Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Вось жа цяпер астаецца слова за Вамі: якВы думаеце распачаць працу і што Вам для гэтага патрэбна? — Напішыце аб гэтым як найхутчэй, каб у працягу ўжо гэтага (сакавіка) месяца мець хоць бы нейкія вынікі па Вашаму сэктару.
Напэўна ў канцы гэтага месяца я і яшчэ адзін прадстаўнік із Бону будзем у Штутгарце і пагаворым больш дэтальна аб усім, a таксама і аформім патрэбныя анкеты і падпіскі. Між іншым, ня варта, каб на дзьвярах вашае кватэры вісела шыльдачка „Касмовіч", трэба захаваць былую — „Кіселевскі“. Афіцыйна Вы можаце быць Касмовічам, але навонкі і для апэратыўнае дзейнасьці трэба заставацца і надалей Кіселевскім. У гэтай справе мне зьвярнулі ўвагу, і заступнік Шэфа Бундэсфарфасунгшуцамту высказаўся за тое, каб Вы для вонку і надалей засталіся Кіселевскім.
У сфэру Вашае апэратыўнае дзейнасьці ўваходзяць польскія эмігранты, а таксама і іншыя эміграцыйныя групы, якія пражываюць у Штутгарце, Ульме, Мангайме, Гайдэльбэргу, Франкфурце і іх ваколіцах. Паступова падбірайце сабе надзёжных людзей і ўтварайце сетку конфэдэнтуры. Прозьвішчы і пэрсанальныя дадзеныя людзей, прыцягненых Вамі для працы, паведамляйце нам.
Праца павінна быць скіравана супроць: 1. Савецкае агентуры і агентуры сакрэтных службаў дзяржаў, увяходзячых у арбіту СССР; 2. Нямецкіх камуністых, якія вядуць працу сярод эмігрантаў, а таксама — супроць эмігрантаў, якія працуюць на карысьць компартыі; і 3. Супроць падрыхтоўку актаў сабатажу, тэрору, рабункаў і забойстваў, каго б то ні было — немцаў ці чужынцаў, без выключэньня. Свае службовыя дэкадныя сводкі іматар’ялы будзеце падпісваць псэўдонімам БРЭМЗЭР.
Працу мы толькіраспачынаем, яна будзе карыснай для нашае палітычнае і нацыянальнае будучыкі. Пагэтаму, дарагі Сп. Дзіма, я вельмі прашу Вас сур’ёзна дамаёй прапановы аднесьціся іхаця і трудна, аднак, не лічэцеся калі ласка зь ня так значнымі матар’яльнымі варункамі. Тут трэба кіравацца і добрай воляй зрабіць нешта карыснае для дабра нашае вызвольнае барацьбы.Я падкрэсьліваю: матар’яльныя магчымасьці для пачатку невялікія, аднак, гэта важна і патрэбна для нашае будучыні!
Вашае фотакопіі пісьма ад ген. Айзэнгаўэра так і недачакаўся... — Ня ведаю, чым гэта тлумачыцца?АлеВам гэта відней. Палініі БВРмы апрацавалі мэморыял на імя ген. Айзэнгаўэра і ўжо выслалі ўАмэрыку. Пабачым, што скажа ,Айк“ на нашы прапановы?
Як Вам падабаецца наша газэта? Ці ня мелі бы што-небудзь із матар’ялаў для друку? Наступны нумар выйдзе з ангельскім тэкстам.
Пакуль што скончу. Бывайце здаровы. Паклон Сп. Надзі і цалуйце Дзетак.
3 глыбокаю пашанаю,
ВашЛюдвік.
(рукапісны дадатак)
P.S. Тоня ісыны Вам кланяюцца".
Прапановы Галубовіча выклікалі нэгатыўную рэакцыю Дзьмітрыя Касмовіча, які, магчыма, ня надта давяраў свайму карэспандэнту.
„13.03.1953
Даражэнькі Людвік!
Ліст Ваш сёньня атрымаў і адразу шчыра на яго адказваю.
Па-першае, я не прызвычаены да такой формы высказваньня думак, як гэта Вы робіце ў сваім лісьце да мяне, і не хачу прызвычайвацца.
Па-другое, я для Нямеччыны не патрабую ні ад каго ніякіх апіній ці паясьненьняў аба мне.
Па-трэцяе, не патрабую прахадзіць скрозь сіта іспытаў, каліза што бярусь, дыкзраблю, іначай не распачынаю працу.Ілічу для сябе занізка, каб кожнымяне пытаў ці іспытваў.
Па-чацьвертае, Вы лічыце, што ўжо ўсё ў парадку, аформілась, імашына пайшла сама сабой.Яжлічу, калігэта справа сапраўды паважная, дыкяе трэба залатвіць іншым спосабам, больш паважным і адпаведным, бо іначай усё блюф.
Адным канцылярыйным рошчыркам усяго ня зробіш, не абхваціш, патрэбна ўсебакова асабіста абгаварыць усё адА da Z.
Для паважшш справы я заўсёды гатоў, аднак нерассудных авантур высьцерагаюся.
Бальшавікоў, камуністаў і ворагаў нашых заўсёды не шкадаваў і ведаю, што зь імі трэба рабіць.
Да справы фотакопіі лісту ад Айзэнгаўвера ня Вы павінны дзівіцца і чакаць, але наадварот, я дзіўлюся і чакаю Вашага адказу, бо ня Вы і не cn. А. не адказалі дырэктна на мае запытаньні і прапановы.
Прывітаньне для Вас усіх ад нас
Ваш Дз. Касмовіч".
Наступныя лісты Галубовіча й Касмовіча, на жаль, не захаваліся, таму невядома, якім менавіта чынам разгортваліся падзеі вакол магчымай працы кіраўніка замежнага сэктару БНП у контравыведцы. 3 далейшага ліставаньня вынікае, што прапанову Касмовіч гэтак і не прыняў, і Галубовіч застаўся працавацьу тым наваствораным аддзеле сам. Тым ня менш, кантакты дзеячаў захоўваліся прыязныя, нават на ўзроўні сяброўства сем’ямі.
„Лянгенфэльд, дня 28 траўня 1953 г.
ДаражэнькіяДзіма, Надзя, Юрык і Раіска!
Выбачце, калі ласка, што так даўно не пісаў да Вас і што не аддзякаваў за апошнюю карэспандэнцыю. Весткі Вашыя з Швэйцарыі і Францыі мы атрымалі і часта задавалі сабе пытаньне: ці Надзя зь Дзімаю адны ў падарожжы, ці паехалі разам зь дзеткамі? —Ябыў за тое, што паехалі разам з малышамі, а Тоня — наадварот, казала, што „калі паехалі зь дзяцьмі, то не адпачнуць, а толькі болын зморацца!“ — Такмы і ня ведаем, былі Вы адны ці з малышамі?Але ведаючы добра характар Юрыка, знаю, што ён не пусьціў бы Вас адных, яму ж надта надаела быць дома, бо і мне некалі казаў: „Я і так у Вас даўно жыву!“
18-га траўня быў у Штутгарце. Выехаў перад палуднем, вечарам каля шостае гадзіны прыехаў у Штутгарт, а ўначы — а палове першай — зноў выехаў дадому.
УШтутгарце, у ЗюдДойчэ Рундфунк’у, два разы на месяц адбываюцца такзваныя дыскусійныя вечары па ўсходнеэўрапейскім праблемам. Я ўведзены ў склад як бы гэтае карпарацыі і атрымоўваю цяпер запросіны на кожны такі дыскусійны вечар.
I вось здарэньне: прыходжу ў салю, дзе адбываюцца дыскусіі, а адбываюцца яны ў такзванай Віле БЭРГ. У салі бачу знаёмага м-ра Бушмана — кіраўніка палітычнага аддзелу паўдзённае групы амэрыканскае арміі ў Нямеччыне. Разам з Бушманам стаіць нейкі высокага росту мужчына. Бушман пабачыў мяне і падышоў, каб прывітацца са мною, і падводзіць да мяне і гэтага мужчыны. Знакомімся, ён называе сябе, здаецца, так: ДЭЛЕР — немец з Прыбалтыкі. Прывіталіся, іраспачынаецца гутарка, ён вельмі добра гаворыць па-расейску. Уразмове ён мяне і пытае: ці ня ведаю я па Менску і Смаленску двох беларускіх афіцэраў? I расказвае мне як яны, гэтыя афіцэры, выглядалі. Iя бачу, што рэч, напэўна, ідзе аб Касмовічу і Вітушцы і называю яму гэтыя прозьвішчы. Ён як пачуў, кажа: „да, да, вот,
вот, Вітушка і Касмовіч, — где же оні теперь?“ — Адказваю, як яно фактычна ёсьць: Вітушка — на тым баку, а Касмовіч — жыве тут, маежонку іўжо мае двох дзетак... Ён быў гэтым вельмі заскочаны.
Каб Вы пабачылі, як ён узрадаваўся і як быў даволен, штоможа з Вамі спаткацца. Ён ужо напэўна ў Вас быў, бо казаў, што пры nepmail лепшай нагодзе адведае Вас, так як жыве ў Штутгарце. — Гэта былы афіцэр з аддзелу Айнсца, і, здаецца, зараз нешта робіць у гэтым фаху, бо пасколькі калегуе з Бушманам, то для мяне ўсё сказана.
Наступны дыскусійны вечар адбудзецца 22 чэрвеня, і я зноў прыеду туды, але ёсьць такая наша супольная просьба, каб Вас туды ўвесьці як сталага нашага дэлегата, бо жывеце Вы на мейсцы, і ня трэба плаціць на падарожжа. А рэч гэта паважная, так як з гэтага мае быць утвораны радыёцэнтар для паняволеных народаў, і сёньня інстытуцыя гэта знаходзіцца пад апекаю Бостанскага Ураду.
Газэту выслаў і дзякую за грошы. Выбачце, што так здарылася: на Нямеччыну распаўсюджвае газэты Сенька33, і ён раней Вам пасылаў, але чаму так здарылася, што гэтыраз не атрымалі, дык проста ня ведаю!
Навін больш ніякіх. Р.К. амаль увесь красавік правёў у Англіі, a мы — сядзім на старым мейсцы, я займаюся той справай, аб якой Вам пісаў і на якую Вы так гостра зарэагавалі. I, так, бывайце здаровы. Усяго Бам найлепшага. Паклон ад нас усіх. Паклон сп. Надзі ад Тоні асабліва. Цалуйце дзетак.
3 глыбокай пашанай, Людвік“.
Кантакты зь невядомымі людзьмі „адтуль“ выклікалі ў Дзьмітрыя Касмовіча вялікую занепакоенасьць. У той самы дзень,
33 Магчыма, маецца наўвазеЎладзімер Сенька (1918—1997), беларускі грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі ў Стоўпцах і Віленскім унівэрсытэце. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Скончыў школу афіцэраў рэзэрву ў Замброве й быў прыпісаны да баранавіцкага палка пяхоты. У 1939— 1941 гг. працаваў настаўнікам. Быў начальнікам паліцыі ў Стоўпцах. 3 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Працаваў з прафэсарам фон Мэндэ ў Службе досьледаў Усходняе Эўропы. Быў настаўнікам у беларускай гімназіі лягеру Ватэнштэт, а пасьля яе дырэктарам і кіраўніком лягеру да канца яго існаваньня. Рэдагаваў пэрыёдык „Жыве Беларусь!“, а пасьля выдаваў „Інфармацыйныя сшыткі" ў нямецкай мове аб палітычным і эканамічным жыцьці ў БССР. Служыў у бундэсвэры. У рангу маёра выйшаў на пэнсію.
калі Людвік Галубовіч пісаў свой ліст (25 траўня), з Штутгарту ў Лянгенфэльд пайшоў невялікі тэрміновы запыт пра „нейкага перабежчыка“, які зьявіўся да Касмовіча, верагодна, ад імя кіраўніка БВР. Ліст жа Галубовіча павінен быў задаволіць лідэра БНП, паколькі, як вынікае з наступнага ліставаньня, ён пагадзіўся на прапанову ўдзельнічаць у згаданых дыскусійных вечарах, а на наступным нават зрабіў уласны даклад.
Дпя 04.07.1953 г.
Даражэнькі сп.Дзіма!
Дадому даехалі мы ўдачна — а сёмай увечары ўжо былі ў хаце! Дома чакала шмат рознае перапіскі і патаму, выбачце, але ня меў часу напісаць Вам аб усім па крысе.
На Бэрмудзкую канфэрэнцыю мэморыял зложан, і ён пойдзе ад імя БЦР. Пісаў яго праф.А., копію мэморыялу далучаю пры гэтым. — Можа і дасьць якія-колечы вынікі, але аб іхмы ведаць пакуль што ня будзем, здаецца, бо падзеіразгортваюцца не на нашу карысьць. Чэрчыльхаця і„захварэў“посьлеБэрлінскага скандалу, аднак вайныяшчэ доўга ня будзе, бо ўсе яны настроены гуляць у дружбу і цалавацца з бальшавікамі.
У нас усё безь перамен, і дні праходзяць так, што іх цяжка заўважыць: прасьнесься —раніца, пасядзіш за машынкай — вечар, а там зноў сон, і так без канца. Словам, час так ляціць, што цяжка ўгледзіць...
У Амэрыцы — закончыўся пленум БЦР, а гэта значыць — кончылі сварыцца, можа Бог дасьць набяруцца новых сілаў і пачнуць дзейнічаць, а можа яшчэ горш пасварацца, і тагды хто ведае, да чаго дакоцімся.
3 Мюнхэну пакуль што ніякіх вестак ня маю, там тожа „трашчыць no всем швам“і ня клеіцца, но доларчыкі — уплываюць!