У нас усё пакуль што па-стараму. Усе жывы і здаровы. Сынка хрысьціў Архіяпіскап Філафей, і назвалімы яго Паўлікам. Адным словам, маю двох сыноў: калі бацьку заб’юць, то два сыны будуць помсьціць! Пераказ на ю дм. Атрымаў, шчыра дзякую! Асобным пакетам высылаю новую газэту, сьвяточны нумар. Пакуль што бывайце здаровы. Усяго Вам найлепшага. Шчасьлівага Новага Году і Радасных Калядных Сьвятаў. Пацалуйце сваіх дзетак і перадайце, што мы ім жадаем расьці вялікімі, слаўнымі імоцнымі — нарадасьць Бацьком і на славу Нацыі! Ваш Людвік і з прывітаньнем Тоня іДзеткі". На пачатку 1953 г. стала зразумела, у чым палягала зацікаўленасьць Людвіка Галубовіча. „Дня 23.1.53 г. Даражэнькі Сп.Дзіма! Калі памятаеце, у часе апошняга побыту ў Вас я расказваў Вам адносна Мэморыялу Галоўнага Штабу БВР да Генэрала Рыджвэя3'... Учора атрымалі адказ з Галоўнае Кватэры НАТО, чы лепш кажучы — з канцылярыі Рыджвэя. На наш Мэморыял яны ўнесьлі параду зьвярнуцца з нашай прапановай да зацікаўленага Ўраду Дзяржавы, 30 Маецца на ўвазе газэта „Беларуская трыбуна“, што выходзіла ў 1950— 1953 ггУ ЗША. Рэдактарамі былі Мікола Шчорс і Язэп Ляшчынскі (Міхась Кавыль). Усяго выйшла 17 нумароў. 31 Маецца на ўвазе Мэт’ю Рыджўэй (Ridgway, 1895—1993), генэрал арміі ЗША. У траўні 1952 г. ён замяніў Дўайта Эйзэнгаўэра (Eisenhower) на пасадзе саюзніцкага галоўнакамандуючага NATO ў Эўропе. Людвік Галубовіч (Зарэчны) іДзьмітры Касмовіч у лістах 1951—1953 гг. гэта значыць — зьвярнуцца да Ўраду ЗША, дзе Прэзыдэнтам, як ведама, сёньня ёсьцьАйзэнгаўэр. Па гэтаму пытаньню мы падрыхтоўваем спэцьіяльны даклад і пэўны плян, які будзе перакладзены на ангельскую мову. Я прыпомніў, што Вы маеце пісьмо за подпісам Айзэнгаўэра, і расказаў аб гэтым нашаму Р.К... і ён даручыў мне зьвярнуцца да Вас з просьбай, каб Вы сфотакапіравалі ліст — адказ Айзэнгаўэра і 1—2 фотакопіі прыслалі на мой адрас з мэтаю, каб гэтым дапоўніць падрыхтоўваемы мэморыял да Прэзыдэнта ЗША. Ветліва прашу Вас, Даражэнькі Сп. Дзіма, не адмоўце ў гэтай справе, здайце ліст у першую фотамайстэрню і зрабіце гэтых пару фотакопіяў і прышліце іх сюды. Усе кошты фотакапіроўкі мы Вам вернем. Для перакананьня пасылаю фотакопію ліста, атрыманага з канцылярыі Рыджвэя, і прашу па азнакамленьню вярнуць мне назад. Будучы ў Вас, я недзе пакінуў рэбы Рабіновіча. Здаецца, яна засталася на радыёапараце? Калі знойдзеце, прышліце, боянамне патрэбна. Справы адносна Аддзелу Контрвыведу пасоўваюцца наперад. Ужо здаў на афармленьне праект, і цяпер чакаю на вынікі, якія, трэба спадзявацца, будуць прыемныя для нас.Аў сувязі з гэтым вельмі было б пажадана, каб Вы ўжо зараз памаленьку пачыналі разгортваць працу, хаця бы ў напрамку падбору канфэдэнтуры на польскі сэктар. Я ведаю, ійто для гэтага патрэбен час і сродкі на падарожжа, але пакуль што, можа, магчыма было бы, каб Вы падалі хаця бы кандыдатуры. Калі маеце нейкія цікавыя інфармацыі — прысылайце, калі ласка. Інфармацыі цікавяць адносна дзейнасьці савецкай агентуры, адносна працы камуністаў нямецкіх сярод інастранцаў, а таксама адносна фальшывых грошай: выпуск іх і гандаль імі, і праступствы, скіраваныя на выкананьне актаў тэрору, рабункаў і забойстваў. Адным словам, ня мне Вас вучыць —Вы самі добра ведаеце, што можа быць цікавым! На гэтым пакуль што ўсё. Бывайце здаровы. Прывітаньне Сп. Надзі і цалуйце Дзетак. Ага, а ці Юрачка не зьбіраецца да нас? — Тут у нас блізкарэчка і ёсьць з кім пазабаўляцца. 3 пашанай, Прывітаньне Вам ад маёй Палавіны“. Ліст ад генэрала Эйзэнгаўэра ня знойдзены ў архіве Дзьмітрыя Касмовіча, таму пра ягоны зьмест можна меркаваць толькі паводле ўскосных сьведчаньняў. Відавочна, што ён быў важны для тагачасных беларускіх палітыкаў як своеасаблівы факт прызнаньня прадстаўніком заходняй кіроўнай эліты. Менавіта таму ягонай копіяй гэтак хацеў падмацаваць уласны зварот да новага галоўнакамандуючага сіламі NATO ў Эўропе кіраўнік БВР. Аднак Дзьмітры Касмовіч не сыіяшаўся аддаць своеасаблівы „козыр“ у рукі канкурэнта. Дый адносна прапанаванай Галубовічам працы ў контравыведцы ў штутгарцкага дзеяча былі пэўныя засьцярогі. „26.01.1953, Stuttgart Даражэнькі Людвіг! Ваш ліст атрымаў — не адкладаючы ані хвіліны даў зрабіць фотакопіі і сеў за ліст. Раней, аднак, хацеў бы падрабязьней ведаць аб Вашых плянах, бо як я зразумеў зь пісьма са штабу Рыджвэя, Вам трэба зварочвацца da North Atlantic Council як вышэйшай улады Ridgway ’я, альбо да кожнай паасобнай дзяржаўнай улады, рэпрэзэнтаванай у North Atlantic Council, у тым ліку і да ўраду ЗША. Ня ведаючы, якія Вы робіце мэморыялы, пляны і даклады, мне цяжка што-небудзь сказаць. Адно толькі што трэба шырэй стукаць і то супольнымі сіламі, пакуль не адчыняць. Толькі трэба ў важных справахрабіць усё абдумана, каб з намі адпаведна лічыліся. Маю агульную думку ў гэтай справе я выказаў у лісьце да п. Астроўскага, які адначасна высылаю. Калі гэта выключна робіцца ад імя БВРуху, то можа ліст генэрала Айзэнгаўвера да мяне, якда прадстаўніка БНП, будзе не па мейсцу? Магчыма, лепей выкарыстаць ліст, адрысаваны да мяне, гдзе выразна ён згадзіўся нас прыняць уАнтыбальшавіцкі фронт, калі гэта будзе адяго палітычна залежаць. Каб было яшчэ больш аўтарытэтна, гэта мусіць зрабіць спадар Астроўскі як Прэзыдэнт БЦР, якінас усіхрэпрэзэнтуе. Бо будзе няўвязка, калі БВР будзе паслугоўвацца адказам генэралаАйзэнгаўвера да БНП, якая зьяўляецца незалежнай партыяй, існуючай ад 1941 г., што былоўлісьце даАйзэнгаўэра пазначана. Магчыма, сп. ПрэзыдэнтАстроўскі выкарыстае перад Айзэнгаўэрам гэты ліст калі ня ў чыста вайсковым кірунку, дык у кірунку супольнай барацьбы супраць камунізму, якАмэрыканскіАнтыкамуністычны камітэт ці штось такое? Ваша прапанова ўжо распачаць працу ў аддзеле Контр-Выведу, дыкяВам скажу, даражэнькі, йіто гэту справу ня можна пачынаць, 292 Людвік Галубовіч (Зарэчны) іДзьмітры Касмовіч у лістах 1951—1953 гг. ня маючы канкрэтнага дазволу адпаведнай улады і ўпаўнаважаньня для паасобных асоб, бо адразу ўсе могуць апынуцца за кратамі, пакуль усё выясьніцца. Лепей памаленьку — але„зыхер“. А калі пачнем, дык напэўна будзе зроблена. Перасылаю пакінуты сьвіток, хацялепей такіх грамат поштай не высылаць. Калі ласка, прышлеце „Бацькаўшчыну“, якую Вы, аднак, кепска „падзялілі", а таксама перасылаю ліст Рыджвэя. Прывітаньне і „бузякі“ ад нас усіх Д. Касмовіч“. Такім чынам, Дзьмітры Касмовіч, таксама як і тагачасныя вярхі БЦР, баяўся, што спрытны дзеяч Галубовіч будзе паўсюль выступаць выключна ад свайго імя як кіраўніка БВР, нягледзячы на тое, што гэтая арганізацыя нібыта ўваходзіла ў структуру БЦР і на практыцы ў рэгіёнах абапіралася на тых самых людзей. Аўтарытэт Астроўскага як прэзыдэнта БЦР быў даволі значны, а Галубовіч у вачах дзеячаў ягонага кола выглядаўяк авантурнік-выскачка, і сваёй бурлівай ды не кантраляванай нікім актыўнасьцю толькі настройваў супраць сябе палітычна спрактыкаваных суродзічаў. Да таго ж асьцярожны Касмовіч зь ягонай БНП стаў бачыць у БВР арганізацыю-канкурэнта ў стасунках з заходнімі структурамі. I ў гэтым бачаньні ён быў не адзіны. Праз колькі дзён пасьля напісаньня адказу Галубовічу Касмовіч атрымаў ліст ад таго ж Маеўскага зь ягонымі меркаваньнямі адносна ініцыятывы кіраўніка БВР. Сярод іншага, калега па партыі пісаў: лічу Вашае становішча зусім правільнае адносна мэмарыялу, аб каторым пісаў сп. Л. Галубовіч. Ужо сам факт, што аб гэтым пісаў сп. Галубовіч, сьведчыць, ад чыйго імя будзе ён высланы. Фотакопію ліста, якіВы атрымалі ад ген. Айзэнгаўэра зь яго йітабу ў 1951 годзе, я асабіста нярадзіў бы Вам даваць у якія-колечы рукі. На гэта складаюцца таксамарозныя прычыны. Калімы наладзім свае нутраныя справы па лініі БНП, тагды будзе ясным, у якой форме можна будзе яго скарыстаць, безумоўна, не зацягваючы нашых спраў. [...] Адносна сп. Л. Галубовіча мскжна даволі шмат чаго пісаць. Найбольш аб ягонай няшчырасьці [...]У гутарках са сп. Галубовічам давялося вычуваць, што хоча раней сабе збудаваць матар’яльную вагу, як гэта кажуць, дай Божа, кабя мыліўся...^2. 32 Ліст Міхася Маеўскага да Дзьмітрыя Касмовіча ад 28.01.1953. Захоўваецца ў архіве Дз. Касмовіча. Скрыня 1. Тэчка 6. Закіды ў першаснасьці матэрыяльных інтарэсаў былі даволі папулярныя ў тагачасным эміграцыйным асяродзьдзі. Людзям даводзілася ўладкоўваць свой побыт, дбаць пра сем’і, а таму часам грамадзкая дзейнасьць адыходзіла на другі плян або ператваралася таксама ў спробы зарабіць. Таму, напэўна, і кантакты з заходнімі ўрадоўцамі разглядаліся ня толькі ў рэчышчы ідэйнай супрацы, але й матэрыяльнага падтрыманьня канкрэтных арганізацыяў ды іх праектаў. Атрымаўшы адказ Дзьмітрыя Касмовіча з пытаньнямі й прапановамі не сьпяшацца Людвік Галубовіч традыцыйна на месяц зьнік, a пасьля вярнуўся зноў з прапановамі супрацы, але ўжо не ў аддзеле контравыведкі, а ў „замежным інфармацыйна-апэратыўным аддзеле“, што, па сутнасьці, відаць, было тое самае. Прычым справа працы тут Касмовіча выглядала ўжо цалкам залагоджанай, а пра недасланыя фотакопіі ліста Эйзэнгаўэра згадвалася толькі мімаходзь. „Лянгенфэльд, днян сакавіка 1953 году. Даражэнькі Сп.Дзіма! Пасьля доўгага маўчаньня (нарэшце) адказваю на Ваша пісьмо і хачу падзяліцца навінамі ў напрамку ўжо вядомай Вам справы. У сваім пісьме Вы застанавіліся на неабходнасьці фармальнага афармленьня працы на карысьць новапаўсталагаАддзелу. Цяпер гэта справа канчаткова вырашана, і я магу паведаміць Вам наступнае. Наш Інастранны Інфармацыйна-Апэратыўны Аддзел Бундэсфэрфасунгшуцамту, пачынаючы з дня 1 сакавіка 1953 году афіцыйна зацьверджаны і ўжо распачаў сваю дзейнасьць. Так, якмы тагды гаварылі, Вас хацелася бмець на становішчы Кіраўніка польскага сэктару. Адносна Вас я ўжо пісаў і з фармальнага боку няма ніякіх засьцярогаў. Праўда, былі пэўныя запытаньні ў справе вашага былога становішча ў Вярхоўным Савеце, але Р. К. даў аб гэтым вычарпальную апінію. Пачынаючы з дня і-га сакавіка г/году Вы ўжо лічыцеся афіцыйна на працы ў нашым аддзеле. Як робіцца для ўсіх, так і для Вас устаноўлены трохмесячны іспытацельны тэрмін. На гэты час Вам устанавілі зарплату (аснаўную) 150 марак плюс да юо% надбаўка. Гэта значыць каля 300 марак на месяц.Акром гэтага, на апэратыўныя выдаткі можаце мець столькі грошай, сколькі будуць вымагаць якВашыя паездкі, так і апэратыўныя справы. Пасьля пробнага трохмесячнага тэрміну зарплата будзе падвышана да 300—350 марак і, само зразумела, будзе падвышаны і % надбаўкі за добрапастаўленую работу па польскаму сэктару.