У гэтым выпадку трэба прызнаць, што Сабалеўскі добра разьлічыў свае дзеяньні й сапраўды часова перахапіў з рук сваіх апанэнтаў ініцыятыву. Апошнія, несумненна, мелі на Сабалеўскага шмат кампрамату, але ўступленьне ў публічную дыскусію з прывядзеньнем канкрэтных фактаў у той сытуацыі шкодзіла б перш за ўсё не яму асабіста, а зьняволеным паслам Грамады. Між тым 28 лістапада 1927 г. нарэшце прынялі даўно чаканае рашэньне аб роспуску парлямэнту. Новыя выбары прызначылі на сакавік 1928 г. Юры Сабалеўскі, натуральна, не зьбіраўся заставацца ўбаку ад гэтай кампаніі, і 7 сьнежня 1927 г. разам з Фабіянам Ярэмічам, Вячаславам Багдановічам, Янкам Пазьняком, Васілём Рагулем, Паўлам Карузам, Альбінам Стаповічам, Іванам Куніцкім і Лукашом Голадам узяў удзел у заснаваньні Беларускага цэнтральнага аб’яднанага выбарчага камітэту (БЦАВК)45. 28 сьнежня 1927 г. у Вільні адбыўся ўрачысты зьезд вышэйзгаданага камітэту, які плянаваў праводзіць выбарчую кампанію ў складзе новастворанага Блёку нацыянальных меншасьцяў. Сабалеўскі выступіў на гэтым сходзе з дакладам пра адносіны БЦАВК да іншых беларускіх нацыянальных партыяў, і падчас гэтага выступу яскрава выявілася тое, што захаваньне ім, у адрозьненьне ад калегаў-„грамадоўцаў“, асабістай свабоды й далучэньне да былых палітычных праціўнікаў Грамады далёка ня ўсімі беларускімі актывістамі ўспрымаецца станоўча. Малодшы рэфэрэнт віленскай паліцыі Р. Вульц, які прысутнічаў на зьезьдзе як прадстаўнік ад уладаў (гэта прадугледжвалася тагачаснымі польскімі законамі) у сваёй разгорнутай справаздачы пра зьезд пісаў пра выступленьне Сабалеўскага гэтак: „На сцэну выходзіць былы пасол Сабалеўскі. Адныя сьвісьцяць, a другія сустракаюць яго воплескамі. Адзін запытвае Сабалеўскага, ад імя якой палітычнай партыі ён выступае. Сабалеўскі заяўляе, што цяпер зьяўляецца беспартыйным і выступае тут як зусім беспартыйны. Гэты дэлегат крычыць: „Ты — здраднік беларускай справы“. 44 Адкрытае пісьмо пасла Сабалеўскага // Сялянская ніва. №86. 23 лістапада 1927. С. 3. 45 Грамадзяне Беларусы! Сяляне і Работнікі! // Сялянская ніва. №91. 10 сьнежня 1927. С. 1. Старшыня супакойвае сабраных і просіць выслухаць заяву Сабалеўскага. Сабалеўскі пачынае ад палітычныхзьменаў, якія адбыліся пасьля 1925 г., стараецца абгрунтаваць неабходнасьць стварэньня блёку, зноў намагаецца давесьці, штолевыя польскія партыі ідуць адзіным фронтам супраць нацыянальных меншасьцяў, не шкадуе словаў крытыкі для Ўмястоўскага, Паўлюкевіча й „Аб’яднаньня“ [палянафільскія дзеячы й арганізацыя. — А.П.]. Тлумачыць свой выхад зГрамады тым, што ён бачыў, што беларускія паслы з Грамады знаходзяцца пад уплывам некаторыхлевых польскіх паслоў, даякіх ён меў падозраньне, што яны зьяўляюцца агентамі палітычнай паліцыі. Аказалася, кажа, што так і было. Цяпер група, якая гуртуецца вакол часопісу „Права працы“, пастаянна на мяне нападае. Яны адмяне патрабавалі, кабя скіраваў партыю ў падпольле. На гэта я пагадзіцца не захацеў, бо лічыў, што ўжо й так даволі беларусаў сядзіць у турмах. Далей ён чытае свае лісты, якія ў свой час надрукаваў у газэце „Сялянская ніва“. Так як інцыдэнт з Сабалеўскім пачынае завастрацца, дэлегат, які кінуў яму ў твар слова „здрада“, энэргічна дамагаецца слова. Ярэміч ставіць прапанову, каб справу Сабалеўскага зьняць з парадку дня. Сабраныя на гэта не пагаджаюцца. Яны лічаць, што трэба даць дэлегату некалькі хвілін часу, каб ён мог выказацца. Гэты дэлегат атрымлівае тры хвіліны часу. Ён зноў заяўляе, што лічыць Сабалеўскага здраднікам беларускай справы, а героі — гэта зьняволеныя беларускія паслы. ,Дай жывуць беларускія паслы, якія знаходзяцца ў турме“, — крычыць ён. Язагадаў паліцыянту, каб ён высьветліў асобу гэтага дэлегата. Аказалася, што гэта быў нейкі Міхал Мальцаў, сын Мікалая, сталы жыхар вёскіМалыя КнязікоўцыЛідзкай гміны“^. Згаданы зьезд выбарнікаў адбываўся адкрыта й публічна, таму проста замаўчаць гэты прыкры для Сабалеўскага выпадак, даючы на сваіх старонках справаздачу зь зьезду, не маглі нават друкаваныя органы партыяў, якія ўваходзілі ў БЦАВК. Дзеля гэтага аўтар матэрыялу пра зьезд, зьмешчанага ў газэце Беларускага сялянскага саюзу „Сялянская ніва“, згадаў пра гэты інцыдэнт, але паспрабаваў яго па магчымасьці зьмякчыць, перавесьці ў сфэру непаразуменьня: „Уся саля зацікавілася гэтым, думаючы Бог ведае аб чым. Але ж выясьнілася, што грамадзянін, якізрабіў закід п. Сабалеўскаму ў здрадзе, лічыць гэтую здраду ў факце адыходу п. Сабалеўскага ад Грамады. Пасьля гэтага 46 Lietuvos centrinis valstybes archyvas (LCVA). F. 15. Ap. 2. B. 385. L. 26. стпала ясным, што той грамадзянін, робячы закід, сам памыліўся, бо Грамада не існуе, а знача няма каго здраджаць. Цяпер былыя сябры Грамады, як ведама, зьяўляюцца пераважна беспартыйнымі, якія могуць кіравацца ў далейшым згодна сваіх асабістых перакананьняў“47. У сваю чаргу, аўтар справаздачы зь зьезду, надрукаванай у органе Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі „Bielaruskaja Кгупіса", паспрабаваў выпадак з Сабалеўскім падаць як зусім малазначны, адзначыўшы, што „асоба быўшага пасла з Грамады была прынята вельмі прыхільна“, і назваўшы выступленьне супрацьяго„ня вельміўдалым выпадам“, пасьля якога нібыта „калі гр. Сабалеўскі даў адпаведныя выясьненьні, то і сам выступаючы проціў Сабалеўскага, як здаецца, астаўся цалком здаволены"48. Сваю карысную для Сабалеўскага інтэрпрэтацыю падала й газэта „Праваслаўная Беларусь", орган Беларускага праваслаўнага дэмакратычнага аб’яднаньня: „П. Сабалеўскі спакойна выслухаў гэты закід і пасьля даклада адказаў на яго гарачай прамовай. Ён паказаў, што працаваў шчыра з „Грамадой" да гэтых пор, пакуль думаў, што яна ідзе па шляху нацыянальнага і сацыяльнага адраджэньня беларускага народу, а калі зь вядомай справы б. п. Ваяводзкага і іншых пераканаўся, што ўва ўсей гэтай акцыі кіруе нейкая іншая злая воля, якая творыць розныя вопыты над жывым целам беларускага народу, якая наўмысьні справакавала і кінула ў турму лепшых яго прыяцеляў, пакутуючых цяпер yea Вронках, ён ня мог ня выйсьці адтуль, бо здрадай беларускаму народу было б там аставацца і там працаваць таму, у каго адчыніліся вочы на такую справу“49. Было, аднак, відавочна, што такія абцякальныя аргумэнты наўрад ці маглі быць асабліва пераканаўчыя. Радыкальная беларуская прэса, скарыстаўшыся з сытуацыі, адразу ж назвала ўсе апраўданьні Сабалеўскага „недарэчнымі“, саму сытуацыю, якая склалася — „запраўдным скандалам для кіраўнікоў зьезду“, а на тлумачэньні, выказаныя на старонках „Сялянскай нівы“, адказала: „Паночкі! Праўда — Грамада не існуе і, як здаецца, ня ў здрадзе Грамадзерэч. Ярэміч і Рагуля таксама не здраджалісваей партыі, але штояны здраднікібеларускіх працоўных гушчаў — аб гэтым ведае хіба кожны, як таксама і аб іхных 47 Зьезд выбаршчыкаў, які быў скліканы Беларускім Цэнтральным Аб’яднаным Выбарным Камітэтам // Сялянская ніва. №t 1 студзеня 1928. С. 2. 48 Bielaruski Pradwybamy Zjezd // Bielaruskaja Krynica. №2.5 studnia 1928. S. 2. 49 Зьезд выбаршчыкаў, скліканы Цэнтральным Аб’яднаным Беларускім Выбарным Камітэтам (Блёку Нацыянальных Меншасьцяў) // Праваслаўная Беларусь. №1.1 студзеня 1928. С. 14. кумпанох"50. Пасьля гэтага рэгулярна, амаль у кожным нумары прэсы гэтай палітычнай арыентацыі з розных нагодаў зьяўляліся абвінавачаньні Сабалеўскага ў здрадзе й супрацы з польскімі ўладамі51. Праўда, звычайна гэтыя газэты адразу ж у друкарні канфіскоўваліся ўладамі й да чытачоў не даходзілі, але несумненна, што такая самая агітацыя адначасова вялася былымі грамадоўцамі й пры іх непасрэднай працы з насельніцтвам ды, падобна на тое, трапляла на ўдзячную глебу. Урэшце, прааналізаваўшы сытуацыю, кіраўніцтва БЦАВК прыйшло да высновы, што ўдзел такой здыскрэдытаванай і непапулярнай асобы, як Сабалеўскі, у выбарчай кампаніі камітэту прынясе апошняму болып шкоды, чым карысьці. Відаць, менавіта гэтым можна патлумачыць тое, што кандыдатуру Сабалеўскага гэтак і ня ўнесьлі ў выбарчыя сьпісы Блёку нацыянальных меншасьцяў ні на выбарах у Сойм, ні на выбарах у Сэнат. Спроба БЦАВК у адказ на паведамленьне радыкальнай газэты „Сіла працы“, што „гэты факт тлумачыцца споркай яго за месца па Наваградзкаму ваяводзтву з Рагуляй і страшэннай непапулярнасьцю Сабалеўскага ў гэтай выбарнай акрузе, а асабліва ў роднай яму Стаўпеччыне, дзе яго лічаць, які належыць, здраднікам працоўных гушчаў"52, патлумачыць дадзеную сытуацыю тым, што „беларускае грамадзянства хіба ж ужо даўно ведае, што п. Сабалеўскі адышоў ад палітычнай працы... аднак жа не пераставаў, здаецца, працаваць наколькі магчыма на культурна-асьветнай і грамадзкай беларускай ніве^3, выглядала ў той сытуацыі абсалютна непераканаўчай спробай хоць бы чыста вонкава захаваць „гонар мундзіру“. Вышэй апісанымі падзеямі фактычна й завершылася актыўная палітычная дзейнасьць Сабалеўскага ў міжваеннай Польшчы. Аднак да спакойнага сямейнага жыцьця яму было яшчэ далёка, бо ў той час усё яшчэ заставалася незакрытай даўняя крымінальная справа, заведзеная перад атрыманьнем пасольскага мандату. 8 траўня 1928 г. паводле ра- 50 Наша хроніка. Прадстаўленьне з прыгодамі // Думка працы. №1.4 студзеня 1928. С. 5. 51 Наша хроніка. Выбарная хроніка. Сельсаюзьнікі з маной даходзяць да вар’яцтва. (Замест фэльетону) / / Думка працы. №3.11 студзеня 1928. С. 2—3; Наша хроніка. Да працэсу Грамады / / Думка працы. №4.14 студзеня 1928. С. 4; Наш адказ // Думка працы. №5.18 студзеня 1928. С. 1; Яшчэ раз наш адказ Ярэмічаўскай кампаніі // Думка працы. №7. 25 студзеня 1928. С. 1. 52 Выбарная хроніка. Сабалеўскі выкінуты са сьпіску кандыдатаў Блёку меншасьцяў // Сіла працы. №4. 9 лютага 1928. С. 3. 53 Выбарная фільма. Праўда „Сілы Працы“ // Сялянская ніва. №17.18 лютага 1928. С. 2. шэньня сьледчага судзьдзі пры Акруговым судзе ў Вільні былога пасла арыштавалі ў Стоўпцах, а затым, яшчэ праз амаль паўтара году папярэдняга сьледзтва, судзілі паводле артыкулаў іоо і 102 дзейнага ў той час у Польшчы Крымінальнага кодэксу„ў сувязі зь ліквідацыяй камуністычна-дывэрсійныхгрупаў на тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва"54. Разгляд справы Юр’я Сабалеўскага ў Віленскім акруговым судзе адбыўся на двух паседжаньнях, 6 і 9 верасьня 1929 г. Прысуд быў дастаткова суворы: 6 гадоў цяжкай турмы з залічэньнем 2 гадоў і 1 месяца прэвэнтыўнага арышту55. Але сядзець аж столькі Сабалеўскаму не давялося, бо ягоны адвакат Казімер Петрусевіч падаў апэляцыю, а Апэляцыйны суд прыняў рашэньне на карысьць былога пасла, у выніку чаго таго з турмы датэрмінова вызвалілі. Адбылося гэта, калі верыць іншаму былому беларускаму паслу Аляксандру Стагановічу, які ў той час таксама адседжваў у віл енскай турме на Лукішках уласны шасьцігадовы тэрмін зьняволеньня, 15 красавіка 1930 г.56