Дык цяпер хіба час не чакаць на „запросіны", але дабівацца й самым пераарганізацыі, зьменаў, помачы ў нашай навуковай працы ды дбаньня пра тое, каб беларуская дзялянка гэтай працы была належна дагледжаная ды ў меру магчымасьці пад нашаю калі не кантроляю, дык прынамсі пад нашым уплывам. У гэтай справе ўжо некаторыя перамовы рабіліся нашым Інстытутам зАмэрыканскім Камітэтам, аб якіх тут і перадаю інфармацыю для толькі Тваіх, строга тайных, патрэбаў. 3 боку Інстытуту была выражаная просьба матар’яльнай дапамогі на ЗАПІСЫ ды на выданьне літаратурнага часапісу, паколькі аснаўная ідэалягічная лінія гэтых выданьняў ляжыць у плошчы антыбальшавіцкага змаганьня — мэты, для якой існуе іАмэрыканскі Камітэт. 3 боку Камітэту была выказаная прынцыповая на гэта згода пад двума ўмовамі: падтрымаць працу Інстытуту СССР у Мюнхэне, магчыма нават, увайсьці каму-небудзь з нашых Мюнхэнскіх сяброў у кіраўніцтва гэтага Інстытуту ў патрэбе, і, другое: магчымая помач можа быць толькі ў Эўропе, анеў ЗГА (гэта статутовае правіла Амэрыканскага Камітэту). Гаварылася й канкрэтна з нашай стараны аб разьмерах канкрэтнай помачы. На пачатках мы прасілі субсыдыяваць 4 нумары ЗАПІСАЎі 2 нумары літаратурнага часапісу (па 6 аркушаў друку), на то трэба мець суму крыху больш з тысячаў даляраў. Усе матар’ялы ў сувязі з гэтымі перамовамі ці не пасланыя ўжо праф. Бэйлісу ў Мюнхэн. 3 гэтай сытуацыі й выплывае лягічна для нас спосаб тактычнага паступаньня: для Амэрыканскага Камітэту патрэбнае нашае супрацоўніцтва, для нас іхная матар’яльная помач ды па магчымасьці ўплыў на працу Інстытуту СССР у беларускай дзялянцы. Таму з нашага боку й трэба ставіць як умоўную кампэнсату за супрацоўніцтва: дапамога на навуковыя ЗАПІСЫ ды на літаратурны часапіс. Удалейшым таксама дапамога на паасобныя выданьні. Твая думка, каб празь іх выдаць аповесьць, ня ведаю, ці пройдзе, паколькі Інстытут, здаецца, пакуль што займаецца толькі канкрэтна навуковаю працаю, а не выдаваньнем літаратурных тэкстаў.Ды дзеля нашай жа карысьці ня трэба спачатку ціснуць на паасобныя кніжкі, а на дапамогу галоўнаму: ЗАПІСЫ ды літаратурны часапіс. Здабыўшы гэта, дамагацца далейшага: паасобныя кніжкі-працы ці нават і літаратурныя творы (хоць гэтым хіба будзе займацца нехта іншы). Як „плату" за гэта, апрача магчымага дзейнага ўчасьця з працы Інстытуту СССР, можам даваць і матар’ялы ў іхны „Вестнік" ці паасобныя працы для асобнага выданьня (пасьля адыходу Яковлева, аднак, ды пераарганізацыі Інстытуту на прынцыпах роўнага трактаваньня пытаньняў кажнага народу). Ясна, што вельмі было б важна мець уплыў на справы Інстытуту. Хоць у патрэбе нашыя працы могуць друкавацца й па-расейску (як цяпер друкуецца вестнік), але, па-мойму, нам трэба націскаць на тое, каб па магчымасьці ў публікацыях Інстытуту СССР карысталіся болей моваю ангельскаю, паколькі яе куды больш знае ўвесь заходні сьвет, і працы тады мелі б куды большае значэньне й пашырэньне (чаго не заўсёды хочуць расейцы). 3 другой стараны, нашага прадстаўніка справаю было б дагледзець, каб у публікацыях інстытуту больш тарнавалася ў чужых мовах тэрміналёгія „Уайтрутэнія" чым русыфікацыйная „Белорашэ“. Чаму — мой погляд на гэта знаеш з дасланага ў папярэднім лісьце артыкулу. Вось прыклад пару справаў, якія для нас важныя ды якіх трэба было б пільнаваць у Інстытуце СССР, побач агульнай абароны дырэпрэзэнтацыі нашых навуковых патрэбаў. Інстытут СССРмае апірацца перадусім на сіды Эўропы, дзеля гэтага тут падаю інфармацыю Табе, якімі навуковымі ці інтэлектуальнымі кадрамі распараджаецца цяпер Інстытут у Эўропе. Гэтымі тыднямі мы закладаем у Эўропе тры лякальныя аддзелы Інстытуту: у Нямеччыне, у Бэльгіі і ў Францыі. На кіраўніка нямецкага аддзелу просім згадзіцца быць Табе. Сябры Табе ведамыя: апрача Тваёй сям’і, Кандыбовіч, Карповіч, Чайкоўскі (як мастпак). Гэтымі днямі запішацца хіба Вініцкі16 ды мог бы запісацца ў літаратурную сэкцыю хіба і Сыч. Хоць колькасьць немалая, але, сам знаеш, практычна сіла гэта не такая вялікая. Апрача Цябе й Карповіча, мне сяньня няясна, ці шмагп могуць навуковага зрабіць іншыя.Аднак для рэпрэзэнтацыі ў патрэбе, гэтага зусім дастаткова. Бэльгійскі аддзел мае„ачоліць", здаецца, айцец Робэрт'7 (хоць гэта яшчэ канчаткова не дагаворана). Там афіцыйна сябрамі бэльгійскага аддзелу Інстытуту ёсьць ужо а. Смаршчок'а, др. Рагуля'9 й др. Набагез20. Зусім магчыма хутка 16 Маецца на ўвазе гісторык і грамадзкі дзеяч Алесь Вініцкі, які ў той час жыў у Нямеччыне. 17 Маецца на ўвазе а. Робэрт ван Кавэлярт дэ Ўілс (1906—?), грэка-каталіцкі сьвятар, які апекаваўся беларускімі студэнтаміў Лювэне (Бэльгія). 18 Аўген Смаршчок (1914—1984), сьвятар, пэдагог, перакладнік. Скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1934), настаўнічаў. У 1939 г. мабі- лізаваны ў войска, браўудзел у абароне Варшавы,трапіўу палон. У1940 г.1* Да гісторыі беларусаў у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР туды пераедзе ад Вас Карповіч. У Францыі хіба кіраўніком аддзелу будзе а. Леў21, сябры там мастак Наўмовіч22, інж. Абрамчык, інж. Рыдлеўскі23 (здаецца, цяпер выехаў у Англію) ды кс. Чарняўскі24. Сілы, Ф вызвалены. Працаваў на фабрыцы ў Бэрліне, вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце. У1950 г. скончыў факультэт псыхалёгіі й філязофіі Філіпс-унівэрсытэту ў Марбургу. Зь верасьня 1950 г. высьвечаны на ярэя БАПЦ, пераехаў у Лювэн (Бэльгія) для абслугоўваньня рэлігійных патрэбаў мясцовых беларусаў, заклаў парафію БАПЦ. У1955 г. скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт з ступеньню магістра псыхалёгіі й філязофіі. У 1960-х навучаўся ў Вольным інстытуце філялёгіі й гісторыі ўсходніх славянаў Брусэльскага ўнівэрсытэту, атрымаў ступень магістра славістыкі. У1965—1980 гг. выкладаў расейскую мову ў Вышэйшай флямандзкай школе перакладнікаў у Антвэрпэне. 19 Маецца на ўвазе Барыс Рагуля. 20 Маецца наўвазеЎладзімер Набагез (1919—2011), лекар, грамадзкі дзеяч, які ў той час вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце. 21 Маецца па ўвазе а. Леў Гарошка (1911—1977), рэлігійны дзеяч, пэдагог, публіцыст. У 1946—1957 гг. быў рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. 22 Міхась Наўмовіч (1922—2004), мастак, грамадзкі дзеяч. Пасьля вайны жыўу Францыі. Скончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтваў у Парыжы (1953). Браўудзел у беларускім нацыянальным жыцьці, спрычыніўся да стварэньня Беларускага незалежнага аб’яднаньня моладзі, выдаваў часопіс „Моладзь". 23 Лявон Рыдлеўскі (1903—1953), грамадзкі дзеяч. Каля 1908 г. пераехаў з бацькамі ў Слуцк. Вучыўся ў Слуцкай беларускай гімназіі. У 1920 г. далучыўся да слуцкіх паўстанцаў. Пасьля раззбраеньня паўстанцаў на польскай тэрыторыі, у 1921 г., жыўу Вільні, дзе вучыўся на настаўніцкіх курсах. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1923 г. пераехаў у Прагу. Скончыў Політэхнічны інстытут (1928) з дыплёмам інжынэра. У 1929 г. разам з М. Абрамчыкам выехаў у Францыю. У1930 г. стаў адным з арганізатараў Хаўрусу беларусаўу Францыі. Падчас Другой сусьветнай вайны быўу шэрагах францускага Супраціву. Па вайне вярнуўся ў Парыж, дзе актыўна ўдзельнічаў у стварэньні Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, выданьні „Беларускіх навінаў", быў сакратаром Прэзыдыюму Рады БНР. У сувязі з рэзкім пагаршэньнем здароўя (рак) і цяжкім матэрыяльным становішчам пераехаў пад апеку а. Часлава Сіповіча ў Лёндан, дзе неўзабаве памёр. 24 Францішак Чарняўскі (1893—1979), рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, выдавец. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У1920 г. атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У1924—1927 гг. вучыўся ў Рыме ў Папскім грыгарыянскім унівэрсытэце й Усходнім інстытуце. 31929 г. жыў у Францыі. Абслугоўваў рэлігійныя патрэбы работнікаў на вугальных капальнях.^ як бачыш, даволі вялікія колькасна, але слабыя якасна.Але трэба гаспадарыць тым матар’ялам, які нам гісторыя дала ды выцягнуць максымум зь яго магчымага. Дык у патрэбе можаш казырыць гэтымі аддзеламі ды іхнымі аўтарытэтамі. Апрача гэтага існуюць паадзіночныя сябры ўАнгліі, Італіі. Аддзелы Інстытуту па-за Эўропаю арганізуюцца ў Канадзе дыАўстраліі. 3 працаў для эвэнтуальнага друку (аб СССР) апрача „Ахвяраў" Панькова, якая цяпер разраслася на болей як дзесяць аркушоў друку, існуе агляд прамысловасьці БССР. Але гэта ўсё не зусім дакончаныя рэчы. Няма часу за працаю, і таму нейкі аванс на іхзаканчэньне таксама ня шкодзіў бы, тады праца пайшла б куды жывей. 3 гэтага хіба будзеш добра зар’ентаваны, у чым справа, аб што ходзіць, ды будзеш ведаць,яку патрэбе паступіць. У выпадку патрэбы можаш выступаць як кіраўнікАддзелу БІНіМ у Нямеччыне й рэпрэзэнтант Ньюёрскай Цэнтралі на Эўропу. Аднак пільнуйся, каб Цябе ня ўпуталі ў нейкія КЦАБы, ды наагул у важнейшых справах лепш, каб перш узгодніваў з Управаю Інстытуту. ЛіманоўскР5 гэтымі днямі мае выслаць Табе ў гэтых справах афіцыяльны ліст паангельску да праф. Бэйліса, каб зь ім мог зручней злажыць яму візыту ды справу выясьніць..."26 Ф Пераехаў у Бэльгію, у 1953—1955 гг. — у кляштары бэнэдыктынаў. Рэдагаваўбюлетэнь „Божае слова“. У1957 г. выехаўу ЗША. Выдаваўчасопіс „Сяўбіт“. 25 Янка Ліманоўскі (1896—1989), пісьменьнік, літаратуразнаўца. У часе Першай сусьветнай вайны служыўу царскай арміі. У 1920-х гг. працаваўу ІІаркамаце земляробства БССР. Быў сябрам „Маладняку" і БелАПП. У 1929 г. стаў дырэктарам Другога беларускага тэатру. Потым — намесьнікам кіраўніка Інстытуту літаратуры й мастацтва АН БССР. Праз выкрыцьцё зьвестак аб іпляхецкім паходжаньні быў выключаны з партыі й зьняты з пасады. Працаваў на катэдры замежных моваў у Політэхнічным інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі — загадчык літаратурнай часткі менскага гарадзкога тэатру. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У1949 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Чыкага. Быў сябрам Беларускаамэрыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага. У1952 г. выехаўу Нью-Ёрк. Быў сябрам Рады БНР. У1952—1954 гг. — дырэктар БІНіМу. У1954 г. перабраўся ў Мюнхэн для працы ў Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне", аднак працаваў там нядоўга. Вярнуўся ў Чыкага. Праз канфлікт з В. Тумашам адышоў ад БІНіМу. Быў сябрам Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. 3 часам абарваў кантакты зь беларусамі.