Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
102 Новы Цэнтральны камітэт БСРГ, у які ўвайшлі, акрамя Юр’я Сабалеўскага, Сьцяпан Астапчык, Лявон Мэнке, Вінцэнт Грышкевіч і Вячаслаў Макоўскі, быў створаны, паводле інфармацыі польскіх спэцслужбаў, на месяц пазьней за той час, пра які распавядае Сабалеўскі — 5 сакавіка 1927 г. Аднак нейкай актыўнай дзейнасьці ён разгарнуць не пасьпеў, бо 21 сакавіка 1927 г. польскія ўлады афіцыйна дэлегалізавалі Грамаду.
гатавала друкам „маніфэст“ за маім подпісам. Я катэгарычна запратэставаў і папярэдзіў, што калі гэтая пастанова будзе зрэалізавана, а „маніфэст“ абвешчаны, то я неадкладна падам запярэчаньне і назаву іх паступак правакацыяй.
Пачалася вельмі вострая гутарка, пры якой захоўваньне іх карэктным назваць нельга было. Можна было зразумець, што яны да маёй пазыцыі былі прыгатаваны, але разьлічвалі на магчымасьць стэрарызаваць мяне. Выясьнілася ў гутарцы зь імі, што ад мяне сьведама ўкрывалі дагаворанасьць Тарашкевіча з Ваевудзкім, у выніку якой пры ЦК Грамады была арганізавана „чырвоная фракцыя Грамады", якая павінна была паступова пераключыць нацыяналістычныя настаўленьні на марксістоўскія. У доказ праўдзівасьці гэтага яны былі гатовы даставіць мне пісьмы ад Тарашкевіча з турмы. Паводле іх запэўненьня, кантакт з Тарашкевічам наладжаны празь „верных“ стражнікаў, і абмен карэспандэнцыяй адбываецца бесьперабойна. Напрамак прэсы, гаварылі яны, надаваўся прэсаваю камісіяй „чырвонай сэкцыі“ ў плянавым і ўзгодненым парадку.
Mae нэгатыўныя адносіны да Ваевудзкага і ягонай дзейнасьці яны расцэньваюць як злачын і палітычную нясьведамасьць, за што я павінен буду адказваць, і літасьці да мяне ня будзе. Многа часу яшчэ імі было казана пад маім адрасам, многа чаго я даведаўся аб укрываных ад мяне закулісах агентуры, закіненай у Грамаду.
У рэпліках я быў карэктным, але ніякае згоды ім ня даў. Наступіў яўны падзел на „Мы“ і „Вы“. Да некаторых уцягненых у гэтую авантуру я меў глыбокі жаль; некаторыя не здавалі сабе справаздачы аб наступствах іх паступаньня. Ігра была тонка прадумана і згубнаю для многіх, што і сталася. 3 гэтай спрэчкі, між іншым, выясьнілася, што ддя спаўпрацы па выдаваньню гумарыстычнага журналу „Маланка“103 сьведама быў запрошаны карыкатурыст-паляк, працаўнік польскай вайсковай разьведкі, як сіла, якая „памагала ламаць праявы шавіністычнага нацыяналізму“.
Разышліся мы, не разьвітаўшыся. Гэтыя візыты цяжкім прыгнечаньнем лажыліся на маю душу. Нэрвовы стан даходзіў да астатніх межаў, і самаапанаваньне часамі мяне пакідала. Час ад часу атакоўвалі мяне карэспандэнты, іх стаўка была найчасьцей на павярхоўную сэнса-
103 „Маланка" — беларуская гумарыстычна-сатырычная газэта, орган БСРГ. Выдавалася ў Вільні ў 1926—1928 гг. Шмат якія нумары былі канфіскаваныя.
цыйнасьць, больш паважней распытваў мяне карэспандэнт жыдоўскай газэты Зынгер104, выдаванай у польскай мове105, які падаў у кароткім зарысе статут Грамады і мае выясьненьні аб антымарксістоўскім настаўленьні Грамады. Прадстаўніка савецкага „ТАСС“106 Браціна107 я не прыняў. Мне была ведама ягоная праўдзівая функцыя, нічога супольнага ня маючая з афіцыйным становішчам. Таму ён мне прадстаўляўся больш небясьпечным, як Ваевудзкі.
У хуткім часе прыбыла зь Вільні дэлегацыя і сказала, што „чырвоная сэкцыя" выдзеліла свой ЦК, уняважніла статут Грамады і будзе дзейнічаць у падпольлі пад назвай „Работніцка-Сялянская Грамада Заходняй Беларусі", і прыгатаўляе супраць мяне адозву. Сытуацыя для мяне значна ўскладнялася. Зь меркаваньняўрознагахарактаруя ня могуваходзіць у палеміку і адкрытую спрэчку, хоць увесь час авантура Ваевудзкага мяне на гэты шлях сьпіхала. Вымагалася з майго боку палітычная акрэсьленасьць, і я далучыўся да Беларускага Нацыянальнага Пасольскага Клюбу, падаючы аб гэтым камунікат у прэсе безь ніякіх паясьненьняў108. Адна
104 Бэрнард Зынгер (Singer, 1893—1966), габрэйскі журналіст, публіцыст і палітык, адзін з заснавальнікаў фалькісцкага (народніцкага) кірунку габрэйскага руху ў Польшчы. Публікаваўся ў розных выданьнях на польскай мове, на ідыш і на іўрыце. 3 1925 г. быў сталым фэльетаністам і парлямэнцкім карэспандэнтам польскамоўнай габрэйскай газэты NaszPrzeglqd. Найболып цікавыя парлямэнцкія фэльетоны былі перавыдадзеныя ім у 1962 г. у эміграцыі пад назвай Od Witosa do Siawka („Ад Вітаса да Славэка“).
105 Маецца на ўвазе Nasz Przeglqd („Наш агляд“) — польскамоўная габрэйская газэта, якая выдавалася ў Варшаве ў 1923—1938 гг. і мела прасіянісцкую ідэалягічную арыентацыю.
106 ТАСС — Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу.
107 Брацін, карэспандэнтТАСС і маскоўскай газэты „Нзвестня“. Паводле паказаньняў Апяксандра Ўльянава, дадзеных ім НКВД, менавіта на кватэры Браціна адбываліся ягоныя сустрэчы з Сыльвэстрам Ваевудзкім.
108 Такі камунікат Сабалеўскі сапраўды выдаў, але адбылося гэта толькі празь некалькі месяцаў, 19 верасьня 1927 г., ужо пасьля ягонага вяртаньня зь Нямеччыны ў Польшчу (гл.: Перамога нацыянальнага фронта // Сялянская ніва. 1927. 21 верасьня. №68. С. 1). Пры гэтым публічнае тлумачэньне сваіх дзеяньняў Сабалеўскі, нягледзячы на ягонае адмаўленьне гэтага ў успамінах, насамрэч таксама тады даў у форме адмысловай дэклярацыі, прытым была яна даволі разгорнутая:
„1. Далейшая акцыя Грамады наагул, а асобна і мая ў ёй будзе прычынай укіданьня ў польскія вастрогі лепшых беларускіх сіл. Я, будучы сынам^
з польскіх газэтаў прысьвяціла хранікёрскую зацемку, называючы мяне „остатнім могіканінэм“109.
У далейшым сваім паступаньні прыйшлося вельмі ўважліва сачыць за кожным сваім словам і кантраляваць свае хады. 3 чым я магу спаткацца ў наступную хвіліну — прадбачыць было цяжка. Ідучы ў той час па вобмацку, Тарашкевіч прадстаўляўся мне вельмі непаважным і чалавекам, і палітыкам, хоць усім нам здавалася зусім іншае за ягоным прафэсарскім запраўдным тытулам. Увязаўся ў відавочную авантуру, і то ў спосаб скрыты ад сваіх сяброў. Калі падабаліся яму сьцежкі да марксізму, мог ісьці адкрыта сам з сваімі спадарожнікамі. Зусім не адпавядала пры ягоным становішчы гуляць у хованкі і зацярушваць свае сьляды.
Ваевудзскі — страшылішча і правакатар вялікага калібру. He разумею таксама Антона Луцкевіча, чым ён паслугоўваўся, ангажуючыся праз Ваевудзкага ў Бабровічаўскі марксізм, калі ў ягоным зьмесьці быў завостраны беларускі нацыяналізм? Для мяне было ясна, што гэтыя супярэчнасьці ў зьмесьце людзей будуць выцягвацца на паверхню
Беларускага Народу і з цэлай душы жадаючы палягчыць цяжкай яго долі, жадаю лепш сам цярпець у вастрозе, чымся прычыняцца да запаўняньня вастрогаў беларускімі сялянамі, і праз гэта да зьніштажэньня сем’яў, што асталіся на волі.
2.	Беларуская Грамада вяла сваю працу пераважна ў кірунку ўсьведамляньня беларускіх гушчаў з палітычнага пункту гледжаньня, затое вельмі мала зварочвала ўвагі на рэчы важнейшыя для беларускай вёскі — на нацыянальнае ўсьведамляньне, на культурна-асьветную працу і на паляпшаньне гаспадарчага палажэньня Беларускага Народу.
3.	Дасьледы мае на ніве арганізацыі вясковых гаспадарак, чэрпаныя з крытэрыяў кулыпуры Захаду, а набытыя 20-летняй маей працай сярод Немцаў, Літвіноў, Латышоў — вучаць мяне, што шмат недамаганьняў у агульным жыцьці Беларускага Народу можна адсунуць праз прытарнаваных [так у арыгінале. — А. П.] вышэйшай кулыпуры ў гаспадарчым жыцьці гэтага Народу. Для зьдзейсьненьня затым гэтае мэты і намерваюся прысьвяціць далейшую сваю працу. Але дзеля таго, ійто гаспадарчае жыцьцё ёсьць рэзультатам усіх формаў палітычнага жыцьця народу, буду імкнуцца да ўспомненай мэты праз кансалідацыю гэтых беларускіх сіл дэмакратычных, якія шчыра працуюць над поўным вызваленьнем Беларускага Народу, якз пункту гледжаньня гаспадарчага, культуральнага, такі палітычнага“ (Дэклярацыя пасла Юрага Сабалеўскага // Сялянская ніва. 1927. 28 верасьня. №70. С. 1).
109 „Апошні з магіканаў" (польск.).
сьледзтва — для працэсу над Грамадою, і разьменьваць і людзей, і нашую церазь іх вызвольную ідэю. Бараніць паводзіны Тарашкевіча я ня мог з тактычнага становішча, думаючы, што многае пракуратуры вядома. Губляўся ў дагадках адносна свайго лёсу і ня мог што-небудзь плянаваць наперад. Адно абраў за прынцып: на сьледзтве і ў судзе цьвердзіць, „што нічога ня знаю, нічога ня памятаю і нічога ня ведаю“. Хай сьледзтва і суд робяць што хочуць, але зь мяне нічога ніхто ня выцягне больш таго, што ведама сьледзтву зь іншых крыніцаў. Мабілізаваўусе свае духовыя сілы стаяць на гэтым цьвёрда і не зыходзіць з абранага напрамку...
Прыяцель-украінец, утаямнічаны ў закулісы барацьбы, перадае, што Ваевудзкі абгаварывае ў сваім блізкім коле магчымую патрэбу майго фізычнага зьнішчэньня, але так, каб адказнасьць ускінуць на польскую паліцыю... Сытуацыя значна ўскладняецца, а рэалізацыя гэтага пляну зусім магчымая, і на гэта я маю пэўныя ілюстрацыі.
На адным з чарговых паседжаньняў пленуму Сойму выступае з дэклярацыйнаю прамоваю віцэ-прэм’ер Бартэль. Ваевудзкі зь месца яго перабівае рэплікамі і неэтычна атакуе. Віцэ-прэм’ер пры заканчэньні свае прамовы ў вельмі спакойнай, вытрыманай і паважнай форме адказвае Ваевудзкаму, што яму, Ваевудзкаму, як сакрэтнаму агенту польскага ўраду, належыць захоўвацца перад віцэ-прэм’ерам больш карэктна і пры гэтым дэмаскуе публічна Ваевудзкага, як правакатара.
Скандал! Ваевудзкі зьбянтэжаны. Саля не спушчае зь яго вачэй. Ваевудзкі ўзрываецца, нешта нэрвова выкрыквае і накіроўваецца да выхаду, а за ім ягоныя паплечнікі. Бартэль іранічна ўзіраецца на гэтую працэсію і зыходзіць з трыбуны. На наступны дзень урадавая газэта „Газэта Польска“по зьмяшчае абшырны артыкул супроць Сойму (здаецца, гэта быў артыкул Пілсудзкага з салдацкімі непрызваітымі лаянкамі) і дэмаскуе Ваевудзкага, як урадавага агента-правакатара. Выступленьне з дэмаскаваньнем Ваевудзкага падхапілі і іншыя газэты, а „Глос Правды“ з 28.1.1927 г. падаўз камэнтарыямірэвэляцыйна-сэнсацыйнага зьместу.
Глыбокаю раніцаю, калі я быў яшчэ ў ложку, убягае да мяне ў пакой Ваевудзкі з кампаніяй сваіх паплечнікаў і жадаюць ад мяне пазачарговага выступленьня з пратэстам супраць прамовы прэм’ерміністра і сьцьверджаньня палітычнай добранадзейнасьці Ваевудзка-
1,0 Тут Ю. Сабалеўскі штосьці блытае, паколькі штодзённае выданьне Gazeta Polska стала выходзіць у Варшаве толькі ў 1929 г.