Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Цягнік зь Вільні адыходзіў пасьля поўначы, таму час мне дазваляў наведаць перад ад’ездам яшчэ г. Астроўскага2 пад Вільняю — прыгарадзе Калёнія3. Пагутарылі, паслухалі радыё, якое тады толькі пачынала ўваходзіць у свае правы. Была пара зьбірацца да цягніка. Ноч зорная і мароз крапчэў. Трэба было пераапрануцца ў цяплейшае і ехаць ужо зраньня на наступны дзень. На вакзале Вільні было пуста. Незаўважліва мы з жонкаю прайшлі праз паштовы двор і хутка апынуліся ў сваёй хаце на Антаколі4. Звычайна назіраючых за памешканьнем шпікоў на гэты раз не было.
Раніцаю наступнага дня ўбягаюць да мяне сыны гг. Астроўскага і Бурсевіча5 і перадаюць аб масавых арыштах сяброў Галоўнага Сакра-
1 „Рацыя стану"(польск. racja stanu) — нацыянальныя інтарэсы.
2 Маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі, які ў 1924—1936 гг. быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, а таксама ў 1925—1927 гг. — віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
3 Калёнія — у міжваенны час усходняе прадмесьце Вільні, цяпер частка гораду.
4 Антокаль — адзін з гістарычных раёнаў Вільні, які ляжыць на левым беразе Вяльлі.
5 Максім Бурсевіч (1890—1937), заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Быў кіраўніком сакратарыяту БСРГ. У1927 г. арыіптаваны польскімі ўладамі па справе Грамады, асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня, у 1930 г. вызвалены згодна з распараджэньнем прэзыдэнта Польшчы. Выехаў у БССР, дзе ў 1933 г. быўрэпрэсаваны. Расстраляны.
тарыяту Грамады — усіх паслоў Сойму, іх бацькоў — Астроўскага і Бурсевіча. Ясна, што мяне ў сувязі з высланаю тэлеграмай меліся забраць у Стоўпцах, што потым і пацьвердзілася.
Чакаць на арышт дома было безрассудна. У такіх выпадках заставалася адно — уцякаць. Насьпех апранаюся і праз садовую фортку выходжу на бакавую вуліцу. Надараецца возьнік. Кутаю галаву ў каўнер футра і еду на Завальную вуліцу да знаёмага па Лукішках6. Прымае ветліва. Знаёмы і яго жонка выйшлі ў горад за інфармацыямі. Вярнуліся, паведамляючы, што арышты беларусаў ідуць па ўсёй Заходняй Беларусі, і ня толькі Грамады, але і „Незалежнай Партыі Хлопскай“7 (радыкальная польска-каталіцкая партыя). Нараджаемся аб далейшым маім паступаньні. За граніцу ўцякаць недарэчна, а таму пастанаўляю застацца ў Польшчы і чакаць на разьвіцьцё выпадкаўу Варшаве, на тэрыторыі Сойму.
Праз галоўны віленскі вакзал ехаць немагчыма — пазнае паліцыя. Ехаць трэба з маленькага чыгуначнага пункту толькі пасажырскім рабочым цягніком — найлепш з падгароднага вакзалу Ляндварова8. 3 гораду трэба выехаць вечарам або над змрокам. Грыміруюся. Рэчаў пры сабе ніякіх. Мая сям’я паінфармавана аб маім месцы знаходжаньня і плянах. Жонка прыняла весткі аб арыштах спакойна і вытрымана.
Мароз спаў і паваліў густы лапчасты сьнег. Надзейны шофэр таксі бярэцца адвезьці ў Ляндварова, але прадбачыць цяжкасьці з-за сьнегу. Выехалі... Вуліцамі гораду было магчымым памалу пасоўвацца, але, выехаўшы ў поле, машына пачала буксавацца. Бэнзыны аказалася мала. Варочаемся. Замяняю таксі на коннага возьніка. Набягае ноч. Сьнегу часамі каню па бруха, але сьціхла і выплыў поўны месяц. Дарогу завеяла, і мы ў полі заблудзілі. Едзем на далёкі полыск агню і трапляем на пагранічны польскі пост ад Літвы. Дзівяцца, як можнаўтакую замець ехаць; раяць чакаць да раньня. Я тлумачу гандлёвымі меркаваньнямі, каб апярэдзіць канкурэнта ў двары Тышкевіча9, і пушчаем-
6 Лукішкі — самая вядомая ў міжваеннай Заходняй Беларусі турма, якая знаходзілася ў цэнтры Вільні. Функцыянуе да цяперашняга часу.
7 Незалежная сялянская партыя (Niezalezna Partja Chlopska, НПХ) — радыкальная сялянская арганізацыя, якая дзейнічалаў Польшчы ў 1924— 1927 гг. Фактычна яна была аналягам Беларускай сялянска-работніцкай грамады на этнічна польскіх землях.
8 Ляндварова — горад, чыгуначны вузел на Вільню, Горадню й Коўна, які знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Вільні. Цяпер афіцыйна называецца Лянтварыс (Lentvaris).
9 Ляндварова зь сярэдзіны XIX ст. была сядзібай графаў Тышкевічаў.
ся ў дарогу пры ветлівым паясьненьні яе камэндантам. Аб самапачуцьці ў гэты час гаварыць не прыходзіцца. Каты, як кажуць, сэрца скрэблі кіпцюрамі.
Ляндварова я знаў перад Першаю ўсясьветнаю вайною 1914 г. Гэта быў вельмі рухлівы прыгарад. Сяньня тут пуста і глуха. Гатэляў — ніякіх. Адна захудалая карчма. Далі мне начлег на падзёртай канапе. Аб сну не было мовы. Пасажырскі зборны цягнік адыходзіць на Варшаву перад усходам сонца. Купляю ў карчмара ручнік, бо „мне баляць зубы“. Укручваю ім галаву, бяру білет і лезу ў асабліва набіты вагон, машчуся ў кут... „мне баляць зубы“.
У Варшаве буду позна вечарам. У галаве рой думак... Справа грамадзка-палітычная на першым месцы, але я не абазнаны з многімі ўстаноўкамі свайго цэнтру. Памылак тут дапушчаць нельга. Выясьніць трэба, што пастаўлена фармальным матывам абвінавачваньня? He на апошнім месцы пытаньне аб сям’і, бо я нядаўна толькі з турмы, і фінансавы стан далёкі да забясьпечваючага патрэбы дня. Вымагаецца асьцярожнасьць, удумлівасьць і развага. Трэба спадзявацца, што калі і не заарыштуюць, то трэба будзе спаткацца з падстаўляньнем сьлізкіх кладак з розных напрамкаў. На лёгкі кантакт з арыштаванымі разьлічваць нельга. Калі і будуць пераказваць парады, то вельмі спозьненыя і таму неактуальныя ў часе.
А цягнік падсоўваецца пад Варшаву, і тут новае пытаньне — куды і да каго ехаць? Сойм на калядным яшчэ адпачынку, і мне зьяўляцца на панадворку Сойму — рызыкоўна. Выпадкі будуць разгортвацца прысьпешаным парадкам, і паўстае пытаньне, ці я пасьпею адпаведна зарыентавацца? Скампрамэтавацца неадпаведным ходам лёгка; і я пачаў шкадаваць, што не падзяліў лёс сваіх сяброў за кратамі Лукішак, зь якімі я ўжо так дакладна абазнаны!
Непакоіць узмож^ная дзейнасьць правакатараў, а што агентура закінена — у гэтым няма сумліву. Усплываюць у памяці розныя адарваныя мамэнты з гутарак і спатканьняў, і на іх пачынаюць напружана будавацца розныя магчымыя і ўвязкі, і разьвязкі.
Прыпомнілася якраз гутарка з г. Тарашкевічам10 апошнім часам. Ехалі разам у Вільню з Варшавы. Тарашкевіч папераджаюча гаварыў,
10 БраніслаўТарашкевіч (1892—1938), грамадзка-палітычны й культурнаасьветны дзеяч, аўтар „Беларускай граматыкі для школ“. У1922—1927 гт. — пасол польскага Сойму, у 1925—1927 іт. — старшыня Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ). У1933 г. выехаў у СССР, дзе быў арыштаваны й расстраляны.
што польская палітыка ўперлася ў сьцяну і чакаюцца надзвычайныя выпадкі, падчас якіх Грамада будзе паклікана да вырашальнага ўдзелу ў адбудове беларускай незалежнасьці. Расказваў, што адбываецца ўжо падрыхтоўчая праца, дзеля чаго нельга ад яго (Тарашкевіча) вымагаць яснасьці. Калі ён часамі спасылаецца, што забываецца аб выкананьні даручэньняў нашага цэнтру, то гэта толькі тактычны ход зь яго боку, каб ня шкодзіць аснаўным палітычным плянаваньням у гэтай галіне, адначасна прасіў не дамагацца ад яго расшыфроўкі.
Тарашкевічу мы ўсе давяралі і крэдытавалі ягоныя палітычныя хады, але што? Мы і ня ведалі, і не намагаліся ведаць аб дакладным зьмесьце ягоных хадоў. Чакаўся перадтэрміновы роспуск Сойму і выбары наступнага. Фактычна выпадкі ішлі і чаргаваліся чахардою — рознымі пераскокамі, і арыентавацца ў іх было вельмі цяжка.
Палітыка Пілсудзкага адбівала ягоны эксцэнтрычны характар і такія ж самыя ягоныя погляды: адным канцом упіраліся яны ў заалягічны клерыкальны нацыяналізм, а другім — у атэістычны анархізм. Каля Грамады аціраліся рознае палітычнае афарбоўкі людзі.
Сябра Рак-Міхайлоўскі“ мне перадаваў, што Тарашкевіч знаходзіцца ў цесным кантакце праз пасла Сойму Вэндзягольскага12 з масонамі13, аб якіх я ведаўтолькі па наслыху...
11 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), заходнебеларускі дзеяч, пасол польскага Сойму (1922—1927), адзін зь лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У1927 г. арыштаваны й зьняволены. У1930 г. датэрмінова вызвалены, выехаў у БССР, дзе быў рэпрэсаваны.
12 Браніслаў Вэндзягольскі (Wqdziagolski, 1876—1941), польскі вайсковец і палітык, у 1922—1927 і 1930—1935 гт. — пасол польскага Сойму. У1922 г. атрымаў пасольскі мандат у Віленскай выбарчай акрузе №63 (якая ахоплівала горад Вільню й Віленскі павет) зь сьпісу Польскай народнай партыі „Пяст“.
13 Масоны („вольныя мулярьГ) — міжнародны этычны рух, які ўзьнік у XVIII ст. у выглядзе закрытай арганізацыі. Mae на мэце духовае ўдасканаленьне асобы й братэрства людзей розных нацыянальнасьцяў, рэлігіяў і поглядаў. Масонства існуе ў форме мясцовых ложаў — звычайна невялікіх групаў колькасьцю да 40—50 чалавек, аб’яднаных тэрытарыяльна. Браніслаў Тарашкевіч у пачатку 1920-х гг. належаў да масонскіх ложаў „Праўда“ (у Варшаве) і „Траўгут" (у Вільні), але прыблізна ў 1923 г. быў „усыплены” (выключаны) дзеля палітычных рознагалосьсяў з польскімі масонамі. Пра ўсё гэта Тарашкевіч сам даволі падрабязна апісаў у сваіх пазьнейшых паказаньнях, дадзеных сьледчым НКУС. Гл.: Валахановіч, А., Міхнюк, У. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мінск, 1999. С. 34—40,53.
Але што мне належыць рабіць сяньня, я сабе ня мог улажыць у дарозе пляну. Некаторыя пытаньні трэба будзе пушчаць самацёкам, пры няяснасьцях не ангажавацца і абсалютна нічога не крэдытаваць.
Да многіх зь ліку сяброўства Тарашкевіча я і шмат хто спасярод нас ставіліся зь вялікаю засьцярогаю. Адным з такіх, які меў на Тарашкевіча вялізарны ўплыў, быў пасол Сойму зь Незалежнай Партыі Хлопскай Сыльвэстар Ваевудзкі4. У маёй расцэнцы ён выразны польскі правакатар вялікага маштабу, але канечнасьць наказвае сяньня мне зь ім спаткацца і спрабаваць даведацца аб плянаваньнях і палітычных увязках Тарашкевіча.
Цягнік зь лязгам і грукатам затрымліваецца на Віленскім загародным вакзале ў Варшаве. Народ паваліў зь цягніка валам з кашамі, мяхамі, скрынкамі. 3 натоўпам і я на вуліцы.
У Варшаве
Еду да аднаго знаёмага маладога інжынэра. На твары яго зьдзіўленьне, што я на волі. Прымае зь непакоем, бо баіцца, як кажа, сваёй вельмі цікавае дамовае работніцы. Першы дзень я правёў у ложку, якхворы. Гаспадар сабраў патрэбныя інфармацыі і навязаў кантакт з сэнатарам В. Багдановічам15. Арышты на Беларусі носяць масавы пагромны характар і налічваюцца тысячамі.