Аднак і адсюль мы ўцяклі й даволі лёгка. Бо пад калючым дротам, якім быў абнесены й гэты мюнхэнскі зборны пункт, мы заўважылі ў адным месцы даволі глыбакаваты падкоп, празь які й выпаўзьлі ўначы. Пасьля гэткіх ды яшчэ іншых прыгодаў мы, нарэшце, уладкаваліся на працу ў аднаго баварскага фармэра, гаспадарка якога ў адзіноце ляжала дзесьці крыху на поўнач ад гораду Фрайзінгу. За добрае харчаваньне прапрацавалі мы ў таго заможнага фармэра каля месяца часу, а затым (гэта было ў жніўні 1945 г.) падаліся ў Інгальштат (Ingolstadt), 60 выпадкова даведаліся, што ў Баварыі існавалі яшчэ лягеры для людзей, якія з тых або іншых прычынаў не жадалі „вяртацца на Радзіму". Гэта былі гэтак званыя Ды-Пі-лягеры. У Інгалыптаце мы зьвярнуліся ў адміністрацыю Ўкраінскага лягеру, бо ён знаходзіўся амаль у цэнтры гораду. Адсюль нас накіравалі ў іншы невялікі Ды-Пі-лягер, у якім жылі сем’і беларусаў і рускіх, а беларусы таго невялікага лягеру паходзілі пераважна з Усходняй Беларусі. Былі там, пэўна, адзіночкі або халасьцякі, і нас якраз падсялілі да трох хлопцаў з Заходняй Беларусі. Гэта былі пазьнейшыя мае сябры Янка Жучка, Сьцяпан Кісель і Васіль Шчэцька3. Тут выпадае растлумачыць сэнс тагачаснага падзелу на гэтак званых „заходнікаў" і „ўсходнікаў“. Палітычна-каньюнктурны сэнс такога падзелу палягаў у тым, што пад крылом „заходнікаў" ці пад крылом былога польскага грамадзянства людзі спадзяваліся здабыцца на апякунства з боку ЗША, Вялікабрытаніі й Францыі. Спадзяваліся ўхіліцца ад прымусовай рэпатрыяцыі. Аднак для сталінскага рэжыму ўсе гэта было нонсэнсам, бо й гэтыя „заходнікі“ для гэтага рэжыму ад 1939 г. былі тымі ж „савецкімі грамадзянамі". I тут ня трэба забывацца на дамоўленасьці ведамай Ялцінскай ці Крымскай канфэрэнцыі, якіх змушаныя былі трымацца й заходнія дзяржавы-саюзьнікі. Пэўна ж, маладыя людзі майго веку пра ўсё гэта маглі й ня ведаць. Але побач з намі жылі старэйшыя людзі, людзі адукаваныя, якія пільна сачылі за тым, што тварылася тады на арэне міжнароднай палітыкі. Дык паводля прыгаданай канфэрэнцыі, былыя Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна зноў далучаліся да БССР і УССР, і, такім чынам, тое былое „польскае грамадзянства" не магло распаўсюджвацца на гэтыя тэрыторыі. Апрача таго, тое ялцінскае пагадненьне забавязвала заходнія дзяржавы-саюзьніцы спрыяць прымусовай рэпартыяцыі „ўсіх савецкіх грамадзянаў“. Тычылася гэта ня толькі гэтак званых „ваенных злачынцаў“ накшталт „власаўцаў". Тычылася ня толькі й гэтак званых „нямецкіх супрацоўнікаў“ ці „памагатых фашызму“. Тычылася гэта й ваеннапалонных, якіх сталінскі рэжым аднолькава залічаў да „здраднікаў" і адмаўляўся дапамагаць ім, напрыклад, праз арганізацыю Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Нарэшце, тычылася гэта й масы людзей, якіх прымусова вывозілі на працы ў Нямеччыну або якія ехалі сюды паводля добраахвотнай вярбоўкі. А былі й гэткія 3 Васіль Шчэцька (1923—2011), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў мэдычнай школе ў Баранавічах. У1944 г. выехаў на эміграцыю ў Нямеччыну. Скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. Працаваў сакратаром старшыні лягеру, актыўна займаўся скаўтынгам. У1948 г. разам зь іншымі сябрамі „Дванаццаткі" выехаў на працу ў вугальных капальнях у Вялікабрытанію. У1950 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. Скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту (1955). У1959—1988 гг. працаваў у бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Быў сакратаром Г алоўнай управы БАЗА, належаў да кіраўніцтва парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Ныо-Ёрку. Быў адным з заснавальнікаў прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Паўла Урбан. 1946 г. вярбоўкі, асабліва ў 1942 г. Дык і з гэтае катэгорыі людзей шмат хто жадаў затрымацца на Захадзе. Дык, фактычна, і вымушанае жаданьне схавацца пад крыло былога польскага грамадзянства не магло быць выратавальнай панацэяй. Таму шмат беларусаў, якія траплялі ў польскія Ды-Пі-лягеры, часта запісваліся там як чыстакроўныя палякі. Але ўсё ж і амэрыканскія вайсковыя ўлады (таксама брытанскія й францускія), якія апекаваліся гэтымі ДыПі-лягерамі, часта не пагаджаліся з гвалтам, асабліва ад часу, калі пачынаў нарастаць канфлікт паміж былымі дзяржавамі-саюзьніцамі. Як выратавальнай зачэпкай для іх і магло прыдацца вось гэтае „польскае грамадзянства“ або той факт, што ты, маўляў, з Заходняй Беларусі. Гэта мог адчуць і я асабіста, калі давялося ў 1946 г. праходзіць праз гэтак званыя „скрынінгі“. Мэтадам тых скрынінгаў выяўляліся якраз „былыя савецкія грамадзяне" й прыгадваныя „ваенныя злачынцы“. Супярэчнасьць наяўная, бо, як адзначалася, грунтуючыся на пагадненьнях Крымскай канфэрэнцыі, сталінскі рэжым дамагаўся таксама й рэпатрыяцыі насельнікаў вось і гэтай „Заходняй Беларусі". Пазьней жа, калі распалілася сапраўдная „халодная вайна“, можна было гаварыць пра тое, што ты ўвогуле зь Беларусі, Украіны або Расеі. Можна было таксама мяняць на сапраўдныя, напрыклад, дату й месца нараджэньня, раней пададзеных фальшыва. Але я вярнуся да таго нашага невялікага Ды-Пі-лягеру ў Інгалыптаце. 3 гэтага лягеру я й мае новыя сябры, прыгаданыя беларускія хлопцы-„заходнікі“, на пачатку верасьня 1945 г. наведаліся ў Рэгенсбург {Regensburg), каб там зарэгістравацца ў Беларускім нацыянальным камітэце4 й атрымаць пэрсанальныя дакумэнты — штосьці накшталт пашпарта. Там я й зрабіўся вось гэтым „заходнікам". Апрача таго, у Рэгенсбургу мы даведаліся тады пра ідэю адчыненьня Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, а таму адразу „замэльдавалі" й свае кандыдатуры. Калі пачаліся чуткі, што „дыпістаў“ гэтага нашага лягеру перакінуць у нейкія іншыя лягеры, я й мой сябра Генадзь паехалі ў горад Аўгсбург {Augsburg) пацікавіцца, як там жывуць. Сапраўды, там мы атрымалі рэгістрацыйныя карткі ад амэрыканскіх вайсковых уладаў, але ў Аўгсбургу мы не затрымаліся, бо адчулі непрыхільнае стаўленьне да нас адміністрацыі пераважна ўкраінскага Ды-Пі-лягеру, да якога нас прыпісалі. Гэта быў мой першы афіцыйны дакумэнт, атрыманы ад амэрыканскіх вайсковых уладаў, і яго я захаваў у сваіх архіўных паперах. У дакумэнце гэтым гаварылася, што носьбіт яго, якому гэтулькі гадоў, прыпісваецца да гораду Аўгсбургу й яму строга, пад пагрозай арышту, забараняецца выяжджаць з гораду. Калі дзе нарадзіўся гэты носьбіт або якая ягоная нацыянальнасьць, у дакумэнце не было гаворкі. I нас параскідалі па іншых лягерах дзесьці ў сярэдзіне лістапада 1945 г. Тады я й разьвітаўся з гэтым маім рускім сябрам Генькам, хоць, праўда, ведаючы пра маё жаданьне навучацца ў Беларускай гімназіі, ён адведаў мяне ў Рэгенсбургу напрыканцы травеня 1946 г. Пра гэта сьведчыць пакінуты ім тады ягоны фотаздымак ды яшчэ з прыгожым сяброўска-зычлівым надпісам. Неяк не прыгадваю, у лягер якога гораду маглі трапіць тады я й мае новыя сябры Янка Жучка, Сьцяпан Кісель і Васіль Шчэцька. Здаецца, 4 Беларускі нацыянальны камітэт быў запачаткаваны ў чэрвені 1945 г. у Рэгенсбурзе й выконваў функцыі афіцыйнага прадстаўніцтва беларускіх эмігрантаў у Амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны. „Купальле" ў Рэгенсбурзе. 1946 г. Злева направа гімназісты: Туся Куліковіч, Кастусь Вайцяхоўскі, Тамара Карповіч, Паўла Урбан, Зора Савёнак, Лявон Говар гэта быў Штраўбінг (Straubing), 60 мы апынуліся ў салідных мураванках былых нямецкіх вайсковых казармаў. Было там шмат разнастайнага народу, у тым ліку шмат беларусаў і расейцаў, не гаворачы ўжо пра ўкраінцаў. Зрэшты, у мяне няма поўнай упэўненасьці, ці была гэтая тройка новых сяброў разам са мною ў тым лягеры. Ва ўсялякім выпадку, дзесьці ў сярэдзіне сьнежня 1945 г. мы сустрэліся зноў у Рэгенсбургу й там, у беларускім Ды-Пі-лягеры, пачалі жыць якраз у адным пакоі. Неўзабаве пачалося таксама навучаньне ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Стаўшыся ўжо абітурыентамі (матуральныя экзамэны за 8-ю клясу гімназіі я здаваў экстэрнам), невялікая група нас, н хлопцаў, завэрбаваліся на працу ў каменнавугольных капальнях і ў студзені 1948 г. выехала ў Вялікабрытанію. Пакідалі мы Нямеччыну ўжо зь іншага беларускага Ды-Пі-лягеру, які знаходзіўся ў вёсцы Міхэльсдорф (Michelsdorf) недалёка ад гораду Кам (Cham)5. Апрача мяне, да гэтай групы належалі: Янка Жучка, Васіль Шчэцька, Янка Запруднік, 5 Беларускі лягер Ды-Пі быў пераведзены з Рэгенсбургу ў Міхэльсдорф у ліпені 1946 г. Уладзімір Цьвірка, Алесь Бута, Піліп Дзяхцяр, Цімох Вострыкаў, Леанід Карась, Алесь Марговіч і Леанід Швайчук6. Па дарозе далучыўся да нас яшчэ Павал Дзімітрук і гэтак стварылася 12-ка. Гэта тая ,Дванаццатка“, якая пачне выдаваць у Вялікабрытаніі рататарным спосабам літаратурна-грамадзкі часопіс для моладзі пад назвай „Наперад!". Два першыя нумары часопісу, у выглядзе лісткоў і як орган „Адзінаццаткі", былі выдадзеныя ў зборным пункце і ў цягніку па дарозе7. У часопісе гэтым я выступаў пад псэўданімам: Паўлюк Вазёрны (у нашай мясцовасьці на Бацькаўшчыне было шмат азёраў). Пасьля месячнай трэніроўкі ў Шатляндыі мы затым працавалі ў розных, але блізкіх, капальнях Цэнтральнай Англіі. Жылі ў былых вайсковых бараках недалёка гораду Тамворду8, а ў тым нашым шахцёрскім гарадку было шмат палякаў, украінцаў і прадстаўнікоў іншых славянскіх і неславянскіх народаў. Часьцяком наведваліся ў Лёндан, бо ўжо тады там мацаваўся беларускі грамадзка-культурны цэнтар. Як кажа дата атрыманага мною сяброўскага білета Згуртаваньня беларусаўу В. Брытаніі, першы раз нашая ,Дванаццатка“ наведалася ў Лёндан каля іо красавіка 1948 г. Зь Вялікабрытаніяй мы разьвіталіся 13 сакавіка 1950 г., бо надарылася магчымасьць працягваць далейшае навучаньне ў Бэльгіі — у Лювэнскім (тады яшчэ адзіным Каталіцкім) унівэрсытэце. Хоць я марыў стацца архітэктарам, але, як і мой сябра Янка Запруднік, падаўся я ў гісторыю й запісаўся на факультэт філязофіі й іншых гуманітарных навук. Шкада, што з той „Дванаццаткі" ў Лювэн не маглі прыехаць тры іншыя добрыя хлопцы: Бута, Дзяхцяр і Швайчук. Яны яшчэ ня мелі сярэдняй адукацыі. Пасьля нашага выезду зь Вялікабрытаніі Піліп Дзяхцяр неўзабаве павесіўся...9 6 Больш падрабязна пра кожнага ўдзельніка „Дванаццаткі" гл.: Запруднік, Янка. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью-Ёрк, 2002. — 510 с.