Запрапанавана было ехаць на савецкім параплаве празь Ленінград. Макоўскі трымаўся больш разьвязна, як звычайна. Гэта відаць было ў рэзультаце здачы выкананага ім заданьня. Да лічбы дараднікаў дадалася мне цяпер новая асоба — нейкі „Робэрт“148. Малады, прыгожы, настойлівы і нахабны жыд. Заўсёды ўпэўнены ў самім сабе. У прысутнасьці іншых паблажлівы згары, накідваючы свае погляды і не прымаючы ніякіх запярэчаньняў. Яго лічаць самым высокім савецкім давераным на Польшчу і Нямеччыну. Крывадушнасьць і ілгарства Макоўскага і Бабровіча наказалі мне быць зь імі вельмі асьцярожным, ім ня верыць. Найлепш было б адагнаць іх ад сябе, але пры ўтворанай сытуацыі я ад іх вока ня мог адарвацца. Аб „Робэрце" гаварылі яны зь вялікім захапленьнем. Па іх акрэсьленьні, „Робэрт“ — гэта такі чалавек, які патрапіў канчаткова адарвацца ад жыдоўскага мяшчанства і ўласным высілкам без грунтоўнай асьветы дайсьці да становішча аўтарытэтнага выкладчыка і камэнтатара марксізму ў партыі. „Робэрт“ быў для іх непамыльным аракулам у аналізе разьвіцьця падзеяў. Яны былі ўпэўнены, што Масква ў недалёкім часе прадыкіуе наказ і для Варшавы, і для Бэрліну. Відаць была іх кар’ерная стаўка на „Робэрта", а празь яго і для сябе. 48 Пад псэўданімам „Робэрт'* дзейнічаў Абрам Розэншайн (1898—1937), адзін зь лідэраў заходнебеларускага камуністычнага руху, сябра ЦК КПЗБ. Быў вядомы таксама пад псэўданімамі „Макс“ і „Максімоўскі“. Нарадзінец вёскі Лукомір Пружанскага павету (цяпер Бярозаўскі раён Берасьцейскай вобласьці). Пасьля завяршэньня дзейнасьці ў заходнебеларускім камуністычным падпольлі некаторы час быў адказным рэдактарам польскай газэты Trybuna Radziecka („Савецкая трыбуна"), якая выдавалася ў Маскве. Рэпрэсаваны, 26 кастрычніка 1937 г. расстраляны. Аднаго разу Макоўскі пераказвае мне запросіны „Робэрта“ быць у яго на „прыватным" памешканьні, дзе ён мае перадаць для мяне вельмі важныя весткі. Іду на вызначаны адрас і час. Гэта арыстакратычная частка гораду. Спатыкаемся з „Робэртам“ каля самае яго кватэры на вуліцы, але ён просіць прыйсьці да яго заўтра: сяньня ён страшэнна заняты. Каля яго натоўп чалавек каля 15, або і болей таго, і ўсе — не беларусы. Запрашае далучыцца і знаёміць з усімі на вуліцы, вымаўляючы маё прозьвішча і становішча асабліва выразна. Кожны вітаецца і называе нейкае прозьвішча, зразумела, важнае толькі на гэты раз. Вядзе па дарозе гутарку ўпэўненым тонам. Ён быў сярод прысутных на галаву вышэйшы і выглядаў на інструктара пры школьніках па фізкультуры. Зь ім разам былі Макоўскі і Бабровіч. Назаўтра я ў „Робэрта". Памешканьне асабліва выстаўнае, з выразнымі азнакамі буржуазнасьці. Немка-пакаёўка ў прыслугоўваючай уніформе, просіць пачакаць. Выходзіць „Робэрт“, фамільярна трэпле мяне па плячу, рассыпаецца ў танных, фальшывых камплімэнтах, тонам паблажлівасьці камандзіра да радавога з „вольноопределяюіцнхся". Пачынаюць падыходзіць тыя самыя людзі, зь якімі спатыкаўся я ўчора, да іх яшчэ больш новых, нязнаных. Знаёмімся. Астатнімі прыходзяць Макоўскі і Бабровіч. Асобна прыходзіць „Як сен называ“. He вітаецца, а толькі агранічваецца кіўком галавы пад адрасам усіх і мосьціцца ў куток. „Робэрт“ мэтадычна папівае каву і пачынае выкладаць палітычны агляд падзеяў у Польшчы, і навязвае яго да майго прыезду ў Данцыг. Аснаўною тэмаю была Грамада. 3 вывучанай манернасьцю аўтарытэтнага дакладчыка „Робэрт" ціхім голасам і асабліваю інтанацыяю прапаведніка распачынае з характарыстыкі Грамады ў прыблізна такім зьмесьце: „Грамада, як пратэстуючае „начала“, спаткана была нашым пралетарыятам прыхільна, але паколькі Грамада сяньня пачала статутова афармляцца ізаймаць акрэсьленую самастойную лінію ў пытаньнях палітычнага змаганьня, то такі стан у жыцьці Грамады супярэчыць аснаўной лініі пралетарскай рэвалюцыі. „Пратэстуючыя началы“ — зьявішчы дадатныя, і яны павінны не даваць буржуазіі спаць спакойна. Зьмест„пратэстуючых начал“ не адыгрывае ролі, і чым болыйае поле абхвату імі, тым для бальшавікоў лепш. Грамада пачынае афармляцца статутова, і гэта тады, калі на палітычнае афармленьне ёсьць адзін толькі статут — гэта статут камуністычнае партыі. Усе іншыя статуты, як самыя блізкія, так і далёкія, зьяўляюцца ворагамі пралетарыяту і павінны быць зьнішчаны ў самым зародку. Працэс над Грамадою ў Польшчы будзе спрыяць ачышчэньню яе ад буржуазнага налёту і з-пад абуха над ёю адваляцца пераходныя формы і выявяцца праўдзіва-пралетарскія сілы“. Цяжка сяньня прыпомніць усе аргумэнты і выснавы „Робэрта“, яны зводзіліся да аднаго: „Грамада няможа быць дапушчана да статутовага афармленьня, асабліва ўпярэдадні новых выбараў у Сойм. Тактыка бальшавікоў павінна быць так застасавана, каб распачаты палякамі пагром Грамады дайшоў ужо да самых глыбін, і тады адбудзецца сам сабою кантрольны адсеў шкоднага, няпэўнага і прыпадковага элемэнтаў. Гэта па зьместу, a па форме — належыць падымаць найболыйы крык пратэсту. Гэта моцна абцяжыць польскі ўрад і выкліча сымпатыі да Грамады, якая паступова ў гэтым часе перакуецца ў зброю пралетарыяту“. Зь мінаю прафэсара скончыў „Робэрт" сваю лекцыю і разважаньні. Прысутныя абдарылі яго ветлівымі позіркамі, і распачалася дыскусія на тэму Грамады. Некаторыя былі даволі разьбітныя ў стаўляньні палітычных пытаньняў, але трэсавальна149 аднабока па трафарэту бальшавіцкай артадоксіі; друтія, а іх бальшыня, свае погляды выкладалі вельмі хаатычна, паслугоўваючыся малазразумелым слоўным жаргонам, наборам слоў, высіляючыся папасьці ў „генэральную лінію“ поглядаў і расцэнак „Робэрта". Агідна было назіраць ролю Макоўскага і Бабровіча. Людзі амаль з закончанаю вышэйшаю асьветаю перад дэмагагічным нахабствам местачковага гандляра моўчкі ківалі яму ў такт галовамі, пад даквалі, адобрывалі асабліва па бальшавіцкі крыклівыя акрэсьленьні. Лекцыя скончылася. Разыходзіліся на абед. Трэба пры гэтым адзначыць, што аўдыторыя карысталася толькі з дарагіх рэстаранаў. Варочаўся я дадому ў штораз, то больш прыгнечаным настроі. На другі дзень была вызначана чарговая лекцыя, а ў ліку запрошаных — я. Тая самая рытуальная ўступная частка самаўпэўненага „Робэрта“. Трэба прызнаць, што, трымаючыся вельмі павярхоўнага мэтаду аналізу ўчыста балыпавіцкай падтасоўцы фактаў, гаварыў складна. Расейская мова былаўяго бяззакідная. На чарзе была характарыстыка Тарашкевіча. „Мілы Бронэк" было яго абагульняючым акрэсьленьнем зьместу Тарашкевіча. Наступным быў Ваевудзкі. Сальвэсь, Сальвэстры... Абодва яны расцэньваліся партыяй бальшавікоў вельмі высока, асабліва 149 „Трэсавальна" (ад польск. tresowac — дрэсураваць) — выдрэсуравана. Ваевудзкі. Узаемна адзін другога дапаўнялі і зьяўляліся пэрламі ў палітычным руху ў Польшчы. Тарашкевіч зразумеў памылковасьць ходаў у афармленьні Грамады самастойным статутам і дазволіў „прадстаўнікам пралетарыяту" на заняцьце ў Грамадзе ролі „выпраміцеля“, а што ён маўчаў аб гэтым, на што я часта жаліўся, то гэтага вымагала тактыка „внедрення“. Паддаваць гэтае пытаньне дыскусіі было нельга. Чарговы этап у жыцьці і разьвіцьці Грамады наступіць пасьля працэсу над Грамадою. Варочаюся да асобы Тарашкевіча, „Робэрт“ паясьніў, што Тарашкевіч — кандыдат партыі бальшавікоў і мае часовы ўмоўны партыйны білет, а таму ў Тарашкевіча на першым месцы ўзалежненьне ад пастаноў партыі і абавязваючае захаваньне сакрэтаў ад сяброў па Грамадзе, як партыйца да непартыйцаў150. Такі закон бальшавіцкай партыі, і пад гэтым поглядам Тарашкевіч выказаў узорную бальшавіцкую дысцыплінаванасьць. За гэта Тарашкевіча хваліць толькі трэба. Тарашкевіч, паводле „Робэрта", меў у адносінах да мяне засьцярогі ў напрамку майго „амяшчаненьня“ і вызнаваньня культу кулацтва сялян. Аўдыторыя па завучанаму трафарэту, як на канцэртах, паддаквала „Робэрту“, а той набіраў большай цванлівасьці. Кожны раз я набіраў пераконаньня, што Грамада апынілася на лаве абвінавачваньня польскага суда не без удзелу ў тым бальшавіцкай вырашальнай верхавіны. Прыгавор над Грамадою па яе зьместу ня будзе выносіць польскі суд, а абвінавачваньне і кара ўжо вынесены бальшавікамі. Рэфэраты і сэмінары ішлі па чарзе. Зьмест абвяшчаўся на ўступе. Мяне яны і цікавілі, і пужалі сваім цынізмам. 3 кожным разам пасьля адбытай робэртаўскай „навукі“ ніці на магчымае маё існаваньне на тэрыторыі Саветаў абрываліся адна за друтою. Назіраная савецкая рэчаіснасьць ня больш, як дымавая завеса, за якою адбываецца страшэнна складаная сыстэма вынішчэньня нявыгадных для партыі элемэнтаў. 150 Браніслаў Тарашкевіч уступіў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі ў сьнежні 1925 г., падчас працы IV канфэрэнцыі Камуністычнай партыі Польшчы (КПП). Пра гэта, у прыватнасьці, згадваў у сваіх пазьнейшых успамінах вядомы тагачасны партыйны функцыянэр Мікалай Арэхва (Орехво, Н. Дела н людн КПЗБ. Мннск, 1983. С. 83—84), а таксама сам Тарашкевіч у сваіх паказаньнях, дадзеных сьледчым НКВД у канцы 1933 г. (Валахановіч, А., Міхнюк, У. Споведзь у надзеі застацца жывым... С. 62). Акрамя таго, паводле сьведчаньняўТарашкевіча, у 1926 г. з грамадоўскага кіраўніцтва былі таксама прынятыя ў Камуністычную партыю Павал Валошын, Пятро Мятла й Радаслаў Астроўскі (Тамсама. С. 66). Найменшае падазрэньне ў неадпаведнасьці сказвае на поўнае вынішчэньне. Новая там этыка, новая там мараль і канчатковая забарона чалавеку мець права на ўласны погляд. Я рашыў ня ехаць. Але з чаго жыць і што распачынаць, бяз срэдзтваў на існаваньне для ўсіх траіх151 ? Пробую разьвязаць матэрыяльнае становішча, але безь ніякіх надзей. Час бяжыць, а пацяшаючага абсалютна нічога. Грунт пад нагамі звужваецца і, ясна, хутка дойдзе да кульмінацыйнага пункту і тады — катастрофа. Я прыхаджу заўсёды ў вызначаны час... Тая самая ўступная працэдура, але што раз, то ў трохі зьменным складзе слухачоў. Пападаюцца адзінкі беларусы, але трымаюцца яны на адлегласьці і ў гутаркі не ўступаюць. Хто яны? Адкуль? Якою дарогаю трапілі сюды? Відаць — сакрэт. Праглядвае ў спосабе іх захоўваньня ўжо скончаная школа і адбытая практыка. Бальшавіцкая расцэнка Грамады Наступнаю тэмаю зноў было аб Грамадзе. Я і мая дзейнасьць пасьля арышту сяброў. У прытарна-салодкіх словах уступу „Робэрт“ уматываваў выбар тэмы, бо я адзін застаўшыся на волі і на мне ляжыць значны абавязак, каб дапамагчы паставіць пытаньне аб Грамадзе на адпаведнае палітычнае месца. 3 кожнага сказу на мяне валіліся з вуснаў „Робэрта“ абцяжаньні і выліваўся патокамі бруд. Сьмяротнае маё праграшэньне — гэта недавер да Ваевудзкага, якому вераць сам Сталін і партыя ў цэлым. Другое — далучэньне да Беларускага Пасольскага Соймавага Клюбу. Трэцяе — адмова пераводу Грамады ў падпольле. Mae выступы ў Сойме, хоць і адпаведныя, але не адбіваюць праўдзівых настрояў „пралетарыяту" Беларусі, які імкнецца да рэвалюцыі і аб’еднаньня зь Менскам. Уся пабудова маіх прамоваў у зьмесьце ідэалёгіі — праўдзіва кулацка-мяшчанская. Аўдыторыя, відаць, была прыгатавана часткова, і Макоўскі з Бабровічам не шкадавалі закідаў супроць мяне, паясьняючы, што яны выказвалі сваю гатоўнасьць у крытычную хвіліну дапамагаць мне, але я ўпорыста адкідваў іх рады і пайшоў у фалынывым напрамку. Асабліва мне дасталося за мой удзел у апецы над палітычнымі вязьнямі, дзе я трымаўся зусім фальшывага і шкоднага для партыі напрамку.