га. Я катэгарычна адмаўляю ў гэтай просьбе. Крыху пазьней пасьля гэтага выступаю па беларускіх пытаньнях, а аб Ваевудзкім выказваю некалькі слоў без намеру бараніць яго перад абвінавачваньнямі прэм’ерміністра. Пры спатканьні на перарыве прапанаваўягоным паплечнікам апэляваць у Маршалкоўскі Суд, а пасьля разгляду справы выдаць афіцыйны камунікат. Я быў перакананы, што віцэ-прэм’ер-міністар ліквідаваў Ваевудзкага сьведама па выкананьні ім даручанай ролі. Звычайны спосаб адносін усюды да выкарыстанага кожнага правакатара. Паступіла ад пракуратуры жаданьне выдачы мяне суду. Маршалак не пераказаў яго пленуму, з чаго можна было спадзявацца, што заарыштуюць мяне пасьля сэсіі і паставяць, такім чынам, Сойм перад дакананым фактам, калі ён будзе на фэрыях111. Гэта — найпрасьцейшая дарога і без разгалосу112. Арышт паслоў Грамады і іншых пленум пры- 111 „Фэрыі" (польск. ferie) — парлямэнцкія вакацыі. 112 Справядлівасьць гэтых прыпушчэньняў Сабалеўскага выклікае сумнеў з той прычыны, што, арыштаваўшы ў студзені 1927 г. паслоў Грамады без папярэдняй згоды на гэта Сойму, польскія ўлады перайшлі пэўны сымбалічны Рубікон, груба парушыўшы арт. 21 польскай Канстытуцыі, які адназначна вызначаў, што„ўеесь час дзеяньня мандату паслы ня могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай, адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасьці ці пазбаўленыя волі бяз згоды на гэта Сойму“. Выключэньне з правіла мусілі складаць толькі тыя выпадкі, калі пасол затрымліваўся непасрэдна пры зьдзяйсьненні ім крымінальнага злачынства. У выпадку з арыштам грамадоўскіх паслоў ніякіх пераканаўчых доказаў таго, што іх схапілі на месцы злачынства, выканаўчыя ўлады ў Сойм не падалі, але нягледзячы на гэта, парлямэнт пераважнай большасьцю галасоў легітымізаваў іхныя дзеяньні й выдаў арыштаваных паслоў суду. Гэта сьведчыць пра тое, што большасьць соймавых паслоў успрымала парушэньне патрабаваньняў Канстытуцыі за меншае зло, чым далейшы працяг на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнасьці БСРГ, і дзеля таго была гатовая пайсьці нават на стварэньне небясьпечнага прэцэдэнту, які пасьля мог адгукнуцца й на іхных уласных лёсах. Пры такіх настроях соймавай большасьці малаімаверна, што далучэньне да сьпісу арыштаваных паслоў, якіх меркавалася выдаць суду, яшчэ й прозьвішча не арыштаванага Юр’я Сабалеўскага, выклікала б нейкія асабліва моцныя пратэсты, паколькі якраз у гэтым выпадку ўсё адбывалася б у поўнай адпаведнасьці зь літарай закону. Нельга сярод іншага забывацца й на тое, што становішча Сабалеўскага ўскладнялася існаваньнем незакрытай крымінальнай справы супраць яго, разгляд якой быў толькі часова прыпынілі на патрабаваньне Сойму да заканчэньня тэрміну дзеяньня пасольскага мандату, пры гэтым агаворвалася, што => няў да ведама без дыскусіяў, і канчатковае афармленьне выдачы адбудзецца па справаздачы Камісіі пасольскай недатыкальнасьці. He падлягала сумліву, што камісія пацьвердзіць ордэр пракурора аб канечнасьці арышту затрыманых на „месцы праступства". Астатні дзень сэсіі пленуму перад агалошаным перарывам; было гэта, здаецца, іо лютага 1927 г.пз Спатыкаюся з прадстаўніком нямецкае прэсавае агенцыі. Відаць, што цікавіцца больш, як гэта патрэбна для звычайнай інфармацыі. Аб закулісовых змаганьнях унутры Грамады я не прагаварыўся аніводным словам. Падкрэсьліваў поўную салідарнасьць і згоду паміж намі. Парабіў ён выбаркі са статуту Грамады і прасіў аб перасылцы прэсы за апошні час. Пасольскі Клюб на чале з Рагуляю арганізавалі пры дапамозе нямецкага соймавага клюбу114 мой уцёк праз Катавіцы. Мая кватэра ў ^„калі абвінавачваньні, выстаўленыя яму сьледчымі органамі, што займаўся антыдзяржаўнай дзейнасыро, акажуцца слушнымі, то пракурорскія ўлады заўсёды маюць магчымасьць ужо пасьля складаньня ім пасольскай прысягі выступіць з прапановай да Сойму, які зможа гэтую справу згодна з працэдурай вырашыць" (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 265 posiedzenia z dnia 30 grudnia 1925 r. L. CCLXV/8). Што тычыцца „разгалосу“, to няма ніякага сумневу, што ў выпадку чарговага арышту паліцыяй „недатыкальнага" пасла бяз санкцыі на гэта Сойму ён быў бы куды большы, чым калі б гэтага пасла выдаў Сойм у строгай адпаведнасьці з прапісанай у законе працэдурай. Усё гэта дае падставы сумнявацца, што прычынай захаваньня Сабалеўскім асабістай свабоды ў пачатку 1927 г. сталі выключна ягоныя спрыт і вынаходлівасьць. Хутчэй за ўсё, самі ўлады зь нейкіх пакуль нам невядомых прычынаў папросту не былі ў той час надта зацікаўленыя ў арышце пасла Сабалеўскага, адпаведна й не прыкладалі дзеля гэтага асаблівых намаганьняў. 113 Насамрэч перапынак у паседжаньнях Сойму быў абвешчаны не io, a 14 лютага 1927 г. Дднак ня выключана, што выезд Ю. Сабалеўскага з Варшавы адбыўся яшчэ раней, паколькі ў прыкладзеных да стэнаграфічнай справаздачы з соймавага паседжаньня (на якім прымалася канчатковае рашэньне аб выдачы грамадоўскіх паслоў суду) ад 4 лютага 1927 г. выніках пайменнага галасаваньня ягонае прозьвішча адсутнічае як сярод тых, хто галасаваў „супраць", гэтак і „за“ (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 317 posiedzenia z dnia 4 lutego 1927 r. L. CCCXVII/107—118). ІІаўрад ці Сабалеўскі мог прапусьціць такое важнае паседжаньне, калі б знаходзіўся ў гэты час у Варшаве. 114 Маецца на ўвазе Аб’яднаньне нямецкіх паслоў — нацыянальная нямецкая фракцыя ў польскім парлямэнце 1922—1927 гг., якая складалася з=> Сойме абстаўлена шпікамі. Служыцель перадаў мне па сакрэту, што са згоды маршалка Сойму пераказаньі нутраной паліцыі дублікаты ключоў ад нашага памешканьня і клюбовай канцылярыі. Спраўджваю архіў і перапіску Тарашкевіча. Напатыкаюся на перапіску Тарашкевіча з правакатарам Кузьмою115. Раней Кузьма працаваў з даручэньня ОГПУ Менск, потым перайшоў на службу польскай паліцыі на стаўпецкім паграніччу і не адзін дзясятак людзей загнаў ён у польскі астрог. Думаю, што такія самыя яго паводзіны былі і па боку Саветаў, але там заўсёды — усе канцы як у ваду. Нішчу архівы, карэспандэнцыю, і мая роля дабягае тут да канца. Трэба ўцякаць, каб не папасьціся ў рукі паліцыі... але што далей? на гэтым жа яшчэ не канец! Змыліць трэба ў першую чаргу чуйнасьць не спушчаючай зь мяне вачэй прыстаўленай сакрэтнай, у цывільнай вопратцы паліцыі, і пусьціць яе на фальшывы сьлед. Звычайна, каб уцякаць з Польшчы на Захад, дарога ляжыць праз Данцыг. Спадзявацца трэба, што там усё ўжо пастаўлена на варту. Мой самаход пастаўлены на панадворку разам з самаходамі міністраў. Сябры вынесьлі перш мае нялічныя рэчы ў кулюары, і то зусім непрыкметна, потым перакінулі ў самаход вопратку. Я без капелюша і паліто праходжуся па панадворку, хоць і было марозна. У маім пакоі штучны рух: то ўваходзяць, то выходзяць з чамаданчыкамі. Каля дзясятае ўвечары пачынаецца разьезд. Я ўжо ў сваёй машыне. Шофэр укліньваецца ў чаргу ўрадавых машын, і мы за брамаю, а далей — на вакзал. Я на пэроне і заходжу ў пасольскі вагон на Вільню, рэчы ж мае — у цягніку на Катавіцы, што адыходзіць на 40 хвілін пазьней. Пераглянуліся ўмоўна, і я саскочыў на другі бок цягніка, абышоў перад паравозам і ў паўценю стаў у праходзе паміж вагонамі цягніка на Катавіцы. Наш віленскі вагон відаць мне быў ясна. Нахлынула безьліч паліцыі аглядаць цягнік. У штацкай вопратцы шпікі не- => 17 соймавых паслоў і 4 сэнатараў. Выбарчую кампанію ў парлямэнт у 1922 г. нямецкія й беларускія палітыкі праводзілі ў складзе адзінага Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі, і ўжо тады завязалі паміж сабой пэўныя сувязі, якія зь цягам часу, як выглядае, былі ўзмоцненыя й скарыстаныя ў гэтым канкрэтным выпадку. 115 Кузьма ў сярэдзіне 1920-х гг. вёў на Наваградчыне падпольную камуністычную дзейнасьць і адначасова супрацоўнічаў з польскаю палітычнаю паліцыяй. Мясцовыя камуністычныя актывісты выкрылі Кузьму як правакатара ды забілі. Паводле падазрэньня ў забойстве арыштавалі сябраў КПЗБ Уладзімера Царука, Паўла Жалезьняковіча і Сымона Носа, якіх польскі суд асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне. калькі разоў праходзілі пасольскі вагон. Віленскі цягнік адышоў, і стала на пэроне пуста. Першы этап небясьпекі на гэты раз мінуў памысна. Сорак хвілін чаканьня адыходу цягніка на Катавіцы паказаліся мне вечнасьцю. Нарэшце цягнік рушыў. Плачу правадніку за апеку і зьбіраюся, нібыта, спаць, хоць кожны скрып дзьвярэй на калідоры напамінае аб магчымасьці выкрыцьця. На граніцы На месцы прызначэньня. Мова пераважна нямецкая, хоць афіцыйна тут Полыпча. Нямецкай мовы я ня ведаю, і з гэтага мне трохі клапатліва. Іду на ўмоўлены адрас. Апранены я ў чорнае, а гэта ня ў тоне колеру публікі на вуліцы, дзе пераважае сьветлы колер. Прымаюць ветліва. Адпачываю — але патрэбны сон мяне пакінуў, і я як разьбіты. Арганізоўваецца пераправа цераз граніцу на нямецкі бок. Усё робіцца безь мяне. Наведваюць мяне з пасольскіх клюбаў і беларусы, і немцы. Празь іх даведваюся, што наказ быў паліцыі арыштаваць мяне пры цягніку. 3 паліцыяй быўразам і віцэ-пракурор для афармленьня арышту на месцы, як пры праступстве, дакананым на месцы — „горонцым учынку“116. Аднаго разу раніцою наведвае мяне кампанія і знаёмых, і незнаёмых немцаў, а спасярод іх доктар — жанчына-немка. Паказалі мне пашпарт аднаго з прысутных, вельмі да мяне падобнага. Наказалі пераапрануцца ў яго футра з кенгуравым каўняром, а свае рэчы пакінуць у гатэлі. Я „хворы“, і не павінен нічога гаварыць пры пастароньніх людзях. Павязуць мяне ў гэтай кампаніі, апрача двайніка, на нямецкі бок. Пры аглядзе самаходу польскай паліцыяй павінен стагнаць і ня надта падымаць галаву. На дварэ прыемна суха і марозна. Машына нэрвова пабурчвае і чакае на пасажыраў. Садзімося. Наведвальнікі сьмяюцца з маскараду. Доктар-немка садзіцца на сярэдзіне, а я схілены ў яе бок. Траіх тоўстых немцаў закліньваюць самаход. На вуліцах малы ранішні рух. Горад ажывае, і ад непрывычнага прымаразку рухі людзей прысьпешаныя. Машына ідзе ўпэўненым ходам проста на стракатую перагародку папярод шырокае вуліцы няведамага мне гораду. Трохі далей відаць другая — гэта ўжо па нямецкім баку. Мы спушчаемся з узгорка, і відаць пэрспэктыва вуліцы далейшай часткі гораду. Немка-доктар цяжкаю да зразуменьня польскаю моваю паясь-