Нацыяналістычная польская прэса Вільні падае весткі аб раскрыцьці, нібыта, прыгатаваўчай акцыі паўстаньня і ўцягваньня Грама- '4 Сыльвэстар Ваевудзкі (Wojewodzki, 1892—1938), польскі грамадзка-палітычны дзеяч. Меў маёнтак на Лідчыне. У1919—1921 гг. — штатны афіцэр II аддзелу Галоўнага камандаваньня Польскага войска. У1922—1927 гг. — пасол Сойму Полыпчы, выбраны зь сьпісу Польскай народнай партыі „Вызваленьне". Адзін з стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. 3 1928 г. жыў у Гданьску. Удзельнік Эўрапейскага сялянскага кангрэсу 1930 г. у Бэрліне. 31930 г. — у Менску. У1931 г. арыштаваны, у 1933 г. прысуджаны на іо гадоўлягераў. У1936 г. праведзена дадатковае расьсьледаваньне. 25 красавіка 1938 г. прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны. 15 Вячаслаў Багдановіч (1876 — пасьля 1939), рэлігійны й грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст. У пачатку 1920-х гг. выконваў абавязкі рэктара Віленскай праваслаўнай сэмінарыі. У 1922—1930 гг. — сэнатар Польскай Рэспублікі, сябра Беларускага пасольскага клюбу. У1927—1930 гг. — старшыня Беларускага дэмакратычнага праваслаўнага аб’яднаньня. Пасьля прыходу ў Вільню савецкіх войскаў 30 верасьня 1939 г. арыштаваны. Далейшы лёс невядомы. дою ў змову войска. Трохі падобна да рэчаіснасьці ў нашых плянаваньнях, як тэарэтычнасьць, але не як акцыя стасаванага плянаваньня. Сойм падрыхтаваны ў бальшыні складу на выданьне заарыштаваных паслоў. Маршалак ведае, што я высьлізнуўся з-пад арышту, але нічога канкрэтнага не гаворыць аб маёй нетыкальнасьці. Можна спадзявацца на пасіўныя адносіны зь ягонага боку ў выпадку заарыштаваньня перад Соймам, на гарадзкой тэрыторыі. Гэта гаворыць за тое, што бяз выдачы пленумам паліцыя ня будзе дапушчана на тэрыторыю Сойму. Трэба трапіць у Сойм праз паліцыйныя рагаткі. Наведаў мяне „фальшывы доктар“ і накіраваў мяне ў „шпіталь". Я на новым памешканьні ў багатага студэнта-сіяніста'6. Пачуваюся тут значна свабадней. Наведваюць мяне сябры па соймавый працы — украінцы. Памаглі мне скантактавацца з Ваевудзкім. Спаткаў ён мяне вельмі холадна. Дараджаў, каб выступіць на мітынгу варшаўскіх трамвайных работнікаў і выклікаць там дэманстрацыю. He выключаецца, што ў выніку буду заарыштаваны, але гэта палітычна будзе вельмі эфэктоўным. Па пытаньнях аб плянаваньнях Тарашкевіча даў да зразуменьня, што плянаваньні часткова зрэалізаваны, але зьместу ён ня ведае, а каб нават і ведаў, то аб іх гаварыць ня змог бы. Для мяне было ясна, што ён ведае аб сакрэтах Тарашкевіча. Ад прапановы выступіць мне на мітынгу, які ён можа хутка арганізаваць, я адмовіўся і са свайго боку, наўсякі выпадак, у мэтах асьцярожнасьці падаў яму свой адрас недакладна17. 16 Сіяністы — прыхільнікі аднаго з кірункаў габрэйскага нацыянальнага руху, мэта якога — аб’яднаньне й адраджэньне габрэйскага народу на ягонай гістарычнай радзіме — у Ізраілі (Эрэц-Ісраэль). У міжваеннай Польшчы сіянісцкая ідэалёгія была адной з найбольш распаўсюджаных у габрэйскіх асяродках. 17 Чамусьці Сабалеўскі ня згадвае тут, што ўжо на другі дзень пасьля першай партыі арыштаў, 16 студзеня 1927 г., пад ягоным подпісам выйшаў адмысловы камунікат з пратэстам супраць арыштаў. Датаваньне гэтага камунікату трохі дзівіць, бо выпускаўся ён ад імя пасольскага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады, але падпісаны адным толькі Сабалеўскім, хоць у гэты дзень на волі знаходзіўся япічэ й Пятро Мятла. Можна было б прыпусьціць, што пры падрыхтоўцы да друку тэксту камунікату пры наборы яго даты зрабілі звычайную друкарскую памылку, і насамрэч ён быў выдадзены прынамсі на дзень пазьней, але камунікат друкаваўся адразу ў двух грамадоўскіх газэтах, і ў абедзьвюх стаіць дата менавіта 16 студзеня 1927 г.: Апавяшчэньне Бел. Сял.-Раб. Грамады // Наша справа. 22 студзеня 1927. №7. С. 1; Apawiascennie Biel. Sial.-Rab. Hramady // Narodny Zwon. 4 lutaha 1927. №4. S. 5. Празь некалькі дзён распачынаецца доўгая сэсія пленуму Сойму18. Я павінен зьявіцца адразу на залю паседжаньняў. Пытаньне толькі, як туды праскочыць. Рыхтуюся да выступленьня. Галава ледзь асвойвае апрацоўку заданьня. У гэтым часе знаходжуся ў жывым і беспасрэдным кантакце з сэнатарам В. Багдановічам. Дома зь сям’ёю ўсё ў парадку, хоць паліцыя прысылала да жонкі гаспадыню дому некалькі разоў за інфармацыямі аб маім сховішчы. Наказы паліцыі яна перадавала без засьцярог і прасіла толькі трымаць у сакрэце. Па меры набліжэньня дня адкрыцьця сэсіі пленуму нэрвовае напружаньне ўзмагалася, і я ледзь панаваў над сабою. За сябе страху ня меў ніякага, але за палітычны прэстыж Грамады хваляваўся. Нанятыя ўкраінцамі таксі абсэрвавалі дарогу і заяжджалі на панадворак Сойму. Усюды бачылі безьліч паліцыі і пасты рэзэрваў у панадворках прылеглых да Сойму дамоў. Гаворым аб магчымасьці роспуску Сойму. Праўрадавая прэса была поўная выступленьняў супраць Сойму за ягоны радыкалізм і талеранцыю „антыдзяржаўнае“ дзейнасьці нацыянальных „мнейшосьці"19. Зразумела, што гэта абстрэл перад нейкай акцыяй пілсудчыны, якая фактычна перайшла ўжо ў стан неабмежанай дыктатуры. Прыпаў на маю долю непасільны цяжар палітычнае адказнасьці, a да гэтага я быў ані прыгатаваны, ані пачуваўся на сілах, але, аднак, стараўся валодаць прыгнечаным настроем у адказным мамэнце. Да двух таксі прылучылася трэцяе, і я з пад’езду дому на хаду ўскочыў у сярэдзіну аўта і поўным ходам з сыгналамі паімчаліся на панадворак Сойму. Перад пад’ездам на вуліцы было процьма паліцыі. Круты віраж... і я каля ўваходу ў галоўны будынак. Спатыкаюць мяне са зьдзіўленьнем. Кулюары пад уражаньнем арыштаў паслоў. Прадбачыцца выдача іх пленумам, і польскія партыі вядуць у сувязі з гэтым мабілізацыю сваіх сілаў. Каля маёй асобы паўстала фармальнае запытаньне, бо я ня так даўно звольнены з турмы, і мая справа ўстрымана ў сьледзтве да канца мандату, а па Грамадзе ёсьць ад пракуратуры нейкая карэспандэнцыя з абвінавачваньнем у дадатковых параграфах Карнага кодэксу20. Маршалак Сойму на звароты да яго маіх сяброў ухіляецца ад выясьненьня 18 Першае паседжаньне Сойму пасьля калядных вакацыяў было прызначанае на 25 студзеня 1927 г. 19 „Мнейшосьці" (ад польск. mniejszosci) — меншасьцяў. 20 „Карны кодэкс" (польск. Kodeks Kami)) — г. зн. Крымінальны кодэкс. і папераджае, што ўсе матэрыялы будуць пададзены да ведама пленуму пры разглядзе пытаньня аб выдачы. Няма сумліву, што пленум выдасьць усіх, а ў тым ліку і мяне. Вытвараецца вельмі складанае становішча, і я пачынаю баяцца, што нэрвовы стан ня вытрымае да таго часу, калі на маю долю прыпадзе выступаць з трыбуны ў абароне палітычнага становішча Грамады. Найтрагічнейшае для мяне тое, што я адзін, а сыстэме сяброў Тарашкевіча (па лініі Ваевудзкага) я не давяраю. У маёй падсьведамасьці ўлажылася перакананьне, што гэта правакатар, або савецкі, або польскі, a то і двайнік у мэтах нішчэньня беларускага вызвольнага руху, які адначасова шкодны як адным, так і другім. Ваевудзкі адчувае мае да яго адносіны і мантуе адпаведны контраход. Сілы, магчымасьці і здольнасьці ў нас розныя, і я ў гэтай распачатай барацьбе з ваевудчынаю слабей узброены. Памагае мне Рагуля21 і Багдановіч, часткова кс. Станкевіч22; са зьменным настроем падыходзіць да мяне Ярэміч23, але я поўнасьцю пакладаюся на ягоную высокую этычнасьць і помач у адказную хвіліну. Ваевудзкі распачынае варожую да мяне акцыю і натраўлівае камуністычную фракцыю на выпуск супроць мяне лятучкі аб выламе быццам маім з радоў змагаючыхся за вызваленьне Беларусі. Лятучка павінна выйсьці зь беларускіх радоў, і ідуць пошукі толькі аўтара. Гэтая вестка моцна мяне дэнэрвуе, але на чарзе маё выступленьне з трыбуны. 21 Васіль Рагуля (1879—1955), палітык і грамадзкі дзеяч, пэдагог. Да рэвалюцыі працаваў настаўнікам, зьяўляўся перакананым праціўнікам беларускага руху. У1922 г. быў выбраны паслом у польскі Сойм як беларускі кандыдат. Пасольскія абавязкі выконваў у 1922—1927 гг., у 1928—1930 гг. — сэнатар. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу. Падчас Другой сусьветнай вайны быў бурмістрам у Дзятлаве. Пасьля вайны — на эміграцыі, спачатку ў Бэльгіі, пасьля ў ЗША. 22 Адам Станкевіч (1891—1949), грамадзка-палітычны, рэлігійны й культурны дзеяч, ксёндз, адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Цягам усёй сваёй сьвятарскай дзейнасьці зьвяртаўся да вернікаў з казанямі ў беларускай мове. У1922—1927 гг. быў паслом польскага Сойму. 23 Фабіян Ярэміч (1891—1958), грамадзка-палітычны дзеяч. Зь вясны 1920 г. — старшыня Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У1922—1935 гг. быў паслом польскага Сойму трох скліканьняў. У 1925— 1930 гг. — старшыня Беларускага пасольскага клюбу, адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу. Здаю сабе справаздачу, што гэта апошняе маё выступленьне24, і я павінен пакінуць трыбуну ў поўнай сьведамасьці, што свой абавязак пасла ад Беларусі выканаў, і што пагадненьне з накінутым на нас ярмом польскай, прымусовай для насдзяржаўнасьцю абсалютна выключаецца. Урэшце надыходзіць чарга для майго выступленьня. Я на трыбуне. Паную над сваім нэрвовым станам. Прадбачу неспакойны прабег выступленьня. Узыходзячы на падвышэньне, пабачыў нэрвовы стан маршалка. Ясна, што маё зьяўленьне ня ў плян ягонай палітыкі. Міністэрская лёжа перапоўнена. Каля бар’ера трымаюцца натоўпам. Так званая „лявіца“ на залі; нацыянальныя меншасьці, відаць, у камплеце і адтуль нясуцца пад маім адрасам гучныя воплескі. „Цэнтар“ злавешча маўчыць. 3 радоў правых і кансэрватараў даносяцца крыкі пратэсту і лаянкі. Шум павялічваецца. Пачынаецца слоўная перастрэлка левых з правымі. Маршалак звоніць. Я чакаю і тым часам укладаю плян свае прамовы, прадбачачы перашкоды. Прамова павінна быць вострай і пратэстуючай... Пачынаю... і на паўслове перарываюць. Нарэшце запанавала цішыня... Раздаецца пратэст справа, што выступленьне не на тэму... Умешваецца маршалак. Мяне перарывае і пагражае пазбаўленьнем голасу. Я трымаюся напорыста тэмы. Нарэшце маршалак адбірае ад мяне слова і жадае злажэньня прапановы. Нарастае шум. Я скарочваю прамову і сканчаю прапановаю. Шум і лаянкі не сьціхаюць. Я пакідаю трыбуну ў сьведамасьці, што ўплянаваны ход выканаў. Падбягаюць украінцы і вітаюць, што ня даўся стэрарызавацца. Правіца абкідае нас рознымі мянушкамі. У перарыве запрашае маршалак і паведамляе, што частка прамовы пасьля пазбаўленьня мяне голасу будзе сканфіскавана і вычыркнена із справаздачы. Прыняў я гэтае асьведчаньне моўчкі. Мне прапануюць злажыць пратэст і зажадаць адмысловага асьведчаньня на пленуме. Я не пачуваўся на сілах. 3 другога боку — гэта не істотнае пытаньне. Усё паступаньне маршалка здраджвае ягоны ўдзел у зговары з польскай урадавай лініяй25. Тым больш што, як перадавалі