33 „Віленска-Беларуская дырэкцыя польскіх дзяржаўных чыгунак“ (польск.). заўсёды вытрыманых, але палітычны польскі цэнтар стаіць за прынцып фэдэрацыі, дэмакратызму і соймаўладзтва; распаўсюджваліся пры гэтым чуткі, што ў Вільні будзе Краёвы Сойм, а ў Варшаве Цэнтральны. У доказ „праўдзівасьці" сваіх слоў часта спасылаліся на нямыя дэкарацыйныя вывескі. Ствараліся розныя „паразумеваўчыя“ камітэты з польска-беларускімі надпісамі, як і вайсковыя арганізацыі, але ўсе яны былі, аднак, з пэўным падборам наяўнасьці палянафільства і матэрыяльных выгад уступаючаму на гэты шлях. He бяз пэўнага закіду тут цэлы рад імёнаў нашых „аўтарытэтных" дзеячоў. Трэба з найбольшаю катэгарычнасьцю сьцьвердзіць, што найболыпыя праявы самаволі, бяскарнасьці, дапякаючых і абражаючых зьдзекаў над беларусамі за час акупацыі Беларусі чужымі арміямі ад 1914 году і да 1945 было з боку польскай арміі, асабліва з боку аддзелаў, фармаваных зь беларускай засьцянковай шляхты і ўмундураваных шляхцянак. Прынцыпам іх было як найглыбей дапячы і абразіць пачуцьцё беларуса. На беларуса-інтэлігента, выразна стоячага на няпольскіх пазыцыях, арганізоўваліся дзікія нагонкі34, і гэтая катэгорыя асобаў змушана была часта жыць па-за домам, каб да іх не магла дабрацца польская моладзь з суседняй шляхоцкай ваколіцы. Вялікую дзікасьць выявіла польская паліцыя і бальшавіцкае НКВД, але ў іх была сухая дзікасьць, а там, у палякаў — дзікае абражаньне і таптаньне вартасьці чалавека як чалавека, па-за рамкамі польскае ілюзорнае лепшасьці. Добрым словам трэба памянуць памяць толькі каталіцкага біскупа Лазіна-Лазінскага35 ў Менску, які ня раз, словам пратэсту і перасьцярогі, заклікаў польскае войска і адміністрацыю да належнага парадку і дысцыпліны, і гэтая тэма заўсёды ставілася ім у аснову касьцельнага навучаньня. Тут спатыкаем гэтую адзіную сьветлую карту на фоне гісторыі польскага каталіцкага панаваньня на Беларусі на працягу і вякоў, і апошніх гадоў. Вось у гэтым складаным сплёце разнаякіх палітычных акалічнасьцяў у 1920 г. выплывае ў Менску пастаць маёра 2-га аддзелу арміі Пілсудзкага — Сыльвэстар Ваевудзкі (вайсковая разьведка). Густа раскіненая ў часе вайны і, асабліва ў часе рэвалюцыі сетка ПОВ да прыходу ў Менск у 1920 годзе арміі Пілсудзкага мела ў сваіх 34 „Нагонка“ (ад польск. nagonkd) — перасьлед, цкаваньне, нападкі. 35 Зыгмунт Лазінскі (Lozinski, 1870—1932), каталіцкі дзеяч, з 1918 г. — менскі біскуп, у 1925—1932 гг. — пінскі біскуп. руках усе дадзеныя аб жыцьці і палітычных настроях на Беларусі. Трэба зазначыць, што ў рады ПОВ прымаліся людзі зь вельмі дакладным падборам і вылучна з радоў польскай інтэлігенцыі, здольныя на вялікую ахвярнасьць і рызыкоўную сьмеласьць. 3 прыходам польскае арміі частка іх, відаць, па заданьню, выплыла на паверхню і служыла кантактам у зносінах беларусаў з польскаю адміністрацыяй. Дзьверы кабінэта маёра36 Ваевудзкага былі шырока расчынены для беларускай інтэлігенцыі. 3 наведвальнікамі заўсёды быў ён паказова ветлівы і „шчыры“. Здавальняў многія просьбы аб злагоджаньні караў, звальненьні арыштаваных, ды ў залежнасьці ад інтэлектуальнага ўзроўню наведвальніка заводзіў гутаркі аб польска-беларускіх узаемаадносінах37. Запэўняў пры гэтым аб польскай дзяржаўнай і палітычнай дэмакратычнасьці, соймаўладзтве, роўным удзеле ў жыцьці дзяржавы ўсіх грамадзянаў і г. д. Балыпыня наведвальнікаў выходзіла з кабінэту Ваевудзкага абнадзеенай аб зьмене фактычнага стану беззаконнасьці і гвалту польскай адміністрацыі на лепшае. Ім здавалася, што трэба толькі ператрываць пераходны час... 36 Насамрэч вайсковае званьне Сыльвэстра Ваевудзкага было куды ніжэйшае. Паводле характарыстыкі на ягоную асобу, напісанай шэфам II аддзелу Галоўнага камандаваньня для вэрыфікацыйнай камісіі легіённых справаў 25 лістапада 1920 г., падчас працы ў Менску Ваевудзкібыўусяготолькі падпаручнікам, хоць і працаваў „на капітанскай пасадзе (na etacie kapitana)“ (Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Kolekcja Akt Personalnych. Sygn. 1177 (Sylwester Wojewodzki). 37 Захавалася шмат сьведчаньняў як зь беларускага, гэтак і з польскага боку, у якіх Ваевудзкі падаецца менавіта з такога гледзішча. Гэтак, тагачасны кіраўнік Менскай акругі Цэнтральнай управы ўсходніх земляўУладзіслаў Рачкевіч з кепска схаваным сарказмам называў С. Ваевудзкага „беларусам большым, чым самі беларусы“, а кіраўнік палітычнага рэфэрату пры Літоўска-Беларускім фронце Марыян Касьцялкоўскі адзначаў, што С. Ваевудзкі ў 1919—1920 гг. „патрабаваў для беларусаў болый, чым яны самі патрабавалі". Падрабязьней пра Сыльвэстра Ваевудзкага ў кантэксьце беларускаганацыянальнагарухуўчасы польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. гл.: Чарнякевіч, А., Пашкевіч, А. Кароткі нарыс гісторыі ўзаемаадносін беларускаганацыянальнагарухуіІІ аддзелу Галоўнагакамандаваньня (Генэральнагаштабу) Войска Польскагаў 1918—1923 гг.) // Arche Пачатак. 2009. №9. С. 33—46; Чарнякевіч, А., Пашкевіч, А. Замест пасьляслоўя. Кароткі нарыс гісторыі ўзаемаадносін беларускага нацыянальнагарухуі II аддзелу Галоўнага камандаваньня (Генэральнага штабу) Войска Польскага ў 1918— 1922 гг. // Кароткі нарыс беларускага пытаньня. Мінск, 2009. С. 347—361. Нашая група земскіх работнікаў38 яму ня верыла, адкрыта трымалася ад яго здалёк і прадбачыла не палепшаньне, але пагоршаньне адносін палякаў да беларусаў пасьля вайны. Нішто не гаварыла за тое, што да ўлады ў Польшчы прыдуць дэмакратычныя элемэнты. Ясна было, што веда аб дзяржаўным ладзе была ў руках толькі асьвечаных абшарнікаў, і таму палітычнае раўнаньне паўінтэлігенцыі ішло па іх лініі, а іншымі, як абшарнікамі ў сваім духовым і маральным заложаньні, яны быць не маглі. Думаю, што адносіны земскай самаўрадавай групы былі ведамы Ваевудзкаму, а празь яго — Пілсудзкаму, але, нягледзячы на выразны і катэгарычны настрой „земцаў", калі яны зварочваліся часамі да Ваевудзкага, пераважна ў пэрсанальных справах у сувязі з арыштамі, ён іх прымаў ветліва і нават памагаў. Пры арміі Пілсудзкага на Менскую акругу дзейнічалі два бюра па нутраной разьведцы: армейская палявая жандармэрыя — пад камандаю капітана Кавэцкага39, і бюро Ваевудзкага. Кавэцкі захопліваў у свае турмы ўсё, што было найбольш ярчэйшага ў беларускіх радох, а далейшая апрацоўка спачывала ў руках Ваевудзкага. Польская армія два разы адыходзіла ад Менску, але заўсёды пакідала на беларускіх землях свае вочы — ПОВ. Магчыма, што гэтыя вочы ўтрымаліся і пры Саветах, бо агентура польскага падпольля ў часе нямецкай акупацыі 1941—1945 гг.40 закідвалася па нейкаму акрэсьленаму ключу і па кансьпірацыйных кантактах. Папулярнасьць Ваевудзкага моцна трымалася ў асяродзьдзях расейскіх, жыдоўскіх, літоўскіх і часткова беларускіх. Усе прыхільнікі Ваевудзкага мелі для сябе нязьбітыя „доказы“ ягоных „справядлівых" адносінаў да пацярпеўшага, і то часта зь вялікаю рызыкаю, нібыта для 38 Сабалеўскі ў той час працаваў у менскім земстве, пра што сам пісаў у сваіх успамінах „На этапах". Гл.: Сабалеўскі, Ю. На этапах // Запісы БІНІМ. №31. Ныо-Ёрк—Менск, 2008. С. 158—260. 39 Гэнрык Кавэцкі (Kawecki) (1886—1942), польскі дзяржаўны дзеяч. У 1915—1916 гг. — сябра Грамадзянскай варты ў Варшаве, затым служыўу Польскай вайсковай арганізацыі і ў Польскім войску. У 1921—1922 гг. — кіраўнік службы бясьпекі Сярэдняй Літвы, у 1922—1925 гг. — начальнік палітычнай паліцыі Польшчы. У1925—1939 гт. працаваў кіраўніком аддзелу бясьпекі Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы й намесьнікам міністра. У1935—1938 гг. быў сэнатарам. 40 Гэтак у арыгінале. Насамрэч нямецкая акупацыя Менску скончылася на год раней, у 1944 г. самога сябе. Уратаваных ад кулі ягоныя прыхільнікі налічвалі вялікімі лічбамі41. Пасьля Рыскага Трактату Бальшавіцка-польская вайна скончылася, і польская дзяржаўнасьць пачала асядаць на свае фундамэнты. Вяшчальнікі польскага дэмакратызму і сацыялізму — адказныя работнікі ППС42 (Польская партыя сацыялістычная) на чале з Марачэўскім43 адходзяць у цень, і на месца ППС прыходзіць абшарнік са сваімі абшарніцкімі ўстаноўкамі, зь якімі не патрабуе крыцца. Польскі каталіцкі клер са сваімі вернікамі ў поўным послуху да плянаў абшарніцкай дзяржаўнасьці. Адразу выплывае двуліцовасьць палітыкі: навонкі канстытуцыйнасьць і шырокі нібыта дэмакратызм, a ў практыцы — дыктатура абшарніцкае клясы, адміністрацыйны і паліцыйны тэрор, імпэрыялізм і актыўная барацьба супроць няпольскіх народаў у межах Польскай дзяржавы. Стасавальная дактрына: Польшча для палякаў і для каталікоў, па-за гэтым — нахіляньне сродкамі і сіламі дзяржавы, а супраціў ідзе на вынішчэньне. У гэтым часе ізноў спатыкаем Ваевудзкага, але ўжо ў цывільнай вопратцы ў ролі палітычнага дзеяча, зь вельмі радыкальнымі паўмарксістоўскімі поглядамі, і ў гэтым напрамку дзейнага актыўнага сябры 41 Сярод вядомых беларускіх дзеячаў, пра якіх маюцца зьвесткі, што іх выцягнуў з польскай турмы ці нават уратаваў ад расстрэлу Сыльвэстар Ваевудзкі, можна згадаць Тамаша Грыба, Аляксандра Ўльянава, Эдмунда Русецкага. Пры гэтым інфармацыя пра падобныя факты паходзіць зь вельмі рознаплянавых крыніцаў, такіх, напрыклад, якуспаміны Паўліны Мядзёлкі, службовыя рапарты польскіх дзяржаўных чыноўнікаў, сьледчыя паказаньні Аляксандра Ўльянава й Браніслава Тарашкевіча й інш. 42 Польская сацыялістычная партыя (ППС, Polska Socjalistyczna Partia — PPS) — левая палітычная партыя ў Польшчы, заснаваная ў 1893 г. Да 1918 г. дзеяла пераважна на тэрыторыі Каралеўства Польскага. Адным зь яе лідэраў быў Юзэф Пілсудзкі. У міжваенны час дзеяла на ўсёй тэрыторыі Польшчы й заўсёды мела даволі значны ўплыў. 43 Енджэй Марачэўскі (Moraczewski, 1870—1944), польскі палітык, адзін зь лідэраў Польскай сацыялістычнай партыі. Быў перакананым прыхільнікам Юзэфа Пілсудзкага. У лістападзе 1918 — студзені 1919 г. быў прэм’ерміністрам Польшчы, пасьля ў 1919—1927 гг. — паслом Сойму, займаў міністэрскія пасады ў розных урадах. некаторых польскіх партыяў і арганізацыяў44, але адначасна вызнаючага непахісна аўтарытэт Пілсудзкага. Ваевудзкі прымае ўдзел у выбарах да першага Сойму45. Аб дзейнасьці яго з тае пары нічога ня ведаю, як ня ведаю аб кантактах пасьля першага Сойму і падрыхтоўкі выбараўудругі Сойм — кадэнцыі 1922— 192746.3 захаваўшыхся ў памяці расказаў, Ваевудзкі меў ажыўлены кантакт з Антонам Луцкевічам.