У1950 г. Паўла Урбан выехаў разам зь сябрамі ў Бэльгію. Вучыўся на гістарычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. У часе навучань456 ня быў сакратаром і скарбнікам беларускай студэнцкай арганізацыі ў Лювэне, а таксама сакратаром Саюзу беларусаў Бэльгіі. Разам зь іншымі беларускімі студэнтамі сьпяваў у хоры, створаным Міколам Равенскім. У1954 г. напісаў дысэртацыю пра дзейнасьць вялікага князя літоўскага й польскага караля Аляксандра. Па сканчэньні навучаньня амаль год правёў у Рыме, працаваў з матэрыяламі Ватыканскай бібліятэкі й архіваў. 3 1955 г. Паўла Урбан стала жыў у Мюнхэне. 3 красавіка 1956 г. і да закрыцьця ў 1972 г. працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР на пасадзе навуковага супрацоўніка й рэдактара ў агульным дасьледчым аддзеле. Пры гэтым ён меў магчымасьць займацца беларусазнаўчымі дасьледаваньнямі, у тым ліку й старажытнай гісторыяй Беларусі. Паўла Урбан быў адным зь першых, хто зрабіў адмысловае дасьледаваньне гістарычнага панятку „Літва“. Адначасова ён пільна адсочваў усё, што адбывалася ў савецкай (агульнай і ўласна беларускай) гістарыяграфіі й рэагаваў на значныя падзеі на старонках беларускага эміграцыйнага друку, а таксамаў навуковых выданьнях інстытуту. У апошнія гады дзейнасьці інстытуту Паўла Урбан кіраваў біяграфічным аддзелам, быў сябрам прэзыдыюму й сакратаром навуковай рады. Акрамя працы ў інстытуце Паўла Урбан як сябра Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў 1960-х гг. разам з Станіславам Станкевічам займаўся выданьнем у Мюнхэне пэрыёдыка „Запісы БІНіМ“ У той жа час ён быў сурэдактарам газэты „Бацькаўшчына“, скарбнікам і адміністратарам выдавецтва „Бацькаўшчына“. 3 самага стварэньня Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне" Паўла Урбан пісаў тэксты для яе праграмаў гістарычнай тэматыкі. A хутка па закрыцьці Інстытуту вывучэньня СССР, у 1974 г., перайшоў на радыё „Свабода“ на сталую працу ў Беларускую рэдакцыю, дзе й заставаўся да выхаду на пэнсію ў 1989 г. Праз усё жыцьцё Паўла Урбан заставаўся беларусам-гісторыкам. Ён аўтар каля дзьвюх соцень публікацыяў, прысьвечаных беларускай гісторыі, у беларускай, расейскай, ангельскай, нямецкай, францускай мовах. Ягоная навуковая спадчына, таксама як і архівы, яшчэ чакаюць сваіх дасьледнікаў. Паўла Урбан. i960 г. Сьв. памяці Паўла Урбан Паўла Урбан УСПАМІНЫ 3 Паўлам Урбанам мы ўбачыліся толькі аднойчы, вясной 2006 г. На тэлефонную прапанову падзяліцца жыцьцёвымі ўспамінамі й стаць героем кнігі „Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў“, над якой я тады працаваў, Урбан адказаў цьвёрдай адмоваю. Як і дзясяткі іншых нашых эмігрантаў, якія знаходзілі мноства аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынаў для таго, каб сказаць „не“. Але мяне не пакідала ўражаньне, што бальшыня суразмоўцаў палічыла за лепшае забраць гісторыю свайго жыцьця (а разам зь ш — і частку гісторыі паваеннай эміграцыі) ў магілу, чым атрымаць на Радзіме балючае кляймо„здрадніка й фашыста“. Вось і Урбан, што зьбіраўся ў той час адзначыць 82-годзьдзе, баяўся, каб уроднай Беларусіяго ізноў не паставілі ў адзін шэраг з„паліцаямі-карнікамі". Баяўся, што яго слабое здароўе ня вытрымае яшчэ аднаго артыкулу з абвінавачаньнямі й выкрываньнямі. Але, тым ня менш, мы сустрэліся. Ён пагадзіўся, каб я забраў частку ягонага кніжнага й газэтнага архіву, што акуратна захоўваўся ў сутарэньні дому на ўскраіне Мюнхэну. Урбан падаўся мне тады эталёнам пасьпяховай інтэграцыі, аб якой гэтак часта дыскутуюць сёньня ў Нямеччыне. Вонкава — тыповы немец: акуратны, дысцыплінаваны, дасканала валодае нямецкай мовай. Уразіла, у якой чысьціні й парадку адзінокі хворы 82-гадовы мужчына падтрымлівае дом і гаспадарку (ці кавалак зямлі з садам, што прылягае да дому). Амаль цэлы пакой займала чытальня, што пад самы дах была запоўненая навуковымі кніжнымі навінкамі. Там, на стале, любіла загадкава назіраць за гаспадаром котка нейкай рэдкай афрыканскай пароды (яна мела рознакаляровыя вочы), якую пяшчотна любіў Урбан... Гэта той самы Урбан, інтэлектуальны волат, які перад пачаткам вайны мог марыць толькі аб кар’еры... сьлесара. А аб чым яшчэ маглі марыць сыны савецкіх „сялянаў-кулакоў“, „ворагі", што да згубы прытомнасьці біліся ілбом аб сьцяну, якая аддзяляла іх ад „нармальнага“савецкага грамадзтва? Сыстэма, а затым вайна зрабіліз Урбана ня сьлесара, а„лепельскага паліцая“, а пасьля —знакамітага гісторыка-журналіста, дасьледніка ватыканскіх архіваў, кнігіякога сталі бэстсэлерамі ў роднай, і ў той жа час чужой для аўтара незалежнай Беларусі. На шчасьце, Паўла Урбан успаміны пакінуў. Напісаў ён іх на пачатку 1990-х. Але спачатку падамо ўрыўкі ліста Урбана да аўтара гэтых радкоў, якія дапамагаюць лепш зразумець шматгранную й неадназначную постаць вясковага інтэлектуала зь Віцебшчыны... Шаноўны Аляксандар Адзінец! Вы жадаеце ад мяне, каб я напісаў нейкі сацыялягічна-філязофскі трактат або, прынамсі, абшырную й „навуковую" АУТАБІЯГРАФІЮ. 26 пытаньняў, на кожнае зь якіх аніяк не адкажаш адным сказам! Але, як было сказана ў тэлефоннай гутарцы, я пачуваюся даволі кепска: галава часта баліць, здараюцца галавакружэньні, у сувязі з чым я мушу ўнікаць людзкога гармідару й асьцярожна сачыць за кожным сваім крокам (нават змушаны ласкава выбачацца, калі мая дачка або былая жонка запрашаюць да сябе ў госьці). А якія лекі? Ды ўсе яны наркотыкі, кажа мой лекар, і толькі радзіць, каб я захоўваўся абсалютна спакойна, нічым не турбаваўся й не хваляваўся, ня браўна сябе непатрэбнай разумовай нагрузкі, і каб шмат знаходзіўся на сьвежым паветры, асабліва пажадана — у лесе! Сюды дадаюцца яшчэ іншыя хваробы, асабліва надакучлівыя высокі ціск крыві й прастата. Вось чаму ад нейкага часу я павінен быў спыніць усялякую „навуковую“ творчасьць і абмежавацца толькі да лёгкага чытаньня навейшай літаратуры з галіны сусьветных цывілізацый і культураў, рэлігіяў і разнастайных мітаў, літаратуры прыродазнаўчай і жывёльнага сьвету. Чытаю яшчэ навінкі спэцыяльных гістарычных дасьледаваньняў. Вось чаму я ня ў стане пайсьці насустрач, калі часам зь Беларусі да мяне зьвяртаюцца з просьбамі высьветліць тое ці іншае гістарычнае пытаньне або зрабіць у нашай Дзяржаўнай бібліятэцы фатакопію нейкай там кнігі. Дарэчы, з гэтай прычыны я ня мог дапамагчы й Янку Запрудніку, калі ён працаваў над кнігай „Дванаццатка". У Вашых пытаньнях ёсьць і насьвятленьне майго „Лепельскага“ пэрыяду жыцьця, і справа „30-й дывізіі", і загадка 1-й дывізіі арміі Анд- рэя Власава (яго я бачыў толькі адзін раз, крыху здалёку на трыбуне — гэта быў высокі мажны чалавек), і насьвятленьне дзейнасьці „Інстытуту вывучэньня СССР“, які для былой савецкай прапаганды быў простым „асіным гняздом“ рознага гатунку „здраднікаў" і „фальсыфікатараў“. Усе гэта было б добрай зачэпкай дзеля разьдзьмухваньня антыбеларускай гістэрыкі, яшчэ й таму, што ў мінулым пра мяне шмат, і шмат нэгатыўнага, пісалася ў былым беларускім савецкім друку. Ня буду тут згадваць паасобныя пашквільныя артыкулы. Назаву толькі фактычна акадэмічнае выданьне „Дары данайцев" (Мннск, йздво „Беларусь“, 1987). Тут дасталася й дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэньня, і дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі, і дзеячам беларускай навейшай эміграцыі, і ўсім беларускім каталіцкім сьвятарам на Захадзе. Вось некаторыя згадкі: Стар. 250:„Однако было бы неправйльно связывать судьбу сегодняшнего белорусского буржуазного нацйоналйзма на Западе только с кладбшцамй u похороннымй маршамй. Б строю „освободйтелей БелоруссшР, ее„друзей й заіцйтнйков“осталось еіце немало белбурнацкйх боевнков. Средй нйх, напрймер, нынешнйй редактор „Беларуса“Янка Запруднйк, он жеАрсень Загорный... Это u йзвестный фальсйфйкатор-йсторйк Павел Урбан, продолжаюіцйй выпускать в свет одйн „труд“за другйм...“ Стар. 152: „Средй буржуазных фальсйфйкаторов находятся й такйе „спецйалйсты" йз чйсла эмйгрантов, какА. Адамовйч, П. Урбан, Б. Сядура й другйе. Труды которыхотш плодят в „Ннстйтуте no нзученйю СССР“ в Мюнхене й в „Белорусском йнстйтуте наукй й йскусства“в Нью-Йорке еіце в большей степенй лйшены какой-лйбо научностй, пропйтаны ненавйстью к советскому строю й Коммунйстйческой napmuu. Подтасовка фактов, бесстыжая фальсйфйкацйя, крайняя тенденцйозность — вот чем характерйзуются йх публйкацйй“. Стар. 163: „Модной темой буржуазного„белорусоведенйя“сталй „гаданйя“ о преймугцествах возможных „некоммунйстйческйх альтернатйв“ развйтйя Белоруссйй. Этот тезнс особенно рьяно отстайвал П. Урбан в своей кнйге „У сьвятле гістарычных фактаў. У сувязі з брашурайЛ. С. Абэцэдарскага". Кнйга отрйцает йсторйческйе достйження белорусского народа за годы Советской властй. Н повторяет стереотйпный набор уже набйвшйх оскомйну домыслов о Белоруссші как «колонйй Россйй»“. Стар. 182: „...Павел Урбан. Уроженец Лепельскогорайона. В1943 году поступйл на службу в немецкйй карательный отряд СД no борьбе с партйзанамй, дйслоцйровавшййся в Вйтебской областй. Вместе с оккупантамй бежал йз Белорусаш, боясь народного возмездйя. Прйгретрадйостанцйей„Свобода“, сотруднйк белорусскойредакцйй“. Між іншага, гэтую апошнюю цытату бадай дакладна пераказаў заходненямецкі гісторык-камуніст: Paul Kohl. „Ich wundere mich, dafi ich noch lebe“. Sowjetische Augenzeugen berichten. Giltersloh, 1990. S. 135. Толькі Паўль Коль пераказвае гэтую цытату вуснамі свайго „спадарожніка“, які суправаджаў яго ў паездцы па Віцебшчыне і ў Віцебску таксама. I з вуснаў таго „спадарожніка“ (пэўна, ,,чэкіста“!) вынікала яшчэ тая „праўда“, што гэта я ў Віцебску быў „карнікам" і там у складзе „спэцыяльнай каманды“ расстрэльваў і яўрэяў, і савецкіх ваеннапалонных. Ну як ты дакажаш, што падчас вайны я наагул ня быў у Віцебску й ніколі не наведваўся туды?! Цяпер крыху пра асабістае. У маіх бацькоў не было сямейнага архіву, і я ня ведаю, скуль маглі ўзяцца прозьвішчы Ўрбаноў, хоць у маёй вёсцы й навакольлі было даволі шмат гэтых Урбаноў. Можна меркаваць, што далекаватыя прадзеды тых нашых Урбаноў належалі да вуніяцкага веравызнаньня, адсюль спачатку зьявілася імя Урбан, а пазьней і прозьвішчы Ўрбаны. Бо ж у беларусаў і палякаў былі й ёсьць яшчэ прозьвішчы Ўрбановічаў і Ўрбанчыкаў. Дарэчы, яшчэ ў 16 ст. у Вільні былі месьцічы Ўрбаны, хоць, праўда, гэта маглі быць таксама аседлыя там іншаземныя прышэльцы.