Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
можа ён яшчэ і жыве ў Саветах96. Навокал мяне ўсё кіпела і бурлела, a таму адзін неасьцярожны ход мог быць згубным і для мяне, і для імя Грамады.
Некалькі разоў выступаў я з соймавай трыбуны і на розных камісіях, занятых абсьледам матэрыялаў пракуратуры аб Грамадзе, падсумоўваючы беззаконьні, дакананыя польскім урадам над беларускім жыцьцём.
Сэсія пленуму Сойму зацягвалася, і ў гэтым часе мне не пагражаў арышт на тэрыторыі Сойму. У горад не выходзіў, бо маглі ці то схапіць адны, ці то прыстрэліць другія. Узьняты шум каля Грамады па-рознаму камэнтаваўся прэсаю. Можна было заўважыць некаторае адпружаньне. Орган прэм’ера97 Бартля (назову ня памятаю) падаў разгляд
96 Нягледзячы на тое, што Сабалеўскі цягам усіх сваіх успамінаў сьвядома ня згадвае прозьвішча свайго прыяцеля-ўкраінца, паўскосных зьвестках можна зь вялікай доляй верагоднасьці меркаваць, што ім быў Андрэй Пашчук (1891—1937). Нарадзінец Луцкага павету на Валыні, ён каля 1917 г. стаў сябрам Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, у 1919 г. быў прэсавым рэфэрэнтам ураду Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. У пачатку 1920-х гг. вярнуўся на радзіму, займаўся на Валыні каапэратыўнай і асьветніцкай дзейнасьцю, быў старшынём таварыства „Просвіта" ў Луцку. У 1922 г. абраны паслом СоймуўЛуцкай выбарчай акрузе, спачатку ўваходзіў у адзінае Украінскае парлямэнцкае прадстаўніцтва, зь лютага 1924 г. выйшаў зь яго і далучыўся да навастворанага Ўкраінскага сацыял-дэмакратычнага клюбу (УСДК). У лістападзе 1924 г. разам з трыма іншымі сваімі калегамі з УСДК (Фамой Прыступам, Восіпам Скрыпам і Якавам Вайцюком) далучыўся да Камуністычнай пасольскай фракцыі ў Сойме. У1928 г. выехаў у СССР, дзе ў 1933 г. быў арыштаваны за дзейнасьць у мітычнай Украінскай вайсковай арганізацыі й асуджаны на ю гадоў лягераў. Пакараньне адбываў у Карэліі, дзе працаваў аграномам. У верасьні 1937 г. быў паўторна арыштаваны нібыта за вядзеньне ў лягеры контрарэвалюцыйнай агітацыі, 28 верасьня 1937 г. расстраляны. Пра лёс свайго бацькі ўжо пасьля распаду Савецкага Саюзу даведаўся і напісаў ва ўкраінскай эмігранцкай прэсе ягоны сын, таксама Андрэй, які пасьля вайны жыў у Нью-Ёрку. Гл.: Паіцук, А. Як я дізнався про долю батька // Свобода. 8 грудня 2006. №49. С. 7.
97 Казімеж Бартэль у той час, які апісвае Сабалеўскі, афіцыйна займаў пасаду віцэ-прэм’ера, але з улікам таго, што прэм’ерам быў сам Юзэф Пілсудзкі, які канцэнтраваўся пераважна на справах абароны й вонкавай палітыкі, Бартэль фактычна выконваў прэм’ерскія абавязкі. Менавіта з гэтым, відаць, і зьвязаная сталая блытаніна ва ўспамінах Ю. Сабалеўскага, калі Бартэль папераменна называецца то прэм’ерам, то віцэ-прэм’ерам.
аднаго майго выступу з шматлікімі закідамі супроць польскай палітыкі адносна беларусаў, зацытаваў некаторыя выбаркі, з многімі закідамі згадзіўся і выказаў гатоўнасьць вывучэньня гэтага пытаньня ды шуканьня лягічнага выхаду.
Ход прэм’ер-міністра пачалі камэнтаваць па-рознаму. Радыкальная прамарксістоўская групоўка на чале з Ваевудзкім убачыла ў гэтым выступе прэм’ер-міністра ход на разлом у беларускім асяродзьдзі. Я злажыў інтэрпэляцыю ад надужыцьцях паліцыі пры арыштах грамадоўцаў, але выключыўудзел Ваевудзкага зь ягонаю групаю98. Мы сталі на адкрыта варожыя пазыцыі барацьбы. Віленская лібэральная польская прэса заклікала адказныя дзейнікі да асьцярожнасьці пры разглядзе справы Грамады і разгранічэньня грамадаўскае дзейнасьці ад падтасаванай пад грамадаўскі шыльд. Раіла асьцярожнае шуканьне дарог да спаўжыцьця.
Неспадзявана Ваевудзкі зьмяніў тактыку і цераз пасланца запрапанаваў мне спаткацца па „вельмі важнаму пытаньню“. Вызначыў нейкі закавулак кулюараў. Пры спатканьні быў паблажліва ветлівым. Хваліў занятую мною пазыцыю і прасіў прыняць ягоную прыяцельскую параду, выцякаючую з пэўнай дагаворанасьці з Тарашкевічам. Казаў, што я павінен выявіць як найбольшую рэвалюцыйнасьць і ўвязаць у акцыю Грамады настроі працоўных мас Варшавы. 3 вачэй яго было відаць, што для яго было нямілай неспадзеўкай тое, што я на волі і не ўкладаю-
98 25 студзеня Юры Сабалеўскі падаў сьпешную прапанову Сойму ўсправе неадкладнага вызваленьня з астрогу незаконна арыштаваных паслоў. Акрамя таго, у той жа самы дзень ён разам з пасламі іншых левых фракцыяў ад імя пасольскага клюбу БСРГ падаў яшчэ дзьве сьпешныя прапановы — у справе выказваньня недаверу маршалку Сойму і ўраду на чале зь Юзэфам Пілсудзкім (Прапазыцыі ў Сойме // Сялянская ніва. 1927. 2 лютага. №11. С. 2). Пры гэтым варта ўлічваць, што, згодна з патрабаваньнямі арт. 19 соймавага рэглямэнту, Сабалеўскі ня мог падаць аніводнай з гэтых прапановаў самастойна — для гэтага яму патрабавалася сабраць пад яе тэкстам подпісы ня менш як 15-ці паслоў, а дзеля таго, каб яму пасьля далі магчымасьць абгрунтаваць з соймавай трыбуны неабходнасьць тэрміновасьці яе разгляду — заручыцца падтрыманьнем ажно 45-ці паслоў. Пры тагачаснай расстаноўцы сілаўу Сойме Сабалеўскаму было б вельмі праблематычна выканаць гэтыя патрабаваньні без актыўнай згоды з боку пасольскага клюбу Незалежнай сялянскай партыі на чале з С. Ваевудзкім, таму да словаў пра„выключэньне ўдзелу Ваевудзкага зь ягонаю групаю" трэба ставіцца вельмі крытычна.
ся ў ягоныя рамкі. Будучы повен захапленьня ў пахвалах Тарашкевіча, ён асьцярожна інфармаваў мяне аб характары дагаворанасьці Тарашкевіча з многімі партыямі і работніцкімі арганізацыямі, як у Польшчы, так і за граніцаю. На мне ж павінен ляжаць абавязак гэтую дагаворанасьць утрымліваць і прадоўжваць. Для гэтага неабходны ўвязкі і ўзгадненьні. Пачаў разьвіваць тэорыю надыходзячых вялікіх палітычных падзеяў і ўпэўненьне, што беларускае пытаньне ўжо стаіць на шляху рэалізаваньня ад Смаленску і па Берасьць. Зразумела, што ўсё гэта я прыняў за стопрацэнтовы фальш і правакацыю, але выразна сказаць яму аб гэтым ня мог.
Мая прынцыповая рэпліка была ў тым, што дагаворанасьць Тарашкевіча мяне не абавязвае, бо на гэты крок Тарашкевіча ніхто не ўпаўнаважніваў. Кожная дагаворанасьць Грамады можа адбывацца толькі са згоды ўсяго складу Прэзыдыюму Сакратарыяту. Акром таго, дагаворанасьць Тарашкевіча як для мяне, так і для ўсіх нас — навіна, а калі ж гэта, аднак, факт, то магу выказаць толькі жаль. Твар Ваевудзкага выявіў злосную нэрвовасьць, і мы вельмі холадна разьвіталіся.
Наступна пачалі да мяне прыяжджаць і прыходзіць асобы, пераважна палякі, якіх я ніколі перад гэтым ня бачыў. Нямала было і беларусаў, і жыдоў, але зь вельмі невыразнымі даручэньнямі. Заклікалі ў горад пераважна на мітынгі, на якіх трэба было выклікаць рад вострых эксцэсаў. Мяне гэта не пераконвала, і я ў бальшыні выпадкаў прымаў такія прапановы за правакацыю ззакулісовых камбінацый, аб якіх наведвальнікі мяне маглі і ня ведаць.
У хуткім часе нарастаць пачала з боку клікі Ваевудзкага да мяне адкрытая варожасьць. Распачалася кампанія на палітычнае зьнішчэньне і натраўліваньне на мяне моладзі. Іх дэлегацыя зь Вільні і Варшавы выставіла мне катэгарычнае дамаганьне пераводу Грамады ў падпольле і ўвязкі там з камуністамі, якія дадуць падтрымку. Паводле гэтага пляну я зь некалькімі сябрамі Грамады павінен быў бы перайсьці на нелегальнае становішча ці то ў Польшчы, ці то за граніцаю, і прыслухоўвацца да кіраўнічых радаў Ваевудзкага.
Атрымаў я весткі зь Вільні, што сярод застаўшыхся на волі працаўнікоў Галоўнага Сакратарыяту Грамады вядуцца спрэчкі над далейшым паступаньнем. „Прыхільнікаў“ на пераход у падпольле — мала, большасьць трымаецца погляду, што трэба ўстрымацца зь дзейнасьцю, не выклікаць эксцэсаў, падаваць у прэсе толькі агульны інфармацыйны матэрыял і чакаць далейшага разьвіцьця выпадкаў. Характэрна, што на тактыку завострываньня адносін з польскім урадам і пераход у падпольле пайшла без вынятку моладзь — пераважна студэнты, якія
потым апынуліся часткова ў палянафільскім асяродзьдзі, а часткова — у радох камуністых. Супрацьлеглае становішча занялі старэйшыя інтэлігенты і людзі зь вёсак. Адныя і другія жадалі ад мяне адпаведных загадаў. Адныя і другія пры гэтым выказвалі ўзаемна яўны недавер і ўнікалі паміж сабой спатканьняў.
Аднаго разу, вярнуўшыся на сваё памешканьне ў соймавым гатэлі, я застаў там двух сяброў Грамады, Макоўскага" і (здаецца) Бабровіча100 ці Мэнке101 (зьбеларушчаны немец). На вачох іх была злосьць. Суха і вяла прывітаўшыся, паведамілі мяне, што новапаўсталае ЦК Грамады102 пастанавіла перавесьці Грамаду ў падпольле і для гэтае мэты пры-
99 Вячаслаў Макоўскі (?—1929), заходнебеларускі дзеяч, намесьнік сакратара ЦК БСРГ, сябра КПЗБ. У 1928 г. арыштаваны польскімі ўладамі, год прасядзеў у турме, вызвалены пад заклад праз стан здароўя, памёр ад сухотаў праз 12 дзён пасьля вызваленьня. Яго пахаваньне ў Вільні 8 сакавіка 1929 г. ператварылася ў камуністычную дэманстрацыю.
100 Ян Бабровіч (1902—1943), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст. У1922—1925 гг. вучыўся ў Праскім унівэрсытэце, дзе далучыўся да камуністычнага руху. 31925 г. — сябра Кампартыі Чэхаславаччыны, з 1926 г. — сябра КПЗБ. Пасьля вяртаньня ў Заходнюю Беларусь быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ і палітычным рэдактарам грамадоўскіх газэтаў. У 1928 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі й асуджаны на 15 гадоў турмы, у верасьні 1932 г. у выніку абмену палітвязьнямі перададзены польскімі ўладамі ў СССР. Рэпрэсаваны, памёр у зьняволеньні.
101 Лявон Мэнке (1905—1943), заходнебеларускі радыкальны дзеяч, паходзіў зь вядомай нямецкай віленскай сям’і, прадстаўнікі якой бралі непасрэдны ўдзел у беларускім руху. Ягонымі роднымі сёстрамі былі Юльяна ВітанДубейкаўская (нявестаІванаЛуцкевіча іжонкаЛявона Вітан-Дубейкаўскага) і Ляля Мэнке. Скончыўіпы Віленскую беларускую гімназію, вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Празе. У1926 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, далучыўшыся да дзейнасьці КПЗБ. Быў адным з камуністычных куратараў Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне". Пасьля выехаўу СССР, адкуль, паводлеўспамінаўсястры Юльяны,„вяртаеццаразам з жонкай у трагічных абставінах празь Фінляндыю у 1935 г... запісваецца йзноў студэнтам на Віленскі ўнівэрсытэт і жыве ў Вільні". Падчас Другой сусьветнай вайны разам з сваякамі выехаў у Бэрлін, дзе трагічна загінуў.