Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
ла, калі ён дабягаў да вёскі, а я схаваўся за ейнымі будынкамі, скуль пасьля падаўся да возера. Брату раструшчыла локаць левай рукі, а другая куля разрэзала жывот, праўда, не закранула кішкі. У тым нямецкім ланцугу знаходзілася пара знаёмых паліцаяў — два браты з суседняй вёсачкі, бацька якіх быў арыштаваны, здаецца, у 1933 г. Яны й дапамаглі, што параненага брата адразу забралі ў Лепельскую бальніцу.
На пачатку студзеня 1943 г. немцы абкружылі ўначы й спалілі вёску Слабодку, што ляжала крыху воддаль ад Закаліўя. Спалілі яе разам зь ейнымі жыхарамі, а там жыла й сястра майго бацькі, у якой было 7 дзяцей — усе дзяўчынкі. Іхны бацька памёр яшчэ перад вайной. Прычынай для гэтай зьверскай акцыі было тое, што партызаны забаранілі старасту вёскі накіроўваць людзей з падводамі дзеля вывазу нарыхтаванага лесу або ачысткі ад сьнегу шашы, якая ішла ў Лепель і праходзіла каля вёскі Студзёнкі, у якой разьмяшчаўся гарнізон пасьля таго, як партызаны яго выкурылі зь мястэчка Пышна. Цікава адзначыць, што нават у энцыкляпэдыі „Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне“ (1990), у якой ёсьць пералік усіх „населеных пунктаў“ Беларусі, спаленых немцамі разам з жыхарамі, гэткая вёска Слабодка таксама чамусьці ня згадваецца. Яна знаходзілася ў Пыльнянскім сельсавеце Лепельскага раёну. Выглядае, нельга было ківаць на віну партызанаў. Стараста вёскі Слабодкі з сваім сынам, які калісьці вучыўся са мною ў адной клясе, нейкі час хаваўся ў недалёкім лесе ад магчымага пакараньня яго немцамі. Былі яны ў лесе і ў тую страшную ноч, а пасьля падаліся да партызанаў. Па дарозе яны й былі расстраляныя партызанамі недалёка ад вёскі Пуцілкавічы. Проста былі замардаваныя, каб замесьці сьляды сваёй крывавай правакацыі. Пра гэтыя рэчы мы маглі даведацца ад сына нашых суседзяў, які быў зьвязаны з партызанамі й неўзабаве пайшоў да іх. Пра ўсё гэта людзі ведалі яшчэ зь іншых крыніцаў. Пуцілкавічы — гэта тая вёска, у якой нарадзіўся Пятрусь Броўка. I каля гэтай вёскі знаходзіўся штаб партызанаў. Застрэленую й часткова абгарэлую сям’ю сваёй сястры пахаваў тады на папялішчы Слабодкі й мой бацька. Дадому ён вярнуўся зусім сьсівелым чалавекам...
Пасьля таго здарэньня моладзь нашага навакольля пачала выстаўляць кругласутачныя пікеты, дамовіўшыся адначасна, якім чынам у выпадку небясьпекі перадаваць з аднаго канца вёскі ў іншы або зь вёскі ў вёску сыгналы папярэджаньня. Пазьней пачалі будаваць у розных мясьцінах бліжэйшага лесу зямлянкі для сваіх сем’яў.
Вясна 1943 г. пачалася рана й раптоўна. Дзесьці на пачатку красавіка аднаго ранку я пайшоў з малодшым братам Васілём на рэчку, каб
паглядзець, якая рыба была трапіла ў нашыя бучы. Рэчка працякала празь лес, і там мы наткнуліся на калёну немцаў, якія гуськом падыходзілі да места. Мы, пэўна, ірванулі назад, але як толькі дабеглі да канца вёскі, дзе жыла нашая сям’я, тут ужо выходзіла зь лесу яшчэ іншая нямецкая калёна, якая, як і тая першая, тут жа пачала абстрэльваць вёску. Здолеў уцячы толькі мой старэйшы брат Ягор, а таксама стрыечны брат Васіль, а я, мой бацька й брат Пятрусь, а таксама дзядзька — муж яшчэ аднае бацькавай сястры ды яшчэ адзін старэйшы сусед трапілі ў рукі немцаў. Гэтага нашага суседа немцы неўзабаве заб’юць, бо ён каля іншага прылеску няўдала памкнуўся ўцякаць. Праз нашую вёску гэтыя дзьве калёны рабілі наступ на мястэчка Пышна, у якім былі ўмацаваліся партызаны. Як маглі даведацца пазьней, тады немцы застрэлілі яшчэ двух юнакоў з старой вёскі Закаліўе, якія аднолькава выскачылі зь вёскі й хацелі дабегчы ў лясок над возерам. А нашую групку, быццам партызанаў, немцы забралі ў палон, і гэткім чынам мы трапілі тады ў Лепельскую турму.
Па дарозе ў гэтую турму нас затрымалі на пару дзён у вёсцы Студзёнка, дзе, як згадвалася, знаходзіўся нямецкі гарнізон. Затрымалі, зачыніўшы ў нейкім цёмным невялікім будынку, і мы ўжо чакалі, што вось хутка яго падпаляць. Працуючы ў адміністрацыі лясьніцтва, у Студзёнцы, жыў іншы мой стрыечны брат Паўлюк — малодшы сын арыштаванага ў 1929 г. майго дзядзькі Лявона, які пабачыўся з намі й паабяцаў штосьці зрабіць ддя нашага выратаваньня. Можна меркаваць, што ён наладзіў кантакты з прыгаданымі й знаёмымі нам братамі-паліцаямі, якія зноў дапамогуць нам выбрацца з турмы. Але здарылася гэта праз добры месяц часу, бо сядзелі мы ў Лепельскай турме каля шасьці тыдняў. Тады з гэтай турмы мяне выводзілі капаць гнёзды для будучай абароннай траншэі. Маім ахоўнікам быў старэйшы немец-селянін з Баварыі, які паказваў мне фотаздымкі сваёй сям’і, частаваў мяне сваім пайком і цыгарэтамі й часта паўтараў, што „вайна — нядобрая рэч“. Ён і паказаў мне жудасную мясьціну над ускрайкам лесу — недалёка на поўдзень ад чыгуначнай станцыі, — дзе былі пахаваныя замардаваныя лепельскія яўрэі ды шмат іншых жыхароў гораду. Там спачылі й мае школьныя сяброўкі-яўрэйкі дзьвюх сем’яў зь мястэчка Пышна.
У сваю вёску мы вярнуліся, калі ўжо рыхтавалася большая карная акцыя супраць партызанаў пад назвай „Котбус"1. Гэта мы маглі на-
1 Карная апэрацыя „Котбус“ (Cottbus) праводзілася ў Бягомльскім, Лепельскім, Плешчаніцкім і Халопеніцкім раёнах 20.05—21.06.1943.
зіраць па дарозе зь Лепелю, таму давялося нам скрочыць у лес і зрабіць па гэтым лесе вялікае абходнае паўкола. Як і іншыя жыхары, асабліва моладзь, у вёсцы доўга не затрымаліся й падаліся ў лес у нашыя зямлянкі, падрыхтаваныя раней. Там і перачакалі заканчэньне той антыпартызанскай апэрацыі ў нашай мясцовасьці. Калі здавалася, што небясьпека мінала, а запасы харчаваньня канчаліся, у другой палавіне чэрвеня жыхарства пачало пакідаць свае лясныя зямлянкі й вяртацца ў свае вёскі. Аднак тут на нас чакалі нямецкія вайсковыя пікеты, якія, апрача канфіскацыі выведзенай зь лесу жывёлы, пачалі, можна сказаць, „канфіскаваць“ таксама й моладзь.
Моладзь гэтая зганялася ў Лепель, каб адсюль вывезьці яе на працы ў Нямеччыну. Там, знаходзячыся за калючым дротам, у коле былых школьных сяброў і нарадзілася ідэя „запісацца ў паліцаі“, бо гэткім шляхам можна было выратаваць яшчэ ад вывазу ў Нямеччыну сваіх сясьцёр або братоў.
Мая „паліцэйская" служба ў Лепелі абмяжоўвалася ў асноўным да аховы мастоў, якіх на ўскраінах гораду было чатыры. Таксама асабіста ўдзельнічаў у трох невялікіх і яшчэ ў чацьвёртай крыху большай апэрацыях супраць партызанаў. Але ў тых апэрацыях партызаны звычайна ўхіляліся ад збройных сутычак, а калі ў адной зь іх яны пачалі моцна адстрэльвацца, дык нашае ў асноўным „паліцэйскае" войска змушанае было адступіць. Давялося таксама абараняцца, калі ў другой палавіне кастрычніка 1943 г. партызаны спрабавалі здабыць Лепель і атакавалі горад на працягу трох начэй.
Мушу адзначыць, што ў прыгаданых партызанскіх акцыях, у якіх я браў удзел асабіста, вёскі не паліліся, не тэрарызавалася таксама й цывільнае насельніцтва, хоць у некаторых вёсках, абкружаных лесам і аддаленых ад Лепелю, звычайна сустракалася няшмат іхных жыхароў. Людзі асьцерагаліся і ўважалі за лепшае пры першай пагрозе схавацца дзесьці глыбей у лесе.
Прыгаданае нашае „паліцэйскае" войска, якое звалася яшчэ „дапаможнай паліцыяй“, пакінула Лепель каля 25 чэрвеня 1944 г., бо да гораду хутка набліжаўся фронт. I тут можна адзначыць цікавае здарэньне, якое палягала ў тым, што па дарозе адступленьня ў кірунку мястэчка Беразіно зь лесу выйшла групка партызанаў (здаецца, 7 або 8 чалавек), якая й далучылася да нашай калёны. Былі гэта раней знаёмыя хлопцы з навакольных вёсак, і яны пажадалі разам з намі „прабівацца" на Захад. Павадыром той нашай калёны, да якой яшчэ належалі сем’і цывільных уцекачоў, быў аўстрыец — афіцэр вышэйшага рангу вайсковай
жандармэрыі. Ён стойка абараняў ад усялякіх крьгўдаў тых нашых „уцекачоў“.
Калі ўжо апавёў пра сваю „паліцэйскую“ службу ў Л епелі, дык выпадае сказаць яшчэ пра тое, дзе мне давялося блукаць пазьней. Вось жа, як тысячы іншых беларусаў, я таксама трапіўу гэтак званую 30-ю Ўсходнюю дывізію, якая неўзабаве была перакінутая ў Францыю. Яна скончыла свае існаваньне ў Эльзасе дзесьці напрыканцы лістапада або на пачатку сьнежня 1944 г. У якасьці абозьніка служыў я ў батальёне маёра Мураўёва, а гэты батальён, дарэчы, пры першай збройнай сутычцы з амэрыканцамі перайшоў на бок амэрыканцаў. Знаходзіўся я тады ў абозе зусім недалёка ад лініі фронту, а таму была магчымасьць даведацца, якім чынам быў „палонены“ гэты батальён. Далейшы лёс таго майго батальёну для мяне невядомы, але пазьней можна было пачуць, што марскім шляхам яго неўзабаве адвезьлі ў Савецкі Саюз.
Нас, абозьнікаў, перахапілі немцы й пагналі ў недалёкі тыл, загадаўшы акапацца дзеля абароны. Тут мы і трапілі пад шквал амэрыканскага артылерыйскага абстрэлу, і з гэтага пекла кожны ратаваўся як мог. Потым я наткнуўся на групу знаёмых хлопцаў з той 30-й Усходняй дывізіі.
Таксама часта можна было пачуць і прачытаць, напрыклад, у ведамай кнізе Джона Лофтуса, быццам тая 30-я Ўсходняя дывізія была Дывізіяй СС. Прынамсі, я асабіста гэтага не адчуў, бо пад пахай не насіў „кляймо эсэсаўца". Мяркую, што гэтую праўду мог бы пацьвердзіць, напрыклад, пісьменьнік Канстанцін Акула, які ў сваёй аповесьці „Змагарныя дарогі“ (1962) апісаўякраз, дзе фармавалася гэтая 30-я Ўсходняя дывізія ды як пазьней яна развальвалася.
Затым мая вайсковая эпапэя была зьвязаная з 1-й дывізіяй ведамай „Вызваленчай арміі“ (РОА) генэрала Андрэя Власава. Узначальваў тую дывізію генэрал-маёр Сяргей Бунячэнка2, а ў ейным 3-м палку я таксама кіраваў конным фургонам (даю, адным словам, падставы абвінавачваць мяне ў падвойнай „здрадзе“: у тым, што я быў „лепельскім паліцаем“, а яшчэ ў тым, што належаў да „власаўцаў").
3 гэтай 1-й власаўскай дывізіяй я разьвітаўся 12 травеня 1945 г. Тады, 11 травеня, у рэгіёне чэскага гораду Пльзэню (Plzen) яна была раззброеная амэрыканцамі й перададзеная імі пад добры нагляд са-
2 Сяргей Бунячэнка (1902—1946), расейскі вайсковы дзеяч, палкоўнік Чырвонай арміі, удзельнік власаўскага руху.
вецкіх вайсковых злучэньняў. Здаецца, няма патрэбы тлумачыць, што з гэткай хітравата наладжанай мышалоўкі ўдалося выкарабкацца толькі нямногім.
Да гэткіх „нямногіх" належаў і я ды яшчэ добры хлопец і тагачасны мой сябра Генадзь, які паходзіў дзесьці з-пад Ноўгараду. Даволі шмат мы зьведалі прыгодаў, трапіўшы ў Баварыю. Напрыклад, не знаходзячы нейкага выйсьця й прытулку, у адзін дзень мы „добраахвотна“ селі на амэрыканскі транспарт і паехалі „на Радзіму". Паехалі, здаецца, з гораду Штраўбінгу (Straubing). Але зноў жа ўцяклі з той жа Чэхіі, бо не спадабалася нам рэгістрацыя ў зборным пункце, ды й той зборны пункт у нейкім старым чэскім гарадку быў абкружаны высокім, каля 4-х мэтраў, мурам. Там, магчыма, калісьці быў замак, пра што нагадвала яшчэ вышэйшая й сапраўды замкавая брама. Вярнуўшыся ў Баварыю, я й Генадзь зноў пачалі вандраваць па ейных дарогах. Мінуўшы Фрайзінг (Freising), мы прыселі адпачыць пры дарозе й пачалі частавацца кіслымі яблыкамі, сарванымі з прыдарожных яблыняў. Тут на нас і наткнуўся амэрыканскі патруль. Вясёлыя „янкі“ пасадзілі нас на сваю танкетку, прывезьлі ў Мюнхэн, дзе добра накармілі ў сваёй кантыне, а назаўтра адвезьлі зноў жа ў зборны пункт, які існаваў тады ў Мюнхэне пры савецкай рэпатрыяцыйнай місіі. Тут пазнаёмілі нас тыя „янкі“ з высокім чынам, на плячах якога красаваліся шырокія залацістыя пагоны, і трэба было згадзіцца, што „едем на Роднну“.