Пазьней мэтазгоднасьць і абгрунтаванасьць вышэй згаданай масавай рэпрэсіўнай акцыі, праведзенай польскімі ўладамі, шматразова ставілася пад сумнеўрознымі польскімі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі й адвакатамі. Крытыкі ўладаў наўпрост казалі пра тое, што ў аснову абвінавачаньня былі пакладзеныя не рэальныя доказы віны, а сумнеўныя паказаньні паліцыйных агентаў11. Так, соймавы пасол ад ле- 8 Борьба трудяшнхся Западной Белорусснн за соцнальное н нацнональное освобожденне н воссоеднненне с БССР. Т. 1 (1921—1929 гг.). Мннск, 1962. С. 277—278. 9 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2475. K. 160—161. 10 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2696. Raport narodowosciowy za kwartal 4-ty 1926 roku Dowodztwa Okr^gu Korpusu Nr. III. K. 2. 11 У справаздачы за першы квартал 1926 г. II аддзелу Камандаваньня корпусу акругі III з цэнтрам у Горадні сытуацыя выкладалася наступным чынам: „У лістападзе 1925 г. у Наваградку быў арыштаваны нейкі Браніслаў Янцэвіч, функцыянэр тамтэйшай палітычнай паліцыі, які, хутчэй за ўсё, праводзіў працу „на два франты“, і нібыта нават зарабляў на жыцьцё шпіёнствам. Гэты Янцэвіч здолеў з турмы пераслаць паслу Васілю Рагулю ліст, у якім заявіў, што яго (Янцэвіча) наняла палітычная паліцыя ў Наваградку з мэтай справакаваньня паслоў Галавача, Рагулі й Сабалеўскага, а апрача іх яшчэ нейкага Макоўскага, а таксама каля сотні іншых асобаў.ДалейЯнцэвіч пісаў, што падчас сьледзтва яго мучылрь варадыкальнай Незалежнай сялянскай партыі Станіслаў Балін (дарэчы, беларус паводле паходжаньня й самаўсьведамленьня) у сваім выступе з соймавай трыбуны 26 лістапада 1925 г. казаў пра тое, што з 4-х паліцыйных агентаў, якія далі ў гэтай справе паказаньні сьледзтву, траіх пасьля дыскваліфікаваў польскі суд, а адносна няшчырасьці чацьвёртага нібыта таксама меліся дакладныя доказы12. Варта тут дадаць, што ў абвінаваўчых дакумэнтах справы, у якой праходзіў Сабалеўскі, сярод іншага першапачаткова пазначалася, што „гэтыя банды мусілі быць арганізаваныя «Камітэтам чыну»“, а празь нейкі час супрацоўнікі II аддзелу Генэральнага штабу самі высьветлілі, што „Камітэт чыну“ быўусяго толькі плёнам фантазіі іхнага нядобрасумленнага канфідэнта й адначасова вядомага беларускага дзеяча Вячаслава Адамовіча (Язэпа Дзергача)13. Нягледзячы на вышэй адзначаныя нюансы, справа ўсё ж такі паціху разьвівалася, і вызваляць яе фігурантаў польскія ўлады не сьпяшаліся. Асабісты лёс Юр’я Сабалеўскага аказаўся, аднак, значна адрозным ад лёсу іншых ягоных таварышаў па барацьбе, бо ўжо ў траўні 1925 г. у Вільні ад далейшай працы ў Сойме афіцыйна добраахвотна, але насамрэч, як выглядае, пад моцным ціскам сваіх калегаў зь Беларускага пасольскага клюбу адмовіўся выбраны ў 1922 г. па Наваградзкай акрузе ўсялякімі спосабамі, сярод іншага электрычным токам, з мэтай змусіць яго да пацьверджаньня паказаньняў, заякіяяны абяцалі яму заплаціць 5000 амэрыканскіх даляраў. Гэты ліст Янцэвіча пасол Рагуля завёз у Вільню й аддаў яго Р. Астроўскаму. Той зьняў зь яго некалькі копіяў, а арыгінал аддаў паслу Рагулю. Віленскія беларускія дзеячы зь Вільнацбелкаму азнаёміліся зь зьместам гэтага ліста й вырашылі шырока выкарыстаць „гэты дакумэнт" для сваіх палітычныхмэтаў. [...] Арыгінал ліста Янцэвіча пасол Ярэміч, знаходзячыся ў Маскве, перадаў сакратару Галоўнага камітэту МОПРу, які зрабіў зь яго такі ўжытак, што зьмясьціў яго ў менскай „Зьвязьдзе“ў №38 за іблютага 1926 г. пад назвай „Як польская дэфэнзыва правакавала беларускіх паслоў у Сойме" (CAW. Oddzial II Sztabu Gieneralnego. Sygn. 1.303.4.2696. Raport narodowosciowy za kwartal 1-szy 1926 roku Dowodztwa Okr^gu Korpusu Nr. III. K. 27—28). 12 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 256 posiedzenia z dnia 26 listopada 1925 r. L. CCLVI/45. 13 Пашкевіч, A., Чарнякевіч, A. Атаман Дзяргач: невядомыя старонкі біяграфіі, ці да гісторыі палітычнага авантурызму ў беларускім нацыянальным руху // Берасцейскі хранограф. 2004. Вып. 4. С. 325—328. Міхал Кахановіч14. Паводле чарговасьці пастаноўкі кандыдатураў на выбарчым сьпісе, вызваленае ім месца ў парлямэнце мусіў заняць якраз Сабалеўскі. Урэшце гэтак яно й сталася, хоць вырашэньне фармальнасьцяў з вызваленьнем навасьпечанага пасла з турмы добра такі зацягнулася з-за неабходнасьці праходжаньня ўсіх неабходных працэдураў, прадугледжаных соймавым рэглямэнтам. Супольную прапанову двух існых на той час беларускіх пасольскіх клюбаў аб прыпыненьні крымінальнай справы супраць Сабалеўскага на час выкананьня ім пасольскіх абавязкаў падалі ў Сойм толькі 28 кастрычніка 1925 г. (чаму не раней, сказаць цяжка), пасьля чаго, адпаведна з вызначанай працэдурай, маршалак адправіў яе на разгляд соймавай камісіі ў справах рэглямэнту й пасольскай недатыкальнасьці15.3 разглядам гэтага пытаньня згаданая камісія асабліва не сьпяшалася, і падштурхнуць яе да больш актыўных дзеяньняў (разам з паскарэньнем разгляду ўсёй крымінальнай справы, у якой разам з Сабалеўскім да таго часу праходзілі 300 чалавек) якраз і намагаўся пасол Станіслаў Балін у сваім згаданым ужо вышэй выступе з соймавай трыбуны 26 лістапада 1925 г. Праўда, ягонае патрабаваньне аб пазачарговым разглядзе ў камісіі справы Сабалеўскага тады не падтрымаў маршалак Сойму16, дзеля чаго гэтая справа па-ранейшаму засталася чакаць сваёй чаргі. 12 сьнежня 1925 г. падалі яшчэ адну прапанову, гэтым разам ад імя паслоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады й Незалежнай сялянскай партыі. Дакумэнт меўдоўгую назву ды такі ж шырокі зьмест — „у справе неадкладнага вызваленьня з турмы пасла Сойму Сабалеўскага і ўсіх бязьвінна арыштаваных у красавіку г. г. і да гэтага часу зьняволеных на падставе правакацыйных паказаньняў агентаў дэфэнзівы Янцэвіча й іншых, а таксама ў справе стварэньня Соймам адмысловай камісіі для дасьледаваньня падрабязнасьцяў правакацыі наваградзкай палітычнай управы й аддачы вінаватых пад суд^7. Скончылася ж нарэш- 14 Пра сытуацыю зь Міхалам Кахановічам, які нібыта занадта злоўжываў алькаголем і дзеля гэтага быў урэшце змупіаны кіраўніцтвам Клюбу да адмовы ад мандату, даволі падрабязна напісаў у сваіх мэмуарах Васіль Рагуля. Гл.: Рагуля, Васіль. Успаміны. Менск, 1993. С. 41—42. 15 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 246 posiedzenia z dnia 28 pazdziemika 1925 r. L. CCXLVI/57. 16 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 256 posiedzenia z dnia 26 listopada 1925 r. L. CCLVI/45—46. 17 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 259 posiedzenia z dnia 12 grudnia 1925 r. L. CCL, X/94. це дадзеная эпапэя 30 сьнежня 1925 г., калі ў соймавай камісіі ў справах рэглямэнту й пасольскай недатыкальнасьці нарэшце дайшла чарга да разгляду прапановы двух беларускіх клюбаў двухмесячнай даўніны, у выніку якога прынялі пазытыўнае для Сабалеўскага рашэньне. У той самы дзень рашэньне камісіі падтрымаў Сойм18, і ўжо на наступным соймавым паседжаньні, якое адбылося 12 студзеня 1926 г. (пасьля калядных вакацыяў) Юры Сабалеўскі прыняў пасольскую прысягу19 й такім чынам пачаў непасрэднае выкананьне пасольскіх абавязкаў. Час, у які Сабалеўскі пераступіў парог польскага Сойму, быў для беларускага прадстаўніцтва вельмі няпросты. 24 чэрвеня 1925 г. раней фармальна адзінае беларускае парлямэнцкае прадстаўніцтва афіцыйна падзялілася на 2 часткі: больш памяркоўны Беларускі пасольскі клюб (БПК) і пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Адзін зь лідэраў БПК Васіль Рагуля ў сваіх пазьнейшых успамінах сьведчыў, што Сабалеўскі пасьля прыняцьця пасольскай прысягі яшчэ ня меў цьвёрдай думкі, да якога зь беларускіх клюбаў яму належыць далучыцца: „Сабалеўскі хістаўся, куды прыстаць: да нас ці да Грамады. Я яму сказаў, што калі ён думае шукаць у будучыні ратунку на ўсходзе, дык няхай ідзе ў Грамаду, калі ж думае застацца ў Полыйчы, дык лепш далучыцца да нас, не задумоўваючыся аб тым, што нас чакае“2°. Цяжка сказаць, колькі ў гэтым выказаным праз шмат гадоў цьверджаньні праўды — Рагуля ў сваіх выдадзеных ужо на эміграцыі ўспамінах імкнуўся мінулым днём падаць самога сябе як перакананага ад самага пачатку праціўніка камуністаў (хоць гэта было не зусім так). Дзеля таго ня выключана таксама, што разам з самім сабою ён паспрабаваў пры нагодзе стварыць больш пазытыўны вобраз і Сабалеўскаму, які быў, як сам Рагуля прызнаваўся, ягоным сябрам. У любым выпадку Сабалеўскі ўрэшце прыняў рашэньне на карысьць свайго далучэньня да пасольскага клюбу БСРГ, але адбылося гэта сапраўды не адразу ж у студзені, а, як сьведчыць афіцыйнае парлямэнцкае выданьне, у лютым 1926 г.21 Прадстаўнікі II аддзелу польскага Генэральнага штабу ў сваёй справаздачы за першы квартал 1926 г. таксама 18 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 265 posiedzenia z dnia 30 grudnia 1925 r. L. CCLXV/8. 19 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 266 posiedzenia z dnia 12 ctycznia 1926 r. L. CCLXVI/4. 20 Рагуля, Васіль. Успаміны... C. 43—44. 21 Parlament Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1928 / Pod. red. H. Moscickiego i W. Dzwonkowskiego. Warszawa, 1928. S. 342. згадвалі пра Юр’я Сабалеўскага ўжо як пра сябру Беларускага пасольскага клюбу, адзначаючы, праўда, што той „сьвежа ўступіў у клюб і не пасьпеў сябе праявіць; у любым выпадку, па сваіх перакананьнях належыць да скрайняй лявіцы, таму, хутчэй за ўсё, далучыцца да Грамады"22. Адносна дзейнасьці Сабалеўскага ў якасьці соймавага пасла большасьць аўтараў прысьвечаных яму біяграфічных артыкулаў звычайна абмяжоўваюцца адно толькі згадкай пра яе наяўнасьць як такой. Толькі польскі дасьледнік Чэслаў Бжоза (Brzoza) адзначыў, што Сабалеўскі „браў удзел у паседжаньнях Цэнтральнага камітэту БСРГ, хоць, як падаецца, фармальна ў ягоны склад не ўваходзіў. He ідэнтыфікаваў сябе цалкам з палітычнай лініяй Клюбу й партыі, відаць, з-за яе залішняга радыкалізму й сувязі з камуністычным pyxciM^3. На жаль, нам не ўдалося высьветліць, выкарыстаньне якіх крыніцаў дазволіла польскаму дасьледніку зрабіць такую сьмелую, нечаканую й абсалютна памылковую выснову. Памылковасьць яе робіцца відавочнай пасьля азнаямленьня з г. зв. „аўтабіяграфіяй" старшыні БСРГ Браніслава Тарашкевіча, напісанай ім на загад сьледчых НКВД у 1938 г. Тарашкевіч, апісваючы гісторыю прыходу на пасаду кіраўніка сакратарыяту Грамады нікому перад гэтым невядомага Максіма Бурсевіча зь вёскі Чамяры на Слонімшчыне, двойчы згадвае, што той быў абавязаны сваім вылучэньнем менавіта Сабалеўскаму, які „працаваў раней з [савецкім] паўпрэдзтвам па іншай лініі“ й быў „асабістым знаёмым Ульянава“^. Таксама пратэжэ Сабалеўскага, паводле сьведчаньня Тарашкевіча, нібыта зьяўляўся й іншы вядомы грамадоўскі дзеяч, юрысконсульт арганізацыі Фабіян Акінчыц. Урэшце, Тарашкевіч сьведчыў, што Сабалеўскі трымаўся дастаткова радыкальных пазыцыяў і „хадзіў нават да Войкава [тагачаснага савецкага пасла. — А. П.] з скаргай на маю „нерэвалюцыйнасьць" і з свайго боку прапаноўваў арганізацыю путча, каб „даць магчымасьць" СССР іЛітве (!) умяшацца ў польскія справы"25.