боханы хлеба (на адныя рукі прадаваўся толькі адзін бохан), трэба было хадзіць у Лепель. Дабіраліся туды звычайна ўначы, каб выгадней стаць у чаргу. Часта здаралася, што дадому даводзілася вяртацца без таго бохана хлеба або чакаць у Лепелі на гэты бохан хлеба да наступнае раніцы. Я ўжо пісаў пра сваё наведваньне бацькоў у красавіку 1941 г. Тады я атрымаў ад бацькі 150 рублёў, каб мог дабыцца на нейкі гарнітур. Такі касьцюм, пэўна, не шарсьцяны, мне ўдалося „схапіць“ у краме нашага мястэчка, але ён быў велікаваты для мяне. У ім і паехаў настаўнічаць у Заходняй Беларусі мой брат Пятрусь. У пошуках гэтага гарнітура ў Віцебску я абышоў усе найбольшыя магазыны, аднак паліцы ў іх былі пустыя. Праўда, у адным з тых магазынаў мне пашчасьціла купіць пінжачок, а ў іншым — яшчэ й порткі, адзіныя, якія былі ў ім, а таму нават караткаватыя для мяне. Порткі гэтыя, зрэшты, хуткаразьляцеліся...
Нашая вёска, як і суседнія вёсачкі й пасёлкі, знаходзілася ў зоне, куды ўначы наведваліся партызаны, а ўдзень можна было чакаць і на прыход немцаў. Таму моладзь была чуйная й старалася не паказвацца на вочы. У адзін дзень пад вечар, было гэта, здаецца, у жніўні 1942 г., калі нашая сям’я сядзела за сталом пры вячэры, мая крыху старэйшая сястра Надзя зірнула ў вакно й ахнула: немцы выходзяць з кустоўя! У тым перапалоху ніхто з нас не заўважыў, што было яшчэ іншае, левае крыло немцаў, якое рухалася да іншага канца вёскі. Ад лесу мы былі адрэзаныя, і я з сваім братам Петрусём кінуліся ў кірунку старой вёскі Закаліўе, але трэба было праскочыць праз даволі шыракаваты лужок над рачулкай Калівец, а тут і засакаталі аўтаматы й кулямёты. Брата зрэза-