Подпіс: Прадстаўнік ЗБВ у Розэнгайме. У лягеры Розэнгайм // Бацькаўшчына. №16 (6о). 5 кастрычніка 1949. С. 4. Перавыбары Камітэту YMCA / YWCA. Зь беларускага жыцьця. У лягеры Розэнгайм // Бацькаўшчына. №15 (59). 18 жнівеня 1949. С. 4. Новыя беларускія групы зь лягераў Альтэнштат (Altenstadt), Рэгенсбург (Regensburg) і Мітэнвальд (Mittenwald). Беларуская гімназія імя Янкі Купалы распачала пяты навучальны год. Рэгенсбург (Regensburg) Адзін з прыхаджанаў. Хвальшывае тлумачэньне // Беларус. №61.30 верасьня 1957. С. 6. Да справы продажу царквы ў Рэгенсбурзе. Мітрапаліт Панцеляймон, а. Мікалай Лапіцкі. Асіпчык, А. Па куткох эміграцыі. Царква сьв. Аўфрасіньні ў Нямеччыне // Бацькаўшчына. №20 (23). 13 чырвеня 1948. С. 4. Царкву ў Рэгенсбурзе збудавалі эмігранты. Архіяпіскап Філафей. Віндышбэргердорфскі. Юбілей Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы (Рэгенсбург) // Бацькаўшчына. №2 (46). 6 студзеня 1949. С. 4. Аляксандар Орса, Міхась Міцкевіч, Франц Кушаль, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Вітаўт Кіпель, Уладзімер Бакуновіч, Сяргей Карніловіч, С. Кісель. Госьць. Па куткох эміграцыі. Скаўцкае Юр’е ў Рэгенсбургу // Бацькаўшчына. №14 (17). 2 травеня 1948. С. 4. Зьбірайце весткі пра ахвяры вайны // Бацькаўшчына. №18 (21). 30 травеня 1948. С. 2. Заклік Рэгенсбурскага аддзелу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў. He матурысты. Па куткох эміграцыі. з-ці выпуск матурыстых // Бацькаўшчына. №14 (17). 2 травеня 1948. С. 4. Галіна Ганчарэнка, Вітаўт Кіпель, Аўген Кавалеўскі, Пётра Нядзьвецкі, Іван Муха. Па куткох эміграцыі. Натальля Арсеньнева на міжнацыянальным літаратурным вечары // Бацькаўшчына. №1 (4). 25 студзеня 1948. С. 4. Падарожны. Па лягерах і селішчах. Рэгенсбург // Бацькаўшчына. №6 (392). 2 лютага 1958. С. 4. Лёс 40 беларусаў, якія не змаглі выэміграваць зь Нямеччыны. Скаўцкія змаганьні ў Рэгенсбургу // Бацькаўшчына. №35 (38). 7 лістапада 1948. С. 4. Супраць чорнае сотні. Ад Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў у Рэгенсбургу // Бацькаўшчына. №21 (24). 20 чырвеня 1948. С. 4. Супраць чорнае сотні. Рэзалюцыя. Прынятая на агульным сходзе беларускай нацыяналыіай групы ў лягеры Гангофэр—Зыдлюнг—Рэгенсбург // Бацькаўшчына. №18 (21). 30 травеня 1948. С. 4. Да факту зьнявагі сьцягоў беларускіх скаўтаў у Міхэльсдорфе. Тэль-Экернфёрдэ (Eckemfurde) К. Ізноў Гузік... // Бацькаўшчына. №4 (7). 15 лютага 1948. С. 4. Беларусы дамагаюцца сваіх правоў у лягеры Тэль-Экенфёрдэ Фэльдафінг (Feldafing) Бом. Цану яму знаем. Да выступленьня Керэнскага ў Фэльдафінгу // Бацькаўшчына. №70.15 верасьня 1951. С. 3. Фэльдмохінг (Feldmoching) Баравы, М. Зь беларускага жыцьця. Беларуская група ў Фэльдмохінгу / / Бацькаўшчына. №29 (32). 26 верасьня 1948. С. 4. Прысутны. Зь беларускага жыцьця. Дзень Непрымірымасьці // Бацькаўшчына. №36 (39). 11 лістапада 1948. С. 4. Дзень Непрымірымасьці да бальшавізму ў лягеры Фэльдмохінг. Шляйсгайм (Schleissheim) В. Б. I ў Шляйсгайме ажывілася праца // Бацькаўшчына. №19 (98)-11 травеня 1952. С. 4. Іван Іванавіч. Чаго ж саромецца? // Бацькаўшчына. №11 (55)4 травеня 1949. С. 4. Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў лягеры Шляйсгайм. Непалкоўнік. Зь беларускага жыцьця. Парашутыстыя без парашутаў// Бацькаўшчына. №1 (45). 2 студзеня 1949. С. 4. Дэструкцыйны наступ на беларускія нацыянальныя арганізацыі. Новы Беларускі Сьвятар // Бацькаўшчына. №63.15 верасьня 1950. С. 2. У катэдральным саборы УАПЦ лягеру Шляйсгайм высьвечаны на сьвятара БАПЦ Аўген Смаршчок. Па нашых куткох / / Бацькаўшчына. №3.27 лістапада 1947. С. 4. Дэманстрацыя народнага мастацтва. Ахвяры на помнік палеглым. Новыя часопісы. Пануцэвіч, В. Камунікат Галоўнай Кватэры ЗБСН у справе скаўцкай канфэрэнцыі 9—10 сакавіка 1949 // Бацькаўшчына. №9 (53). 6 красавіка 1949. С. 3. Супраць чорнае сотні. Рэзалюцыя сходу сяброў ЗБВ у Шляйсгайме / / Бацькаўшчына. №17 (20). 23 травеня 1948. С. 4. Асуджэньне факту зьнявагі скаўцкіх сьцягоў у Міхэльсдорфе. Ул. Б. Гадавіна Слуцкага паўстаньня ў Шляйсгайме // Бацькаўшчына. №39 (42). 12 сьнежаня 1948. С. 4. Штэтэнгофэн (Stettenhofen) Стагановіч, А. Штэтэнгофэнскі „эрзац“ // Бацькаўшчына. №15—16 (245—246). Вялікдзень 1955. С. 8. Ліквідацыя грамадзкага жыцьця беларускай групы ў лягеры Штэтэнгофэн. Архіяпіскап Васіль, а. Дабравольскі, Бэнэдыкт Баян. Этлінген (Ettlingen) Беларус. Па куткох эміграцыі. Цікавая вечарына //Бацькаўшчына. №11 (14). н красавіка 1948. С. 4. Бібліяграфія апрацаваная Аленай і Лявонам Юрэвічамі Архіваліі 3 АРХІВУ АНТОНА АДАМОВІЧА Беларускія пэрыядычныя выданьні з часоў „Крывіча", як пачалі рабіцца збольшага адным чалавекам, рэдактарам, гэтак і далей padin^ ў акупацыйным Менску. Асобнік„Беларускай газэты“, праматэрыялыякога пойдзе гаворка, пашкоджаны: ня ўсе старонкі захаваліся цалкам, няма ані году, ані даты. На старонцы 4 адно з паведамленьняў называецца „Менск памянуў свайго Каганца“й пачынаецца гэтак: „У панядзелак, 23-га траўня, беларуская грамадзкасьць Менску ўшанавала памяць Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага), жыцьцёвы шляхякога няраз праходзіў вуліцамі наіаае сталіцы“. Чатырохтамовік (у пяці кнігах) „Гісторыя беларускай літаратурыХХстагоддзя“ня толькі ня мае асобнага артыкулу, прысьвечанага Каганцу як, напэўна, з „трэцяга эшалёну"; з гэтага выданьня нельга нават даведацца пра сапраўднае імя ці даты жыцьця пісьменьніка. Але ведама: памёр ён 20 траўня 1918 г. To ўшанаваньне было з прычыны 25-х угодкаў сьмерці, а газэта, такім чынам, —заі 943 г. А. Адамовіч падпісваў свае артыкулыД. Забранскі, С. Юстапчык ды шэрагам іншых псэўданімаў, а таксама крыптанімамі. Акурат паведамленьне пра ўшанаваньне памяці Каганца й падпісана простаД.: „Што праўда, памінкі ў залі кіно „Радзіма“ выйшлі даволі сьціплымі: шырэйшаму прытоку грамадзянства перашкодзіла й дажджлівае надвор’е й заслабая апавешчанасьць публікі аб абходзе. Зрэшты, гэта зусім не разыйшлося ізь сьціпласьцяй самотнага, адасобненага нябожчыкавага жыцьця, бальшыня якога працякла ў старэнькай, саломай крытай, без падлогі нават, сялянскай хатцы на Койданаўшчыне. Пасьля кароткага рэфэрату аб жыцьці й дзейнасьці нябожчыка з успамінамі аб ім выступіў стары беларускі дзеяч, цяперашні старшыня г. Менску, праф., д-р інж. В. Іваноўскі. Побач ізь некаторымі характэрнымі дэталямі зь нябожчыкавага жыцьця (Каганец — майстар вырабу й кансьпірацыйнага хаваньня пячатак Беларускае сацыялістычнае грамады, „забіяка", заўсёды з нажом за халявай „дзеля ўсякае нагоды“ й пад.), у ўспамінах былі пададзеныя некаторыя нявысьветленыя дасюль мамэнты Каганцовае біяграфіі (прыблізная дата нараджэньня ў 1868—186g г., месца нараджэньня — Лісія Норы на Койданаўшчыне, загадваньне ў 1903—1904 гг. Менскім сіроцкім дзіцячым домам, які Каганец зьбеларушчыў, за што быў выжыты адтуль палякамі, пазьнейшая праца ў інжынэра на правядзеньні чыгункі Ваўкавыск—Ліда). Галоўнае, што ўразіла й засталося ў памяці ў праф. Іваноўскага ад фігуры Каганца, гэтага „чорнабародага, чорна-чорнага быццам гнома“— гэта ягонае „ўменьне гаварыць і думаць па-беларуску аб справах, якія належаць да інтэлігента“ й надзвычайнае веданьне беларускага фальклёру, народнае беларускае мовы пры рэвалюцыйным падыходзе да яе“. Хутчэй за ўсё, ім таксама была напісаная й зацемка, разьмешчаная адразу пад гэтай, —,Д — „Юлечка"№2“за подтсамЯ. пра пастаноўку п’есы Э. Грубэра й Г. Грунінгера „Юлечка“. Пераклад гэтай п’есы, як і гогалеўскага „Рэвізора“, зрабіў Адамовіч. I амаль без сумніву Адамовічу належыць яшчэ адзін артыкул на той самай чацьвёртай бачыне: „Бацька — сяньняшніх і заўтрашніх?“. Праз пашкоджанасьць газэты адсутнічаюць у дзьвюх калёнках канцавыя сказы, а зь імі разам і подпіс, але стыль, мова й, галоўнае, ідэі бясспрэчна там Адамовічавы. I што цікава — на дзіва сугучныя некаторым культавым тэкстам кан. XX — пач. XXI стагодзьдзя. Бацька — сяньняшніх і заўтрашніх? (Крыху — мімабегам — пра Каруся Каганца) К. Каганец і Ф. Багушэвіч Францішка Багушэвічаўсе ўважаюць за нашага бацьку. Адны называюць — бацькам беларускай літаратуры. Другія — беларускага руху. Трэйція — цяпер — беларускага нацыяналізму. Называлі й „бацькам беларускага адраджэньня“, хоць галоўны Багушэвічаў лёзунг — „каб ня ўмёрлі“, а зусім не „каб зь мёртвых паўсталі“. Дык выходзіць, што й Каганцу Багушэвіч — бацька. Хоць на пару год, а раней за Каганца выступіў. I даволі хоць бы параўнаць Каганцову „Прамову" (1893 г.) да Багушэвічавай „Прадмовы" (да „Дудкі Беларускае“ — 1891 г.), каб, як быццам, упэўніцца: Каганец — сьледам за Багушэвічам. I проста: post hoc — ergo propter hoc (пасьля гэтага — значыцца з прычыны гэтага). Калі ж параўнаць глыбей — якая глыбокая й розьніца! I Багушэвіч, і Каганец аргумэнты свайго нацыяналізму чэрпаюць з гісторыі. Але як выглядаець адтуль Беларусь Багушэвіча? „Ні Вялікая, ніМалая, ні Чырвоная, ні Чорная яна была, а Белая, чыстая: нікога ня біла, не падбівала, толькі баранілася". Абаронны, чыста абаронны нацыяналізм. А Каганец?„Нашы дзяды-прадзяды... няраз грэкамі... ірымлянамі трэсьлі...“. I ў гісторыі — шуканьне падставаў для ваяўнічага, агрэсіўнага нацыяналізму. Гэта — адно, найгалоўнейшае. I — другое. Багушэвічаў нацыяналізм — увесь у кульце мовы, роднае мовы. I для Каганца мова — шмат, вельмі шмат (тройчы ў „Прамове" варочаецца да яе), можа таксама галоўнае нават, але — ня ўсё. За двухкроп’ем пасьля „ўсяго, што сваё“ — стаіць: „і мовы свае, і звычаю свайго, і вопраткі ceae“. А далей даходзіць і слава — „слаўных людзей“ (ізноў характэрна: ня толькі „вучоныхлюдзей“, а і „слаўных казакоў, ваявод і гетманаў"). Яшчэ далей — і„свае сьпяванкі“. I нарэшце — „ды і красна ж бо наша зямліца“ — задушэўна-лірычнае ўсхваленьне багатае, прыгожае, павабнае беларускае прыроды. Якое прадоньне між ім і пазьнейшым прыбедненым нашаніўскім, як ні жабрацкім, лірніцтвам: „Край наш бедны, край наш родны, гразь, балота ды пясок..." У Каганцовым нацыяналізьме — культ поўнае нацыянальнае самабытнасьці ўва ўсім абсягу. Дык хто болып бацька нам, сяньняшнім? Кансэрватар-рэвалюцыянэр Цікава спрачаліся калісь вакол Каганца нашыя „нацдэмы" й бальшавікі. Бальшавікі крычэлі: ,^рхаісты! Кансэрватар! Чапляецца за старыя звычаі, нават за старую вопратку!“