Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Вярнуся ж зноў да цікавячага пытаньня. Напэўна ў наступным тыдні я атрымаю заданьне паехаць у Мюнхэн і па дарозе буду ў Штутгарце. Дык ці не былі б Вы настолькі ветлівы і ці зрабілі б так, каб я мог заехаць да Вас у Эсьлінген?Я буду ехаць цягніком і толькі сам адзін. Буду таксама прасіць, калі часам пытаньне, абякім буду з Вамі гутарыць, будзе больш-менш аб’ёмістае, то ці не згадзіліся б Выраспрацавацьяго тэхнічна?Гэта справа будзе не за дзякуй, безумоўна. Вось, усё тое аб чым хацелася з Вамі падзяліцца!
Як жа асабістае пытаньче адносна Вашае эміграцыі? Я чуў ад Pad. К. не зусім прыемнае ў гэтым напрамку'7... Як здароўе Ваша і Вашае сям’і? — Ад Мая'& ведаю, што ў Васрасьце сынок...
15	Маецца на ўвазе Пленум БЦР, які адбыўся 8—9 траўня 1948 г., на якім аднавілася дзейнасьць БЦР як палітычнай структуры.
16	Маецца на ўвазе прэзыдэнт БЦР Радаслаў Казіміравіч Астроўскі.
17	Дзьмітры Касмовіч, як і іншыя беларускія эмігранты, намагаўся выехаць зь Нямеччыны на стала ў ЗША. Аднак з гэтым узьніклі складанасьці, у тым ліку й зьвязаныя зь ягонай дзейнасьцю ў часы Другой сусьветнай вайны. Паводле інфармацыі з карэспандэнцыі Дзьмітрыя Касмовіча з амэрыканскімі беларусамі, яго нават зьнялі з парахода, на якім мусіў накіроўваццаўЗША.
18	Маецца на ўвазе Эмануіл Ясюк, які ў той час жыў у ЗША.
На гэтым скончу. Вельмі прашу, адкажэцемнеяк найхутчэй, бо Ваш адказ у выпадку, калі ён зацягнецца, будзе тармазіцьмаю справу. Буду вельмі pad, калі Вы не адмовіце мне ў маёй просьбе. I так, бывайце здаровы! Жадаю Вам і сямейству ўсяго-ўсяго самага найлепшага!
3 глыбокай пашанай, Людвік Галубовіч (рукапісны дадатак і)
Ліст шлеце на адрас:
Ludwig Golubowitsch (21a) Bielefeld/Westf. Schuslerstrasse №8/0
(рукапісны дадатак 2)
Было б вельмі добра, каб Вы вызначылі тэрмін, калі можна з Вамі сустрэцца?Мне думаецца, былоблепш у нерабочы дзень, каліВы будзеце не заняты ў IRO. Адным словам, мяркуйце, калі ласка, самі“.
Згаданы ліст пацьвярджае зьвесткі пра супрацу Галубовіча з брытанскімі акупацыйнымі ўладамі. Прынамсі, у „БІНіМаўскай“ аўтабіяграфіі сьцьвярджалася, што з 1949 да 1953 г. ён працаваў у „сыстэме Брытанскай Кантрольнай Камісіі на Нямеччыну на становішчы Дарадчыка па пытаньнях савецкае сыстэмы й яе ворганаў“. Імаверна, менавіта з гэтай працай зьвязаная неабходнасьць падаць інфармацыю пра БКА і ОД. Насьцярожвае іншае — у згаданай вышэй аўтабіяграфіі Галубовіч (Зарэчны) сьцьвярджаў, што сам у часе вайны працаваў начальнікам паліцыі (ОД) гораду Вязьмы, а пазьней Вяземскай акругі. I калі гэта праўда, дык незразумела, навошта яму для напісаньня інфармацыі неабходна было радзіцца „зь людзьмі, якія гэта пытаньне больш-менш ведаюць“. Гэта ізноў адносна таго, чым насамрэч займаўся Галубовіч у Беларусі ў гады нямецкай акупацыі.
Відавочна, што Касмовіч быў патрэбны Галубовічу ўягонай працы ня толькі як крыніца інфармацыі, але й як ідэйны саюзьнік у шэрагах адноўленай БЦР, а таксама як памочнік у наладжваньні „вызвольнай барацьбы“ з дапамогай заходніх спэцслужбаў. Менавіта таму Галубовіч пасьпяшаўся й асабіста спаткацца з Касмовічам. Сустрэча адбылася н ці 12 сакавіка 1951 г. Пра яе вынікі, а таксама пэўныя надзеі на арганізацыю падпольля на савецкай тэрыторыі, далейшае разьвіцьцё падзеяў у сьвеце і ў Беларусі гаворыцца ў наступным лісьце. Тут сярод іншага
варта зьвярнуць увагу й на пошукі інфармацыі пра Міхася Вітушку, a таксама першыя згадкі пра паездкі Галубовіча „ў той бок“, г. зн. на савецкую тэрыторыю.
„Білефэльд, 22 сакавіка 1951 г.
Даражэнькі Дзядзька Дзіма!
Шлю Вам і Вашаму сямейству маё шчырае прывітаньне і самыя найлепшыя пажаданьні на будучыню.
Дадому дабраўся ў мінулую суботу а 7-й гадзіне раніцы. Ехаць было не зусім добра — было мала мейсц, і таму ўсю ноч прыйшлося ня спаць.
Учора быў у мЯне мой шэф — др. Эрдман. Перадаў я яму для перакладу тыя абодва нумары газэты з матар’ялам аб Вітушку19. Ен мне абяцаў, што дастане і ўсе іншыя нумары, у якіх толькі зьмешчан гэты матар’ял. Немцы гэтым таксама цікавяцца, і калі знойдуць яго, будзем мець зь ім сустрэчу. Калі б у выпадку чаго ім не ўдалося яго знайсьці, то я вазьму на сябе абавязак пры наступнай паездцы ў той бок знайсьці гэтага чалавека іншым шляхам.
Да канкрэтнай дзейнасьці з тым бокам, мне здаецца, ангельцы не зусім гатовы. Мой шэф выказаў сваю думку, што гэтым пытаньнем павінны больш цікавіцца амэрыканцы.Але тут ёсьць адно„но“: амэрыканцы больш падтрымліваюць „едінонеделімцев“, а ангельцы наадварот.Ангельцы зацікаўлены мець вольнымі адРасейскага імпэрыялізму нацыянальныя меншасьці і гатовы бачыць Расею падзеленай для выкарыстаньня прынцыпу „разделяй u властвуй“. Можа, у сувязі з гэтым усім будзе лепш арганізаваць толькі нейкую сувязь для перадачы тфармацыі абодвума бакамі? — Каб на тым баку ведалі, шторобіцца тут, а на гэтым баку каб ведалі, шторобіцца там. Гэта важна яшчэ і з другога пункту гледжаньня. Амэрыканцы, між намі кажучы, плянуюць вайну па новай стратэгіі, яны баяцца ісьці фронтам і заваяваць прасторы, на чым пацярпелі крах усе, пачынаючы ад Напалеона. Каб унікнуць такога зьявішча, яны гатовяцца высадзіць у адпаведны час танкавыя арміі дэсантам у раёнахГоркага, Уралу іЛенінграду.Для
'9 У лісьце Дзьмітрыя Касмовіча да Міхася Маеўскага ад 09.04.1953 ёсьць падказка пра тое, што гэта маглі быць за газэты:„Вітушка — мой кузэн і быў увесь час маім заступнікам па вайсковай частцы і мае псэўданім „Кошка“ — і вядомы цяпер з прэсы швэдзкай і нямецкай у амэрыканцаў як„чорноя кошка“. Артыкулы абіму нямецкай газэце маю“.
Людвік Галубовіч (Зарэчны) іДзьмітры Касмовіч у лістах 1951—1953 гг. гэтаемэтыяны будуюць важкія транспартныя самалёты як сродак паветранага транспарту, і будуюць лёгкія, але скараходныя танкі з моцным узбраеньнем. Вось, як бачыце, пытаньне стаіцьме так, кабу першую чаргу параліжаваць цэнтар, а тады прасоўвацца з флянгаў — фронтам. Нам трэба з гэтымі поглядамілічыцца, каб на выпадак такога зьявішча можна было апанаваць сытуацыю на мейсцы, а гэтаможа быць зроблена толькі пры адпаведнай арганізованасьці, якаяможа быць наладжана пры адпаведнай сувязі з тым бокам.
Падумайце Вы самі над гэтым пытаньнем і напішыце, калі ласка, Бацьку™, цікава, што ён скажа на гэтыя пытаньні? Бо займацца нейкай адсябяцінай або „партызаншчынай" — не салідна і шкодна.
У кожным разе, пішэце, каліласка, што ў Вас новага і як Вы думаеце адносна закранутых мною пытаньняў. Бо я проста хачу парадзіцца з Вамі, як з старэйшым братам. Хочацца рабіць нешта карыснае для свайго грамадзтва і ня хочацца пашкодзіць агульнай справе.
На гэтым скончу. Прымеце шчырае прывітаньне ад маёй жонкі і перадайце наш агульны паклон Вашай жонцы!
Як чуецца Юрык?... — Наш ужо пачынае хадзіць.
Бывайце здаровы, — даіі Божа Вам усяго самага найлепшага.
3 глыбокай пашанай, Людвік.
(друкаваны дадатак)
Пасылаю Вам грошы, шчыра дзякую за пазычку.
Вельмі прашу Вас, прышлеце як найхутчэй матар’ял пра ОД. Пішэцеяк найкарацей, кабмагліхутчэй скончыць“.
Пасьля гэтага ліста ў карэспандэнцыі Людвіка Галубовіча й Дзьмітрыя Касмовіча адбыўся першы колькімесячны перапынак. Ён скончыўся лістом Галубовіча, дзе гаворка ішла пра новыя магчымасьці супрацы з брытанцамі, імаверна, у справе арганізацыі падпольля, і настойлівай просьбай да Касмовіча прыехаць у Білефэльд.
„Білефэльд, 4 чэрвеня 1951 г.
Добры дзень, даражэнькіДзядзькаДзіма!
Даруйце, калі ласка, што так доўга не адказваў на Ваш апошні ліст. Справа склалася так, што ня меў магчымасьці. Трэба было выяжджаць у іншыя гарады na справах службы. У сьлед за гэтым
20 Верагодна, маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі.
хадатаўстваў адносна паспарта, рыхтаваўся к працэсу, выяжджаў у Брусэль на паседжаньне Міжнароднае Камісіі па разгляду справы аб канцэнтрацыйных лягерох у СССР. 3 Брусэлю вярнуўся ў мінулым тыдні. Маё выступленьне на працэсе друкавалася ў шмат якіх інастранных газэтах: у амэрыканскай „Нью-Ёрк Таймс", у Бэльгійскай цэнтральнай газэце, у францускай і нямецкай газэтах. На працэсе я прэд’явіў дакумэнт, у якім гаварылася, што ў СССР не „ісправіцельно-трудавые“, а канцэнтрацыйныя лягеры. Гэты дакумэнт я маю ў арыгінале. Яго сфатаграфіравалі як даказацельства. Усе падрабязнасьці гэтае справыраскажу Вам, калі спаткаемся.
Пры гэтым накіроўваю Вам Вашыя дзьве газэткі, у якіх зьмешчан матар’ял адносна Вітушкі. Другіх нумароў з гэтым матар’ялам дастаць не ўдалося — радакцыя ня мае запасных нумароў.
Па справе „0Д“ прышлося арыентавацца Вашымі расказамі. Апісаў так, як падсказывала памяць, аб чыммы гутарылі. Работа палучылася салідная, яна заняла больш за 6о старонак. Я прасядзеў над гэтым пытаньнем амаль два тыдні. БКА і брыгада „Зіглінг“ яшчэ чакаюць чаргі. Зараз займаюся іншымі справамі.
Маю весткі ад Радаслава Казіміравіча. Ён піша, што ягоны Віктар ужо пераехаў уАргентыну, разам з жонкай і сынам. У нашым Камітэце ў ЗША перамены. Сабалеўскі падаў у адстаўку: пасаду СтаршыніКалегіі БЦР займаціме Касяк21. Р. К. піша: „трэба аздараўляць БЦР!“Можа гэта і добра? — Бог яго ведае...
Даражэнькі Дзіма! Ёсьць адна справа, адносна якой нам трэба было бы спаткацца і перагаварыць адзін на адзін. Тое, аб чым мне калісьці гаварыў Тарас Бульба22, для нас выглядаціме інакш. Mae калегі па працы запрапанавалі нешта зусім новае. Ініцыятыва перадаеццаў нашы нацыянальныя рукі. Сродкі і магчымасьці таксама ёсьць.
Mae калегі прасілі мяне перадаць Вам іх просьбу, каб Вы прыехалі сюды. Я адмовіўся ад гэтага варыянту, пакуль пэрсанальна не абгавару з Вамі гэты плян. Адным словам, прашу Вас паведаміце мяне,
21 Маецца на ўвазе Іван Касяк.
22 Тарас Баравец (Бульба-Баравец) (1908—1981), дзеяч украінскага нацыянальнага руху. Стваральнік украінскіх збройных фармаваньняў Палеская Сеч, Украінская паўстанцкая армія (пазьней Украінская народна-рэвалюцыйная армія). У1943—1944 гг. знаходзіўся ў канцлягеры Заксэнгаўзэн (Sachsenhausen). 3 1948 г. жыў у Канадзе, дзе заснаваў сваю Ўкраінскую нацыянальную гвардыю й выдаваў пэрыёдык „Меч і Воля“.
каліласка, каліможна было б спаткацца з Вамі?Думаю, што з адказам на гэты ліст Вы не заставіце доўга чакаць?
ЯкжаздароўеВашаежонкі?ЯкрасьцеЮрэк?Якчуецеся Самі? — Мой сынок ужо пачаў хадзіць і напэўна скора будзе гаварыць.