Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Часопіс „Релнгня н атензм в СССР“ Надзея Абрамава-Тэадаровіч выдавала да сваёй сьмерці ў 1979 г. Пасьля справу пераняў др. П. Мадэста. Аднак, магчыма, толькі тады, у 1979 г., з адыходам гэтае дасьледніцы сапраўды скончылася беларуская гісторыя Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхэне.
Беларускі ўдзел у працы Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхэне быў даволі плённы для эміграцыйнай навукі. Беларускі аддзел установы, што дзеяў каля 1954—1962 гг., пасьпеў выдаць 8 нумароў Belorussian Review і 12 нумароў „Беларускага зборніка", а таксама дзясяткі манаграфічных дасьледаваньняў, прысьвечаных гісторыі й культуры БССР. Супрацоўнікі аддзелу бралі ўдзел у распрацоўваньні й агульнаінстытуцкіх, найперш бібліяграфічных, выданьняў, выступалі на шматлікіх ладжаных інстытутам канфэрэнцыях. Аддзел пашыраў інфармацыю пра Беларусь у Заходніх навуковых колах у зразумелых тамтэйшым навукоўцам мовах, дапамагаў беларускім навукоўцам навязваць кантакты з калегамі. Сапраўднае значэньне беларускай дзейнасьці ў інстытуце, узроўню й характару публікаваных матэрыялаў, сувязяў інстытуту зь БІНіМам (як і адказ на пытаньне, ці сапраўды змог апошні ўплываць на беларускія дасьледаваньні ў першым) — усё гэта яшчэ патрабуе адмысловага вывучэньня.
Надзея Абрамава
Установа
БІБЛІЯГРАФІЯ БЕЛАРУСКІХ ПЭРЫЁДЫКАЎ ІНСТЫТУТУ ВЫВУЧЭНЬНЯ СССР У МЮНХЭНЕ
У архіве БІНіМу захаваўся лацінічны машынапіс, зроблены на кальцы й пазначаны наступным чынам: „Літоўская Бібліяграфічная Служба. Выданьне №66. Беларускі Зборнік і Belorussian Review. 1955—1960. Паказьнік артыкулаў. Уклаў Вольша (Аляксандар) Ружанец. Кіраўнік Літоўскай Бібліягр. Службы. Danville, Illinois, ЗША — 1963“.
У прадмове, датаванай 22 лютага 1963 г., аўтар-складальнік пазначыў:
„Бацькаўшчына" (№40 (426) 1958 г.) пісала: „Іншым даволі патрэбным выданьнем, аб якім ужо пара падумаць, гэта „Паказьнік беларускіх выданьняў на чужыне“. Выданы калісьці сп. Паньковым такі паказьнік ахопліваў нашы выданьні 1945—1950 гг. Тым часам за апошнія 8 гадоў зьявіліся (хоць і ня так ужо шмат) новыя выданьні, якіх ужо часамі й ня так лёгка адшукаць. У такім паказьніку пад паасобнымі пазыцыямі мусілі б быць зацемкі анатацыйнага характару ў беларускай і яшчэ прынамсі ў ангельскай мове. У разьдзеле ж часопісаў і наогул пэрыёдыкі, пад паасобнымі нумарамі, мусілі б быць таксама зацемкі аб некаторых важнейшых артыкулах, зьмешчаных у гэтых часопісах“.
У 1959 2. Літоўская Бібліягр. Служба выдала паказьнік артыкулаў „Беларускага Зборніку“ дый „Belorussian Review" 1955—1958 гг. На жаль, выданьняў 1959—1960 гг. з Інстытуту Служба не атрымала, нават не было адказана на 3 ці 4 лісты... Але ж паважаны cn. А. Каханоўскі параіў, да каго зьвярнуцца, а паважаны сп. Ул. Дунец пазычыў кнігі, якіх бракавала. Шчыра дзякуем дарагім суродзічам!
Трэба спадзявацца, што cn. М. Панькоў мусі быць ужо і ўлажыў паказьнік беларускіх выданьняў 1951—1960 гг., калі беларускія выдавецтвы іх прысылаюць.
Мусі быць, шаноўная нашая пясьнярка Натальля Арсеньнева мела на ўвазе падобных да мяне... пэнсіянэраў, калі пісала:
„Праробленае ўсё...
Ямаю трохі часу.
Хоць гэта й дзіўна, часу для сябе...“
I гэты час, якога, магчыма, і ня так многа засталося, найлепш будзе скарыстаць для бібліяграфіі“.
Аляксандар Ружанцоў (1893—1966) — вядомы беларускі інтэлектуал, дасьведчаны бібліёграф, кнігазнаўца — займаўся стварэньнем паказьнікаў беларускіх і літоўскіх выданьняў яшчэ з часоў працы кіраўніком Цэнтральшш вайсковай бібліятэкі ў Коўне (1921—1940). Апынуўшыся ў 1949 г. у ЗША і пасяліўшыся ў невялікім горадзе Дэнвіл у штаце Ілінойз, ён працягваў сваю бібліяграфічную працу, кіруючы Літоўскай бібліяграфічнай службай. Сярод іншага ён склаў паказьнікі беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў „Веда“, „Запісы БІНіМ“, „Конадні“.
Такім чынам, ня дзіўна, што Аляксандар Ружанцоў узяў на сябе й складаньне бібліяграфіі двух беларускіх пэрыёдыкаў, выдаваных Інстытутам вывучэньня СССР у Мюнхэне: 12 нумароў „Беларускага зборніка“(1955—1960) і 8 нумароў Belorussian Review (1955—1960). Усе артыкулы быліразьмеркаваныя паводле тэматычныхразьдзелаў і падразьдзелаў з адмысловым бібліяграфічным шыфраваньнем. Назва кожнага разьдзелу падавалася, акрамя беларускай мовы, у літоўскай, францускай, ангельскай і нямецкай.Аднаку гэтай публікацыімы пакінулі толькі беларускія назвы разьдзелаў, бо самі пазыцыі ў бібліяграфіі падаваліся выключна ў мове арыгіналу й не суправаджаліся іншамоўнымі анатацыямі. Таксама ў пададзенай ніжэй бібліяграфіі былі выпраўленыя некаторыя недакладнасьці, а апісаньні артыкулаў прыведзеныя ў адпаведнасьць з практыкай бібліяграфічных апісаньняў нашага пэрыёдыка.
о — Агульныя працы
оо — Пачаткі, культура
Глыбінны, Уладзімер. Найноўшыя праявы змаганьня за самабытнасьць беларускай культуры / / Беларускі зборнік. №11.1959. С. 55—68.
Запруднік, Ян. Беларусы ў Польшчы (Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (хроніка) // Беларускі зборнік. №6.1956. С. 160—163.
Hlybinny, U. Belorussian culture after World War II //
Belorussian Review. No 6.1958. P. 45—59.
Hlybinny, U. The latest developments in the struggle for the independence of Belorussian culture // Belorussian Review. No 8. i960. P. 17—25.
Zaprudnik, Jan. Belorussian in Poland (The Belorussian social and cultural association) // Belorussian Review. No 4. 1957. P. 168—169.
06 — Навуковыя ўстановы
Дзесяцігодзьдзе Інстытуту вывучэньня СССР1950—1960 //
Беларускі зборнік. №12. i960. С. 5—8.
Запруднік, Я. Сэсія Акадэміі навук БССР (хроніка) // Беларускі зборнік. №6.1956. С. 170.
Р. М. Беларускі інстытут навукі й мастацтва (хроніка) // Беларускі зборнік. №4.1956. С. 194—196.
Я. С. Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства Пранціша Скарыны (хроніка) // Беларускі зборнік. №4. 1956. С. 190-193.
J. S. The Francis Skaryna Kryvian (Whiteruthenian) society of arts and sciences in the U.S., Inc. // Belorussian Review. No 3. 1956. P. 158—160.
Niamiha, H. The academy of sciences of the BSSR (1936— 1956) // Belorussian Review. No 7.1957. P. 126—143.
Niamiha, H. The Belorussian academy of sciences (October 13, 1928 — July 7,1936) // Belorussian Review. No 6.1958. P. 5—29.
Niamiha, H. The Institute of Belorussian Culture // Belorussian Review. No 5.1957. P. 5—33.
R. M. The Whiteruthenian institute of arts and sciences //
Belorussian Review. No 3.1956. P. 160—162.
Ten years of the Institute for a study of the USSR 1950— i960 // Belorussian Review. No 8. i960. P. 85—87.
Zaprudnik, Jan. Meeting of the Academy of sciences of the Belorussian SSR // Belorussian Review. No 4.1957. P. 171.
07 — Журналістыка
Запруднік, Я. Расшырэньне пэрыядычнага друкуў БССР (хроніка) // Беларускі зборнік. №6.1956. С. 171.
Станкевіч, Ян. Нашаніўства і балыпавізм (да 50-х угодкаў выхаду „Нашае Нівы“) // Беларускі зборнік. №7.1957. С. So112.
Zaprudnik, Jan. The extension of the periodical press in the Belorussian SSR // Belorussian Review. No 4.1957. P. 171—172.
2	— Рэлігія
272 — Рэлігійны перасьлед
Гарошка, Леў. Савецкая рэлігійная палітыка пасьля 1942 году // Беларускі зборнік. №3.1955С. 5-67.
Гарошка, Леў. Сучаснае рэлігійнае становішча ў Беларусі // Беларускі зборнік. №4.1956. С. 114—136.
Haroska, Leu. Religion in Belorussia today // Belorussian Review. No 3.1956. P. 102—119.
Haroska, Leu. Soviet policy toward religion after 1942 // Belorussian Review. No 2.1956. P. 5—36.
3	— Сацыяльныя навукі
31 — Статыстыка
Волаціч, Мікола. Насельніцтва Заходняй Беларусі і яго перасяленьні між сучаснай Польшчай і БССР // Беларускі зборнік. №4.1956. С. 5—40.
Галубнічы, Усевалад. Некаторыя вынікі ацэны дэмаграфічных статыстык БССР // Беларускі зборнік. №8. 1957. С. 126—144.
Даўлечын, Т. Аб пасыланьні моладзі на індустрыяльныя работы на Поўнач, Усход і ў Данбас // Беларускі зборнік. №5. 1956. С. 102—116.
Dauletshyn, Т. Labor transfers of youth in the Soviet Union //
Belorussian Review. No 4.1957. P. 139—149.
Holubnychy, Vsevolod. The population of the Belorussian SSR // Belorussian Review. No 6.1958. P. 112—122.
Volacic, Mikola. The population of Western Belorussia and its resettlement in Poland and the USSR // Belorussian Review. No 3.1956. P. 5-30.
32 — Палітыка, камуністы
Запруднік, Ян. Да гісторыі камуністычнай партыі Беларусі // Беларускі зборнік. №іо. 1959. С. 50—75.
Запруднік, Ян. Камуніст Беларусі. №№2, 3, 4, 5,1957 г.
(рэцэнзія) // Беларускі зборнік. №8.1957. С. 151—175.
Запруднік, Ян. Камуніст Беларусі. №№6—12,1957 г. (рэцэнзія) // Беларускі зборнік. №9.1958. С. 164—177.
Запруднік, Ян. Камуніст Беларусі. 1957. №1 (рэцэнзія) //
Беларускі зборнік. №6.1956. С. 154—159.
Запруднік, Ян. Трэці пленум ЦК ЛКСМ Беларусі (хроніка) // Беларускі зборнік. №6.1956. С. 167—169.
Заігруднік, Ян. XIX зьезд камсамолу Беларусі (хроніка) //
Беларускі зборнік. №4.1956. С. 177—183.
Запруднік, Ян. XXII зьезд камуністычнай партыі Беларусі (хроніка) // Беларускі зборнік. №4.1956. С. 172—176.
Недасек, Н. Нацыянальнае самавызначэньне й Саветы //
Беларускі зборнік. №11.1959С. 5—19.
Урбан, П. Нацыянальнае пытаньне пасьля зьезду КПСС //
Беларускі зборнік. №6.1956. С. 31—50.
Урбан, П. 40-я ўгодкі БССР і ейнай камуністычнай партыі // Беларускі зборнік. №11.1959. С. 20—54.
NedaseK, N. National self-determination under the Soviets // Belorussian Review. No 8. i960. P. 3—16.
Urban, P. The twentieth party congress and the national question // Belorussian Review. No 4.1957. P. 83—95.
Zaprudnik, Jan. Elections in the Belorussian SSR //
Belorussian Review. No 4.1957. P. 172.
Zaprudnik, Jan. Komunist Bielarusi. Minsk, 1957. No 1 (review) // Belorussian Review. No 4.1957. P. 165—167.
Zaprudnik, Jan. Komunist Bielarusi. 1957. No 2, 3, 4, and 5.
(review) // Belorussian Review. No 5.1957. P. 124—135.
Zaprudnik, Jan. Komunist Bielarusi. 1957. No 6—12 // Belorussian Review. No 6.1958. P. 125—132.
Zaprudnik, Jan. The communist party of Belorussia. An outline of its history// Belorussian Review. No 7.1959. P. 23—39. Zaprudnik, Jan. The third plenary session of the central committee of the Belorussian Komsomol // Belorussian Review. No 4.1957. P. 169—170.
Zaprudnik, Jan. The XIX congress of the Komsomol in Belorussia // Belorussian Review. No 3.1956. P. 148—153.