Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
У кадэнцыі другога Сойму я з Ваевудзкім спатыкаюся пасьля майго звальненьня з Лукішак у 1926 г. Што праўда, я асабіста ня меў ахвоты зь ім спатыкацца, але настаялі на гэтым сябры, паясьняючы, што Ваевудзкі зьяўляецца вядучаю асобаю апазыцыі ў Сойме і палітычным дараднікам у тактыцы няпольскіх партыяў і груповак. Нацыянальны беларускі Соймавы клюб47 у адносінах да Ваевудзкага настаўлены быў нэгатыўна, затое Тарашкевіч поўнасьцю паддаўся ўплывам Ваевудзкага і стала адбываў зь ім закрытыя канфэрэнцыі.
Масква ў той час манэўравала і нібыта перабудоўвала сваю палітыку і эканоміку, вярбуючы для сябе сымпатыі па лініі НЭПу (Новая экономнческая полнтнка), ладжаньнем розных экскурсіяў. Ваевудзкі ў гэтых пытаньнях быў сваім чалавекам для Масквы, а таксама быў у кантактах і з Англіяй церазь лідэра работніцкага руху — МакДоналда48. Тое самае можна было бачыць у шырокіх яго кантактах з Францыяй. Польскія партыі ў адносінах да Ваевудзкага захоўвалі поўнае маўчаньне. Час ад часу Ваевудзкі зьяўляўся на пашыраныя нашыя сходы: нас
44 Сыльвэстар Ваевудзкі спачатку быў адным зь лідэраў Польскай народнай партыі „Вызваленьне", а ў 1924 г., выйшаўшы зь яе, заснаваў Незалежную сялянскую партыю.
45 Маюцца на ўвазе выбары ў г. зв. Заканадаўчы сойм, якія адбываліся 26 студзеня 1919 г.
46 Гэтыя выбары адбыліся 5 лістапада 1922 г. — у Сойм і 12 лістапада 1922 г. — у Сэнат.
47 Маецца на ўвазе Беларускі пасольскі клюб, які існаваў пасьля афіцыйнага падзелу адзінай беларускай пасольскай фракцыі ў польскім Сойме ў чэрвені 1925 г. У гэты клюб уваходзілі паслы Антон Аўсянік (у 1926 г. з клюбу выйшаў), Васіль Рагуля, кс. Адам Станкевіч і Фабіян Ярэміч, сэнатары Вячаслаў Багдановіч, Аляксей Назарэўскі і Аляксандар Уласаў). Старшынём клюбу быў Фабіян Ярэміч.
48 Джэймз Рэмзі МакДоналд (MacDonald, 1866—1937), ангельскі палітык, адзін з заснавальнікаў і лідэраў Лейбарысцкай партыі. У 1924 і ў 1929— 1935 гг. быў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
з украінцамі і жыдамі49, прыносячы нібыта сакрэтныя весткі з акружэньня Пілсудзкага і ягоных плянаваньнях блізкага пагрому нацыяналістычнае ўлады польскай рэакцыі.
Трэба прызнаць, што Ваевудзкі мог пакідаць па сабе ўражаньне. Палітычная атмасфэра была насычана зусім магчымым зьяўленьнем на актыўным палітычным гарызонце Пілсудзкага, а тым самым нібыта зьмены адносінаў да беларусаў і ўкраінцаў. Па сутнасьці, тады была поўная дэзарыентацыя і палітычная нявырабленасьць бальшыні паслоў Другога Сойму. Ня ўсе пытаньні польскай нутраной палітыкі былі залежны толькі ад польскіх палітычных сілаў.
У пляне Вэрсаля50 Польшча была прадугледжана на нясеньне ролі высуненага фарпосту інтарэсаў палітыкі Англіі і Францыі супраць магчымага ў прышласьці наступу на іх пасьля залечаньня атрыманых ранаў, Саветаў і Нямеччыны; і ў гэтай ролі Польшча вымагала адпаведнага заагледжваньня ў матэрыяльныя сродкі і мець у сябе больш разьвязаныя рукі для нутраное палітыкі. Разнаякія замежныя экспэрты і дараднікі крэдытуючых Польшчу дзяржаваў накідвалі ёй лінію „паводзін", зь якімі Полыпча лічылася, чарпаючы з гэтага немалыя даходы. Англія самастойна сачыла за настроямі ў Польшчы, як беларускімі, так і ўкраінскімі. Многія спасьцярогі сваёй разьведкі пераказвала польскай адміністрацыі да паліцыйных і пракурорскіх афармленьняў.
Пры судовых актах палітычных працэсаў знаходзіўся „закрыты" матэрыял, які не фігураваў на працэсе. Сабраныя былі там характарыстыкі і дадзеныя сачэньня за падсуднымі. Па многіх палітычных зборных працэсах, пераважна з Палесься, інфармацыі траплялі ў пракуратуру і галоўную паліцыю ў Варшаве, пасрэдна цераз цэнтар разьведкі ў Англіі ад лясных гандлёвых ангельскіх фірмаў.
45 Даволі цяжка паверыць у рэальнае правяденьне ў тыя часы, пра якія піша Сабалеўскі, пашыраных сходаў сябраў пасольскага клюбу Беларускай ся-
лянска-работніцкай грамады з украінскімі і габрэйскімі пасламі. Калі ся-
род украінцаў сапраўды было шмат паслоў, блізкіх „грамадоўцам“ паводле
духу, і таму кантакты прынамсі зь левай часткай Украінскага парлямэнцкага прадстаўніцтва несумненна існавалі, то Габрэйскае кола ў Сойме скла-
далі выключна прадстаўнікі сіянісцкай і артадаксальнай ідэалягічных плыняў, якія дастаткова стрымана ставіліся нават даўласных, габрэйскіх сацыялістаў, ня кажучы ўжо пра чужых.
50 Маецца на ўвазе сыстэма міжнародных адносінаў, створаная ў Эўропе паводле Вэрсальскай мірнай дамовы 1919 г.
У маёй першай справе, дзе сьледзтвам было абнята 1385 асобаў51, першая бачына актаў і распачынаецца тым, што ўступны матэрыял аб прыгатаваньні паўстаньня на Беларусі атрыманы Галоўнаю Камэндатураю Дзяржаўнай Паліцыі ад ангельскага галоўнага штабу палітычнай разьведкі. У ангельскай інфармацыі быў сьпісак западозраных чаловых асобаў.
У часе выбараў у польскі Сойм 1922 г. польская сацыялістычная партыя — ППС, і радыкальнае „Вызваленьне“52 адцягнулі на сябе некаторыя беларускія галасы. Па сьпісках ППС на Беларусі прайшлі палякі (Пінск53), і на гэтым іх кантакт зь беларусамі скончыўся. Калі галасаваўшыя за іх беларусы пасылалі ў Сойм сваіх хадакоў з просьбамі аб абароне супроць неканстытуцыйнага паступаньня польскай адміністрацыі на месцы, то іх ППСаўскія паслы папросту не прымалі і не хацелі дэманстрацыйна спатыкацца54. Са сваімі выбаршчыкамі па „Вызва-
51 Маецца на ўвазе справа, паводле якой Ю. Сабалеўскага арыштавалі 2 красавіка 1925 г. і зьняволілі амаль на год, аж да самага вызваленьня ў сувязі з атрыманьнем пасольскага мандату. Паводле інтэрпэляцыі, пададзенай пасламі Беларускага пасольскага клюбу 27 красавіка 1925 г. на імя старшыні Рады Міністраў, у гэтай справе „лічба арыштаваных даходзіла да 1500 асобаў".
52 Польская народная партыя (ПСЛ) „Вызваленьне“ (Polskie Stronnictwo Ludowe (PSL) „ Wyzwolenie“) — польская сялянская партыя левацэнтрысцкай арыентацыі, якая дзеяла ў 1915—1931 гг. Мела даволі лібэральную праграму ўнацыянальным пытаньні, выказвалася за забесьпячэньне нацыянальным меншасьцям у Польшчы асноўных нацыянальных правоў.
53 У Пінскай выбарчай акрузе (якая ахоплівала тагачасныя Пінскі, Лунінецкі й Сарненскі паветы) польскія сацыялісты здолелі на парлямэнцкіх выбарах 1922 г. здабыць тры пасольскія мандаты зь пяці, якія атрымалі Венчыслаў Бадзян, Станіслаў Баліцкі й ІОзэф Дэнгелеўскі. Акрамя таго, ППС атрымала адзін (зь пяці) мандат у Берасьцейскай выбарчай акрузе (Берасьцейскі, Кобрынскі, Драгічынскі, Косаўскі, Пружанскі й Камень-Кашырскі паветы). Паслом ППС з гэтай акругі стаў Уладзіслаў Узембла.
54 Хутчэй за ўсё, тут з боку Ю. Сабалеўскага мае месца значнае перабольшаньне, бо цягам усяго скліканьня Сойму стэнаграфічныя справаздачы рэгулярна фіксавалі інтэрпэляцыі й прапановы, пададзеныя пасламі ППС, выбранымі ў Палескім ваяводзтве, у якіх зьвярталася ўвага на злоўжываньні „крэсовай“ адміністрацыі й на грубыя парупіэньні правоў мясцовага насельніцтва. Іншая рэч, што эфэкт ад падачы падобнага роду дакумэнтаў звычайна быў далёкі ад пажаданага, але тое ж самае можна сказаць і пра шматлікія інтэрпэляцыі ды прапановы, пададзеныя беларускімі парлямэнтарыямі.
леньню“ прайшлі беларусы-католікі прапольскай палітычнай арыентацыі55. На тэрыторыі Сойму адчулі яны сваё разыходжаньне і адсутнасьць супольнае мовы з польскімі палітычнымі дзейнікамі; былі гатовыя ўключыцца ў склад беларускага пасольскага клюбу56 (Балін57, Шакун58 і Шапель59, на асаблівую ўвагу заслугоўвае Балін).
55 Маюцца на ўвазе паслы Станіслаў Балін і Фэлікс Галавач (прайшлі ў Сойм зь Лідзкай акругі), Уладзімер Шакун (Наваградзкая акруга), Антон Шапель (Сьвянцянская акруга). Часта да іх ліку таксама далучаецца Адольф Бон зь Берасьцейскай акругі.
56 Вядома пра намеры далучыцца да Беларускага пасольскага клюбу трох паслоў беларускага паходжаньня з клюбу ПСЛ „Вызваленьне“. Hi адзін з гэтых намераў, праўда, так урэшце і ня зьдзейсьніўся. Так, паводле сьведчаньня В. Рагулі, у 1924 г. Станіслаў Балш„паЗаў заяву аб прыняцьці яго ў лік сяброў Клюбу, ды нават зьняў у клюбнай шафе для сябемесца. Рэшта гатова была пайсьці заягоным прыкладам" (Рагуля, В. Успаміны. Менск, 1993. С. 35). Аднак у той час Сыльвэстар Ваевудзкі здолеў зацікавіць Баліна пэрспэктывамі стварэньня новай, Незалежнай сялянскай партыі, і дзеля таго гэты пасол адмовіўся ад сваіх ранейшых намераў, увайшоўшы ў пасольскі клюб НПХ. Празь некалькі гадоў, у верасьні 1927 г., ужо паслы Уладзімер Шакун і Антон Шапель падалі заявы на ўступленьне ў Беларускі пасольскі клюб (дарэчы, адначасова зь Ю. Сабалеўскім), але абодва яны ў БПК прынятыя не былі дзеля таго, што „на працягу пяці гадоў зрабілі шмат шкоды беларускаму народу, належачы дарозных польскіх, варожых да беларускіх спраў арганізацыяў, а таксама дзеля таго, што пасьля падачы ў Беларускі клюб заявы ня выказалі аніякіх пачынаньняў у кірунку направы іхмінулай шкодніцкай працы" (Паслы Шакун і Шапель не прыняты ў Беларускі Пасольскі Клюб // Сялянская ніва. 1927.9 лістапада. №82. С. з).
57 Станіслаў Бальлін (Ballin, 1897—1937), польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У1917 г. — сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, з 1917 г. сябра ПСЛ „Вызваленьне". Заўсёды падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. 3 1922 да 1927 г. быў паслом польскага Сойму, першапачаткова ўваходзіў у пасольскі клюб ПСЛ „Вызваленьне", пасьля зь яго выйшаў і стаў адным з заснавальнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. Пасьля роспуску гэтай арганізацыі выехаўу Гданьск і ўступіў у КПП. У 1928 г. быў у Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, дзе арганізоўваў кампанію дзеля абароны БСРГ. 31929 г. — у СССР, вучыўся ў Міжнароднай ленінскай школе ў Маскве. Арыштаваны ў 1934 г. Расстраляны.
58 Уладзімер Шакун (Szakun, 1883—1944), польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 да 1927 г. — пасол польскага Сойму, прайшоў у яго ў Наваградзкай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне”. 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ. =>
Ваевудзкі падтрымліваў іх выхад з польскай палітычнай плятформы, але адсоўваў праект утварэньня разам зь іншымі апазыцыянэраміпалякамі (др. Фідаркевіч60 і Бон61) „Незалежнай Партыі Хлопскай" у афармленьні польскім, але на плятформе поўнага ўнезалежненьня палітыкі як Украіны, так і Беларусі. Партыя павінна была разгарнуць дзейнасьць усьвядомленьня новай польскай палітыкі сярод каталіцкага асяродзьдзя і будаваць давер да „Новай Польшчы" ў 5 іх выданьні.