Калі б ліставаньне навязалася ў нас з Вамі, напісаў бы й больш, але на першы раз не хачу напрыкрацца. Тым болей, што чуўя ад аднаго нашага сябры, празь якога перасылаю й гэтую цыдулку, што маеце крыху прыкрага ад некаторых залішне разьвязных індывідаў. Праўда, што да гэнага, што цяпер там у Вас з Бэльгіі прыбыўшы й ледзь не да Самога Сьв. Айца дабіцца хоча — дык, знаючы яго, хацеў бы параіць Вам не пераймацца вельмі13. Гэта проста авантурысты з надзвычайным аплёмбам і ня меншым анальфабэтызмам ува ўсіх дачыненьнях. Пэўна, шкоды ён нарабіць можа кампрамэтацыяй, але тут я проста раіў бы Вам, адкінуўшы некаторыя далікатныя тармазы, папярэджваць усюды наперад пра гэтага Хлестакова, бо іначай зь ім цяжка. Ну, тым часам на гэтым і скончу. Яшчэ раз жадаю Вам усяго-ўсяго найпамысьнейшага, спадзеючыся, што не навязну Вам у зубах так, як гэты бэльгіец. Заўсёды Ваш, А. Адамовіч Пётра Татарыновіч да Антона Адамовіча Высокапаважаны спадар Рэдактар, Шчыра дзякую за памяць ды навагоднія пажаданьні. Прашу прыняць такія ж і ад мяне. Але я жадаю болей „шчасьлівага", чым „новага“; 11 „Крывіч“ — беларускі літаратурна-навуковы й грамадзкі часопіс, які выдаваўся Вацлавам Ластоўскім і Клаўдзіем Дуж-Душэўскім з чэрвеня 1923 г. да сакавіка 1927 г. у Коўне за літоўскія ўрадавыя субсыдыі. 12 Маецца на ўвазе гісторыка-крытычны нарыс Юр’я Верашчакі (Вацлава Ластоўскага) ,Аб найменьнях — „Гуды“ — „Крывічы" — «Русь»“, надрукаваны ў першым нумары „Крывіча“ за 1923 г. (с. 17—24). 13 Маецца на ўвазе Янка Чарнэцкі (1894—1984), грамадзка-палітычны дзеяч. У міжваеннай Польшчы жыў у Ляхавічах, супрацоўнічаў зь беларускімі хадэкамі. Падчас вайны ўзначальваў у Ляхавічах Беларускую народную самапомач. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе ў Рэгенсбурзе быў адным з выдаўцоў газэты „Adradzennie". Пазьней выехаў у ЗША. ня ўсё бо тое добрае, што новае, так як ня ўсё тое благое, пагарды годнае, што старое. Ваша „зайздрасьць“ кніжных роскашаў ёсьць самаапраўдальнай. Гэткіх „зайздросьнікаў“ і „пэнітэнтаў“ прыемна было б спавядаць. На жаль, іх так мала! Ці не таму гэта, што „радных“ і „міністраў“ замнога? Гэтым вось апраўдваецца часткова й мая старча-ўпартая корць і прагавітасьць тых „роскашаў". Далей. Непатрэбна дамняваецеся, што я „забыўся" пра Вашу Дастойную Асобу, якую меў гонар спатыкаць, праўду кажаце, толькі „сядытады“. Ля Яе бо ўсьцяж віліся думкі, бо ж „Рэдактар“, паміма нашых шырокабуйных ілюзіяў, усё яшчэ, шчыра кажучы, зьяўляецца ў нашым эмігранцка-адраджэнскім віры адзіным усётрымаючым шпянём; тым болей, што Вы былі ім (пішу ня дзеля падхлебніцтва) „па calq gqbq“ ojszystq mowq кажучы. I — ня„проста сабе nihil", як пішаце, a — шпянём тым, водля чутак, астаяцеся й далей, хоць пад іншай назовай, дзеля дыскрэтнасьці якое я пазволіў сабе й далей велічаць Вас — старою... Ну што ж, замест узаемнай зайздрасьці застаецца толькі ў „адпомсту“ пажадаць: шчасьці Божады сьцеражы Божа ад далейшых„прь(красьцяў нацыянальна-грамадзкага жыцьця"! Вось мне як духоўнаму дык, прызнаюся, крыху стыднавата было з гэтых прыкрасьцяў спавядацца, дык мо й не заслужыў на гэткія тонкаветлівыя спачуцьці, якімі Вы мяне апатольваеце ў Сваім пісьме. Каб Я. Ч. ня тузаўтак за язык і кішэнь ды каб не змушаў апраўдвацца штораз мацней, дык мо даклады мае аб тутэйшай сумнай рэчаіснасьці й не былі б так „жырным шрыфтам" пісаны. 3 дазволу Вашага адносна адкрываньня на яе вачэй тутэйшай уладзе тымчасам зафасцынаванай пабожнай позай нашага „героя“, яшчэ, выбачайце, дагэтуль не скарыстаў; шукаю тымчасам іншага спосабу. Можа, горкаасьмяшаючы самадосьлед „Хлестакова" нашага ацьвярозіць. Жаданы адпіс тут залучаю. Стараўся зрабіць па-магчымасьці дакладна, ня сьмеючы папраўляць памылак арыгіналу, асабліва пісьменскіх знакаў. Выбачайце за марудзтва. У гэтым мо крыху вінавата й пошта, пісьмо бо Ваша ішло нешта 7 дзён. [...] На гэтым тымчасам і канчаю, яшчэ раз жадаючы ўсяго найлепшага. Ваш Падрыхтоўка да друку й прадмова Лявона Юрэвіча, камэнтарыАлеся Пашкевіча й Натальлі Гардзіенкі Архіваліі Аляксандар Асіпчык ПРАЎДЗІВАЯ ДАВЕДКА1 Дзеля таго, што I. Касяк з бацюшкам Лапіцкім 15.11.1957 г. выпусьцілі на мяне спэцыяльны пашквіль зь перакручаньнем майго жыцьця2 для сваіх ганебных мэт, каб такім чынам зганьбіць мяне за тую крытыку беларускага зарубежжа, у якое яны завялі частку Беларусаў, і з гэтага яшчэ хочуць зрабіць нейкае „геройства" — я змушаны сказаць аб сабе шчырую праўду, бо я лепш ведаю сябе як нейкі там з глухое вёскі Глыбоччыны Касяк3 ці яго ашуканчае маркі Лапіцкі, хай і духоўнага сану. Дата майго нараджэньня зусім правідловая: 1 красавіка 1909 г. Радзіўся якраз у вёсцы Пляшкі, а з Акунінава паходзіла мая матка, у 2-х км ад Пляшкоў. Знаходзяцца яны ў 20 км ад Слоніма на поўдзень па дарозе на Жыровіцы, у кірунку Івацэвіч і Косава ад Берасьце-Менскае чыгункі, таксама ў адлегласьці 20 км. Бацькі мае называліся Восіп з Магеяў Асіпчык, а маці Паўліна з Савіцкіх. Абое паходзілі зь сялянства, з маёмасьцяў паншчыны нейкага графа Сьлізьня ў Дзявяткавічах. Зазначу й тое, што радзіўся я ў курнай хаце, якая была без падлогі. Калі выбухла вайна 1914 г., мне было пяць гадоў, а ў шостым, г. зн. 1915 г., неяк у жніўні, бо якраз звозілі снапы з поля ў гумна, наехала з захаду дзіч расейскіх казакаў, якія пачалі гвалтам выганяць людзей у 1 Гэты тэкст быў выдрукаваны ў выглядзе ўлёткі ў Чыкага ў 1957 г. невялікім накладам як частка палемікі з Іванам Касяком. 2 Маецца на ўвазе: „Хто такі А. А.?“. [ЗША, 1957 г.]. Трэба адзначыць, што ў наступным, 1958-м, годзе пабачыла сьвет публікатка Аляксандра Асіпчыка „Хто ж такі Іван Касяк?“. 3 Насамрэч Іван Касяк паходзіў зь вёскі Горы на Вялейшчыне. Відаць, уяўленьне пра ягонае глыбоцкае паходжаньне склалася дзеля таго, што падчас нямецкай акупацыі Касяк нейкі час працаваў намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. бежанства, падпальваючы хаты. Гэтак і мне прыйшлося зь сям’ёю „эвакуявацца" зь Беларусі на ўсход, і як памятаю, праехаўшы праз Бытэнь на шлях шашы Берасьце—Слуцк—Магілёў—Калуга, неяк у лістападзе пагрузілі нас у вагоны й адправілі ў Астрахань. Сям’я мая была досыць вялікая: сем асобаў. Таму едучы дарогай, яшчэ разам, бацька мой начаваў пад возам, а пры частых дажджах прастудзіўся на лёгкія й пасьля пяці гадоў памёр на сухоты, ужо ў Сібіры Чэлябінскае губэрні. У хуткім часе яшчэ ўмярлі мае дзьве сястры, і я астаўся з маткай і дзьвюма сёстрамі, адной малодшай, другой старэйшай. Помню, чатыры гады хадзіў я да школы, там навучыўся пачатковае асьветы, пры якой вучылі й стараславянскай мовы. Гэта было 1916— 1920 гг. Летам неяк старэйшая мая сястра выйшла замуж за ўкраінскага каляніста да вёскі Раманава, і мы асталіся трое: матка, я адзінаццацігадовы й сястра восем гадоў. Раз праходзіла нейкае войска, якое называлі „белым“, а другі раз увайшлі „чырвоныя", і пачалі ўстанаўляць сваю ўладу „без цара й Бога“. Неяк увосені 1921 г. валасны камісар паклікаў усіх „беЖанцаў" і паведаміў ім, хто хоча вярнуцца на сваю радзіму, можа зьбірацца, вайна кончана, а падводы адвязуць на чыгуначную станцыю, каб пагрузіць і выслаць на захад. Нашыя землякі грамадна кінуліся да выезду, а ў нас было два выбары: астацца ў сястры, якая мела із сваім мужам гаспадарку, або ехаць на сваю бацькаўшчыну. Я як дзіця не разумеў усіх падзеяў, але зацікавіўся тым назовам, што наш край называлі Беларусьсю, і вось я ўпёрся, каб пабачыць гэтую „Белую Русь“, дзе мы радзіліся й жылі. Маці неахвотна згаджалася на маю просьбу, але я ўзяўяе плачам, і мы, сабраўшыся зь іншымі, выехалі праз Чэлябінск—Екацерынбург—Самару—Смаленск—Менск—Слонім на сваю родную бацькаўшчыну. Ехалі мы зімою. Ехалі ў таварных вагонах. Навокал быў холад і голад, а хвароба й сьмерць былі штодзённым здарэньнем дня й ночы. Пакуль заехалі да Слоніму, амаль усё распрадалі за кусок хлеба, не знаходзячы ад нікога апекі. Нат цёплае вады не было на станцыях, а каб дзе атрымаць якую помач, трэба было ісьці ў горад, стацца жабраком або днямі стаяць у чарзе пры ўрадах. Неяк пасярод зімы наш эшалён вагонаў тры дні стаяў на станцыі ў Пензе. Мама мая пайшла шукаць у горадзе нейкае дапамогі, але ў гэтым часе ўзьнік пажар між стоячых вагонаў, а каб наш эшалён уратаваць ад пажару, вывезьлі на наступную станцыю. Маці мая асталася. Шукаючы нас, толькі за некалькі дзён знайшла, але ўжо будучы хворай і галоднай. Цяжкае запаленьне лёгкіх і параліж аблажылі яе забойча. Штосьу працягу месяца, калі наш эшалён вагонаў стаяўу Смаленску — маці мая ўмерла ня толькі ад хваробы, але й голаду й холаду. Страшная сьмерць была мае маці... Дзесь у канцы лютага былі мы ўжо ў Баранавічах, а неяк у сакавіку 1922 г. у Слоніме. Зусім зразумела, што ў гэткай бядзе нас дваіх сіратаў ніхто не хацеў браць, каб мець лішні клопат, таму перавёз нас Чырвоны Крыж да прытулку ў будынкі Жыровіцкага манастыра, месца дзяржаўнае апекі. Неяк вясною перавязьлі нас у групе іншых дзяцей у Варшаву, а летам да Чанстаховы. Адзеўшы й накарміўшы, вучылі нас у школе, дзяўчатаў асобна, а хлопцаў асобна. Гэтак прайшло да 1926 г. 3 канцом школьнага году некаторых старэйшых хлопцаў летам перавезьлі зноў у Варшаву й перадалі ксяндзам Салезыянам4, якія ад сябе накіравалі ў свой маёнтак, што падаравала ім кн. Марыя Радзівіл у Дварцы пад Наваградкам, дзе яны, адчыніўшы Рамесьленую школу, вучылі падрастаючых хлопцаў рамясла. Я выбраў сабе сталярства й за тры гады скончыў адпаведны курс, маючы пры гэтым і тэарэтычную школу, якая вялася штодзённа чатыры гадзіны вечарам у праграме сярэдняе школы. Вясною 1930 г. пусьцілі 2о-гадовыхрамесьнікаў, выдаўіпы адпаведныя пасьведкі, на волю самастойнага жыцьця. Бясспрэчна, ехаў я на бацькаўшчыну, там жа мая радня й зямля, і належыцца мне нейкая арэнда. Адбыўшы лета, гэтага ж часу паклікалі на пабор у войска, a восеньню ўжо накіравалі да 4 палка лётчыкаў у Торунь, дзе й адбыў няцэлыя два гады вайсковае службы. Усяго — ю гадоў навукі. Па войску, адведаўшы сваю родную вёску, накіраваўся да Вільні, і жыў у ёй тры гады, да 1935 г. Меў я тады 26 гадоў. I дапраўды, прызнаюся шчыра, што праз тры гады нічога я ня бачыў разумнага, у духу беларускім, каб сёньня ўспамінаць той час, што Вільня беларускі горад, па сваім зьмесьце й насельніцтву. Проста трудна было пабачыць нешта беларускае, а нашыя дзеячы такія самыя былі сварлівыя, як яны сёньня на эміграцыі. Праўда, я іх тады ня ведаў, сёньня я іх ведаю ўсіх, a „Ўспаміны" В. Рагулі5 яшчэ раз пацьверджваюць, якія яны ўзапраўды.