Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
7 Часопіс „Наперад!“ выдаваўся з студзеня 1948 г. да сьнежня 1953 г. Дарогаю на сталае месца працы сябраў ,Дванаццаткі“ выйшла ня два, а пяць першых нумароў часопісу. Агулам пабачыла сьвет 24 нумары.
8 Маецца на ўвазе ангельскае мястэчка Tamworth.
9 Лёсы трох засталых у Брытаніі сябраў „Дванаццаткі" склаліся па-рознаму. Алесь Бута (1923—1998) ажаніўся з ангелькай, жыў у Брадфардзе, спачатку актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадзкім жыцьці, дзейнасьці
Лювэнскія студэнты ў піўніцы з нагоды прыезду Галіны Ганчарэнкі. 1953 г.
Апрача навучаньня й актыўнага ўдзелу ў нашым студэнцкім харавым і танцавальным ансамблі, якім кіраваў кампазытар Мікола Равенскі, даводзілася мне быць сакратаром і скарбнікам нашай Лювэнскай студэнцкай арганізацыі (а колькасьць беларускіх студэнтаў у гэтай арганізацыі даходзіла да 50-ці чалавек). Даводзілася таксама быць і сакратаром Саюзу беларусаў Бэльгіі, за што мяне аднолькава папракала пазьней савецкая прапаганда.
Нагадаю, што ў абавязкі, напрыклад, скарбніка, а быў я ім на працягу звыш аднаго году (1953-1954), уваходзілі рэгістрацыя выдаткаў і разьмеркаваньня фінансавых сродкаў, якімі распараджалася арганізацыя. Мы сталаваліся ў сваім уласным „Белым“ (яго так называлі) студэнцкім доме, таму штомесячна рэгістравалася пэўная сума, якая выдаткоўвалася на харчаваньне. Але трэба было яшчэ апранаць таго
^ЗБВБ, аднак у 1960-х пераарыентаваўся на супрацу з прасавецкімі структурамі. Піліп Дзяхцяр (1926—1960) таксама пасяліўся ў Брадфардзе, дзе ажаніўся з італьянскай эмігранткай, быў актывістам мясцовага аддзелу ЗБВБ, аднак скончыў жыцьцё самагубствам. Леанід Швайчук (1926—?) абарваў сувязі зь беларусамі хутка пасьля выезду сябраў з „Дванаццаткі" ў Бэльгію.
Янка Запруднік і Паўла Урбан. Рым, 1951 г.
або іншага студэнта, забясыіечваць і ягоныя іншыя бытавыя патрэбы. Палову нашага студэнцкага бюджэту мы атрымлівалі тады ад Ватыкану, а другую палову — ад бэльгійскага ўраду.
Перанёсшы важнейшыя экзамэны на восень, сваё навучаньне ў Лювэнскім унівэрсытэце я скончыўу кастрычніку 1954 г., атрымаўшы ступень кандыдата гістарычных навук. Кандыдацкая дысэртацыя не абаранялася, бо яна ацэньвалася адпаведным прафэсарам і ў дэканаце. Тэма дысэртацыі была: „Вялікае княства Літоўскае за часоў вялікага князя Аляксандра, 1492—1506 гг.“. Гэтую тэму абраў і для сваёй доктарскай дысэртацыі, але, вядома, меўся распрацаваць яе шырэй і глыбей.
Аформіўшыся дактарантам Лювэнскага ўнівэрсытэту (гэта давала мне права далей атрымліваць стыпэндыю), я празь нейкі час выехаў у Рым, дзе ў асноўным працаваў (зьбіраў матэрыялы) у багатай бібліятэцы Ўсходняга інстытуту. Гэта, здаецца, быў езуіцкі інстытут. Меўтаксама доступ у Ватыканскую бібліятэку й нават Ватыканскі сакрэтны архіў. Пропускі сюды мне дапамог атрымаць кардынал Тысэран10, бо, наведаўшыся да беларускіх студэнтаў у Лювэн, ён сам і запрапанаваў вось гэткую сваю дапамогу.
10 Эжэн Тысэран (Tisserant, 1884—1972), каталіцкі дзеяч, кардынал. Цікава тое, што з 1908 г. Тысэран быў сам зьвязаны з Ватыканскай бібліятэкай, пачаўшы працу там ад пасады захавальніка ўсходніх рукапісаў і даслужыўшыся да пасады прапрэфэкта ў 1930 г.
Бібліятэкарам у бібліятэцы Ўсходняга інстытуту быў заўсёды ціхмяны паляк, а дырэктарам Інстытуту — немец. Абодва яны хадзілі ў сутанах манаха. Вось жа, калі надышлі канікулы й бібліятэка таксама мелася зачыніцца на месяц часу, дык яны затрывожыліся: што ж ім рабіць са мною? А фактычна я быў сталым і бадай адзіным наведвальнікам гэтай бібліятэкі. Дык яны й пакінулі мне ключы ад уваходных дзьвярэй у Інстытут, а таксама ад запасных дзьвярэй самой бібліятэкі, зь якіх можна было выходзіць на іншую вуліцу. Праўда, папярэдзілі толькі, каб не курыўу бібліятэцы й добра замыкаўдзьверы, выходзячы зь яе або з Інстытуту.
Гэта было для мяне сапраўдным раздольлем, а ў бібліятэцы я мог працаваць гэты месяц да глыбокай ночы.
Тут можна дадаць, што я меў з сабою рэкамэндацыйны ліст ад свайго лювэнскага прафэсара, які згадзіўся назіраць за маёй доктарскай дысэртацыяй і быць абаронцам.
У Рыме я бліжэй сышоўся з айцом Аляксандрам Надсонам11, які вучыўся тады ў Грыгарыянскім інстытуце. Пасябраваў таксама са
11 Аляксандар Надсан (Бочка, нар. 08.08.1926), рэлігійны й культурна-грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Скончыў курсы малодшых кіраўнікоў СБМ у Альбярціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе ў Італіі, дзе браў удзел у баявых дзеяньнях і быў паранены. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Адзін з заснавальнікаў ЗБВБ, рэдактар яго часопісаў „Беларус на Чужыне“ і „На Шляху“, старіпыня арганізацыі ў 1951—1953 гг. Скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. Увосень 1953 г. паехаў вучыцца ў Грэцкую калегію ў Рыме. 23 лістапада 1958 г. высьвячаны на сьвятара ўсходняга абраду. У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію. Працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгэме (Nottingham) і ажыцьцяўляў душпастырскую дзейнасьць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. 31961 г. стаў адным з кіраўнікоў беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане. 3 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкаймузэем імя Ф. Скарыны. Актыўна ўдзельнічаў у працы ЗБВБ, Харытатыўнай сэкцыі, Англа-беларускага таварыства. У1981 г. стаў на чале Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. 30 чэрвеня 1986 г. быў прызначаны на пасаду апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў у замежжы. Стваральнік і кіраўнік Камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі. Аўтар шэрагу перакладаў літургічных тэкстаў на беларускуіо мову, публікацыяў з гісторыі беларускай царквы й культуры. Ганаровы доктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Паўла Урбан з жонкай Ларысай пасьля рэгістрацыі шлюбу. i960 г. На другім пляне зьлева направа:
Алесь Марговіч, сяброўка нявесты Нора, Ніканор Ляўковіч
сыіеваком Пётрам Конюхам12 і айцом Пётрам Татарыновічам, які вёў беларускія перадачы на Ватыканскім радыё. Конюх пазнаёміў мяне з
12 Пётра Конюх (1910—1994), беларускі сьпявак, дзеяч паваеннай эміграцыі. Нарадзіўся ў м. Турэц, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. У часе Другой сусьветнай вайны — у шэрагах арміі Андэрса. У1945 г. атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Рымскай акадэміі мастацтва. Потым выступаў у Італіі, езьдзіў з гастролямі па Эўропе й Амэрыцы. Удзельнік хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам С. Жарава. Пераможца Міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў у Рыме, выкладаў сьпевы ў школах Гамбургу й НьюЁрку.
сваім рымскім мастацка-музыкальным сьветам. У коле сяброў Конюха быў і дырэктар слаўнага Рымскага опэрнага тэатру!
Пакінуў я Рым і напрыканцы сьнежня 1955 г. пераехаў у Мюнхэн з тае прычыны, што за год часу ўсё-такі нельга было напісаць доктарскую дысэртацыю. Тымчасам пачаліся камплікацыі з атрыманьнем стыпэндыі зь Лювэну, а зь Мюнхэну мне паведамілі пра магчымасьць уладкавацца на працу ў Інстытуце вывучэньня СССР, у якім працавалі ўжо доктар Станіслаў Станкевіч і былы лювэнскі студэнт Алесь Марговіч. Дык і я пачаў працаваць у гэтым Інстытуце ад 1 красавіка 1956 г. і застаўся працаваць у ім да ліпеня 1972 г., калі Інстытут спыніў сваю дзейнасьць. Вельмі ж не падабаўся гэты Інстьпут Савецкаму Саюзу, і амэрыканцы вырашылі яго ліквідаваць.
У Інстытуце вывучэньня СССР працаваў я навуковым супрацоўнікам і рэдактарам. У апошнія гады ягонага існаваньня ўзначальваў Біяграфічны аддзел, які рыхтаваў да выданьня біяграфічныя даведнікі. Адначасна быўтаксама сябрам Прэзыдыюму Навуковай рады й сакратаром гэтай Рады. У гэтым Інстытуце працаваў я ў агульным дасьледчым аддзеле, а быў пры ім яшчэ невялікі беларускі сэктар, які ўзначальваў доктар Станіслаў Станкевіч, і ён выдаваў „Беларускі зборнік“ на беларускай і англійскай мовах13.
У Мюнхэне бурліла ў тым часе й чыста беларускае грамадзкае жыцьцё, бо існавала яшчэ й Беларуская рэдакцыя Радыё „Свабода". Выдавалася таксама беларуская газэта „Бацькаўшчына", для якой аднолькава трэба было рыхтаваць матэрыялы й пісаць артыкулы. У дадатак да гэтага ад красавіка 1957 г. я быў скарбнікам і, фактычна, адміністратарам самога выдавецтва „Бацькаўшчына“, бо, апрача газэты, выдаваліся яшчэ кнігі мастацкай літаратуры й навуковы зборнік „Запісы“.
Можна сказаць, што выданьне „Бацькаўшчыны“ было спыненае ў 1966 г. ня гэтак з прычыны нястачы грашовых сродкаў, але ў сувязі з тым, што пачалі адыходзіць ейныя ранейшыя супрацоўнікі й аўтары. Рэдактар газэты Станіслаў Станкевіч выехаў у Злучаныя Штаты Амэрыкі, памёр у 1965 пісьменьнік Пётра Сыч і сур’ёзна захварэў іншы актыўны супрацоўнік і аўтар Алесь Марговіч (памёр у жніўні 1967 г.). Ён быў яшчэ карэктарам і „ламаў“ газэту ў друкарні.
13 „Беларускі зборнік“ выходзіў у 1955—1960 г. у Мюнхэне. Усяго выйшла
12 нумароў. Частка матэрыялаў перакладалася ў ангельскую мову і друка-
валася ў.часопісе „Belorussian Review", які таксама выходзіў у 1955—1960 гг. (разам выйшла 8 выпускаў).
ПаўлаУрбан у рэдакцыі радыё „Свабода". Каля 1989 г.
Навуковы зборнік „Запісы“ быў органам Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (БІНіМ). Гэты Інстытут быў заснаваны ў Нью-Ёрку ў 1951 г., але ягоная дзейнасьць у 1962 г. перамясьцілася ў Мюнхэн. Узначальваў Інстытут доктар Станіслаў Станкевіч'4, а я быў намесьнікам старшыні й сакратаром. У Мюнхэне былі падрыхтаваныя й выдадзеныя 5 кнігаў „Запісаў" (1962—1970), пасьля чаго, а, праўдзівей, пасьля выезду Станкевіча ў ЗША, гэтая дзейнасьць БІНіМу зноў перамясьцілася ў Нью-Ёрк15. Я толькі даглядзеў выданьне ў Мюнхэне ў 1970 г. 5-й кнігі „Запісаў"16.
14 П. Урбан, верагодна, памыляецца. Станіслаў Станкевіч ня быў кіраўніком БІНіМу. Ім заставаўся Вітаўт Тумаш. Магчыма, С. Станкевіч кіраваў Мюнхэнскай філіяй у часе яе існавання.
15 Мабыць, выданьне „Запісаў БІНіМ“ перанеслі ў Мюнхэн у тым ліку й з прычынаў кошту друку. Вядома, што ў той самы час менавіта ў Нямеччыне друкаваліся наклады й лёнданскага часопісу „Божым шляхам". Нягледзячы на тое, што самім выданьнем „Запісаў" у 1962—1970 гг. апекаваліся мюнхэнскія беларусы, асноўны зьмест нумароў складалі публікацыі „амэрыканскіх“ сябраў БІНіМу.