Ходы Ваевудзкага прыкрываліся распаўсюджваньнем ім чутак, што за такую тактыку стаіць Пілсудзкі і на прышласьць, калі ён без сумніву прыйдзе да ўлады, партыя атрымае шырокія магчымасьці дзеянь- 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. У верасьні 1927 г. разам з А. Шапелем падаваў заяву на ўваходжаньне ў Беларускі пасольскі клюб, але ня быў у яго прыняты. Пасьля сканчэньня пасольскіх паўнамоцтваў арыштаваны, пасьля вызваленьня з турмы пакінуў палітыку. Жыў па-за межамі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусьветнай вайны загінуў у канцэнтрацыйным лягеры Штутгоф (Stutthof). 59 Антон Шапель (Szapiel, 1891—1944 (?), польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 да 1927 г. быў паслом польскага Сойму, прайшоў у яго ў Сьвянцянскай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне". 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ. У 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас Другой сусьветнай вайны жыўу Варшаве, пасьля выехаўу родныя мясьціны. Далейшы лёс невядомы. 60 Альфрэд Фідэркевіч (Fiderkiewicz, 1886—1972), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, лекар. 31922 да 1927 г. — пасол польскага Сойму, да 1924 г. — сябра пасольскага клюбу ПСЛ „Вызваленьне”, пасьля — НПХ. Быў шчыльна зьвязаны з Камуністычнай партыяй Польшчы (КПП) і блізкімі да яе арганізацыямі. Падчас Другой сусьветнай вайны дзеяў у падпольлі, неаднаразова арыштоўваўся немцамі. У1943 г. зьмешчаны ў канцэнтрацыйны лягер у Асьвенцім, быў лекарам у бараках для сухотнікаў. У1945 г. — сябра Краёвай рады нарадовай (КРН), прэзыдэнт гораду Кракава. 61 Адольф Бон (Воп, 1890—1944), польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Жыў у Берасьці. 3 1921 г. — сябра ПСЛ „Вызваленьне". 3 1922 да 1927 г. — пасол польскага Сойму, спачаткуўваходзіўу пасольскі клюб ПСЛ „Вызваленьне“, з 1924 г. — у пасольскі клюб Незалежнай сялянскай партыі. Сябра сакратарыяту й старшыня Берасьцейскага акруговага камітэту НПХ. Рабіў няўдалыя спробы выданьня на Палесьсі газэтаў на расейскай мове „Борьба" й „Пахарь". У1927 г. адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. Пасьля 1928 г. займаўся каапэрацыяй. ня, што будзе карысным і для беларусаў, і для ўкраінцаў, і для палякаў, якія імкнуцца вызваліцца ад прыгнёту сваіх жа абшарнікаў, капіталістых і рэакцыйнага каталіцкага клеру. Якая была ў Ваевудзкага ўвязка з Тарашкевічам, па гэтаму пытаньню я ня ведаю, але яна была. Трэба думаць, што прыхільная. Характэрна, што з соймавай трыбуны Ваевудзкі ніколі не выступаў62, але ня памятаю выпадку, каб якое-небудзь паважнейшае пытаньне было ім прапушчана. Ня ўсё і не заўсёды яму гэта ўдавалася, але многае — так. Зарыентавацца ў плянах Ваевудзкага было цяжка, спатыкаліся ўзаемавыключэньні і супярэчнасьці. Пасол Рагуля бачыў у гэтым хітры ход правакатара і здрадніка. Мой першы выступ у Сойме ў справе Грамады запісаны ў стэнаграфічнай справаздачы 311 паседжаньня 25.1.1927 г. на бачыне СССХІ/563. Высьвятленьне ролі Ваевудзкага як паліцыйнага агента падала тады газэта „Глос Правды“64, і на 314 паседжаньні Сойму 28 студзеня 1927 г. справу рэфэраваў пасол Панятоўскі65. Віцэ-прэм’ер Бартэль66, спасыла- 62 Сыльвэстра Ваевудзкага сапраўды цяжка было назваць надта актыўным выступоўцам, але сьцьверджаньне, што ён увогуле ніколі не выступаў з соймавай трыбуны, — таксама перабольшаньне. Гэтак, напрыклад, афіцыйныя стэнаграфічныя справаздачы зафіксавалі выпадкі выступленьняў Ваевудзкага з соймавай трыбуны 19 лютага 1925 г. (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 178 posiedzenia z dnia 19 lutego 1925 r. L. CLXXVIII/13) i 25 чэрвеня 1926 r. (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 288 posiedzenia z dnia 25 czerwca 1926 r. L. CCLXXXVIII/51—58). Аднак y большасьці выпадкаў агучваць пазыцыю Незалежнай сялянскай партыі пры абмеркаваньні розных пытаньняў звычайна даводзілася калегу Ваевудзкага Станіславу Баліну. 63 Пасьля гэтая прамова была таксама перадрукаваная ў выданьні: Posiowie rewolucyjni w Sejmie (lata 1920—1935). Warszawa, 1961. S. 305—307. 64 „Glos Prawdy“ („Голас праўды") — штодзённая газета, якая выдавалася ў Варшаве ў 1926—1929 гг. 65 Юліюш Панятоўскі (Poniatowski, 1886—1975), польскі палітык, адзін зь лідэраў ПСЛ „Вызваленьне". Пасол Соймуў 1922—1927 гг. ад гэтай партыі, займаў пасаду віцэ-маршалка Сойму. 66 Казімер Уладзіслаў Бартэль (Bartel, 1882—1941), польскі дзяржаўны й палітычны дзеяч, навуковец-матэматык. У траўні—верасьні 1926, чэрвені 1928 — красавіку 1929, сьнежні 1929 — сакавіку 1930 — прэм’ер-міністар Польшчы. У верасьні 1926 — чэрвені 1928 займаў пасаду віцэ-прэм’ера й міністра рэлігійных веравызнаньняў і публічнай асьветы ва ўрадзе Юзэфа Пілсудзкага. Пасол Сойму ў 1922—1929 гг. Пасьля 1930 г. пакінуў палітыку. ючыся на ўрадавыя дакумэнты, пацьвердзіў, што Ваевудзкі зьяўляецца платным урадавым агентам польскай палітычнай разьведкі67. На працэсе Маршалкоўскага суда68 дапытаны былі сьведкі з боку ўрадавых інстытуцый69 і прагледжаны прадстаўленыя ўрадам дакумэн- 67 Карота сутнасьць гэтай справы такая. 28 студзеня 1927 г. праўрадавая варшаўскай газэта „Glos Prawdy" надрукавала артыкул пад „Пасол Ваевудзкі ў ролі новага Азэфа“, у якім гэты дзеяч абвінавачваўся, сярод іншага, у тым, што ўжо пасьля выбараў у паслы, як мінімум да 1923 г., ён выконваў ролю платнага агента Дэфэнзівы, зьбіраючы інфармацыю пра беларускіх паслоў. Пры гэтым менавіта ягоная інфармацыя нібыта магла спрычыніцца да вынясеньня арыштаваным паслам цяжкіх прысудаў. Вынікам скандалу, які выбухнуў пасьля гэтага паведамленьня, стала вынясеньне справы Ваевудзкага на разгляд Маршалкоўскага суда. Суд над С. Ваевудзкім адбываўся з 29 студзеня да 2 сакавіка 1927 г. Бясспрэчных доказаў віны Ваевудзкага ў наўмыснай правакацыі беларускіх парлямэнтарыяў суд у выніку сваёй працы ня выявіў, аднак усталявалі, што С. Ваевудзкі быў„мужам даверу Рэфэрату нацыянальных адносінаў пры II аддзеле Польскага Генштабу“ й „між іншым, дастаўляў інфармацыю аб палітыцы Беларускага клюбу ў Сойме і аб некаторых беларускіх дзеячах", а таксама „браў грошы ад Рэфэрату нацыянальных адносінаў з расьпіскамі аб атрыманьні". Беларускіх паслоў у склад Маршалкоўскага суда не ўлучылі, хоць яны і зьвярталіся з просьбай. Сёньня стэнаграма паседжаньняў Маршалкоўскага суда над Сыльвэстрам Ваевудзкім апублікаваная: Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszalkowskim. Warszawa, 1997. — 272 s. 68 Маршалкоўскі суд — соймавы суд гонару, разгляду якога падлягалі ўчынкі паслоў, „якія ганьбавалі Сойм, але не падпадалі пад Крымінальны кодэкс“. Да ягонай кампетэнцыі належаў „разгляд справаў, у якіх гонар пасла быў пастаўлены пад сумнеў іншым паслом". Суд называўся маршалкоўскім дзеля традыцыі часоў Рэчы Паспалітай, хоць сам маршалак непасрэдна ў ягонай працы ня ўдзельнічаў. Суд складаўся з двух арбітраў і аднаго супэрарбітра, і ў ягоны склад маглі ўваходзіць віцэ-маршалак ці любы іншы пасол. 69 На Маршалкоўскім судзе над Сыльвэстрам Ваевудзкім у якасьці сьведкаў апыталі баранавіцкага старасту Антонія Кульвеця, лідэра ПСЛ „Вызваленьне“ Станіслава Тугута, пасла Сойму з клюбу „Вызваленьне" Людвіка Хамінскага, Антонія Галку, Яўстаха Рудзінскага, Казімежа Багінскага, Аляксандру Карніцкую, Станіслава Баліна, Аляксандра Цьвякоўскага, Яна Л едваха і Марыяна Зындрам-Касьцялкоўскага, грамадзяніна Ганэрку з Горадні, галоўнага рэдактара газэты „Glos Prawdy" Войцеха Сьпічынскага, беларускага палянафільскага дзеяча Паўла Алексюка, начальніка Нацыянальнага аддзелу МУС Полылчы Гэнрыка Сухенэк-Сухоцкага, рэфэрэнта асобнага нацыянальнага рэфэрту DOKІП (Dowddztwa Okr^gu Korpusii) з цэнтрам у^ ты, і суд прыйшоў да выснаву, што Ваевудзкі знаходзіўся на службе 2-га Аддзелу Генэральнага Штабу (разьведка) у прызначэньні сачэньня за беларускім рухам і беларускімі пасламі Сойму. Атрымліваў за гэта паборы і зварот выдаткаў на ўтрыманьне сваіх падагентаў. Справа прадстаўлена пленуму 327 паседжаньне 1927 г. і запісана на бачыне CCCXXVII/3-770- Выдача паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага, Валошына71, Мятлы і Галавача72 адбылася 4 сакавіка 1927 г. і запісана ў справаздачы на бачыне CCCXVII/107. Горадні Казімежа Ёбэля, былога начальніка нацыянальнага рэфэрату Міністэрства вайсковых справаў Тадэўша Крук-Стшалецкага, былога лідэра „сэцэсіі" ў КПЗБ Міхала Гурына, галоўнага рэдактара газэты ,,Wychodzca“ („Эмігрант") Міхала Панкевіча і былую супрацоўніцу II аддзелу Генэральнага штабу Юзэфу Блонскую. 70 Агучаны 22 сакавіка 1927 г. маршалкам Сойму вэрдыкт Маршалкоўскага суда ў справе Ваевудзкага гучаў гэтак: „Пасьля прагляду матэрыялаў, пададзеных віцэ-прэм’ерам панам доктарам Бартэлем і пасьля праслухоўваньня 22 сьведкаў на 13 паседжаньнях Суда, а таксама пасьля вывучэньня іншых дакумэнтаў Суд засьведчвае: што не было даказана, каб пан Сыльвэстар Ваевудзкі, зьяўляючыся паслом, выконваў функцыі канфідэнта (агента) т. зв. дэфэнзівы, і каб такім чынам атрымліваў у такім характары ўзнагароджаньне, а таксама каб даваў дэфэнзіве, зьяўляючыся паслом, інфармацыю пра сваіх соймавых калегаў. Суд устанавіў, што п. Ваевудзкі, зьяўляючыся паслом, аж да студзеня 1924 г. быў для беларускіх справаў даверанай асобай II аддзелу Генэральнага штабу ў нацыянальным рэфэраце эеідэнцыйнага аддзелу. Сярод іншага, ён пастаўляў інфармацыю пра палітыку Беларускага клюбу ў Сойме й пра некаторых беларускіх паслоў. Атрымліваў у нацыянальным рэфэраце грошы паводле разьліковых квітанцыяў. Суд усталяваў, што пан Ваевудзкі часткова выдаткоўваў гэтыя грошы на аплату сваіх інфарматараў, а часткова на палітычную й выбарчую кампанію ў чатырох акругах паўночна-ўсходніх ваяводзтваў, на тэрыторыі якіх і сам быў кандыдатам у паслы Сойму“ (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 327 posiedzenia z dnia 22 marca 1927 r. J. CCCXXVII/5). 71 Павал Валошын (1891—1937), палітычны дзеяч. У1923—1927 гг. — пасол польскага Сойму, адзін з стваральнікаў БСРГ. 31927 да 1932 г. — зьняволены ў польскай турме. 3 1932 г. — у Менску. Рэпрэсаваны.