Сеньку напісаў аб усім, што Вы мне гаварылі — ён сапраўды тут ня мае слушнасьці, і так нельга ж нічога рабіць. Праўда, можа гэта магчыма вытлумачыць ягонай працай у школе, але гэта не звальняе ад грамадзкага абавязку, а тым больш, калі такі абавязак на чалавека ўзложаны. Як жа ў Вас прайшла справа лекцыяў? Цікава якія былі запытаньні і як добра яны арыентуюцца ў нашым пытаньні? Можа, будзеце мець магчымасьць, то напішыце аб гэтым хоць пару слоў. Паклон сп. Надзі. Прывітаньне Вам усім адмаёй жонкі і цалуйце дзетак. Праф. А. таксама шле Вам сваё прывітаньне. Бывайце здаровы, усяго найлепшага! 3 глыбокай пашанай, Людвік". Гэта апошні з захаваных у архіве Дзьмітрыя Касмовіча лістоў Людвіка Галубовіча. Складана сказаць, ці быў ён сапраўды апошнім, аднак нават калі не, дык карэспандэнцыя ўсё адно мусіла ў хуткім часе перарвацца. Пры канцы 1953 г. стаў высьпяваць канфлікт Радаслава Астроўскага зь Людвікам Галубовічам (Зарэчным), у выніку якога 5 лютага 1954 г. зьявілася адмысловая пастанова прэзыдэнта БЦР, якой ён адклікаў Людвіка Зарэчнага з пасады начальніка Галоўнага штабу БВР. Галубовіч не падпарадкаваўся, і ў арганізацыі адбыўся раскол. Усё гэта суправаджалася „вайной кампраматаў": прыхільнікі БЦР і яе прэзыдэнт публічна абвінавачвалі Галубовіча (Зарэчнага) у п’янстве, савецкім НКВДэшным мінулым і г. д. У адказ кіраўнік БВР вінаваціў Радаслава Астроўскага ў самаўпраўстве, дыктатарстве ды палітыканстве. У гэтай „вайне“ ўжо ў сакавіку 1954 г. адзначыўся й сам Дзьмітры Касмовіч. У гэты час ён выдаў „Адозву Цэнтральнага Камітэту Беларускай Незалежніцкай Партыі да ўсіх сяброў БНП, грамадзкасьці й моладзі". Згаданы дакумэнт быў своеасаблівым адказам на папярэдні зварот Людвіка Галубовіча (Зарэчнага), у якім ён адмаўляўся пакінуць пасаду кіраўніка БВР і заклікаў стварыць новы палітычны цэнтар беларускай эміграцыі па-за Радай БНР і БЦР. У сваёй адозьве Касмовіч сярод іншага адзначаў: „Апошнімі часамі такой разьбівальніцкай і шкоднай для беларускае справы працай заняўся хворы, відаць, на „фюрэрства"(а можа й на што горшае?) Зарэчны. Паявіўся ён зь небыцьця ў 1952 г. БНП з радасьцю вітала стварэньне братняй вайсковай арганізацыі ды ўсюды даручала сваім сябрам супрацоўнічаць і падтрымліваць БВР, аднак да асобы Зарэчнага БНП ставілася з засьцярогаю з прычыны ягоных кардынальных памылак у працы. [...] увесь „зварот“Зарэчнага выразна сьведчыць аб ём, як аб асобе неэтычна і непачытальнай, якой справы асабістыя бліжэйшыя ад спраў беларускіх". Далей у адозьве быў зварот да „сябраў, грамадзянаў і маладых арлянятаў", каб не далі сябе ашукаць„рознымлжэ-патрыётам і дэ- магогам, якія сваё нацыянальнае сумленьне „прапілі“, альбо яго зусім ня мелі"™. Вынікам паўгадавога змаганьня стала, з аднаго боку, захаваньне Галубовічам (Зарэчным) часткі сваіх прыхільнікаў і, адпаведна, сваёй пасады кіраўніка БВР, зь іншага боку — зьяўленьне новай арганізацыі на аснове другой часткі былога Руху — Беларускага вызвольнага фронту. I кіраўніком гэтай структуры на загад Радаслава Астроўскага ад 27 кастрычніка 1954 г. стаў... той жа Дзьмітры Касмовіч. Такім чынам, на некалькі гадоў былыя карэспандэнты і ледзь не калегі сталі на чале наўпрост варожых арганізацыяў. Праўда, у адрозьненьне ад Касмовіча, што кіраваў БВФ да сваёй сьмерці ў 1991 г., Галубовіч пакінуў пасаду кіраўніка БВР ужо 1 траўня 1955 г. на канфэрэнцыі ЦК арганізацыі ў Мюнхэн-Глядбаху. Нечакана былы актыўны змагар за ідэю абвясьціў пра сыход з прычынаў перагружанасьці працай для прыватных патрэбаў35. Можа быць, гэты крок стаў вынікам расчараваньня ў магчымасьцях рэальнай вызвольнай барацьбы й падтрыманьня з боку Захаду: вайна з СССР усё ніяк не пачыналася, і хуткага выніку такой зацятай працы быць не магло. Пасвараны амаль з усімі буйнымі беларускімі палітыкамі на эміграцыі Людвік Галубовіч (Зарэчны) адышоў ня толькі ад БВР, але наагул ад грамадзкай дзейнасьці. Празь некаторы час ён стаў падпісвацца як „ксёндз Людвік Тытулярны Пастар Копыльскага Рэфармаванага Каталіцкага Кальвінскага Касьцёлу“. А ў 1964 г. памёр у МюнхэнГлядбаху пры нявысьветленых акалічнасьцях. Людвік Галубовіч (Зарэчны), з сваімі рознымі варыянтамі аўтабіяграфіі, ахутаны чуткамі пра сваё мінулае й сучаснасьць, гэтак і застаўся для суродзічаў асобай незразумелай і авантурнай. Магчыма, з часам некаму і ўдасца адказаць на пытаньне, кім жа насамрэч быў гэты чалавек... 34 Адозва Цэнтральнага Камітэту Беларускай Незалежніцкай Партыі да ўсіх сяброў БНП, грамадзкасьці й моладзі. Сакавік 1954 г. Нямеччына. Подпіс: Кіраўнік ЦК БНП (замежны сэктар) Каршун. Копія звароту ўтрымліваецца ў архіве Д. Касмовіча. Скрыня 2. Тэчка 11. 35 Інфармацыйнае паведамленьне Канфэрэнцыі Цэнтральнага Камітэту БВР // Інфармацыйны Бюлетэнь Галоўнага Штабу Беларускага Вызвольнага Руху. №25.1955. С. 3. Успаміны Аляксандар Пашкевіч Менск ДРУГІ „ЭТАП“ ЮР’Я САБАЛЕЎСКАГА У зі-м томе „Запісаў БІНіМ“, выдадзеным у 2008 г., друкаваліся ўспаміны вядомага беларускага дзеяча Юр’я Сабалеўскага „На этапах“, прысьвечаныя пераважна жыцьцю й дзейнасьці гэтага дзеяча падчас працы ў менскім земстве ў 1917—1919 гг? Гэтыя ўспаміны папераджаліся маёй прадмовай „Адзін „этап“ Юр’я Сабалеўскага“2, у якой на аснове разнастайных крыніцаў аднаўлялася біяграфія Сабалеўскага з часу ягонага нараджэньня ў 1889 г. да ўдзелу ў выбарах у польскі Сойм у якасьці беларускага кандыдата ад Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікіўканцы 1922 г. Напрыканцы згаданай прадмовы адзначалася, што друкаваныя пры ёй мэмуары не адзіны твор падобнага жанру, які выйшаў з-пад пяра Сабалеўскага, бо „ў беларускім эмігранцкім друку ўжо зьяўлялісяягоныямэмуары, прысьвечаныя дзейнасьці ўміжваеннай Заходняй Беларусі Беларускай сялянска-работніцкай грамады"3. Улічваючы тое, што згаданыя мэмуары друкаваліся ў свой час на старонках эміграцыйнага выданьня з малым накладам, сёньня даволі рэдкага, а ў Беларусі і ўвогуле амаль што недаступнага4, ніжэй яны перадрукоўваюцца з адпаведнымі навуковымі камэнтарамі, а ў гэтай прадмове да іх я паспрабую крытычна разгледзець наступны этап жыцьця й дзейнасьці 1 Сабалеўскі, Юры. На этапах / / Запісы БІНіМ. №31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 158—260. 2 Пашкевіч, А. Адзін „этап“ Юр’я Сабалеўскага // Тамсама. С. 144—157. 3 Тамсама. С. 156. 4 Сабалеўскі, Ю. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада //Аб’еднаньне. 1956. №4 (62). С. 11—14; №5 (63). С. 11—14; №6 (64). С. 12—15; ns7 (65). С. 8— 14; №8 (66). С. 16—22; 1957. №1 (67). С. 14—16; №2 (68). С. 16—19; №3 (69). С. 8—11; №4 (70). С. 11—14; №5 (71). С. 6—ю; №6 (72). С. 10—15; 1958. №3 (75); №4 (76). С. 14-18; №5 (77). С. 7-11; №6 (78). С. 4-7; 1959. №2 (8о). С. 7-9; №з (81). С. 13—17- Юр’я Сабалеўскага — міжваенны, калі ён быў грамадзянінам Польшчы і ў пэўны пэрыяд актыўна ўдзельнічаўу беларускім нацыянальным руху. Мінулым разам мы разьвіталіся з нашым героем у момант заканчэньня парлямэнцкіх выбараў 1922 г., на якіх яму, каб стаць паслом польскага Сойму, не хапіла зусім трошкі галасоў. He здолеўшы атрымаць пасольскага мандата, Сабалеўскі застаўся жыць у родных Стоўпцах і цягам 1923—1925 гг. праводзіў тут даволі актыўную дзейнасьць, якая рэгулярна знаходзіла сваё адлюстраваньне на старонках справаздачаў мясцовых адміністрацыйных і паліцыйных уладаў. Гэтак, у 1923 г. у адной з штомесячных справаздачаў аб стане справаў на тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва адзначаліся намаганьні Юр’я Сабалеўскага разам з двума іншымі мясцовымі дзеячамі, Язэпам Шнаркевічам і Янам Біцюковічам, арганізаваць у Стаўпецкім павеце сетку беларускіх каапэратываў, што ім у пэўнай ступені ўдалося5. У тым жа годзе Сабалеўскі выступаў у якасьці прадстаўніка ад стаўпецкіх сялянаў падчас іхнай спрэчкі зь мясцовым касьцёлам за зямельны пляц6. Пераважна, аднак, Сабалеўскі зьяўляецца ў гэты час на старонках афіцыйных справаздачаўі рапартаў паліцыйных канфідэнтаўуякасьці аднаго з асноўных арганізатараў антыпольскага й адначасова пракамуністычнага руху на Стаўпеччыне. Гэтак, канфідэнт II аддзелу Генэральнага штабу Польскага войска Ян Мусевіч 20 красавіка 1923 г. пісаў у сваім чарговым рапарце: „Беларуская сэкцыя баранавіцкай ячэйкі мае кантакт зь ячэйкай у Міры (Нясьвіскага павету) праз Пушкарскага, былога чыноўніка тэлеграфу ў Міры, а ў Стоўпцах праз Сабалеўскага, кандыдата ў паслы з 16, які ў сваю чаргу, падаецца, мае кантакт з Расеяй праз Сошка з Стоўпцаў, супрацоўніка лясной габрэйскай фірмы, якая пастаўляе будаўнічую драўніну ў Гданьск праз Польшчу [...] Напад на кватэру старасты графа Чапскага, як і выкраданьне п. Калечыца ў Стоўпцах ды вываз яго ў Расею, былі, падаецца, таксама выкананыя зь іхнага ведама, бо за гэтым стаяў сіяністДварэцкі, на самой справе камуніст, які ня мог цярпець Калечыца як прыхільніка Балаховіча. Арыштаваны па гэтай справеМіхневіч быў у цесным кантакце з Сабалеўскш^. 5 Gomolka, К. Bialorusini w II Rzeczypospolitej // Zeszyty Naukowe Politechniki Gdanskiej. Ekonomia. 4XXXI. 1992. S. 28. 6 Надужываньнеўлады (Пісьмо з Стоўпцаў) // Беларуская справа. 13 чэрвеня 1926. №17. С. 3. 7 Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2683. Podteczkas. Колькі праўды, а колькі фантазіі было ў гэтым і падобных сьведчаньнях, з абсалютнай упэўненасьцю сказаць цяжка. Несумненна, аднак, што гэтыя рапарты таксама ў пэўнай ступені мусілі спрычыніцца да таго, што ўначы з 1 на 2 красавіка 1925 г. Юры Сабалеўскі апынуўся ў ліку дзеячаў, арыштаваных польскай паліцыяй падчас правядзеньня шырокамаштабнай акцыі дзеля ліквідацыі антыпольскага руху ў Наваградзкім ваяводзтве. Паводле інтэрпэляцыі ў гэтай справе, якую 27 красавіка 1925 г. падаваў маршалку Сойму Беларускі пасольскі клюб, усяго на Наваградчыне за 2 дні паліцыя арыштавалі 1500 чалавек8. Як сьцьвярджалася ў справаздачы аб палітычным руху нацыянальных меншасьцяў на тэрыторыі Камандаваньня акругі корпусу (DOKI) з цэнтрам у Варшаве за пэрыяд з 1 чэрвеня да 1 жніўня 1925 г., Сабалеўскі сярод іншага падазраваўся ў„стасунках з ГПУі ўдзеле ў некалькіх дывэрсійных нападах"9. У іншай падобнай справаздачы сьцьвярджалася, што Сабалеўскі разам з пасламі Незалежнай сялянскай партыі Станіславам Баліным і Фэліксам Галавачом у пачатку 1923 г. нібыта стварылі кансьпірацыйную Беларускую рэвалюцыйную пралетарскую грамаду10.