Справа як зь зьняволеньнем, гэтак і з наступным вызваленьнем Юр’я Сабалеўскага выглядае дастаткова дзіўна, бо далёка ня ўсё ў ёй цалкам лягічна. У тым, што арыштаваць і асудзіць Сабалеўскага польскія ўлады мелі ўсе фармальныя падставы, няма ніякага сумневу, улічваючы згаданую наяўнасьць незакрытай крымінальнай справы. Зьдзіўленьне выклікаюць толькі тэрміны, у якія гэта адбылося. Як мы памятаем, Сабалеўскага выпусьцілі з турмы на патрабаваньне Сойму ў пачатку 1926 г. дзеля выкананьня пасольскіх абавязкаў. Прыпыненьне справы супраць пасла, паводле тагачасных польскіх законаў, мусіла дзеяць да таго часу, пакуль ён карыстаўся парлямэнцкім імунітэтам, г. зн. да заканчэньня тэрміну адпаведнай кадэнцыі Сойму. Паводле гэтага правіла, Сабалеўскага мусілі ўзяць пад варту ўжо ў лістападзе 1927 г., пасьля афіцыйнага абвешчаньня роспуску парлямэнту й прызначэньня новых выбараў. Між тым, як мы маглі пераканацца вышэй, анічога падобнага ў той час не адбылося: Сабалеўскага ня толькі не арыштавалі, але ён нават без аніякіх перашкодаў з боку дзяржаўных уладаў намагаўся ўдзельнічаць у новай выбарчай кампаніі, дзе пры пэўных умовах меў шанцы паўторна здабыць пасольскі мандат і адпаведна працягнуць для сябе дзеяньне парлямэнцкага імунітэту. 54 Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewn^trznych (MSW) 1918—1939. Sygn. 1023-doplywy. K. 37. 55 Bialorusini // Warszawska Informacja Prasowa. Wszystkie Stronnictwa. №33 (114). Wrzesien 1929. S. 404. 56 Стагановіч, Аляксандр. Успаміны пасла. Мінск, 2011. С. 90. Арышт Сабалеўскага адбыўся толькі праз два месяцы пасьля заканчэньня парлямэнцкіх выбараў, у той час, калі ён, здыскрэдытаваны й фактычна пракляты сваімі былымі палітычнымі паплечнікамі, не ўяўляў нейкай рэальнай небясьпекі для інтарэсаў польскай дзяржавы. Навошта ж у такіх абставінах патрэбна было згадваць пра амаль забытую даўнюю справу й асуджаць паводле яе чалавека, які да гэтага часу ўжо перажыў значную палітычную эвалюцыю (фактычна прызнаў свае ранейшыя памылкі), на дастаткова строгае пакараньне? Мы можам выказваць толькі гіпотэзы. Пры ўсёй, на першы погляд, парадаксальнасьці такой высновы, нельга выключаць, што арышт Сабалеўскага й наступнае яго асуджэньне зьдзейсьнілі дзеля ягонай уласнай карысьці й зь ягонай уласнай згоды — каб такім чынам зьняць зь яго павешанае камуністамі кляймо здрадніка й правакатара. У той час у Вільні якраз ішоў судовы працэс над лідэрамі Грамады, на якім Сабалеўскі мог пры пэўных умовах стаць вельмі важным сьведкам абвінавачаньня. Камуністы ж незадоўга перад гэтым выразна засьведчылі сваю рашучасьць змагацца з падобнымі небясьпечнымі для іх інтарэсаў людзьмі, не спыняючыся ў выпадку неабходнасьці нават перад фізычным зьнішчэньнем (найбольш выразным прыкладам чаго можа быць расправа 16 сакавіка 1928 г. з былым лідэрам т. зв. сэцэсіі ў КПЗБ Міхалам Гурыным, выступленьне якога на працэсе „5б-ці“ над лідэрамі Грамады ў Вільні лічылася камуністамі вельмі непажаданым). У такіх умовах сам Сабалеўскі мог бы ўспрымаць сваё зьняволеньне палякамі на пэўны (фармальна вялікі, але фактычна нашмат зьменшаны) тэрмін як найменшае зло, якое дазваляла яму пазьбегнуць куды болыпай небясьпекі. Як бы там ні было, але ў выніку амаль 2 гады, з траўня 1928 г. да красавіка 1930 г., Сабалеўскаму давялося правесьці ў турме на Лукішках, адкуль ён выйшаў, фармальна ачысьціўшыся перад польскай дзяржавай за ранейшыя грахі. Пасьля гэтага Сабалеўскі змог вярнуцца да сваёй ранейшай прафэсійнай дзейнасьці, і працаваць у Стоўпцах прыватным каморнікам, у палітычныя працэсы практычна ня ўмешваючыся. Праўда, паводле зьвестак польскай дасьледніцы Крыстыны Гамулкі, у 1931 г. ён падтрымаў ляяльную ў дачыненьні Польшчы віленскую беларускую арганізацыю „Адраджэньне", створаную Фабіянам Акінчыцам57, аднак групоўка фактычна існавала толькі на паперы. У цэлым жа, паводле інфармацыі газэты „Przegkjd Wilenski" („Віленскі агляд“), у сярэдзіне 1930-х гг. Сабалеўскі „цалкам адышоў ад палітычнага 57 Gomolka, К. Bialorusini w II Rzeczypospolitej... S. 90. жыцьця й стала жыве ў Стоўпцах, ведучы ціхае жыцьцё маламястэчкавага гаспадара^. Падставай для гэтае згадкі пра Сабалеўскага на старонках віленскай польскай дэмакратычнай газэты стаў ягоны прыезд па нейкіх справах у Вільню ў траўні 1934 г. 3 гэтага скарыстаўся нехта з аўтараў „Przeglqdu Wilenskiego“ з крыптанімам 01. (ці не Францішак Аляхновіч?), каб узяць у былога пасла інтэрвію, паколькі незадоўга перад гэтым у Менску адбыўся працэс у сфабрыкаванай справе т. зв. Беларускага нацыянальнага цэнтру, дзе ў якасьці галоўных абвінавачаных праходзілі колішнія калегі Сабалеўскага — лідэры Грамады, якія пасьля вызваленьня з польскай турмы выехалі ў БССР. Запытаны адносна таго, як ён ставіцца да асуджэньня былых сваіх калегаў бальшавіцкімі ўладамі, Сабалеўскі адназначна заявіў, што „безумоўна, абвінавачваньні, якія выстаўленыя былым грамадоўскім паслам у Менску — недарэчныя. Блізка сутыкаючыся зь імі як у палітычным, так і ў прыватным жыцьці, я катэгарычна сьцьвярджаю, што ўсе закіды савецкіх уладаў на іх адрас — гэта прадукт злой волі. Зрэшты, падобныя абвінавачваньні супярэчаць нават здароваму глузду, бо людзі, якія адседжвалі некалькігадовае турэмнае пакараньне ў Польшчы, не маглі быць асуджаныя за супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнае бясьпекі". Адказваючы на пытаньне журналіста адносна сваіх ранейшых і актуальных палітычных поглядаў, Сабалеўскі засьведчыў, што„я зьяўляюся беларускім нацыяналістам з радыкальнымі сацыяльнымі поглядамі і ў прынцыпе адхіляю парлямэнцкую форму кіраваньня". Рознагалосьсі ж з былымі аднапартыйцамі нібыта палягалі на тым, што „яны [аднапартыйцы. — А. П.] — занадта часта бескрытычна схіляліся на бок Камінтэрну, не надаючы належнай увагі беларускім нацыянальным інтарэсам“. Вельмі крытычна пры гэтым былы пасол паставіўся да актуальнай польскай дзяржаўнай палітыкі ў Заходняй Беларусі: „Беларускі селянін гнецца пад цяжарам падаткаў і цярпіць з-за жорсткасьці пры іх спагнаньні. Недахоп зямлі, адсутнасьць дапамогі на правядзеньне рацыянальнай гаспадаркі, чужая мова ў школе й дзяржаўныхустановах, нават на гмінным узроўні, стварае настрой прыгнечанасьці й характэрнай для беларуса абыякавасьці ды бездапаможнасьці, адначасова выклікаючы ў ім жаданьне зьмены 58 01. Nasroje wsi bialoruskiej (Rozmowa z b. poslem Sobolewskim) // Przegkjd Wilenski. №10.1 czerwca 1934. S. 4. становішча, хоць ён і ня ведае, адкуль гэтая зьмена мае прыйсьці. Марыць нават, як бы дзіўна гэта ні выглядала, пра вайну, цешачы сябе надзеяй, што яна зьменіць цяперашні бязрадасны стан... Калі нядаўна насельніцтва непрыхільна глядзела на калгасы, якія ўводзяцца ў Саветах, то цяпер пад уплывам матэрыяльных цяжкасьцяў бяднейшая частка насельніцтва, якая зьяўляецца найбольш шматлікай, нават савецкі экспэрымэнт лічыць лепшым за сваё сучаскае становішча. Карацей кажучы, сытуацыя адчайная“59. Улічваючы такія выразна апазыцыйныя настроі Сабалеўскага, наўрад ці варта асабліва зьдзіўляцца, што ў 1939 г., падчас чарговых масавых „зачыстак" у асяродзьдзі нацыянальных меншасьцяў, яго разам зь іншымі беларускімі дзеячамі зноў арыштавалі й накіравалі ў канцэнтрацыйны лягер у Картуз-Бярозе. Праўда, наяўныя на сёньняшні дзень біяграфічныя даведнікі падаюць на гэты конт настолькі супярэчлівую й няпэўную інфармацыю60, што на яе аснове цяжка сказаць, калі гэта магло адбыцца — незадоўга перад пачаткам Другой сусьветнай вайны ці адразу пасьля яе пачатку, ды нават больш за тое — ці меў гэты факт месца ўвогуле. Аднак калі нават новае зьняволеньне былога пасла напрыканцы існаваньня міжваеннай польскай дзяржавы сапраўды мела месца, то ў любым выпадку яно гэтым разам доўжылася зусім няшмат. Ужо ў верасьні 1939 г. у пэрсанальным жыцьці Юр’я Сабалеўскага, як і ў жыцьці ўсяго насельніцтва тагачаснай Заходняй Беларусі, завяршыўся чарговы важны этап ды пачаўся новы, ня менш цікавы, цяжкі й супярэчлівы... *** Успаміны Юр’я Сабалеўскага „Беларуская сялянска-работніцкая грамада" друкуюцца паводле першапублікацыі ў 17-ці нумарах часопісу „Аб’еднаньне" за 1956—1959 гг. Тэкст зьмяшчаецца цалкам з поўным захаваньнем лексычных асаблівасьцяў мовы. Шчыра дзякую сп. Лявону Юрэвічу зь Нью-Ёрку за ласкавае перасыланьне мне ксэракопіі ўспамінаў, без чаго дадзеная публікацыя была б увогуле немагчымая. 59 01. Nasroje wsi bialoruskiej (Rozmowa z b. poslem Sobolewskim)... S. 4—5. 60 Параўн., напрыклад: Саўчанка, H. Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 184; Чарнякевіч, А. Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909—1939 гт. (Біяграфічны даведнік). Мінск, 2003. С. 206; Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. Т. 3. Кн. 2. Лабадаеў—Яцына. Мінск, 2005. С. 257. Успаміны Юры Сабалеўскі БЕЛАРУСКАЯ СЯЛЯНСКА-РАБОТНІЦКАЯ ГРАМАДА Напярэдадні разгрому Грамады (15.1.1927 году) Была даволі вострая зіма. Сьнегу на вуліцах Вільні было многа. Г ал оўны Сакратарыят Грамады з дня на дзень чакаў арыштаў і ліквідацыі Грамады. Вынікі судовых працэсаў былі да прадбачваньня. Урад і ягоную адміністрацыю ў Польшчы дзяржаўная канстытуцыйнасьць не абавязвала. Дзяржаўна-праўнаю формулаю для іх была Юры Сабалеўскі „Польская Рацыя Стану“‘, і ў яе рамках мог кожны ўрадовец, кожны польскі шавіністы стасаваць бяскарна самаволю, прыкрываючыся патрыятызмам. У асяродзьдзе Грамады для правакацыі была закінена як польская, так і бальшавіцкая агентура, і разабрацца ў ёй не было магчымасьці. Галоўны Сакратарыят Грамады фактычна ішоў на спатканьне акцыі польскага ўраду, падрыхтоўваючы настроі ў масах аб уплянаваных польскім урадам рэпрэсіях, пагромах і чаканьні судовых працэсаў, на якіх адкрыта практыкавалася падтасоўка фактаў і паслугоўваньне правакатарамі, а пры ўступным паліцыйным сьледзтве — стасаваньне катаваньня. На чарговыя сходы Грамады Стаўпеччыны быў вызначаны я, як абазнаны і з тэрыторыяй, і з народам. Напярэдадні (14.1.1927 г.) выезду, вечарам, я зайшоў у Галоўны Сакратарыят Грамады, каб забраць пошту ды па дарозе паслаць тэлеграму ў Стоўпцы аб прыезьдзе на наступны дзень на вызначаныя сходы аддзелаў Грамады.