25 Ліст Аляксандра Русака да Радаслава Астроўскага ад 21.05.1952. Захоўваецца ў архіве беларускай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Ныо-Джэрзі, ЗША). 26 Маюцца на ўвазе асобнікі газэты „Незалежная Беларусь" і „Біолетэню Галоўнага Штабу БВР“, што пачала выдаваць новапаўсталая арганізацыя Галубовіча. Вашых думакя ня ведаю. Па атрыманьні Вашага ліста зь Лёндану напісаў Вам два лісты, якія назад не вярнуліся. Чакаў ад Вас адказу. Вычуў у Вас нейкую таямнічасьць, што хвіліна вымагае маўчаньня, быў дыскрэтны іне пісаў больш, чакаў ад Вас весткі альбо Вас — каб падзяліцца пэўнымі справамі. Хіба ж ня ўходзіць было з крывічамі ў кантакт, хаця яны ўсімі сіламі дырэктнымі і індырэктнымі стараюцца мяне ўцягнуць у працу. Аднакя маю надзею, хаця як Вы пішаце, у Вас усюды сяброў ёсьць зашмат. Спадзяюсь, аднак, што ў хуткай прышласьці і я заслужу ў Васхоць становішча „разношчыка“. Вось гэта ўсё, што я магу Вам сказаць у адказ на Ваш ліст. Прывітаньне ад нас для Вас і Вашай жонкі. Вашых цалуйце. Дз. Касмовіч". Нягледзячы на атрыманьне такога непрыязнага ліста, Людвік Галубовіч, відаць, быў сур’ёзна зацікаўлены ў Касмовічы, таму ў адказ і выбачаўся, і апраўдваўся, і напускаў туману, і пераходзіў да змагарнае патэтыкі. „Лянгенфэльд, дня 14 лістапада 1952 г. Дарагі Дзядзька Дзіма! Ліст з 25 кастрычніка атрымаў, шчыра дзякую за прамату думак, і прашу прабачэньня, што трохі пазьнюся з адказам. Паверце мне, ня маю ніякае злое волі! — Загружаны працай, часта прыходзіцца выяжджаць, а гэтым часам набіраецца шмат пісаніны па грамадзкім справам, і ня ведаю, за што раней ухапіцца. Пісьмо Ваша чытаў некалькіразоў. Чытаў, думаў над ім і, прызнаю за Вамірацыю... Вінаваты я хаця і не ўва ўсім, але апраўдвацца ня буду. Некалі, можа праз пару тыдняў, заеду да Вас і тагды — хочаце казьніце, хочаце — мілуйце, усёраскажу! Што мяне змусіла замаўчаць і не падаваць аб сабе прызнакаў жыцьця? Канешна — ня Ваша і не мая віна. Былі пэўныя падставы, ці лепш кажучы — былі такія ўмовы і варункі, якія змушалі мяне замкнуцца і быць адарваным. Аднак, пры добрае волі і здаровым разуменьні, можна было ўсё гэта абыйсьці, алея вінаваты перад Вамі і прашу прабачэньня. Ясна, не падумайце, што я кіраваўся нейкімі чыста эгаістычнымі поглядамі ў гэтым выпадку. He, такіх поглядаў у мяне не было! Нязгодзен трохі з адным, сказаным у Вашым лісьце, што „ў мяне ўсюды сяброў ёсьць зашмат“...АльбоВы ня такмяне зразумелі, альбо нейкая няўвязка ў маім сказе. Калі я і пісаў аб гэтым, то напэўна 286 Людвік Галубовіч (Зарэчны) іДзьмітры Касмовіч у лістах 1951—1953 гг. пісаў аб нейкіх іншых сябрах, ці то аб сяброх арганізацыяў, ці то аб сяброх у чужаслоўі, якімі часта называю сваіх ворагаў. Адным словам, нешта недарэчнае, і так я ня мысьліў у адносінах да Вас. Я не настолькі хам і ня страціў яшчэ розуму, каб напісаць Вам, іменна Вам, такую „ахінею“... Мне не прыходзіцца Вас агітаваць. Вы ўжо скончылі курс „палітграматы“ і маеце атэстат сьпеласьці антыкамуніста. А гэта ўсё падставы для таго, каб мець Вас і прыяцелем, і другам, і сябрам. I хаця мы называем адзін другога „на Вы“, але ў душы? — Вы для мяне — брат, прыяцель, і друг па зброі! Пяройдзем да пытаньняў службовых. Памятаеце, напэўна, мой плян, над якім некалі думалі і строілі рашчоты. Скажу Вам праўду: ён прайшоў толькі на 50%! Пачалі з малога, з зародку самое арганізацыі падземнага руху, ці лепш кажучы — пачалі з разьведкі нашых сілаў на тым баку. Адносна Міхася В. даведаліся няшмат. Ён апошні раз быў у Лодзі ў пачатку 1947 году. Па-за тым ніякіх прызнакаў жыцьця. Што зь ім сталася? Дзе ён?Жыве, загінуў, змагаецца ці здаўся? — Нічога ніхтпо ня ведае!.. Можа, адрасы нашы былі слабаватыя? Можа, пайшлі не па таму шляху? — Ня ведаю, рабілі так, як маглі і на што маглі палажыцца. Між іншым, праф. Л.27 зараз у Мюнхэне і паваротнаю дарогаю загляне да Вас, пагаворыце зь ім, і ён Вам раскажа больш падрабязна. А калі не, то хутка буду ў Вас, і тагды — пагаворым аб усім. Цяжка нам, жабракам, здабыць нешта на аўтар вызвольнае барацьбы нашае нацыі. Кожны бачыць у табе нешта нізшае аб сябе, нешта невыразнае, што трэба вывучаць і задумвацца. А наш актыў... Даруй мне Божа, што называю іх актывам. — Спалі, спалі мёртвым сном. Сварыліся, чакалі маннае кашы зь неба, гулялі ў „міністраў“ды „эксцэленсыі"... А калія пачаў тварыць арганізацыю Беларускі Вызвольны Рух, калі падняў на ногі вайскоўцаў ды так званую чарназёмную сілу, дык яны ж, самі „дзеячы" (за выключэньнем Р.К.) пачалі абліваць мяне гразёй, пачалі крычаць „ратуйце!“ — разбурае наша грамадзкае жыцьцё, займаецца дывэрсіяй, адбярэ партфэлі! — Выканчыць нас!!! (крычаў Сабалеўскі). Але маса разумее інакш, і яны сустрэлі моцны адпор. Урэшце, дайшло да таго, што пачалі загрожваць мне апублікаваньнем маёй аўтабіяграфіі, арганізацыяй акцыі супроць БВР і г.д.І я змушаны быў падаць ім сваю 27 Маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі. аўтабіяграфію28 і папярэдзіць Русака, што калі дабавяць да яехоць адно слова няпраўды або плётак, перадам справу ў Cyd. I гэта змусіла. іхзамаўчаць, а Русак — падаўся ў дэмісію. Бачыце, Дарагі Дзіма, калі сабака ляжыць на сене, то і сама ня есьць і казлу не дае, і тагды прыходзіцца пароць яе палкай, зганяць з сена, і тагды ўсё ідзе так, як павінна быць. Так і тут. Людзі думалі, што яны ўзялі патэнт на кіраваньне вызвольнай барацьбой, што яны — гэта „соль і пуп зямлі“, а ўсе іншыя — нешта накшталт „унтэрмэншаў“. Але памыліліся, і хаця злуюцца на мяне і БВР — як арганізацыю, урэшце ж сядуць на сваё мейсца і альбо будуць працаваць, альбо — няхай здаюць свае„патэнты"! Незамянімых не існуе, а займацца палітычным сабатажам — не пазволім, прыйдзе час і змушаны будуць даць справаздачу!Але, прадбачу, што яны ўсе думаюць аб амэрыканскім грамадзянстве, і беларуская справа для іх — „забытое пісьморазлюбленной девушкі...“Яны застануцца на эміграцыі! Адзін чалавек, каго мы павінны шанаваць і хто нам ня здрадзіць, гэта — прафэсар Астроўскі. Нам трэба за ўсялякую цану ўтрымаць яго ў Нямеччыне, а на выпадак вайны — пойдзем на Беларусь невялічкай групай і там пачнем мантаваць наш апарат. Сёньня ж, да пачатку вайны, будзем паступова, крок за крокам, пасоўваць нашы сілы ў стан ворага, будзем мантаваць нашу падземку, будзем рыхтавацца да рашучага змаганьня. Іншага выхаду я ня бачу, а жыць — дзеля таго, каб жыць, няма патрэбы. Мы павінны паставіць перад сабою адно: жыць для ідэі і, калі трэба, памёрці для ідэі! Тагды мы праможам і толькі тагды, здабудзем волю і незалежнасьць для нашай Нацыі і Радзімы! I вось, хто падзяляе гэтыя ідэалы, той дастоен быць на Бацькаўшчыне. Іншыя ж, не здабыўшы сілаў быць сапраўднымі змагарамі за ідэю, павінны ўступіць і не перашкаджаць другім. Той, хто не працуе сам. і перашкаджае другім, павінен быць нашым заклятым ворагам! 28 Маецца на ўвазе варыянт аўтабіяграфіі, які Галубовіч (Зарэчны) выкарыстоўваў як афіцыйны на той час. Ён быў выкладзены ім у лісьце да Ўладзіслава Рыжага-Рыскага 30 ліпеня 1952 г., а потым адбіты рататарам і распаўсюджаны сярод сябраў БВР. У ім Галубовіч акцэнтуе ўвагу на досьведзе працы ў НКВД да Другой сусьветнай вайны, а таксама піша пра пераход на антыкамуністычныя пазыцыі й сьведчаньні ў Брусэлі пра савецкія злачынствы. Гэты варыянт аўтабіяграфіі сваёй публікацыяй перасьледаваўпэўныя апераджальныя мэты ў адносінах нядобразычліўцаў Зарэчнага, што пагражалі „выкрыць цёмнае мінулае" дзеяча. Аднак ён не зусім суадносіцца з дакумэнтам, знойдзеным у архівах БІНіМу, дый зь зьвесткамі з прыведзенага вышэй ліста Антаніны Галубовіч. Я ведаю Вас задобра і знаю, што Вы падзяляеце мае погляды. Выбачце, што дагэтуль не высказваўся так, як павінна быць у гэтым напрамку, і што арганізацыюраспачынаў бяз Вашага ўдзелу.Аднак спадзяюся і веру, што Вы не адмовіцеся працаваць супольна і заняць адпаведнае мейсца ў Галоўным Штабе Беларускага Вызвольнага Руху. Праўда, сёньня цяжка. Мы ня маем сродкаў акром тых, што дае нам наша грамадзтва, аб’еднанае ў радох БВР, аднак веру, што мы ператрываем да лепшых дзён і блізка той час, калі будзем мець матар’яльную базу. Каб дапамагчы Вам матар’яльна, трэба, мне думаецца, нешта распачынаць на амэрыканскім грунце. Можа Р.К. іраскажа Вам нашы пляны?Калі не, то пры спатканьнія Вам раскажу. Трэба шукаць выхад з сытуацыі, і тагды Вы будзеце мець больш магчымасьцяў працаваць і існаваць. На гэтым скончу. Яшчэ раз прашу Вас, ня гневайцеся на мяне, я ня меў і ня маю супроць Вас ніякіх кепскіх або нячэсных думак. Перадавайце паклон мой і Тоні, Вашай Палавіне, і цалуйце дзетак. Жадаем Вам усім усяго самага найлепшага! 3 глыбокай пашанай, Людвік". Дзьмітры Касмовіч, сам заняты ў гэты час дзейнасьцю Беларускай незалежніцкай партыі, замежным сэктарам якой ён быўупаўнаважаны кіраваць, не прыняў прапановы ўвайсьці ў Галоўны штаб БВР. Аднак да самой арганізацыі Галубовіча паставіўся спачатку даволі прыхільна. У лісьце да прадстаўніка БНП у Канадзе Кастуся Станюша ад 1 сьнежня 1952 г. Касмовіч пісаў: „Зь Бел. Вызвольным Рухам мы ў некатпорых пунктах не згаджаемся. Але гэтая арганізацыя маладая, і калі не сайдзе з дарогі — будзем падтрымліваць — але згодна статуту да яе належаць сябры БНП"29. Відавочна, Галубовічу ўдалося наставіць свайго штутгарцкага карэспандэнта на пазытыўны лад, бо тон наступнага ліставаньня палагоднеў. „Лянгенфэльд, дня 29.12.52 г. Дарагія Сп.Дзіма, Надзя іДзеткі! Вельміўдзячны за апошніліст іяшчэ болый —за павіншаваньні. Прыміце ж, калі ласка, узаемна, нашыя найлепшыя Калядныя і Навагоднія пажаданьні як найлепшага здароўя, сілаў, і посьпехаў! 29 Ліст Дзьмітрыя Касмовіча да Кастуся Станюша ад 01.12.1952. Захоўваецца ў архіве Д. Касмовіча. Скрыня 1. Тэчка 8. Даражэнькі Дзіма, Вы просіце газэты... на вялікі жаль, першы і чацьверты нумары маю толькі архіўныя і паслаць з гэтых ня маю магчымасьці. Я напісаў сваім, каб пераслалі, іяк атрымаю, зараз жа дашлю Вам. 3 Інфармацыйным Бюлетэнем тое ж самае. Мы выдаем яго вельмі мала — усяго нейкіх каля 400—500 экз., і як разашлем па ўсім краінам, то да мяне даходзяць толькі 3—5 экз., каб было што паслаць па зацікаўленым установам. Надалей будзем пасылаць рэгулярна. Сорамна, але, на жаль, прыходзіцца сьцьвярджаць, што сёньня ў нашым „лягеры“ толькі прэса БВР выходзіцьрэгулярна. Нашая ж „Трыбуна“, якую выдае Русак30, дыкяк дапатопная стрэльба „адкусі патрон“ — б’е з інтэрваламраз у чатыры месяцы!