Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Установа знайшла сабе асобнае памяшканьне на Augustenstrasse 46, паступова павялічваўся штат працаўнікоў. 3 1951 г. ладзіліся навуковыя канфэрэнцыі, што зьбіралі сотні дасьледнікаў, стаў выдавацца „Вестнпк ннстшута“. Да 1953 г. кола карэспандэнтаў дасягнула тысячы асобаў з 48 краінаў сьвету8.1 тым ня менш, гэтая ўстанова заставалася менавіта расейскай паводле свайго зьместу, што ў сувязі з пэўнымі зьменамі ў сусьветнай палітыцы Амэрыканскаму камітэту было не зусім даспадобы й спрычынілася да радыкальных зьменаў у дзейнасьці.
Тут варта ўзгадаць, што ў сьнежні 1951 г. у Нью-Ёрку быў заснаваны ўласны Беларускі інстытут навукі й мастацтва, які меў на мэце гуртаваньне беларускіх інтэлектуальных колаў, выданьне навуковага пэрыёдыка, стымуляваньне дасьледнай працы й іншае. БІНіМ нэгатыўна ставіўся да дзейнасьці Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі, лічачы саму назву дыскрымінацыйнай. Тым ня менш, наву-
6 Авторханов, А. Мемуары. Frankfurt/Main: Possev-Verlag, 1983. Цытата паводле электроннага выданьня, зьмешчанага на сайце http:// www.moreandr.narod.ru/.
7 Варта ўзгадаць, што некалькі сябраў дырэкцыі папярэдне мелі некаторае дачыненьне да Беларусі. Гэтак, Барыс Якаўлеўу часы вайны быў у лягеры ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі, адкуль трапіў у Віцебск, дзе ўваходзіў у рэдкалегію акупацыйнага пэрыёдыка „За Роднну". Іншы з дырэктараў — былы савецкі вайсковы дзеяч Андрэй Няранін (ён жа Міхал Алдан) — у 1930-х служыўу Мазырскім умацаваным раёне.
8 Попов, А. Мюнхенскнй ннстнтут по нзученню нсторнн н кулыуры СССР н вторая волна эмнграцнн...
Да гісторыі беларусаў у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР ковыя кантакты зь Мюнхэнскім інстытутам, прынамсі абмен выданьнямі, былі. БІНіМ пакрысе наладжваў дзейнасьць па-за межамі Амэрыкі, меў сваіх сябраў у Эўропе, пачаў выданьне „Запісаў".
У1953 гч калі Амэрыканскі камітэт зьмяніў назву (стаў называцца Камітэтам вызваленьня ад бальшавізму), а разам зь ім і арыентацыю, перайшоўшы да падтрыманьня нацыянальных арганізацыяў ня толькі ўласна расейскіх, у БІНіМу зьявіўся й іншы інтарэс да Мюнхэнскага інстытуту. Пра гэты інтарэс згадаў у сакавіку—траўні 1953 г. сябра дырэкцыі БІНіМу Вітаўт Тумаш у лістах да Станіслава Станкевіча, які ў той час жыўу Мюнхэне й выдаваў газэту „Бацькаўшчына".
„17 сакавіка 1953 г.
Дарагі Стась!
Паколькі мне ведама, Амэрыканскі Камітэт мае створаны ў Мюнхэне „Інстітют фюр Эрфоршунг дэр Гешыхтэ унд Культур дэр УССР“, кіраўніком якога ёсьць расеец праф. Яковлев (адрыс: Аугустінстр. 46—1). Інстытут гэты дагэтуль быў чыста расейскаю арганізацыяю, у ягоных публікацыях друкаваліся працы амаль вылучна расейскія ды расейцаў. Цяпер Амэрыканскі Камітэт мае быццам намер яго прынамся фармальна „дэрусіфікаваць" дарогаю пастаўленьня на чале яго на месца расейца аднаго прафэсара Вашынгтонскага Ўнівэрсытэту, амэрыканца (прозьвішча забыўся). Гэты прафэсар мае гэтымі днямі ехаць у Мюнхэн ды правясьцірэарганізацыю Інстытуту ў такім кірунку, каб ён быў даступны й для ўсіх іншых нацыянальнасьцяў СССР. У сувязі з гэтым Амэрыканскі Камітэт прасіў падаць нас адрысы сяброў Інстытуту ў Мюнхэне, зь якімі гэты прафэсар мог бы ў патрэбе скамунікавацца. Безумоўна, мы падалі ў першую чаргу твой адрыс (побач двох другіх сяброў — Тваёй жонкР ды С. Кабыша10 ). Зь сяброў Інстытуту ў Нямеччыне яшчэ, як табе ведама, дац. Карповіч" (адрыс хіба маеш) ды ў перапісцы (карэспандэнт-супрацоўнік) мастак Чайкоўскі12.
Паведамляючы аб гэтым адначасна ад Управы Інстытуту перадаю просьбу, кабу выпадку зьвярнуліся ад Інстытуту Амэрыканскага
9 Маецца на ўвазе таксама сябра БШіМу Зіна Станкевіч.
10 Маецца на ўвазе Сымон Кабыш-Кандыбовіч.
11 Маецца на ўвазе кампазытар Алесь Карповіч (1908—1992).
12 Маецца на ўвазе Зьміцер Чайкоўскі (1912—2002), мастак, які жыў у Мюнхэне.
da Цябе ў справах навуковых належна рэпрэзэнтаваў і БІНіМ і ў першую чаргу нашых сяброў у Нямеччыне. Безумоўна, што да Тваёй дэцызіізастаецца справа, ці супрацоўнічаць ці не ад іменіІнстытуту з Інстытутам СССР адкрыта пасьля яго пераарганізацыі (бо цяпер справа выключаная). На месцы лепш Табе будзе ў гэтых справах арыентавацца. У важнейшых справах, безумоўна, лепш паведаміць аб усім Управу Інстытуту. Асабліва важна было б дагледзець і выясьніць справу магчымасьці друку ў выданьнях гэтага Інстытуту працаў нашых сяброў. Напр. ці не маглі б яны надрукаваць „Культурныя страты Беларусі“ — больш 560 імёнаў зьнішчаных бальшавікамі з кароткімі біяграфічнымі ды бібліяграфічнымі дапіскамі (4—5 аркушаў друку). Знайшліся б і іншыя працы. Усё, зразумела, залежыць ад таго, ці наагул зь іміможна будзе супрацоўнічаць.
Аднурэч мог бы зрабіць не чакаючы рэарганізацыі: ЗАПІСЫ для Інстытуту СССРуМюнхэн высланы пару месяцаў таму, але на замен яны да гэтай пары яшчэ нічога ня выслалі з сваіх выданьняў. Ці ня мог бы зрабіць тэлефанічную інтэрвэнцыю ў гэтай да іх справе?
Разам шлю тэкст клепсыдры паМ. Равенскім. Калі лічыш магчыма памясьціць у „Бацькаўшчыне" — падай.
Прывітаньні,
ТвойВ. Тумаш“.
Відавочна, Станіслаў Станкевіч зацікавіўся атрыманай інфармацыяй, аднак, напэўна, яшчэ ня маючы кантактаў з прадстаўніком Амэрыканскага камітэту, вырашыў больш дэталёва высьветліць справу магчымых дачыненьня БІНіМу й Мюнхэнскага інстытуту.
„12 траўня 1953 г.
Дарагі Стась!
Справы зь Мюнхэнскім інстытутам СССР у нас такія: 4 месяцы таму Амэрыканскі Камітэт зьвяртаўся да Інстытуту [БІНіМ. — Н. Л], каб прыняць афіцыяльны ўдзел у навуковай канфэрэнцыі, якую ад імені гэтага Інстытуту арганізавалі ў Нью Ёрку. Паколькі Камітэт тады насіў яшчэ назоў „народаў Расеі“, ды меў такога „гадунца“, якКАЦАБ'3, ды выразна вёў прарасейскую палітыку, дыкмы ад-
13 Маецца на ўвазе КаЦАБ, Каардынацыйны цэнтар антыкамуністычнай барацьбы — створаная ў 1952 г. арганізацыя, што аб’яднала каля 20 расейскіх эміграцыйных арганізацыяў.
Да гісторыі беларусаў у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР мовіліся ад гэтага, як адмовіліся й украінская Вольная Акадэмія ды Навукова Т-ea Шэўчэнкі. Гэтым хацелі рабіць і націск, каб Камітэт быў мякчэйшы пры перамовах палітычных. Таму ніхто з украінцаў на канфэрэнцыю не пайшоў, а з нашых выламаліся з-пад агульнаграмадзкай дысцыпліны толькі Адамовіч ды Сядура ды пайшлі туды пільнаваць свайго„хлеба куса“ — баяліся, што могуць згубіць стыпэндыі. Украінскія і стыпэндыяты не пайшлі, і нічога ім ня сталася, як не пайшоў інашАкіншэвіч'4. Дык малайцы „танчылі на двох лапках“ за „пайку з маслам“безь ніякой нават і асабістай неабходнасьці. За гэта ты іх і выслаўляеш цяпер у „Бацькаўшчыне“.
Нягледзячы на такую „уводную увэртюру", калі Амэрыканскі Камітэт лічыў змушаным мяняць кіраўніка свайго Інстытуту з расейца Яковлева на амэрыканца Баліса15 (ягоны адрыс цяпер у Мюнхэне: 46 Аўгустэнстр.), дык папрасіў даць нам адрыс свайго прадстаўніка нашага Аддзелу ў Нямеччыне. Тады я й напісаў Табе ліст з просьбаю рэпрэзэнтаваць там нас і наш аддзел. Ці замену старшынаў ужо правялі афіцыяльна ці не — мне няведама, але Вільямс з Камітэту пару месяцаў таму мне казаў, што такую зьмену яны зробяць, каб даць дарогу туды іншым нацыянальнасьцям ды каб ставячы на чало амэрыканца, адсунуць гэтым рывалізацыю за кіраўніцтва.
Твая думка правільная, што не чакаючы на іхныя „запросіны" трэба самым туды стукаць ды дамагацца свайго. Гэтымі днямі з боку Амэрыканскага Камітэту быў і намёк на тое, што празь Мюнхэн зусім магчыма можна будзе атрымліваць і некаторую дапамогу на навуковую працу й нам, ды што ў гэтаіі справе трэба гаварыць з праф. Балісам.Дык, па-мойму, Ты зусім маеш магчымасьці цяпер даказаць тут свой дыпляматычны спрыт ды нешта ад іхраздабыць на выдавецкія справы.Хаця пытаньне, ціяны будуць гатовыя даваць на старану, хутчэй запрапануюць друкавацца ў сваіх выдавецтвах.
14 Леў Акіншэвіч (1898—1980), гісторык, публіцыст, крытык. Нарадзіўсяў г. Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Кіеўскім унівэрсытэце, у 1918 г. прыняў грамадзянства БНР. У 1920-х г. працаваў ва Ўкраінскай Акадэміі навук, супрацоўнічаў зь БелАН і Інбелкультам. 3 1933 г. — прафэсар Нежынскага пэдынстытуту. Быў абвінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізьме й звольнены. Падчас нямецкай акупацыі жыў ва Ўкраіне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваўу цэнтры вывучэньня СССР у Вашынгтоне, супрацоўнічаў зь БІНіМам.
15 У іншым месцы Тумаш называе прозьвішча Бэйліс.
Нам, па-мойму, трэба дамагацца й аднаго, і другога: і месца ў іхных выдавецтвах і дапамогі на нашую навуковую працу, на Інстытут. Калі б такая дапамога была, можна было б у Мюнхэне разгарнуць і выдавецкую працу Інстытуту (БІНіМ).
Тут перамовы фронту „нацыяналаў“ тымчасам знайшлі завяршэньне ў афіцыяльным адказе адм. Стівэнса, у якім ён прапануе ў гэтых справах гаварыць з КаЦАБам! Але, выглядае, гэта болей для захаваньня „віду“, бо назаўтра ж яны самі неафіцыяльна паведамілі, што Камітэт наладзіць сам перагаворы (значыцца КаЦАБ ня будзе гаспадаром), ды каб у Эўропе чакалі на такую канфэрэнцыю.
3 гэтага выглядае, што перабудоўваць свой КаЦАБ усё ж думаюць, і гэта неблагі знак і для справы, якую ты маеш падымаць з Інстытутам СССР. Можаш афіцыяльна выступаць як прадстаўнік нашага Інстытуту, але пільнуйся, каб Цябе ня ўпуталі ў нейкую палітычную справу, за якую мусіў бы тады адказваць Інстытут. [...]
17 траўня 1953 г.
Дарагі Стась!
Учора мы мелі паседжаньне ўправы Інстытуту, і на ім была абмеркаваная, між іншым, справа нашых адносінаў да Мюнхэнскага Інстытуту СССР. Мне даручана паведаміць аб прынятай лініі паступаньня Цябе, каб Ты мог адпаведна на месцы ў патрэбе дзеяць.
Агульна беручы, справа з гэтым Інстытутам стаіць сяньня так:
Адгэтуль высланы ўжо 6 тыдняў таму праф. Бэйліс (з стэйту Вашынгтон над Ціхім Акіянам, анез сталіцы Вашынгтону) з мэтаю быццам абняць кіраўніцтва Інстытуту па праф. Яковлеве ды яго рэарганізаваць у кірунку ўцягненьня туды й прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, ня толькірасейцаў (нават у кіраўніцтва). Ці гэтую рэарганізацыю ён ужо распачаў, ці яшчэ не, нам няведама. У сувязі з тым, што Амэрыканскі Камітэт выкінуў з свайго назову абразьлівы для нас зварот „расейскіх народаў“ і галоўна ў сувязі з тым, што цяпер не бяз згоды й некаторай нават дапамогі гэтага камітэту мантуецца фронт „нацыяналаў", сяньня няма ўжо паважнейшых прынцыповых перашкодаў у браньні ўдзелу ў працы Інстытуту СССР і нам, пад умоваю, ясна, правядзеньня ягонай рэарганізацыі ў духу раўнапраўнасьціў ім усіх народаў зацікаўленых і пашаны іхных памкненьняў да волі.