72 Фэлікс Галавач (1886—1972), беларуска-польскі грамадзка-палітычны дзеяч. Паходзіў з Валожыншчыны. У 1917 г. быў сябрам БСГ. У 1922— 1927 гг. — пасол у польскім Сойме, прайшоўу яго ў Лідзкай акрузе паводле сыгісу ПСЛ „Вызваленьне“. Падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. => Справаздачы за гэты час знаходзяцца ў Публічнай цэнтральнай бібліятэцы Нью-Ёрку — Аддзел газэт і журналаў пры 137 Вэст, 25 Стр. пад знакам: зорка і лацінскае 3000. Палітычнае жыцьцё Польшчы працякала хаатычна. На тэрыторыі Сойму змагаліся 22 палітычныя партыі73, але ў адносінах да беларускага пытаньня ўсе яны ішлі адзіным фронтам на яго зьнішчэньне і падпарадкаваньне ўсіх праяваў нашай апрычонасьці польскаму вядучаму палітычнаму і эканамічнаму курсу. Беларусь павінна была стацца калёніяй польскай мэтраполіі, а найменшы наш праяў унезалежненьня нішчыўся, як нібыта здрада польскай дзяржаўнасьці. Фармальны бок такіх абвінавачваньняў польскіх палітыкаў не цікавіў, і з гэтым польскія дзейнікі ня крыліся. Польскі прэм’ер-міністар Скульскі на жалабу беларускіх паслоў аб стасаваным урадам ціску беларускага жыцьця з трыбуны Сойму заявіў, што недалёкі той час, калі ў выніку польскага змаганьня за свае дзяржаўныя інтарэсы ўсіх беларусаў у Польшчы цераз 50 год ня можна будзе знайсьці ўдзень са сьвечкаю74. Фактычна ў Полыпчы была адрэстаўравана старая фэадальна-магнацкая самаволя. => У1924 г. — адзін з стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. Быў арыштаваны ў студзені 1927 г. разам з пасламі ад БСРГ. Вызвалены праз 18 месяцаў без суда. У1939 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, вывезены ў Казахстан. Падаваў заяву на ўступленьне ў армію Андэрса, аднак яе не задаволілі. Пасьля вайны жыў на захадзе Польшчы, займаўся арганізацыяй там дзяржаўнай адміністрацыі й харчовай прамысловасьці. 73 Цяжка сказаць, адкуль Сабалеўскі ўзяў гэтую лічбу. Адразу пасьля пачатку дзейнасьці Сойму I скліканьня (1922—1927) у ім стварыліся наступныя парлямэнцкія фракцыі, якія можна лічыць польскімі: 1) Народна-нацыянальны саюз (эндэкі); 2) пасольскі клюб Польскай народнай партыі „Пяст“; 3) пасольскі клюб Польскай народнай партыі „Вызваленьне"; 4) Нацыянальная хрысьціянская партыя працы; 5) Парлямэнцкі саюз польскіх сацыялістаў (ППС); 6) Хрысьціянска-нацыянальны клюб; 7) Нацыянальная рабочая партыя; 8) Сялянская радыкальная партыя; 9) Саюз пралетарыяту гарадоў і вёсак (Камуністычная пасольская фракцыя); іо) Польская нацыянальная партыя (група Стапінскага). 3 часам некаторыя з гэтых дзесяці розных паводле колькасьці польскіх пасольскіх клюбаў дзяліліся, аднак іх агульная колькасьць аніколі нават не наблізілася да 22. 74 Леапольд Скульскі (Skulski, 1878—1939), польскі палітычны дзеяч, у 1919—1920 гг. — прэм’ер-міністар, у 1920—1921 гг. — міністар замежных справаў Полыпчы. Трымаўся нацыяналістычных поглядаў. Цытаваныя Сабалеўскім знакамітыя словы ён, аднак, ня мог сказаць у адказ на скаргу беларускіх паслоў, бо ў часы ягонага прэм’ерства беларусы яшчэ ня мелі сваіх прадстаўнікоў у польскім парлямэнце. Вэрсальскі Трактат у 1920 г.75 у адносінах да Польшчы ня меў намеру выяўленьня гістарычнае справядлівасьці ўзнаўленьня польскай дзяржаўнасьці на яе разабранай немцамі, аўстрыякамі і расейцамі тэрыторыях. Вэрсальскі Трактат бачыў, што вайна 1914—1920 гг. ня скончана, адбываецца толькі пярэрва ў гэтых падзеях і да збройнага голасу, як неадзоўнасьць, прыйдуць у першую чаргу немцы, а потым і бальшавікі, а таму яны, у прадбачаньні гэтых неўнікнёных падзеяў, павінны быць пад чуйным наглядам і ў першую фазу актывізацыі — сьмела паўстрыманы крывёю і рукою найбольш загрожаным у беспасрэдным суседзтве — Польшчаю, а самім пасьпець змабілізавацца для большае акцыі супраціву. Паводле гэтага пляну, Полыпча павінна стацца баяздольнаю. На падкармленьне польскай дзяржаўнай касы прыгвозджвалася да польскай тэрыторыі на каляніяльных эксплюатацыйных падставах значная частка Беларусі і Ўкраіны. Палітычныя нутраныя няўвязкі ў Польшчы непакоілі яе апекуноў — галоўным чынам Францыю, з гледзішча нясеньня Польшчаю службы інтарэсаў правадыроў Вэрсалю. Польская дыпляматыя палітычныя няўвязкі ў сябе дома тлумачыла інтрыганствам звонку „Крэсув“, як беларуска-ўкраінскіх, так і нямецкіх, ды жадала вольнай рукі ў справах нутраное палітыкі і прыдзелу Польшчы пазыкаў зь міжнароднага банку. Каб рабіць большае ўражаньне на распарадчыкаў банкамі, польская прэса і дыпляматыя падымалі сэзонныя акцыі ў разьдзьмухваньні непакою за свае граніцы і падаваньнем да ведама (у алярмуючым зьмесьце) аб „выкрыцьці“ падрыўных акцыяў ці то беларускіх, ці то ўкраінскіх у той час, калі вельмі часта ў гэтым напрамку працавалі па заданьнях іх нанятыя правакатары, аўдзяржаўных польскіх друкарнях укладаліся праклямацыі пераважна камуністычнага зьместу, якія масава друкаваліся і раскідваліся паліцэйскімі агентамі ў часе выбарчых кампаній. Урадавыя дзейнікі на падставе „дакумэнтальных" доказаў „перасякалі“ праступствы і заціскалі праявы грамадзкага жыцьця. У выніку гэтага ўсе нашыя жалабы на недатрыманьне Полынчаю канстытуцыйных гарантый палітыкі Лігі Народаў76 пакідалі без найменшай увагі. 75 Насамрэч Вэрсальскую мірнуіо дамову падпісалі 28 чэрвеня 1919 г. 76 Ліга Народаў (Ліга Нацыяў) — міжнародная арганізацыя, заснаваная паводле рашэньня Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі ў 1919 г. Мэтай яе дзейнасьці было раззбраеньне, прадухіленьне ваенных дзеяньняў паміж краінамі, забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, урэгуляваньне спрэчак паміж краінамі шляхам дыпляматычных перамоваў. Фармальна існавала да 1946 г., але фактычна спыніла дзейнасьць пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны. Нашая апазыцыя на зачэпную77 акцыю польскага ўраду аказвала пасільнаю рэакцыяю, і барацьба ўзмагалася. Перавага сілаў, зразумела, была на старане польскіх урадавых дзейнікаў, і з кожным годам сыстэма адміністрацыйна-паліцыйнага ўціску набірала на сіле. Намеры польскай каляніяльнай сыстэмы ў адносінах да нашага жыцьця былі ў сваім заложаньні пакрэўныя намерам ваеннага камунізму бальшавікоў, гатовы былі абабраць сабе дарогу канкістадораў78, і таму толькі былі ад іх іуманьнейшымі, што польскі намер не пачуваўся на сілах да зрэалізаваньня сваіх ідэалягічных плянаў. Калі прэм’ер-міністар Скульскі на нашыя пратэсты адказаў, што на працягу 50 гадоў ад нас, больш трох мільёнаў беларускага народу79, нікога не пазастанецца ў Польшчы, то гэты ілюструючы зварот ачольваючай дзяржаву асобы гаварыў без аглядак пра ўплянаваную і вызнаваную сыстэму нашага вынарадаўленьня і вынішчэньня. Гэтымі словамі Скульскага фактычна і адчытана была нам стасавальная закрытая польская „канстьпуцыя“ для „Крэсув Всходніх". Заканадаўчыя палаты — Сойм і Сэнат, у сваім складзе станавілі бальшыню і ў зьмесьці Скульскіх стаялі на варце будаваньня „Моцарствовае Полыпчы“8°, а ў фактычным стане адміністраваньня „Крэсамі" бачылі дароіу да зрэалізаваньня агульнанацыянальных польскіх пастулятаў, надаючы ім, на дадатак, характар „культуральнай місійнасьці на Ўсходзе“. Увесь польскі дзяржаўны апарат, пачынаючы ад Прэзыдэнта і канчаючы падмятайламі касьцельных і войтаўскіх панадворкаў, на пытаньні пэрспэктыўнай польскай дзяржаўнасьці пазіралі ў пераломе акуляраў Скульскага. Польская дзяржаўная дыктатура тым розьнілася ад іншых дыктатураў, што суседнія дыктатуры існавалі ўлегалізавана і адкрыта, нават 77 „Зачэпны" (ад польск. zaczepny) — наступальны, агрэсіўны. 78 Канкістадоры — сярэднявечныя гішпанскія заваёўнікі Амэрыкі. 79 Сабалеўскі карыстаецца максымальнай ацэнкай колькасьці беларусаў у Польшчы ў міжваенны час. Гэтая лічба не аргумэнтаваная навукова, хоць пераважная большасьць як беларускіх, гэтак і польскіх гісторыкаў пагаджаюцца, што афіцыйныя вынікі польскіх перапісаў насельніцтва 1921 і 1931 іт. (якія фіксавалі каля мільёну асобаў беларускай нацыянальнасьці) не адлюстроўваюць сапраўднай нацыянальнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі. Ацэнкі сучасных беларускіх і польскіх дасьледнікаў у дачыненьні колькасьці беларускага насельніцтва ў міжваеннай Польшчы вагаюцца паміж 1,5 і 2,5 мільёна чалавек. 80 „Моцарствовая" (ад польск. mocarstwowa) — вялікадзяржаўная. і абвешчваліся ў зьмесьце распараджэньняў, затое польская дыктатура была прыцярушана канстытуцыяю і дзейнічала „ў чыстых рукавічках", стараючыся не пакідаць па сабе сьлядоў. Замятаньне сьлядоў па сваіх злачынах уваходзіла ў зьмест службова-дзяржаўна-патрыятычнай службы і служыла падставаю ў расцэнках службовага авансу. На ўвесь сьвет прэса разьнясла праўдзівыя весткі аб даконваемых на Ўкраіне пад Полыпчаю пэрыядычных „пацыфікацыях" сродкамі дзяржаўнага і паліцыйнага апарату. Пагромы адбываліся сярод белага дня на вачах масавых зборышч. Бессаромліва накідвалі „патрыёты“ ў выбарчыя скрынкі бюлетэні сваіх кандыдатаў і выбіралі адтуль для сябе неадпаведныя. Удаводнівалася паходжаньне раскіданых праклямацый антыдзяржаўнага зьмесіу з урадавых друкарняў, для мэтаў правакацыйных, каб сарваць выбары і назначыць свайго на становішча камісара. Яшчэ ў сьвежай нашай памяці ёсьць арганізаваны кацэтр81 у Картуз-Бярозе82 для „неляяльных“, дзе паводле погляду паветавага старасты кіямі па рэбрах стасавалася сыстэма патрыятычнага перавыхоўваньня беларуса на „сумленнага обыватэля“. У дадатку да кія былі стасаваны рознага роду маральныя зьдзекі. Наўсе звароты і жалабы ўрадавая адміністрацыя, пракуратура, суд і нацыяналістычная прэса адказвалі, што гэта няпраўда, неўдаводнена ні сьведкамі, ні дакумэнтамі... а пасьля таго распачыналася нагонка за „вымыслы" і абразы службоўцаў. Трэба было дзівіцца бясстыднасьці судовых працэсаў, дзе складаліся ілжывыя сьведчаньні ўсякага наёмнага зброду і залічваліся як доказы на цяжкія прысуды. Калі ў Вялейскім павеце вёска талакою пасеяла поле заарыіптаваных і засуджаных ды сабрала грошы на абутак і вопратку дзецям, то пракуратура спрэпаравала абвінавачваньне супроць аратых і зборшчыкаў, а суд прысудзіў іх на чатыры гады быццам за тое, што яны належалі да бальшавіцкага „Мопру“83 (Міжнародная арганізацыя дапамогі 81 Гэтак у арыгінале. Маецца на ўвазе канцэнтрацыйны лягер. 82 Сумна вядомы канцэнтрацыйны лягер у Картуз-Бярозе быў створаны нашмат пазьней за той час, пра які вядзе гаворку Юры Сабалеўскі — 12 ліпеня 1934 г.