36 Нлькевнч, Н. Н., Платонов, Р. П. Александр Ульянов н версня НКВД об антнсоветском подполье в БССР. (Фальснфнкацня органамн НКВД уголовных дел в 1937—1938 гг.) Мннск, 1997. С. 26. на спэцыфічныя ўмовы, у якіх яно было дадзена, у нас няма ніякіх падстаў сумнявацца, паколькі яно нават у дробных дэталях супадае з тым, што апісаў на старонках сваіх успамінаў сам Сабалеўскі. Дакладнай даты, калі Сабалеўскі вярнуўся з Гданьску ў Польшчу, мы ня ведаем, але адбыцца гэта мусіла не пазьней за жнівень ці верасень 1927 г. 7, 8 і іо жніўня 1927 г. датуюцца лісты Сабалеўскага да нейкіх Антона Канкаловіча й Баляслава Хлебнага з Валожына, а таксама да А. 0. без канкрэтнай геаграфічнай прывязкі, выяўленыя намі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у фондзе Прадстаўніцтва КПЗБ пры ЦК КПБ(б)37. Сутнасьць пытаньняў, якія ў іх уздымаюцца, не зусім зразумелая — гэта можа быць як звычайная прыватная карэспандэнцыя, пры дапамозе якой Сабалеўскі вырашаў свае асабістыя, не датычныя палітыкі справы, гэтак і шыфраваны ліст, у якім за фармальна бяскрыўднымі й малацікавымі для ня ўведзенага ў кантэкст чалавека хаваецца зусім іншае значэньне38. Немалаважна, аднак, тое, што ў 37 НА РБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 14. Арк. 172,174—178. 38 У якасьці прыкладу ніжэй прыводзіцца тэкст аднаго зь лістоў Сабалеўскага, напісанага па-расейску да Антона Канкаловіча 8 жніўня 1927 г.: „Паважаны Антон. Сегодня пошел было отправйть пйсьмо, но получйл уведомленйе о прцбытйй йнструментов. Велйкое спасйбо тебе й всем прйчастным е этом деле. Хорошо, что это удалось вырвать, а, может быть, получу u другое... Ты хорошенько чйтай мой пйсьма, чтобы не перепутать. Сегодня высылаю пйсьмо к Хлебному о твоем долге. Жулйк no жульнйцкому, не хочет платйть й взвалйвает на меня. Я к этйм деньгам нйкакого не ймею отношенйя. В прошлом году пйсал Хлебный, что деньгй выслал тебе на полк. Потребуй от Хлебного мою отчетность u в ней найдешь отметку об уплате мною 85 злотых в злоте. Он, за время моего сйденйя, что хотел, mo u делал, я же оплатйл более 2000 зл. no всем его счетам. По полученйй пйсьма ты спросй у него, что он думает делать с твоймй деньгамй. Ты его не бойся, он тебя не рассчйтает, потому что бойтся заднраться, а, вдобавок, страшно труслйв. На всякйй случай матерйал собйрай, а еслй удастся вырвать йнструменты без суда — тем лучше. Co свойм землемерством ты далеко не уйдешь (дойдешь, разве, до того поля, где пропалй мой сапогй). He покупай нйчего лйшнего, соберй монету, она тебе очень прйгодйтся на черный день. Дело мое будет eecmu npomue Хлебного братОВ в Новогрудке — Кляевскйй. Будь здоров — твой Ю. Собол. “(НА РБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 14. Арк. 174). якасьці зваротнага адрасу на ўсіх капэртах пазначаецца „Warszawa, Sejm“, да таго ж у лісьце да Б. Хлебнага (у якім ішла гаворка пра запазычаныя аўтару грошы) гаварылася пра намер Сабалеўскага ў хуткім часе падаць на яго ў суд. Натуральна, апошняе магчыма было толькі ў тым выпадку, калі б Сабалеўскі легальна знаходзіўся ў Полыпчы. Дзеля таго мы можам прыпусьціць, што ў пачатку жніўня 1927 г. Юры Сабалеўскі ці ўжо вярнуўся ў Польшчу, ці меў цьвёрды намер гэта зрабіць найбліжэйшым часам39. Ва ўспамінах Сабалеўскі падае прынятае сабой рашэньне аб вяртаньні ў Польшчу як акт выключнай самаахвярнасьці, паколькі на радзіме яго нібыта непазьбежна чакаў арышт і далучэньне да справы зьняволеных раней калегаў-„грамадоўцаў“. Нічога падобнага, аднак, не адбылося. Ці то польскія ўлады не плянавалі ўжываць адносна апошняга з грамадоўскіх паслоў рэпрэсіўныя захады ад самага пачатку (і ён быў пэўным аналягам „няўлоўнага Джо“ зь вядомай показкі), ці то перад вяртаньнем Сабалеўскаму ўдалося нейкім чынам дабіцца ад іх пэўных гарантыяў бясьпекі (пра што ва ўспамінах аніводным словам ня згадваецца), аднак, прыехаўшы ў Полыпчу, Сабалеўскі ня толькі застаўся на волі, але 19 верасьня 1927 г. нават заявіў пра свой выхад з пасольскага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады (фактычна ўжо няіснага) і падаў заяву на ўступленьне ў Беларускі пасольскі клюб на чале з Фабіянам Ярэмічам40. У тым, што гэтая заява зьявілася дастаткова позна (калі прыняць вэрсію, што Сабалеўскі вярнуўся яшчэ ў жніўні), няма нічога дзіўнага, бо на гэты дзень проста прыпала першае пасьля 13 ліпеня паседжаньне Сойму. Аналізуючы апошні згаданы крок Юр’я Сабалеўскага, варта адзначыць, што ён меўу першую чаргу сымбалічнае значэньне, бо пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў выбранага ў 1922 г. няўхільна набліжаўся да канца, і паседжаньне, падчас якога Сабалеўскі абвясьціў пра сваё да- 39 Дастаткова туманны зьмест караценькага ліста Сабалеўскага да нейкага A. О. ад 8 жніўня 1927 г. асабіста мяне змушае схіляцца хутчэй да другой вэрсіі: „Дорогой A. О. Я уже готов окончательно воспользоваться обеіцанным Вамй 15/8. Думаю, что это уже верно й окончательно. Новых прйчйн не может быть, потому что нахожусь нравственно в „аду“. После устройства семьй, еслй потребуют этого условйя нашей страны, могу появйться снова, но с другнм настроенйем. Ваш .... 8/8 1427 г.“ (НА РБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 14. Арк. 172). 40 Перамога нацыянальнага фронта // Сялянская ніва. 1927. 21 верасьня. №68. С. 1. лучэньне да БПК, стала для Сойму гэтага скліканьня фактычна апошнім (хоць фармальна парлямэнт быў распушчаны толькі праз 2 месяцы). Таму сваёй заявай Сабалеўскі, відаць, меў намер ня столькі ўзмацніць беларускую нацыянальную соймавую фракцыю, колькі публічна засьведчыць свой асабісты разрыў зь леварадыкальным рухам. Сабалеўскага прынялі ў Беларускі пасольскі клюб адразу ж і без аніякіх пытаньняў. Відаць, сярод іншага, гэтаму паспрыяла ягонае даўняе сяброўства з адным зь лідэраў клюбу, Васілём Рагулем, які незадоўга перад гэтым таксама перажыў падобную эвалюцыю41. Ва ўсялякім выпадку, калі 4 лістапада 1927 г. на паседжаньні БПК разглядалася пытаньне аб прыняцьці ў клюб былых паслоў Незалежнай сялянскай партыі Шакуна й Шапеля (абодвум у гэтым адмовілі), Сабалеўскі быў ужо паўнавартасным сябрам клюбу й нават выконваў абавязкі клюбнага сакратара42. Несумненна, што, прымаючы ў свае шэрагі Юр’я Сабалеўскага, лідэры Беларускага пасольскага клюбу ўлічвалі й набліжэньне чарговых парлямэнцкіх выбараў, якія мусілі адбыцца ўвесну 1928 г. У тагачаснай палітычнай сытуацыі вялікае значэньне мела, на баку якой з палітычных сілаў выступяць шматлікія былыя прыхільнікі нядаўна забароненай Грамады. Сабалеўскаму як аднаму з грамадоўскіх лідэраў належала сваім уласным выбарам паказваць прыклад іншым, менш значным дзеячам. Небясьпеку магчымага ўплыву былога пасла на сытуацыю добра ўсьведамлялі лідэры радыкальнай плыні былой Грамады, якія адразу ж на старонках сваёй прэсы распачалі акцыю дыскрэдытацыі Сабалеўскага. Ужо ў сярэдзіне лістапада 1927 г. ягоныя паводзіны сталі адным з галоўных аб’ектаў крытыкі радыкальнай беларускай прэсы ў артыкуле пад характэрным назовам „Дэмаралізацыя“. Сабалеўскі там называўся „перапалоханым і самазрокшымся паслом“, ягоныя паводзіны — „палітычным самагубствам". Акрамя таго, сьцьвярджалася, што „як мора выкідае нягодныя, непатрэбныя яму трэскі, так і тут выкінула мора працоўных — непатрэбных яму вырадкаў, якія пайшлі сьвядома на службу варожым народу стыхіям, 41 Пра эвалюцыю Васіля Рагулі і ўвогуле пра працэс фармаваньня двух супярэчных палітычных кірункаў у межах раней адзінага Беларускага пасольскага клюбу гл. падрабязьней: Пашкевіч, А. Беларуская сялянска-работніцкая Грамада ў першае паўгоддзе існавання (чэрвень—снежань 1925 г.) / / Гістарычны альманах. Т. 12. 2006. С. 23—36. 42 Паслы Шакун і Шапель не прыняты ў Беларускі Пасольскі Клюб // Сялянская ніва. №81. 5 лістапада 1927. С. 3. пайшлі заціскаць разам з палітычнымі спэкулянтамі яшчэ цясьней пятлю на шыю беларускім працоўным гушчам [...] „Інтэлігентаў“, розных„паслоў" — няма чаго шкадаваць. Балота — відаць, родная ім стыхія!“43. Згаданы артыкул ня быў пэрсанальна скіраваны толькі супраць Сабалеўскага — у ім ён крытыкаваўся разам зь іншымі дзеячамі, якія мелі рэпутацыю перакананых палянафілаў ці проста падазраваліся ў супрацы з польскімі ўладамі. Тым ня менш, адчуўшы ў гэтым матэрыяле небясьпеку ў першую чаргу для сябе, Сабалеўскі паспрабаваў перахапіць ініцыятыву, выступіўшы з адкрытым лістом да рэдактара радыкальнай газэты „Праца“, у якой быў апублікаваны вышэй цытаваны артыкул. У гэтым даволі доўтім допісе ён, у прыватнасьці, пісаў: „Думалася мне перш, што мы разышліся безь недагаворак. [...] Я ішоў разам, пакуль для сябе лічыў магчымым ісьці. Мая добрая воля, ці йсьці далей, ці спыніцца. Нікому ніякіх абавязкаў я не даваў, вэксалёў не падпісваў, а таму ніякіх даўгоў за сабою не прызнаю. Я адышоў бязмэты рэканструкцыі... На жаль, Пане Рэдактар, Вы ў дыктатарскі спосаб накідваеце чытачу свой прыгавар, свой асуд, але не прытачваеце таго матэрыялу, паводле каторага Вы судзілі. Якое харобрасьці Вы ад мяне жадаеце? Вам добра вядомы ўсе прычыны і абставіны майго еыхаду з „Грамады" ічаго я, узапраўды, спалохаўся (а Вы ўпарта аб гэтым маўчыцё). Што Вы лічыце самагубстваму маім становішчы? Ці тое, штоя не павёў „Грамаду" ў падпольле? Ці тое, што я, маючы ўжо гатовы акт абвінавачаньня па 102 арт. К. К., не баюся пакаштаваць Лукішак або Вронак [вядомая польская турма недалёка ад Познані. — А. П.] і ці тое, што я не пайшоў па лёсу палітычнага эмігранта?Араз Вы гаворыце і не дагаварываеце, то запрашаю Вас, Пане Рэдактар, да далейшага разьвіцьця свайго артыкулу ,Дэм.аралізацыя“.Дайце больш канкрэтнага матар’ялу [вылучэньне Ю. Сабалеўскага. — А. П.] для чытача аб маіх грахох і нявыкананых абавязках, толькі, калі ласка, не скупіцеся на друк і паперу. Друкуйце ўвесь матар’ял, які ўбачылі пад маім парасольчыкам. Узалежнасьці ад Вашага матар’ялу буду публікаваць свае адказы. Усваей дэклярацыія агранічыўся тым, штохацеў стаць на ўбоччу, „не чапаю я Вас — не чапайце ж іВы мяне“. Але, на жаль, „Праца“ ўбівае асінавы кол у пабудаваную мнемагілу і пачынае варочаць мае косьці і паліваць іх брудам. Гэтага залішне. Я схапіўся за Ваш кол і 43 Дэморалізацыя // Праца. №3.12 лістапада 1927. С. 1. вылажу з магілы... Я яшчэ жывы і поўны сілы імаю магчымасьць бараніцца і мерацца сіламі і таксама, ідучы Вашымі дарогамі, прыпадняць і над Вамі парасольчык і сказаць аб Вашых схованках...^.