Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
83 Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) — камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная паводле рашэньня IV Кангрэсу Камінтэрну ў 1922 г. Мела аддзяленьні ў дзясятках краінаў сьвету, аказвала грашовую й матэрыяльнуіо дапамогу зьняволеным рэвалюцыянэрам. У Польшчы мела афіцыйную назву „Чырвоная дапамога ў Польшчы" ^Czerwona Ротос w Polsce“) і была афіцыйна распушчаная разам з Камуністычнай партыяй Польшчы ў 1938 г.
палітычным). Памеры гэтае працы не дазваляюць прадставіць нашай падмене ілюстрацыі з ганебнага паступаньня палякаў супроць сьведамага беларуса, і я таму агранічваюся толькі да некаторых абагульненьняў і характарыстыкаў.
Шмат хто зь дзеячоў гэтае польскае дзяржаўнае „канстытуцыі" для „Крэсув Всходніх“ знаходзіцца сярод нас на эміграцыі, шмат хто сярод іх укладаў „пшэпісы“84 для сваіх умундураваных „палкароў“ у КартузБярозе, дзе нашаму сэнатару Багдановічу на „сьнядане, як дане первшэ“85 давалі порцыю кіёў і застаўлялі на „чвораках“86 бегаць і выкрыкваць на сябе зларэчча.
Факты, ведамыя ўсім, але не нацыяналістычна настаўленым палякам і, калі ім гэта выстаўляецца, выракаюцца і тлумачацца фальшыва, што ўпершыню аб гэтым чуюць, хоць самі ж гэтую „канстытуцыю для Крэсув" і ўкладалі, і выконвалі (Всказувкі практычнэ87). Пад акорд картуз-бярозаўскага „канстытуцыйнага" кія і захаванага сакрэту „таемнічэй скшынкі выборчэй™ Польшча была гатова сьвяткаваць сваю перамогу над сваім нутраным ворагам, і на лаве паслоў ад Беларусі засядаў кароткі час адзіны „пожондны з Крэсув, пэлнёнцы обовёнзкі посла для бялорусінув'^, а потым і яго ня стала. У болын цынічным выданьні красавалася адна асоба і ў Сэнаце для вонкавае дэкарацыі аб удзеле беларусаў у „выбарах“90.
84 „Пшэпіс“ (ад польск. przepis) — правіла, інструкцыя.
85 На сьняданак як першая страва (польск.).
86 „На «чвораках»“ (ад польск. na czworakach~) — на карачках.
87 „Всказувкі практычнэ“ (ад польск. wskazowkipraktyczne) — практычныя ўказаньні.
88 „Сакрэтнай выбарчай скрынкі“ (польск.).
89 „Адзіны прыстойны з Крэсаў, які выконвае абавязкі пасла для беларусаў" (польск.). Магчыма, Сабалеўскі мае тут на ўвазе Генадзя Шыманоўскага (1891—1981), які ў 1930—1938 гг. быў паслом Сойму зь сьпісу праўладнага Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам (ББСУ) і пазыцыянаваў сябе як прадстаўніка ад беларускага насельніцтва, тым болып што быў паводле веравызнаньня праваслаўным.
90 Магчыма, тут маецца на ўвазе селянін Васіль Сядун, які быў сэнатарам ад ББСУ ў 1930—1935 гг. і пазыцыянаваўся як беларус. Сабалеўскі мае рацыю, калі сьцьвярджае пра тое, што падобныя людзі выстаўляліся й праводзіліся ў парлямэнт з дапамогай польскіх уладаў толькі дзеля дэкарацыі. Гэтак, напрыклад, калі Беларускі нацыянальны замежны камітэт пасьля заканчэньня выбарчай парлямэнцкай кампаніі 1930 г. даслаў пэтыцыю ў Лігу Нацыяў з скаргай на іпматлікія злоўжываньні й адкрытыя фальсыфікацыі^
Адсюль наказам для нас было ў апісваную пару, калі „канстытуцыйнасьць" Польшчы поўнасьцю выявілася і пачалася стабілізавацца, кінуць высілкі шуканьня палітычнага спаўжыцьця з палякамі, у накіненай нам Вэрсалем прымусовай польскай дзяржаўнасьці, шукаць выхаду па-за тэарэтычнаю, а больш па-за практычна-стасавальнаю „канстытуцыяю" Польшчы. Прааналізаваўшы ўсе абставіны прабегу прац польскага дзяржаўнага апарату, мы прыйшлі да выснаву, што Польшча, якая ёсьць сяньня ў абшарніцкім выданьні, ніколі не перабудуецца на іншую, праўдзіва-канстытуцыйную, таму мы не абавязаны яе падтрымліваць, а наадварот — перашкаджаць ёй у разбудове падобнай сыстэмы дзяржаўнасьці. У сувязі з гэтым Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада пастанавіла заняць лінію прынцыповай апазыцыі, выключаючы абсалютна канстытуцыйнае супрацоўніцтва з польскімі палітычнымі дзейнікамі.
Палітычная добрасумленнасьць наказвае мне пры гэтым сказаць, што гэты шлях значна раней сфармуляваў Базыль Рагуля і ўдаводніў91 уласным паступаваньнем ягоную актуальнасьць.
Многае варажыла, што Рагуля стане на чале дзейнічаючай беларускай палітыкі, на гэта Рагуля меўусе дадзеныя, і якая шкода, што тое ня сталася.
Інтрыга Ваевудзкага, узмоцненая кароткаўзрочнасьцю92 Тарашкевіча, зьбіла з абранага палітычнага накірунку Рагулю, а пры дапамозе Антона Луцкевіча беларускі рух быў уведзены ў зусім неадпаведнае рэчышча93.
Ф польскіх уладаў, якія не дазволілі беларусам правесьці ў Сойм больш як аднаго пасла (Фабіяна Ярэміча), палякі на адпаведны запыт міжнароднай арганізацыі бадзёра адказалі, што ад беларусаў „цяпер у Сойме засядаюць 4 паслы і 1 сэнатар (Ярэміч, Шыманоўскі, Куц, Курусь і Сядун)“ (Archiwum Akt Nowych (AAN). Ministerstwo Spraw Zagranicznych (MSZ) 1918—1939. Sygn. 2273. S. 69). У той жа час з апошніх чатырох асобаў толькі Шыманоўскі праводзіў хоць нейкую дзейнасьць, а астатнія былі звычайнымі статыстамі, якія за час выкананьня пасольскіх і сэнатарскіх абавязкаў не прадэманстравалі ўвогуле аніякай актыўнасьці, тым больш скіраванай на абарону беларускіх інтарэсаў.
91 „Удаводніў" (ад польск. udowodnil) — даказаў.
92 „Кароткаўзрочнасьць" (ад польск. krdtkowzrocznosc) — блізарукасьць.
93 Да ацэнак Ю. Сабалеўскім асобы Сыльвэстра Ваевудзкага й ягонай ролі ў падзеях пачатку 1927 г. трэба ставіцца надзвычай асьцярожна, паколькі ня выключана, што Сабалеўскі, як гэта нярэдка здараецца з мэмуарыстамі, =>
Я ім тут на гэтым месцы не судзьдзя. Шкада, што так сталася! Шкада, што так глыбока памыліліся і не распазналі бальшавіцкае правакацыі, і за гэта многія за свой давер заплацілі ў казаматах ЧЭКА і НКВД сваімі галовамі, сьвята вызнаючы пры гэтым барацьбу за зрэалізаваньне Беларускай Дзяржаўнай Незалежнасьці.
Маёвы пераварот
Пілсудзкі пры ўладзе. Барацьба з вуліцы пераносіцца адразу на барацьбу з законапарадкам. Каля ўрадавых становішч пачалі гуртавацца людзі „камэнданцкага“ зьместу94. Многім спасярод нас здавалася, што Ваевудзкі зойме становішча беспасрэдна пры Пілсудзкім і пойдзе зь ім па лініі аздараўленьня нутранога палітычнага жыцьця на падставах законнасьці і абавязваючай канстытуцыі.
=>не ўтрымаўся ад таго, каб заднім чыслом сьвядома ці несьвядома не прыпісаць сабе тагачаснаму пазьнейшыя думкі і адпаведна зь імі не апісаць свае тагачасныя дзеяньні й перажываньні. Пра тое, што насамрэч Сабалеўскі ў той час ня быў такім ужо непрымірымім праціўнікам Ваевудзкага й не лічыў яго правакатарам, можа сьведчыць хоць бы выдадзены Сабалеўскім у тыя дні камунікат, поўны тэкст якога прыведзены ў пазьнейшых успамінах аднаго з паплечнікаў Ваевудзкага — Альфрэда Фідаркевіча. Тэкст гэтага дакумэнту пачынаўся з наступнага абзацу (у перакладзе з польскай мовы):
„Урад, арыштоўваючы паслоў Грамады, хацеў нанесьці сьмяротны ўдар вызваленчаму руху беларускага народу. Цяпер урад, нямаючы доказаў супраць арыштаваных паслоў, намагаецца скінуць адказнасьць за арышты беларускіх паслоў на пасла Ваевудзкага. Гэта манэўр, разьлічаны на падман грамадзкай думкі. Аднак кожны зразумее, што абвінавачваньне пасла Ваевудзкага, сябра Незалежнай сялянскай партыі, у правакацыі Грамады — гэта нонсэнс. Гэтае бруднае цкаваньне, распачатае супраць Ваевудзкага — гэта працяг перасьледу соймавай апазыцыі» (Fiderkiewicz, A. „Dobre czasy“: wspomnienia z lat 1922—1927. Warszawa, 1958. S. 361).
Дадзены дакумэнт y тыя дні быў разам зь іншымі матэрыяламі дзеля абароны С. Ваевудзкага апублікаваны на старонках афіцыйнага друкаванага органу Незалежнай сялянскай партыі — газэты Zagon, але два нумары гэтага выданьня былі тады канфіскаваныя польскай паліцыяй і дзеля таго сёньня цяжкадаступныя (гл.: Sylwester Wojewodzki przed S^dem Marszalkowskim. Warszawa, 1997. S. 12).
94 Тут маюцца на ўвазе людзі, верныя Юзэфу Пілсудзкаму. Камэндант — адна зь мянушак Пілсудзкага, шырока ўжываная ягонымі прыхільнікамі.
Фактычна ж атрымалася другое. Агітуючы папярэдне за Пілсудзкага, Ваевудзкі пасьля маёвага перавароту па выстаўленым палітычным вэксалям ня плаціць, ён дае нейкія туманныя паясьненьні, што маршалак напатыкае вялікія цяжкасьці як знутры, так і звонку, і часова прымушаны манэўраваць. Тактычна Ваевудзкі салідарызуецца з крайнімі левымі напрамкамі як у Сойме, так і па-за Соймам на розных камуністычных і пракамуністычных мітынгах, і пры кожнай нагодзе вельмі востра атакуе памаёвы ўрад Пілсудзкага, выстаўляючы выразна нерачовыя, зачэпнага характару, радыкальныя дамаганьні пад адрас ураду.
Тарашкевіч у неразлучным кантакце з Ваевудзкім, але мала чаго пераказвае нашаму калектыву. У той час, калі мы выказваем недавер пад адрасам Ваевудзкага, Тарашкевіч застаецца надалей у прыязных зь ім адносінах. Тых самых поглядаў быў і Антон Луцкевіч, пераняўшы прэсу Грамады ў свае рукі і дзейнічаючы па-над нашымі галовамі. Насьпяваў разлом, і на месца Тарашкевіча старшынёю клюбу Грамады намячаўся Пётра Мятла, чалавек высокай этычнасьці і самастойнай палітычнай сьведамасьці. Астроўскі быў разам з намі — балыпынёю, але зь нейкіх, яму толькі ведамых, хіба, прычынаў унікаў крутых паваротаў. Справа аздараўленьня нашага партыйнага і палітычнага жыцьця вымагала надзвычайнага высілку, бо правакацыя і агентура ўжо дзейнічалі ў асяродзьдзі Грамады з найвыразьнейшаю нахабнасьцю. Але дзе ляжала лінія разгранічэньня паміж польскаю і бальшавіцкаю правакацыяй — разабрацца было цяжка. Тарашкевіч занураўся ў вышэйшыя сфэры палітыкі і кантакт з намі — бальшынёю быў фактычна толькі чыста фармальны. Аснаўную працу вёў сакратар Бурсэвіч, які на Салаўках потым разьмяняўся і скончыў сваё жыцьцё зь вельмі забруджаным пашпартам95.
Агульнае маё палажэньне аказалася вельмі складаным. На тэрыторыі Сойму быў я адзін. Трэба было прыняць на сябе барацьбу зь ведамымі і болып няведамымі перашкодамі. Нэрвовы стан пазбавіў мяне сну, і я засыпаў кароткімі дозамі па некалькі разоў на дзень. He пакідалі мяне дваіх: В. Рагуля і ўкраінец, назваць якога я і сяньня яшчэ не магу,
95 Відаць, Ю. Сабалеўскі паводле якіхсьці ўласных здагадак атаесамляў з Бурсевічам асобу нейкага „За-ніча“, які фігуруе ў вельмі нэгатыўным сьвятле, як даносчык і шпег, ва ўспамінах украінскага гісторыка й грамадзкага дзеяча Сямёна Падгайнага „Беларусы на Салаўках". Гл. Юрэвіч, Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 127—130.