132 Магчыма, маецца на ўвазе Аляксандар Ульянаў. на Заходняй Беларусі настрояў і актывізацыі іх. Гаварылі яны і аб савецкіх плянах на менскай падсавецкай Беларусі, дзе прадбачваліся грандыёзныя пляны на блізкую будучыню, калі ня будзе перашкодаў з боку Англіі і Францыі цераз Полынчу ваеннымі пагрозамі. Гутаркі і выказваныя погляды расхаладзілі мой настрой і пакінулі ўражаньне, што Масква, а церазь яе і Менск, зь непакоем назіраюць падзеі на Заходняй Беларусі і папярэджваюць нас аб сваім прыхільным, з палітычнай канечнасьці, нэўтралітэце ў адносінах да польскай дзяржавы. Калі ж бы паўсталі на Заходняй Беларусі рэвалюцыйныя завірухі, а Польшча не падолела іх зьліквідаваць, то Саветы на просьбу Польшчы прыйдуць ёй з дапамогаю, каб унармаваць парушаны нутраны лад. А што стане пасьля здушэньня, з адважыўшыміся на паўстаньне — гэта выключна нутраная справа самой Польшчы. Саветы пачуваюцца да абавязку нас, беларусаў, аб гэтым у Полыпчы паінфармаваць і папярэдзіць аб савецкай лініі адносін да Польшчы. Другое спатканьне, таксама „прыпадковае", церазь невялікі адступ часу, але ў складзе болып пашыраным, з удзелам вайсковага экспэрта вышэйшае рангі. Тон быў у іх больш катэгарычны і насіў характар наказу. Відаць, што папярэдняе спатканьне было ўступным і агранічалася агульнаю даведкаю і зьбіраньнем матэрыялаў. Гэтае спатканьне канчаткова выясьніла адносіны Саветаў да магчымага беларускага паўстаньня, і іх наказ зводзіўся да наступнага: „Саветы патрабуюць максымальнага супакою, і ў авантуру Заходняй Беларусі ўмешвацца, а тым болый яе ўспамагаць — ня будуць. Рыскі трактат пазастаецца ў сіле, як і ўсе выцякаючыя зь яго абавязкі Саветаў перад Польшчаю. На выпадак, аднак, паўстаньня, беларусы Заходняй Беларусі павінны разьлічваць толькі самі на сябе і ўлічваць абавязуючыя Саветы ўмовы з Польшчаю. Калі Польшча змусіць адступіць паўстанцаў і яны апыняцца на савецкай тэрыторыі, то паўстанцы будуць інтэрнаваны іраззброены. На жаданьне Польшчы Саветы іх выдадуць Польшчы назад на польскую тэрыторыю. Саветылёсам такіхні цікавіцца, ні клапаціцца ня будуць. Калі Польшча па зьместу Рыскага трактату зьвернецца ў выпадку паўстаньня за дапамогаю да Саветаў, то савецкая армія будзе ўведзена на тэрыторыю Польшчы і збройна дапаможа ўтрымаць палітычнылад на тэрыторыях разгранічэньня". Ілюзіі тут скончаны. 3 другога боку — цэлы рад супярэчнасьцяў у тым, што тут мне было сказана. Супярэчнасьці Саветы ахвотна прымаюць да сябе нашую моладзь. Забясьпечваюць яе матэрыяльна і даюць дапамогі студэнтам. На судах у Польшчы даюць бясплатную праўную дапамогу палітычным заарыштаваным. Савецкая прэса заняла прыхільнае становішча да выяўленай намі барацьбы... як бы і ўзапраўды поўнасьцю па нашаму баку ўвесь савецкі зьмест. На гэтых спатканьнях гаварылі, як мне разьясьняў мой колішні спадарожнік па палітычнай працы, вельмі з адказных становішчаў маскоўскія цэнтральныя тузы і іх словы — паўнавартасны для нас мернік. А калі ж тэмы гэтых нашых размоў выплываюць ужо з папярэдніх дагаворанасьцяў Саветаў з польскім урадам, і Саветы раней да гэтых размоў ужо злажылі сваё запэўненьне аб іх захаваньні на выпадак нашага збройнага паўстаньня і загарантавалі Польшчы свой прыхільны нэўтралітэт — то што тады чакаць і ад адных, і ад другіх? Поўны правал акцыі і агульная катастрофа. Што Саветы маглі ўжо ўвязацца з Польшчаю па-над беларускімі галовамі — зусім магчымая рэч... і супярэчнасьці нарастаюць у мяне пластамі. Нічога не разумею і не арыентуюся ў зьмесьце: супярэчнасьць едзе на супярэчнасьці, і ў іх заблытацца вельмі лёгка. Трэба, па сутнасьці, кідаць мне палітычную працу. He сваім, я бачу, дзелам я заняўся. На падобную працу ня маю ні тэарэтычнай, ні практычнай падрыхтоўкі. Даходжу да разгубленасьці і адчаю, але гэта не вырашэньне пытаньня, і мозг пачынае асільваць і разглядваць скрытыя хады нашых магілакапацеляў. Трэба выхаваць у сябе нахіл верыць людзям і адначасна навучыцца многаму ня верыць і яшчэ больш не давяраць, асабліва ў палітыцы. Часамі наведваў мяне і гумар у моры адчаю, і тады я над самім сабой іранізаваў. Раздвайваўся і прадстаўляў самога сябе, як няраз залазіў у палітычнае балота, што здавалася яно мяне залясьне, і тут мне ўжо неўнікнёны канец. Да гэтага часу вылазіў, і ўсе мае папярэднія прырачэньні кінуць гэты няўдзячны і рызыкоўны як бы спорт забываліся і распачынаўся, як бы сам сабою і нехаця, новы чарговы этап з тымі самымі вельмі небясьпечнымі адхіламі ў неакрэсьленасьці. Як я цяпер буду вылазіць, на што абаперціся і дзе магу або павіснуць, або абарвацца? Сумніўная на сяньня рэч, але проч зь безнадзейнасьцю і сумлівам, да адчаю яшчэ далёка. Вывучыць трэба зьмест пытаньня, сьцягнуць зь яго прыкрыўкі і дэкарацыі, адчытаць сапраўднасьць і распачаць плянаваньне выхадных дарог. Спрабую... Халодныя муры Бэрліну не падкажуць спосабу разьвязкі. А можа, зандаваць дарогу далей празь Менск, пакінуць палітычную працу і заняцца фаховаю працаю дзе-небудзь пад Гімалаямі? Наіўна! Аб гэтым трэба было думаць тады, калі я быў у Менску, а цяпер ці там укрыеш сваю прошласьць? Мой удзел у кастрычнікавым змаганьні ў Маскве супроць чырвоных можа вылезьці на паверхню. Потым розныя ЧК і Асобыя аддзелы, Рэв. Ваен. Трыбунал... Уцякаў, як і цяпер. Палякі інтэрнавалі перш у Лідзе, потым у Ваўкавыску. Выкрыць гэтаўсё вельмі лёгка, не даруюць і крывава прыпомняць. Зацяжыць могуць новыя абставіны з апошняе барацьбы ў Сойме. Бальшавікі глыбока мачалі там свае пальцы. Заступнік варшаўскага паўпрэда беларус Ульянаў133 гарой стаяў за Ваевудзкім. У сваім часе выцягнуў яго Ваевудзкі з рук палявой польскай жандармэрыі чуць жывога, з павыбіванымі зубамі і пакалечанага; за Ўльянавым і паўпрэд Войкаў134 фаварызаваў Ваевудзкага, a я адважыўся павесьці змаганьне з ваевудчынаю. Абараніцца мне цяжка, скарэй — немагчыма. У памяці абразкі зь перажытага, калі безь ніякага сьледзтва і суду бальшавікі расстрэльвалі тысячы нявінных людзей. 3 Бэрліну ў Данцыг Цераз восем месяцаў канчаецца кадэнцыя Сойму, і трэба гатавацца да пераходу ў першабытны стан. Дарога на паварот да фаховае працы мне зачынена ў Польшчы канчаткова. А Грамада? Сьведамасьць нацыянальнае крыўды павінна паказаць болын узможаную барацьбу 133 Аляксандар Ульянаў (1901—1937), беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў Менску. У1917—1922 іт. быў сябрам партыі эсэраў, у 1922 г. уступіўу камуністычную партыю. У1922—1925 гт. займаўся ўсталяваньнем вонкавых гаспадарчых сувязяў СССР, у 1925—1927 гг. — на дыпляматычнай рабоце ў Полыпчы. Быў аташэ, саветнікам паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР, в. а. паўнамоцнага прадстаўніка СССР. Займаўся „разлажэньнем" беларускай палітычнай эміграцыі, арганізоўваў вяртаньне ў БССР дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэньня. Удзельнічаўу рыхтаваньні Другой Усебеларускай канфэрэнцыі (Бэрлін, 1925), спрыяў стварэньню БСРГ. Пасьля выезду з Польшчы працаваў на розных дыпляматычных пасадах, У1937 г. арыштаваны й расстраляны. 134 пётар Войкаў (1888—1927), савецкі дзяржаўны дзеяч, дыплямат. 3 1924 г. — паўнамоцны прадстаўнік СССР у Полыпчы. Забіты ў Варшаве Барысам Кавэрдам, які перад гэтым браўудзелудзейнасьці Часовай беларускай рады А. Паўлюкевіча. супраць прыгнятальніка. Польская дзяржаўная рэчаіснасьць пагражае поўным вынарадаўленьнем беларусаў. Ад нашага жыцьця забірае ўсё беларускае, на чым можа нашая душа знайсьці адпачынак. Матэрыяльнае становішча магчыма для ўмыслова працуючага толькі ў выпадку поўнага самавырачэньня. Грамада — гэта пратэст супроць уціску, гэта зборны крык набалелай душы, і гэтага апошняга права пратэсту адабраць ад жывога арганізму ніхто не патрапіць. Таму Грамаду сьпіхваюць у пропасьць... Грамада — пагроза запанаваўшаму на Беларусі гвалту, і беламу, і чырвонаму. Вызваленая Беларусь падапрэ дзьверы і Варшаве, і Маскве. Тут вось і разгадка навалы на Грамаду няпрошаных апекуноў, з мэтаю падсоўваньня яе пад катастрофу. Супольная зацікаўленасьць у ўсьмярочваньні яе жыцьця і разьвіцьця. Сродкі на гэта розныя, а мэты аднолькавыя. Многае заслонена для мяне туманам. Няма з кім падзяліцца спасьцярогамі. Бэрлін зь яго абыякавымі адносінамі да чалавека, асабліва да мяне — чужынца, знайсьці выхад не дапаможа. Бэрлін — гэта толькі этап, я павінен наблізіцца да тэрыторыі катастрофы і зазірнуць цераз заслону, што там робіцца, каб на фоне адбываемай трагедыі шукаць адпаведнага наказу для сябе, і за сябе, і за народ. Пастанаўляю ехаць у Данцыг, каб зьвязацца з прыяцелямі і сябрамі, і калектыўна шукаць выхаду. Даты ня памятаю, але гэта ня мае значаньня. Еду дзённым цягніком, каб назіраць краявіды. А колькі ж тут уложана працы? Аздобнасьць сама не паўстала, а ўзрасла пасьлядоўным высілкам пакаленьняў. У нас падобнага немагчыма бачыць. Край нішчыўся і вынішчаецца. Народ ня можа выйсьці са стану прымітывізму, хоць працуе больш за немца. Толькі воля і супакой у працы могуць тварыць тое, што я назіраю праз вакно цягніка. Нягледзячы на жорсткасьць нямецкага характару, ад якога ў часе вайны нямала Беларусь пабачыла ад немца ліха, спаўчуваю нямецкаму адраджэньню, і ад яго ня грэх павучыцца. Лёгіка падзей пустымі сантымэнтамі не паслугоўваецца. Польская аслаўленая „рацыя стану“ ня вытрымае спаборніцтва і павінна будзе ўступіць месца больш жыцьцяздольным арганізмам. Мімаволі ўспаміны канцэнтруюцца на выпадках адбылай барацьбы з ваевудчынай. Прыходжу да пераконваньня, што ваевудчына не адарваны фрагмэнт, а частка нейкае засакрэчанае сыстэмы, але ў якім можа быць яна афармленьні? Хто такі Ваевудзкі па свайму духоваму і маральнаму зьместу? Чаму так лёгка варочаў мазгамі многіх, здавалася б, дасьведчаных палітыкаў? Прыяцель савецкіх уладаў і, як чуў, эмісар Камінтэрну135 на Польшчу, адначасна ўдзельнік вярхоў ПОВ, дзецішча Пілсудзкага „генія“, апэрацыйны агент разьведкі вышэйшых заданьняў. 3 кім і супроць каго ён дзейнічаў? Саветы ведалі яго прошлае, і тут мала было на давер зь іх боку атэстацыі Ўльянава, які сам быў у эсэраўскім „пуху“. Тут у ігру ўступалі вышэйшыя дзейнікі, як Ульянаў і савецкі „барын“ Войкаў, якому саветы не давяралі поўнасьцю. Калі Ваевудзкі рабіў польскую работу па заданьням польскіх сакрэтных вярхоў, то дзеля чаго патрэбна было ліквідаваць і дэмаскаваць свайго агента-правакатара? Тое самае і ў сувязях з бальшавікамі, якія так самаахвярна баранілі Ваевудзкага супраць фактаў і дакумэнтаў. Калі Грамада — антыдзяржаўны вораг Польшчы, то дзеля чаго афіцыйны орган Бартэля замяшчае зварот пад адрасам польскай грамадзкасьці аб шуканьні спаўжыцьця зь беларусамі, і гэты тэрмін „бялорусін“, „Бялорусь“, пасол Беларускай Грамады ў укладзе паважных зваротаў упершыню спатыкаем у ўрадавых выступах у той час, калі раней былі толькі „Крэсы Всходне" і зьнявагі.