Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
„Робэрт“ часта адсутнічаў. Балбатлівы і хвасьлівы Макоўскі, сьляпы вызнавальнік робэртаўскага аўтарытэту, паясьняў, што „Робэрт“ выконвае вельмі адказныя наказы партыі. Тады зьяўляліся меншыя „Робэрты“, розныя „Шашы“, насьлядуючыя „Робэрта“ ў самых дробных ягоных манэрах, толькі безь пераадзяваньня і абслуг пакаёўкі. Гэты рытуал, відаць, быў замацаваны толькі за іх начальнікам.
У падсумаваньні вынесенага ўражаньня з гэтае гушчы бальшавіцкіх закулісаў асабліва яркае ўражаньне засталося аб зьмесьце бальшавіцкага антысэмітызму. Папярэджваў адзін факт, які я не расцаніў спачатку і лічыўяго за прыпадак, за якім нічога не ляжала.
Калі пасьля маёвага перавароту Пілсудзкага ў 1926 годзе ўзьнялася амністыйная акцыя163 і на ногі была пастаўлена ўся левая і цэнтравая прэса, зарганізаваны быў адмысловы камітэт, і выпускалася вельмі крыклівая прэса. У камітэце ня бралі толькі ўдзелу правыя партыі і жыдоўскія артадоксы164. Уцягнуты былі да спаўпрацы замежныя
163 Маецца на ўвазе грамадзкая кампанія, галоўнай мэтай якой было дабіцца амністыі для палітычных вязьняўу Польшчы.
164 Пад жыдоўскімі артадоксамі маецца на ўвазе перадусім партыя Агудат Ісраэль, прыхільнікі якой выступалі за захаваньне габрэйскіх рэлігіі й традыцыі, а таксама габрэйскага грамадзтва на аснове традыцыйнага юдэйскага права — Галахі.
дзейнікі, найбольш французы і ангельцы. Выменаю была ня толькі прэса, але і частыя візыты і ад прэсы, і ад палітыкі.
Аднаго разу савецкае пасольства ў Варшаве ладзіла прыняцьце па ключу „амністыйнага камітэту", якое насіла неафіцыйны паўзакрыты характар. Быў я ў ліку запрошаных. Ніякай не было праграмы, а толькі спатканьні і знаёмствы, і на іх разрозьненыя гутаркі. На прыняцьце пастаўлены былі савецкая закуска і пры тортах лікёр, і то вельмі агранічана. Адсутнічала „водка“. 3 асанкаю рускага барына пасол Войкаў вёў гутарку аб афармленьні пасольскага будынку ў форме грэцкага старажытнага клясыцызму, і гэты плян ужо пад ягоным даглядам рэалізуецца. У вялікай залі зьняты паркеты, і па грэцкіх узорах вылажаны мрамар...
Кожная група мела самастойную тэматыку пры каве. Савецкія дамы абслугоўвалі гасьцей. Я сядзеў у групе прадстаўнікоў жыдоўскай прэсы. Гутарка ішла аб псыхалягічных розьніцах сярод жыдоў — так званых „літвакоў"165, г. зн. з паходжаньня былога Літоўскага Княства, і „мазавецкіх“, па насьмешліваму прозьвішчу „ічэмаераўцы“166. Антаганізм паміж гэтымі групамі такі, што выключаюцца на нізавых праслойках сужэнствы і гандлёвае супрацоўніцтва. Было некалькі столікаў у рэзэрве, і прыходзячыя іх занімалі безь ніякага ўступнага этыкету.
3 бочных дзьвярэй да пасла падышоў новы, схіліўшыся, нешта яму пераказаў, пасол кінуў позірк у бок аднае дамы, прыўстаў, у напрамку падышоўшага паўголасна сказаў: „Прасеце“. Прысутныя настаражыліся ў перарваных гутарках. Галоўныя дзьверы расчыніліся, і ў залю ўвайшло траіх: адзін манерны, пэўны сябе наперадзе, трохі з боку з жалезнымі тварамі спадарожнічаючыя — таксама ў чорных касьцюмах, але з большаю прыгонкаю. Селі кожны паасобку на вольных месцах. Відаць, яны былі зарэзэрваваны. Агульны ківок галавы ў знак прывітаньня... Пасол з выявам залежнасьці нешта сказаў на прывітаньне.
165 Літвакі — тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа габрэяў-ашкеназі і гістарычна зьвязаная зь імі артадаксальная плынь у юдаізьме. Звычайна так называлі габрэяў, якія паходзілі з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
166 Сярод габрэяў той часткі этнічнай Польшчы, якая ўваходзіла перад Першай сусьветнай вайной у склад Расейскай імпэрыі, было вельмі папулярнае імя Ічэ-Маер, дзеля чаго іх у той час часта прастамоўна называлі ічэмаерамі. Такое акрэсьленьне варшаўскіх габрэеў, напрыклад, шырока ўжываецца ў рамане вядомага габрэйскага пісьменьніка Шолам-Алейхэма „Марыенбад".
Дамы пачалі застаўляць столік першага, мала зварочваючы ўвагу на дваіх. Першы госьць круціў у руках пастаўленыя бутэлькі, бальшыню адставіў, выцягнуў папяросы, асадзіў у доўгі цыбух, закурыў, пусьціў вялізарныя клубы дыму. Пачаў зачэсваць валасы, пакручваючыся на крэсьле і перакідваючыся словамі са знаёмымі.
Уся ўвага была зьвернута на гэтага манернага чалавека. Відаць было па адносінах пасла і дам, што гэта нейкая саноўная савецкая фііура. Твар выяўляў сваім нэрвовым перакошаньнем неспакой і жорсткасьць, зубы і вочы навыкаце і прыдавалі выгляд самаўпэўненасьці і рашучасьці. 3 такімі людзьмі лепш не спатыкацца, праляцела ў мяне ў галаве. Выявілася напружанасьць у настроі з прыходам гэтага госьця, які станавіў кантрастнае выдзяленьне спасярод прысутных.
Дамы пачалі выручаць і запрашаць да тортаў. Але хто гэта? Нарэшце госьць прагаварыў, што ён упаўнаважаны перадаць нам усім пралетарскае прывітаньне ад БССР і паправіў у пятліцы чырвоны значок з гэтымі „дзяржаўнымі“ ініцыяламі. Зь першых выразаў можна было распазнаць у ім некультурнасьць, а вымова — карыкатура. Кінута было скрозь пакалечаныя зубы, што толькі пры бальшавіцкім ладзе можа адбывацца падобнае зладжанае спаўжыцьцё прадстаўнікоў ад розных народаў...
Чым болып гаварыў, тым болып выяўляў свой прымітывізм і чванлівасьць. Мой сусед пачаў выяўляць неспакой. Уважае, што гэта цэлёвая167 дэманстрацыя супроць жыдоў, выстаўляючы гэтую карыкатуру — прывезенага жыда. Другія таксама гарачыліся, але спакайней. Заля пачала перакідвацца іранічнымі позіркамі, пасол насіляўся госьця адцягнуць ад гутаркі на „пралетарскія тэмы“, але бяз выніку. Наш „стол“ у паўголасе выказваў незадавальненьне, каб гэта не былі запросіны пасла, то належала б запратэставаць і выйсьці. Госьць паддаўся настойлівасьці дварцовай дамы і распачаў зь ёю ціхую гутарку, жэстыкулюючы моцна і крыкліва сьмеючыся. Пачаўся хутка і разыход. На запытаньне аднаго спасярод жыдоўскіх карэспандэнтаў аб зацікавіўшай яго пэрсоне дама адказала толькі „фігура, ад якое многае залежыць". У гэтым замяшаньні пасол госьця адвёў у бочныя дзьверы, і ніхто зь ягонаю сьвітаю не абмяняўся і паўсловам. Пакінутае ўражаньне ад гэтага спатканьня было з пэўным асадам непрыемнасьці. Пазьней адзін з маіх суседзяў па сталу, соймавы карэспандэнт жыдоўскай газэты, у прыватнай гутарцы закідаў паслу, што ён прадбачана паказаў карыкатуру
167 „Цэлёвая“ (ад польск. celowy) — мэтавая.
жыда на савецкім становішчы, але зрабіць з гэтага публічны ўжытак, як карэспандэнт, ня мог.
На пляжы
У Данцыгу чакалася дэлегацыя навукоўцаў зь Менску. У адну нядзельную раніцу аблётным парадкам запрашаюцца па сьпіскам на адну падгародную пляжу паміж Данцыгам і Цопатам. Едзем і мы з прыяцелем. Народу многа. Прынцып — не вітацца. Прыяцель папераджае, што адбываецца нейкі маскарад і, магчыма, што ніякага прыезду і ня будзе. Садзімося на тэрасе берагавога рэстарану. Навакол ідэальная чысьціня і ціша. Падыходзіць адзін зь беларусаў пры савецкім „алімпе". У яго нейкае маньяцтва, што бальшавізм у адступе, блізкі банкроцтву, і час наказвае прыбіраць да рук спадчыну і будаваць Беларусь ад Берасьця і па Смаленск... а за гэты час улазіць у савецкія асяродзьдзі і сачыць за падзеямі. (Ходзяць чуткі, што яго потым самога зьліквідавалі.)
Наводдалі група школеных „змаганцаў", але ізаляваная. Тут і „Робэрт“ на становішчы лучніка паміж раскінутымі групамі. Бальшыня пры піве, як курортнай звычаёвасьці. Падыходзяць і адыходзяць. Трэба трафу, што зьяўляецца вышэй апісаны госьць у значна болыпай асысьце168. Абводзіць паўзаметна яго па групах „Робэрт“. На гэты раз не прыкоўвае да сябе абсалютна ніякае ўвагі. Мімаходам затрымліваецца каля нашага стала. Ківок галавы... „бачыліся раней“... скрозь дым папяросы працадзіў стары знаёмы. Наш беларус спаткаўся, як роўны па рангу з роўным. Прыяцель зірнуў на мяне з усьмехам. Трохі яшчэ пасядзелі, і праняслася пагалоска, што дэлегаты не прыедуць... Разышліся кожны ў сваім напрамку. Нашыя прыпушчэньні былі, што гэта адбылася нейкая люстрацыя „смотр команднра" аддзельнай часьці на бівуаку.
Вечар. У памешканьні прыяцеля спаткаў аднаго раней не спатыканага. Былі абодва ў „чайным настрою“. Прыяцель іранічна па-сяброўску запытаўся, ці я атрымаў „благаслаўленьне" ад свайго „духаўніка"? Разумеючы арыгінальнага госьця на пляжы... Аказваецца, што гэта цэнтральная пэрсона ўраду БССР. Незаметна гутарка ўзышла на жыдоўскае пытаньне ў Саветах. Прыяцель пацягнуў за язык прысутнага. Ён быў з Масквы, зь нейкай партыйнай навучальні. Чалавек абазнаны і салідны ды бальшавіцкі, палітычны навуковец. Савецкая навука жыдоўскаму пытаньню прыдзяліла значнае месца ў напрамку
168 „Асыста" (ад польск. asysta) — суправаджэньне.
выкарыстаньня жыдоўскіх асаблівасьцей на пэрспэктыву. Адбываецца працэс ліквідацыі палітычнай спадчыны, і ніхто спасярод жыдоўскай масы з традыцыямі спадчыны нічым не зьвязаны, таму і вынішчэньне іх рукамі будзе адбывацца пасьлядоўна і сыстэматычна, а ў кампэнсацыю жыдам можа быць падстаўлена часовая выгада з гэтых роляў у стабілізаваньні рэвалюцыі. Жыдоўства будзе заціснута кляшчамі рэвалюцыі і пастаўлена перад дылемаю, або перамагчы і зламаць стары ўклад, або, на выпадак перамогі рэакцыі, заплаціць па рахунках праробленай рэвалюцыйнай працы сваімі галовамі. Пакуль што рэвалюцыя плаціць ім па меры свайго стабілізаваньня, вышыня аплат будзе рэдукавацца і зраўняецца з агульным становішчам, як для ўсіх. У працэсе стабілізацыі адбудзецца сэлекцыя прыдатнага і дысцыплінаванага элемэнту і ліквідацыя гандлярства ў зьмесьце рэвалюцыі, як адбывалася ліквідацыя той жыдоўскай праслойкі, якая падпірала царызм. У пэрспэктыве жыдоўства перамяшаецца кроўна і дасьць новы элемэнт у скрыжаваньні расаў і народаў. Рэвалюцыя ў гэтым працэсе выйграе, a спэцыфічныя неспакойныя асаблівасьці жыдоўства, пазбаўленыя магчымасьці абагашчэньня праз спрыт, свой высілак уложаць у здабычы агулу, які будзе служыць кожнаму ў сыстэме партыі.
Гэта аснаўны ўклад бальшавіцкай думкі па вярхах іх плянаваньняў, і падобныя акрасьленьні прыходзілася чуць ня раз.
Жыдоўскае пытаньне ў СССР
Пару разоў і „Робэрт“ падыходзіў да тэмы аб ролі жыдоўства ў рэвалюцыі. Тут быў выяўлены цынізм. Элемэнт, узгадованы на Бібліі і Талмудзе, права на існаваньне ў савецкім ладзе ня мае, так, як ня маюць і тыя, якія з контрарэвалюцыямі Мілюкова169 баранілі і жыдоўскага купца, і расейскага памешчыка. Расавы распадзел — штучнага парадку, і высілак сяньня накіроўваецца на стварэньне аднае новае расы, новага савецкага народу, і на гэты сплаў ідзе ўсё прыдатнае з балыпавіцкай ацэнкі, а непрыдатнае вынішчваецца. Разгранічэньне на адной тэрыторыі па нацыянальнасьці — зьявішча контрарэвалюцыйнае і