22 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2696. Raport narodowosciowy za kwartal 1-szy 1926 roku Dowodztwa Okr^gu Korpusu Nr. III. K. 9. 23 Brzoza, Cz. Sobolewski Jerzy // Polski Slownik Biograficzny. T. 39. Z. 163. Krakow—Wroclaw—Warszawa, 2000. S. 574. 24 Валахановіч, A., Міхнюк, У. Споведзь y надзеі застацца жывым. Мінск, 1999. С. 65. 25 Тамсама. С. 67. Якія з усяго гэтага можна зрабіць высновы? У першую чаргу, што Сабалеўскі, відаць, ня быў у Грамадзе і ўвогуле ў тагачасным заходнебеларускім радыкальным руху нейкай зусім ужо малаўплывовай асобай (як гэта часам падаецца), нягледзячы на тое, што той жа Тарашкевіч у адным месцы сваёй аўтабіяграфіі й адзначыў, што ён„Эа кіраўніцтва Грамады не належаў". Падаецца ўсё ж, што роля Сабалеўскага была ў Грамадзе куды большая, чым можа на першы погляд здавацца, проста яна зь нейкіх меркаваньняў ні тады, ні пазьней асабліва не афішавалася. Сабалеўскі ўвесь час імкнуўся заставацца (не выключана, што зусім сьвядома) у ценю, але пры гэтым, як вынікае з вышэй згаданых фактаў, меў магчымасьць расстаўляць на важныя пасады ў партыі сваіх людзей і асабіста, „праз галаву“ афіцыйнага кіраўніцтва Грамады, сустракацца зь яе галоўнымі куратарамі ў савецкім пасольстве. Трэба прызнаць, што „не сьвяціцца" атрымлівалася ў Сабалеўскага проста бліскуча. У гэтым сэнсе цікава прыгадаць, як запомніўся гэты дзеяч некаторым актыўным удзельнікам тагачаснага беларускага палітычнага жыцьця ў Полыпчы. Антон Луцкевіч Сабалеўскага разам з Максімам Бурсевічам і Пятром Мятлой „мала ведаў, рэдка зь імі сустракаючыся^. Янка Станкевіч нібыта пра Сабалеўскага„да нямецкае акупацыі ў 1941 г. [...] адно толькі прыпадкам чуў“27. Характэрна, што й афіцэры II аддзелу Генэральнага штабу Польскага войска, якія пільна адсочвалі й натавалі ўсе працэсы, якія адбываліся ў беларускім руху, адводзілі Юрыю Сабалеўскаму месца толькі ў другой, г. зв. „выканаўчай“ пяцёрцы кіраўнічых органаў Грамады разам з Уладзімерам Самойлам, Аляксандрам Каўшом, Мітрафанам Кэпелем і Антонам Войцікам28. Адносна канкрэтнай працы Сабалеўскага ў сьценах Сойму нельга сказаць, што ён вызначаўся надта ўжо выключнай актыўнасьцю, але ў той жа час ня быў і зусім бязьдзейсны. За час свайго пасольства ён 4 разы выступіў з соймавай трыбуны: 24 сакавіка 1926 г. у дыскусіі над справаздачай соймавай камісіі ў справе абсьледаваньня стану польскіх турмаў, 21 ліпеня 1926 г. — у дыскусіі над праектам закону аб наданьні прэзыдэнту Полыпчы паўнамоцтваў выдаваць распараджэньні, якія будуць мець моц закону, 25 студзеня 1927 г. — у абарону сваіх арыштаваных 15—17 студзеня 1927 г. калегаў-паслоў з Грамады, 27 студзеня 26 Луцкевіч, Антон. Да гісторыі беларускага руху. Беласток—Вільня, 2010. С. 254. 27 Станкевіч, Янка. За родную мову й праўдзівы назоў. Вільня, 2006. С. 265. 28 Кароткі нарыс беларускага пытаньня. Мінск, 2009. С. 249. 1927 г. — у дыскусіі над папярэднім праектам бюджэту на 1927/1928 гг. Для парлямэнтарыя, якому свае абавязкі давялося выконваць фактычна толькі трохі больш за паўтара года, такія паказьнікі выступаў былі зусім ня дрэнныя (было шмат такіх паслоў, якія ні разу не выступілі й за пяць гадоў дзеяньня свайго мандату). Акрамя таго, з 25 сакавіка да 16 лістапада 1926 г. Сабалеўскі падаў ад свайго імя маршалку Сойму 13 інтэрпэляцыяў (запытаў) наконт розных злоўжываньняў польскіх уладаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў дачыненьнях зь мясцовым насельніцтвам. Асноўнай тэмай гэтых інтэрпэляцыяў быў пратэст супраць шматлікіх арыштаў на заходнебеларускіх землях, супраць злоўжываньняў судоў і пракуратураў, а таксама супраць неналежнага ўтрыманьня вязьняў у турмах29. He заставаўся Сабалеўскі ўбаку й пры правядзеньні грамадоўскай дзейнасьці па-за сьценамі парлямэнту. Відаць, галоўным кірункам, за які ён у той час адказваў у партыі, была арганізацыя абароны палітычных вязьняў падчас шматлікіх у той час судоў над імі, арганізаваных на тэрыторыі Заходняй Беларусі польскімі ўладамі. Гэтак, на працэсе супраць лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, які адбываўся ў Вільні ўвесну 1928 г., у якасьці сьведкаўу справе сярод іншых выступілі некалькі вядомых віленскіх адвакатаў, якія галоўным чынам абаранялі беларусаў падчас шматлікіх тагачасных палітычных працэсаў: Стэфан Міцкевіч, Юзаф Чэрніхаў, Вацлаў Родзевіч, Павал Андрэеў. Усе яны ў адзін голас сьцьвярджалі, што ў 1926 г. перамовы адносна абароны на судзе арыштаваных радыкальных дзеячаў амаль заўсёды праводзіў зь імі ад імя Грамады менавіта Сабалеўскі, які сам часта іхныя паслугі й аплочваў, хоць не заўсёды быў у гэтай справе акуратны. Сярод іншага, Сабалеўскі дабіваўся ў той час таго, каб усе найманыя адвакаты пагадзіліся браць аплату за свае паслугі паводле ўніфікаванай стаўкі, хоць разуменьне такая прапанова знайшла далёка ня ў кожнага зь іх30. Улічваючы такую „спэцыялізацыю" Сабалеўскага ў Грамадзе, зусім натуральным выглядае тое, што менавіта ён узначаліў сьледчую камісію Грамады падчас высьвятленьня сумнавядомага выпадку жорсткага разгону паліцыяй 5 сьнежня 1926 г. павятовага зьезду БСРГ у Старабярозаве Бельскага павету, калі ў ліку па- 29 Skorowidz osobowy do sprawozdan stenograficznych z posiedzen plenarnych Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej od 28 listopada 1922 r. do 3 listopada 1927 r. Okres I. S. 620—621. 30 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Ф. 882. Воп. 1. Адз. зах. 27. Арк. 66-68, 73-74,125. цярпелых аказаліся і „недатыкальныя“ грамадоўскія паслы Павал Валошын і Пятро Мятла31. За некалькі ж месяцаў перад гэтым прыкрым здарэньнем, 4 жніўня 1926 г., Сабалеўскі разам з Браніславам Тарашкевічам, Іванам Савіцкім і Міхаілам Заморыным браў удзел у міжпартыйным сходзе прадстаўнікоў БСРГ, Незалежнай сялянскай партыі й лявіцы віленскіх прафсаюзаў. На гэтым паседжаньні быў створаны Міжпартыйны камітэт барацьбы за амністыю, і Сабалеўскі быў выбраны яго сакратаром32. Аднак расьсьледаваньнем чыненых уладамі злоўжываньняў і абаронай палітычных вязьняў актыўнасьць Сабалеўскага ў Грамадзе й іншых тагачасных заходнебеларускіх арганізацыях далёка не абмяжоўвалася. Гэтак, 22 жніўня ён разам зь Пятром Мятлой і Сымонам РакМіхайлоўскім прысутнічаў на павятовым зьезьдзе БСРГ у Паставах (хоць там не выступаў). 8 верасьня 1926 г. Сабалеўскі прысутнічаў на надзвычайным паседжаньні Віленскага цэнтральнага гуртка Таварыства беларускай школы, але ў кіраўнічыя органы яго не абралі. 19 верасьня 1926 г. Сабалеўскі разам зь Пятром Мятлой быў на зьезьдзе БСРГ Стаўпецкага павету ў Новым Сьвержані й выступіў там з прамовай. 19 кастрычніка 1926 г. Сабалеўскі разам з Браніславам Тарашкевічам, Пятром Мятлой, пасламі ад НПХ Сільвэстрам Ваявудзкім і Станіславам Баліным браў удзел у нарадзе, якая адбылася на кватэры Радаслава Астроўскага й была прысьвечаная забойству старшынём гуртка БСРГ зь вёскі Сьценкі Туміловіцкай гміны Андрэем Юдзенічам агента палітычнай паліцыі Нікадзіма Івашкевіча, а таксама рэпрэсіям уладаўу дачыненьні грамадоўскіх іурткоў. Урэшце, у сьнежні 1926 г. ён разам зь іншымі грамадоўскімі пасламі прымаўу Вільні дэпутата ангельскага парлямэнту Шэдфэрда33. Да сказанага можна дадаць, што 7 лістапада 1926 г. Сабалеўскі склікаў у Баранавічах зьезд беларускіх дзеячаў Стаўпецкага, Баранавіцкага й Наваградзкага паветаў з мэтай прыцягненьня да БСРГ элемэнтаў, якія да гэтага часу заставаліся па-за яе межамі, у першую чаргу прыхільнікаў у свой час вядомага беларускага палянафільскага дзеяча Паўла Алексюка, што на той час адышоўу цень. Аднак жа пастаўленай ад пачатку мэты Сабалеўскаму дасягнуць не ўдалося праз залішне 31 Борьба трудяіцнхся Западной Белорусснн за соцнальное н нацнональное освобожденне н воссоеднненне с БССР. Т. 1. С. 443—444. 32 Беларускідзяржаўныархіў-музэй літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ). Ф. 3. Воп. 1. Спр. 195. Арк. 61. 33 БДАМЛІМ. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 195. Арк. 72, 74, 81, 96,103. вялікія патрабаваньні, якія выставіў Аляксюк34. Акрамя ўсяго згаданага, Сабалеўскі часам выступаў на старонках заходнебеларускай прэсы з артыкуламі, у якіх тлумачыў беларускаму сялянству ягоныя правы паводле польскіх законаў35. Такая даволі звычайная для тагачаснага беларускага парлямэнтарыя ў Польшчы дзейнасьць мусіла, аднак, скончыцца ў студзені 1927 г., калі польскія ўлады перайшлі ў адкрыты наступ на беларускі радыкальны рух, арыштаваўшы 4-х паслоў БСРГ і пасла Фэлікса Галавача з ідэалягічна блізкай Незалежнай сялянскай партыі (НПХ). Сабалеўскі ў такой сытуацыі аказаўся адзіным з паслоў-грамадоўцаў, хто застаўся на волі, а неўзабаве ён на непрацяглы час выехаў з Польшчы на тэрыторыю Нямеччыны й Вольнага гораду Гданьску. Менавіта гэтым некалькім месяцам ягонага жыцьця прысьвечаныя ўспаміны, што друкуюцца ў гэтым нумары часопісу. У іх Сабалеўскі даволі падрабязна апісаў свае перажываньні й развагі, распавёў пра ўласныя маральныя ваганьні ва ўмовах як непасрэднага, гэтак і прыхаванага ціску на сябе з боку функцыянэраў КПЗБ з мэтай змусіць да выезду на сталае жыцьцё ў СССР. Урэшце Сабалеўскі аказаўся здольны на прыняцьце даволі нестандартнага для тагачасных радыкальных дзеячаў рашэньня, адхіліўшы прапановы камуністаў і наважыўшыся на вяртаньне назад у Польшчу. Відавочны „пракол" камуністаў у справе выезду Сабалеўскага пасьля знайшоў адлюстраваньне нават у паказаньнях, дадзеных у 1937 г. падчас допытаў у НКВД тагачасным дарадцам савецкага пасольства ў Варшаве Аляксандрам Ульянавым, які фактычна закулісна накіроўваў разьвіцьцё леварадыкальнага руху ў Заходняй Беларусі: „УМенскмеркавалася перакінуць Сабалеўскага — пятага дэпутата Грамады, які быў агентам 2-га аддзелу польгалоўштабу.Аднак, калі Сабалеўскі быў ужо ў Данцыгу, ён спалохаўся й адмовіўся ад далейшай паездкі., бо адзін украінскі дэпутат паведаміў яму, што ў СССР, на Ўкраіне, адбываюцца арышты ўдзельнікаў раскрытых антысавецкіх арганізацыяў1^6. У праўдзівасьці гэтага сьведчаньня, нягледзячы 34 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2696. Raport narodowosciowy za kwartal 4-ty 1926 roku Dowodztwa Okr^gu Korpusu Nr. III. K. 25. 35 Сабалеўскі, Ю. Дарожная павіннасьць // Беларуская справа. 1926.17 ліпеня. №24. С. 2—3; Сабалеўскі, Ю. Натуральная павіннасьць // Беларуская справа. №25. 21 ліпеня 1926. С. 2; №26. 24 ліпеня 1926. С. 2—3.