24 Насамрэч гэтае выступленьне аказалася не апошнім, бо праз два дні, 27 студзеня, Сабалеўскаму ізноў давялося прамаўляць з соймавай трыбуны, у якой ён абвінавачваў польскія ўлады ў парушэньні правоў беларускага народу ў Польшчы й па-ранейшаму заступаўся за грамадоўскіх паслоў (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres I. Sprawozdanie stenograficzne z 313 posiedzenia z dnia 27 stycznia 1927 r. L. CCCXIII/37—43.). 23 Як цяпер вядома, тагачасны маршалак Сойму Мацей Ратай сапраўды быў загадзя паінфармаваны пра антыграмадоўскія рэпрэсіі й даў сваю папярэд- нюю згоду на арышт паслоў БСРГ. Згодна зь ягонымі пазьнейшымі => слухачы з нашага лягеру, вывязаўся я зусім адпаведна. Мне гэта шмат каштавала, але сілы мяне не пакінулі, хоць пасьля наступіла нэрвовая рэакцыя, і я ня мог ані есьці, ані, галоўным чынам, заснуць. Помсьлівая акцыя Ваевудзкага, аднак, ня спала, і я ня ведаў, зь якіх прычын і для якіх меркаваньняў. Чым гэтая распачатая барацьба скончыцца, я мала цікавіўся, але пастанавіў рашуча, што на падсоўваныя кампаніяй Ваевудзкага кладкі ніколі не ўзыду. Асоба Ваевудзкага вымагае больш падрабязнага затрыманьня над ёю. Бессумліўна, што праз Тарашкевіча і Антона Луцкевіча26 Ваевудзкі меў магчымасьць дзейнічаць у глыбінях беларускага вызвольнага змаганьня. Тарашкевіч і Луцкевіч лічылі яго за вялікага прыхільніка беларускага адраджэньня. Якія на гэта ў іх былі падставы — я ня ведаю27. У =>ўспамінамі, ён нават уласнаручна рэдагаваў першапачаткова ня вельмі пераканаўчыя тлумачэньні Мэйштовіча, каб надаць ім большую верагоднасьць. Падрабязьней гл.: Rataj, М. Pami^tniki 1918—1927 / Do druku przygotowai J. D^bski. Warszawa, 1965. S. 453—468; Разгром „Грамады": за кулісамі палітычнага скандалу / Падрыхт. да друку, пераклад і прадмова А. Смаленчука // Гістарычны альманах. 2003. Т. 8. С. 214—227. Адносна выступленьня Сабалеўскага М. Ратай занатаваўу сваім дзёньніку наступнае: „Пасол Сабалеўскі з „Грамады" выказаў прапанову, каб Сойм запатрабаваў неадкладнага вызваленьня арыштаваных. Я адмовіўся паставіць гэтую прапанову на галасаваньне; патрабаваньне аб вызваленьні — гэта кампэтэнцыя маршалка, іяз гэтага права не скарыстаўся; калі Сойм лічыць, што я зрабіў кепска, то ён можа выбраць сабе іншага маршалка. [...] Украінцы, беларусы й камуністы выказалі мне вотум недаверу. Галасаваньне па гэтай прапанове праходзіла 26 студзеня. За прапанову галасавалі вышэйзгаданыя й дадаткова немцы. ППСвыйшла з залы! Таму — дробнаяменшасьць!"(Rataj, М. Pami^tniki 1918—1927... S. 459). 26 Антон Луцкевіч (1884—1942), нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху. У 1918—1919 гг. быў прэм’ерам БНР. У міжваеннай Польшчы некаторы час быў нефармальным лідэрам беларускага руху. 27 Калі наконт цёплых адносінаў паміж Сыльвэстрам Ваевудзкім і Браніславам Тарашкевічам асаблівых пытаньняўне ўзьнікае, паколькі гэтаму факту ёсьць шмат пацьверджаньняў з самых розных крыніцаў, то адносна стаўленьня Антона Луцкевіча да Ваевудзкага далёка ўсё ня так адназначна. Думкі пра нібыта асаблівае спрыяньне плянам Ваевудзкага з боку гэтага дзеяча звычайна выказваліся толькі ягонымі зацятымі палітычнымі супраціўнікамі падчас вострых ідэалягічных палемік, прычым гэтае абвінавачваньне, як правіла, выстаўлялася разам з шэрагам іншых, далёка ня ўсе зь якіх былі належным чынам аргумэнтаваныя. маіх расцэнках гэтая асоба была варожай нашаму вызвольнаму руху, хоць канкрэтных доказаў на гэта я прадставіць тады ня мог. Адносіны мае да яго былі пад вялікім знакам запытаньня, і з гэтым я ня крыўся. Па некаторых выяўленьнях дапушчаю, што Ваевудзкі быў паінфармаваны аб складзе нашай да яго пэрсанальнай апазыцыі. Складалася яна з Нацыянальнага камітэту28 за выняткам Луцкевіча, асабліва востра быў настаўлены супроць Ваевудзкага Рагуля, у Грамадзе — я, РакМіхайлоўскі і Мятла29. Для выясьненьня некаторых старон ваевудчыны і Ваевудзкага, на падставе ведамых мне фактаў зь ягонага жыцьця, я хачу затрымацца больш падрабязна. Ваевудзкі He бяруся падводзіць дакладнай падсумоўкі зьместу гэтага чалавека. Асоба надзвычай складаная, мэфістофэльскі хітрая, сьмелая, настойлівая і па зьместу разумная. 3 прозьвішчам Ваевудзкага я сустрэўся ў часе першае акупацыі палякамі Менску ў 1920 г.3° Армія Пілсудзкага акупавала тады Беларусь, мала мела ў сабе вайскова-стратэгічнага зьместу, затое вельмі многа праяваў палітычных і тактычных для кантраляваньня беларускага жыцьця. Польскі вайсковы наступ на бальшавікоў падобны быў на мэханічнае вымятаньне бальшавікоў зь Беларусі безь вялікага высілку, і прылучэньне ачышчанае беларускае тэрыторыі да новапаўсталай польскай дзяржавы, як трафэю пераможнай зброі, безь ніякіх засьцярогаў і браньня пад увагу, што край гэты заселены пераважна намі — белару- 28 Маецца на ўвазе Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), каардынацыйны прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партыяў і арганізацыяў у Заходняй Беларусі. Існаваў у Вільні ў 1921— 1938 гг. У1926 г. у аб’яднаныіі адбыўся раскол, дзеля чаго пэўны час існавалі адразу два БНК у Вільні — адзін пад эгідай Грамады й яе наступнікаў, другі — пад кіраваньнем дзеячаў зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі й Беларускага сялянскага саюзу. 29 Пятро Мятла (1890—1936), грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У 1922—1927 гг. — дэпутат польскага Сойму. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У1927 г. арыштаваны й зьняволены. У1930 г. датэрмінова вызвалены, выехаў у БССР, дзе быў рэпрэсаваны. 30 Упершыню палякі занялі Менск 8 жніўня 1919 г., а мусілі зь яго адступіць пад ціскам Чырвонай Арміі 11 ліпеня 1920 г. самі, маючымі свае нацыянальныя, гістарычныя і культурныя асаблівасьці. Палякам і іх арміі да гэтых фактычных дадзеных не было ніякага дзела, а рэгулюючым мамэнтам была толькі брутальная сіла ў самым дзікім праяве. Час быў парэвалюцыйны, а палітычныя настроі павышаны. Рэвалюцыя пасьпела кінуць у масы некалькі розназьмесных клічаў да перабудовы грамадзкага і палітычнага жыцьця, але ніводнага зь іх на карысьць паўстаючай абшарніцкай Польшчы. Праз гушчар бальшавіцкае навалы і жудасьць нішчэньня беларускага перадавога элемэнту тэрорам ваеннага камунізму прасачывалася з Варшавы вестка аб заіснаваньні Польшчы як сувэрэннай дзяржавы на сваіх былых тэрыторыях. У беларускіх сялянскіх масах гэтыя весткі ўспрымаліся зь вялікімі засьцярогамі і былі вельмі непапулярныя. Сялянская маса зь яе інтэлігенцыяй Польшчу прадбачылі ў выданьні практыкі абшарніцкага двара сучаснасьці і гістарычнае мінуўшчыны, якая сяньня ўзнаўляецца ўжо безь ніякіх паўстрымліваючых самаволю дзейнікаў, таму аб новапаўстаючай Польшчы на Беларусі гаварылася ціхачом і вельмі асьцярожна ў коле толькі абшарнікаў, ксяндзоў, засьцянковай шляхты і часткова сярод спольшчаных цераз польскі каталіцкі касьцёл беларусаў. Рабіліся спробы ўцягнуць у гэтую палітычную арбіту беларускую сьведамую інтэлігенцыю, рэклямуючы сыстэму польскага ладу як самую дэмакратычную. На гэтую прынаду спасярод паважна думаючых, аднак, ніхто не пайшоў. Уся спадчына з польскай папярэдняй дзейнасьці расцэньвалася як нацыянальна варожая ўсяму, што мае ў сабе беларускае, а нішто не варажыла на зьмену гэтага становішча ў сучаснасьці. Сялянскія масы, бачачы навочна бальшавіцкае зло і магчымы прыход палякаў, у іх расцэнцы як меншае для сябе зло затрымліваліся на бальшавіках, чакаючы ў прышласьці ад іх для сябе большай свабоды, чымсь ад паўстаючай польскай рэспублікі. Беларускі народ, канчаткова зьнявераны ў адносінах да палякаў і іх характару, таму, у гэты цяжкі час перажываньняў, іх прырачэньням не давяраў. Гэта ўжо гістарычны факт, пацьверджаны сучаснасьцю, і трэба з жалем канстатаваць, што пропасьць гэта паміж вызнаваных нашым народам пэрспэктыў і стаўленымі палякамі палітычнымі мэтадамі штораз паглыбляецца, і на гэта ўжо не вымагаецца агітацыйнага высілку ў асяродзьдзі беларускім. Узьняты сотні гадоў таму назад польскі меч на права жыцьця беларуса на сваёй тэрыторыі паводле сваіх вызнаваньняў пры кожнай на- годзе ўсамадзельненьня Польшчы крывавіцца ў беларускай крыві, і на перагляд гэтага становішча з боку палякаў няма ніводнага чалавека. Адсюль з нашага боку лягічная і канечная рэакцыя і аб супольнай мове, нават у гадзіну найцяжэйшага для нас іспыту, ня можа быць і гутаркі. Цэнтры польскага нацыянальнага і палітычнага жыцьця аб гэтым добра ведалі і дакладна арыентаваліся ў зьмесьце, калі ўзьнялі штандар польскай незалежнасьці ў 1919 годзе, таму праўдзівым іх плянаваньнем было — зламаць непакорных да сябе беларусаў сілаю і тэрорам, застасаваўшы да гэтага аслаўлены дэвіз ,Дгнём і мячом“31, але крыху ў адменных формах, каб дадаць большай пякучасьці агню і танчэй вывастранага мяча, як поступ у сучаснасьці. Польская нацыяналістычная вайсковая арганізацыя пры падтрымцы аўстрыяцкага ўраду яшчэ перад вайною 1914 году раскінула на Беларусі ў падпольлі сваю вайсковую сетку „П.О.В.“ (Польска Організацыя Войскова)32, якая цяпер за сабою мела дасьведчаньне з часоў вайны 1914 г. Найменшы польскі вайсковы аддзел, раскватараваны на Беларусі, станавіўлякальную камэндатуру, абнімаючы адміністрацыйныя функцыі, а праз ПОВ уваходзіўу засакрэчаную сыстэму нутраное разьведкі. У адносінах да беларусаў стасаваліся розныя спосабы падыходу: ад найма галадаючага інтэлігента на працу і да бязьлітаснага бою, да акалечваньня і мардаваньня. Сьведама ўводзілася дэзарыентацыя беларускага насельніцтва, напрыклад: польскія цягнікі зь Вільні ў Менск прыходзілі з надпісамі на вагонах „Віленьско-Бялоруска Дырэкцыя Польскіх Колеі Паньствовых"33. Калі польскім палітыкам вытыкалася дзікасьць паступаньня іх адміністрацыі, то на гэта было тлумачэньне, што перажываецца пераходны час. Моладзь, якая становіць аснову кадраў войска і адміністрацыі, зрэвалюцызавана і таму мала дысцыплінавана, здольна да чынаў не 31 „Агнём і мячом“ — назва першага раману з знакамітай гістарычнай трылёгіі польскага пісьменьніка Гэнрыка Сенкевіча, прысьвечанай падзеям XVII ст. 32 Польская вайсковая арганізацыя (ПВА) — патаемная вайсковая арганізацыя, утвораная ўжніўні 1914 г. у Варшаве на ініцыятыву Юзэфа Пілсудзкага. Першапачаткова дзеяла толькі на тэрыторыі расейскага „забору", потым пашырылася на Галіччыну й Велікапольшчу. Пераважна займалася ажыцьцяўленьнем дывэрсійных акцыяўі вайсковым рыхтаваньнем сваіх сябраў. Пасьля набыцьця Польшчай незалежнасьці ў лістападзе 1918 г. распушчаная на загад Пілсудзкага.