Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
„Нацдэмы“ прававаліся: „Рэвалюцыянэр! Колькі ў турмах папасядзеў! Сябра Беларускае Сацыялістычнае Грамады!"
I тыя, і тыя рацыю мелі: адначасна быў — кансэрватар-рэвалюцыянэр.
Бо такі — кансэрватыўна-рэвалюцыйны — і кажны сапраўдны (і сучасны) нацыяналізм.
[...]
...у сабе насамперш нямецкі гітлерызм, правёўшы сваю бяскроўную рэвалюцыю. I італьянскі фашызм, і гішпанскі фалянгізм, і кажны рух новых нацыянальных рэвалюцыяў.
Der Starke ist am machtigsten allein!
A Максім Гарэцкі ўсё ж назваў бы Каганца „бацькам": „духоўным бацькам нашаніўства і сам пачаткавы нашанівец".
I здаецца, памыліўся. Факты адарваньня ад „Нашае Нівы“, слабога, рэдкага супрацоўніцтва ў ёй — мусіць, больш прамаўляюць на карысьць іншага меркаваньня М. Касыіяровіча.
Чаму адасабняўся, не ішоўразам із „Нашай Нівай“? Можа, не задавольваўейны багушэвіцкі, абаронны толькі нацыяналізм? Згодніцтва? Прымірэнства? Палавінчастая рэвалюцыйнасьць?
Аможа — глыбей — Шылераўская спрэчка зь „Вільгельма Тэля“:
Штаўффахер: У гурце падужэюць і слабыя.
Тэль: Хто дужы — найдужэйшы той адзін.
Нашаніўскае штаўффахерства можа найлепш выказаўтады Гальляш Леўчык: „і злучэмся ў шнур, як гусі, на дабро ўсёй Беларусі".
I далей — банальная сэнтэнцыя пра венікі: лёгка зламаць па дубцу.
Гусь жа сяньня ўяўляецца проста гербам нашаніўства (не памерла, жыве й сяньня). Як у іншых народаў — арол.
(I такая добрая рыфма: гусь — Беларусь. Гусі — зь Белай Русі. Абшчыпаныя гусі...)
He дубцом у веніку, а магутным, старэтным дубам пачуваў сябе Карусь Каганец. I мог дазволіць сабе раскошу — быць зусім самотным, адным.
Гербам, пэўна ж, меў Пагоню — гордага коньніка, што наперад імчыць таксама адзін — адзін проці цэлага сьвету.
„Хто дужэйшы — найдужэйшы адзін“. — „Der Starke ist am machtigsten allein!"
Дзьве лініі
Гэтак выясьняюцца дзьве лініі ў беларускай літаратуры, у беларускім руху (сынонімы шмат у чым).
На аднэй — бацька Багушэвіч, „маці „Наша Ніва“. Пазьней — у палітыцы — Луцкевіцка-Лёсікаўская „Найвышэйшая рада“, згода з палякамі... Адалей — із „таварышамі“. Нарэшце — „Маладняк“, выраджэньне ў савецкай беларускай літаратуры.
На другой — адзінкі із сваім шляхом, найчасьцей — проці плыні. Карусь Каганец — бацька? Сяргей Палуян — „быў, якмесяц адзінокі, самотна жыў, самотна ўмёр“. Максім Багдановіч — „Страцім-Лебядзь, горды, моцны птах“. У палітыцы — урад Ластоўскага, вернасьць акту 25 сакавіка, Пётра Крэчэўскі. I апошнія — узвышэнцы (узвышэнская меншасьць).
I для ўсіх іх як прыстае прысуд Карскага ў заключных словах пра Каганца:
„Вообіце, он болыйой cenapamucm й ненавйстнйк всегорусского“. Ці ж не такія й мы, сяньняшнія?
Аўтабіяграфія
Я нарадзіўся 26 чэрвеня 1909 г. (26.06.1909) у г. Менску ў сям’і службоўца (бухгальтара). Хрышчаны ў рымска-каталіцкім веравызнаньні.
У1924 г. скончыў сямігадовую школу, у 1928 г. — пэдагагічны тэхнікум (сярэдняя пэдагагічная асьвета), у 1931 г. — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у Менску на Літаратурна-лінгвістычным аддзеле Пэдагагічнага факультэту (дыплём Нр. 261).
Яшчэ на школьнай лаўцы, у 1921 г. уступіў у „Беларускі хаўрус моладзі“ ў Менску — беларускую нацыянальную арганізацыю моладзі, за год па тым разагнаную бальшавікамі. Тады ж, пачаўшы цікавіцца беларусаведай і беларускай літаратурай асабліва, наведваў летнія курсы беларускае літаратуры, чытаныя ў Менску прыежджым зь Петраграду ведамым беларусаведам, акадэмікам Е. Карскім, і вытрымаў у яго калёквіюм наймалодшым зь ягоных слухачоў.
У1926 г. я пачаў пісаць і друкаваць у беларускіх часопісах літаратурна-крытычныя рэцэнзіі. У тым жа годзе ўступіў у згуртаваньне беларускіх пісьменьнікаў „Узвышша“. У 1928 г. надрукаваў у часопісе
„Ўзвышша" найбольшую сваю літаратурна-крытычную працу — манаграфію аб творчасьці пісьменьніка — заснавальніка беларускай мастацкай прозы Максіма Гарэцкага („Максім Гарэцкі. Спроба манаграфіі аб творчасьці" — часопіс „Узвышша", ад Нр. і па Нр. ю за 1928 г., усяго каля іо друкаваных аркушаў). У гэтай працы, апрача аналізу творчасьці пісьменьніка, спрабаваў разьвязаць і агульную літаратураведную праблему аб„пануючым тыпе ў мастацтве“, закранутую ўпершыню ведамым мастацтваведам Гіпалітам Тэнам1.
Наступнымі гадамі былі надрукаваныя яшчэ дзьве мае большыя літаратурна-крытычныя працы, прысьвечаныя аналізу творчасьці маладых беларускіх пісьменьнікаў: „Паўлюк Трус“2 („Узвышша", 1929 г., асобным адбіткам) і „Хада на ўсход“ (разгляд творчасьці Васіля Каваля3, „Узвышша", 1930 г.). У тым жа часе надрукаваў я ў тым жа часопісе „Ўзвышша“ рад літаратурна-крытычных рэцэнзіяў (значнейшыя — на „Тэорыю санэту“ праф. А. Барычэўскага4, на II том збору твораў клясыка беларускае літаратуры Максіма Багдановіча і інш.), а таксама колькі зацемак з галіны лінгвістыкі, прысьвечаныя паасобным дробным пытаньням беларускае літаратурнае мовы (у ваддзеле „Культура мовы“ часопісу „ЎзВышша“).
Mae працы, таксама некаторыя публічныя выступленьні, выклікалі адмоўную рэакцыю з боку бальшавіцкае крытыкі, як ідэалягічна й палітычна варожыя камуністычнай ідэалёгіі й марксізму (асабліва „Паўлюк Трус“). У часопісе „Полымя“ за 1931—1932 гг. зьявіўся вялікі арты-
1 Маецца наўвазе ГіпалітАдольф Тэн (Таіпе, 1828—1893), францускі філёзаф-пазытывіст, пісьменьнік, гісторык, псыхоляг, эстэт.
2 Паўлюк Трус (1904—1929), паэт. Скончыў Менскі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыі гомельскай газэты „Палеская праўда“, вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання „Маладняк".
3 Васіль Каваль (Васіль Кавалёў, 1907—1937), пісьменьнік. Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваўу рэдакцыі часопісу „Маладняк". Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 г. У1936 г. рэпрэсаваны. Прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
4 Аўген Барычэўскі (1883—1934), літаратуразнавец і перакладнік, прафэсар. Вучыўся ў Бэрлінскім і Маскоўскім унівэрсытэтах. Працаваў у БДУ, Менскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—1927), Інбелкульце й Інстытуце літаратуры й мастацтваАН БССР (1927—1933)Рэпрэсаваны.
кул, прысьвечаны „разгрому“ маіх працаў, пад загалоўкам „Буржуазная мэтадалёгія ў літаратуразнаўчых працах Ант. Адамовіча" (аўтар Куніцкі). Шмат увагі прысьвяціў мне й О. Канакоцін у сваёй кніжцы „Літаратура — зброя клясавай барацьбы“ (Менск, 1931 г., б. 81 і інш.). Ставілася мне ў віну навет тое, што некаторыя мае выступленьні былі падтрыманыя ў Польшчы ў „буржуазнай" газэце Kurjer Wilenski.
Па сканчэньні ўнівэрсытэту мяне адразу ж былі пакінулі мае прафэсары А. Барычэўскі (літаратуравед) і П. Бузук5 (мовавед) пры беларускай Акадэміі навукаўу Менску, дзеля падрыхтаваньня да навуковай акадэмічнай годнасьці й працы. Але ўсяго за месяц па гэтым мяне арыштавала ГПУ, вінавацячы ў беларускім нацыянал-дэмакратызьме, што выявіўся ў маіх літаратурна-крытычных працах. Разам зь іншымі беларускімі дзеячамі, вучонымі й пісьменьнікамі (усяго каля 300), абвінавачанымі ў тым жа „нацыянал-дэмакратызьме“, я, прасядзеўшы ў турме „пад сьледзтвам" 11 месяцаў, атрымаў ссылку на поўнач Расеі, якую я адбываў да 1934 г. у г. Глазаве Ўдмурцкае Аўтаномнае Рэспублікі, а ад 1934 г. — у г. Кіраве (б. Вятка). У 1935 г. назначаны мне спачатку пяцёхгадовы тэрмін ссылкі без усякай матывацыі быў працягнуты яшчэ на два гады. У 1937 г., перад самым сканчэньнем гэтага апошняга тэрміну, я быў зноў арыштаваны й, пасьля канчальнага „сьледзтва“, што цягнулася 13 месяцаў, праведзеных мною ў турме, — нарэшце вызвалены ад далейшых падобных пакараньняў (вызваленьню гэтаму паспрыяла„діквйацыя перагібаў яжоўшчыны“, што якраз пачалася ў той час).
Арышт і ссылка зачынілі мне дзьверы да навуковай працы й друку. Навет выкананыя мною для „Літаратурнай энцыкляпэдыі" ў Маскве артыкулы пра беларускіх пісьменьнікаў Лукаша Калюгу6 й Тодара
5 Пётар Бузук (1891—1938), літаратуразнавец, лінгвіст, пісьменьнік, пэдагог, прафэсар. Вучыўся ў Ціраспалі, Адэсе. Працаваў у Новарасійскім унівэрсытэце, адкуль у 1925 г. яго запрасілі ў Менск. У Інбелкульце ўзначальваў дыялекталягічную камісію. У1930 г. арыштаваны ў справе „Саюзу вызваленьня Беларусі", але празь некаторы час вызвалены. 3 1931 г. — дырэктар Інстытуту мовазнаўства АН БССР. У1934 г. ізноў арыштаваны і высланы ў Волагду на тры гады. Працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодзкім пэдынстытуце. У1937 г. ізноў арыштаваны і прысуджаны да расстрэлу.
6 Лукаш Калюга (сапр. Канстанцін Вашына, 1909—1937), пісьменьнік, перакладнік. Скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў стыльрэдактарам у навукова-дасьледчым Інстытуце прамысловасьці ВСНГ, на Беларускім=>
Кляшторнага7, прынятыя да друку й навет аплачаныя ганарарам, так і не пабачылі сьвету.
Аднак, не марнуючы часу на ссылцы, наколькі гэта было магчыма, я займаўся вывучэньнем эўрапейскіх моваў і падрыхтаваньнем далейшых працаў зь беларусаведы. У 1936 г. я скончыў завочна „Інстытут замежных моваў“ у Маскве й атрымаў годнасьць перакладчыка вышэйшай кваліфікацыі зь нямецкай мовы (дыплём Нр. 12). Далей студыяваў завочна ў тым жа Інстытуце ангельскую мову, але гэтыя студыі незадоўга перад заканчэньнем спыніў вышэйуспамінаны арышт НКВД. За гэты ж час я падрыхтаваў да друку, апрача розных драбніцаў, дзьве вялікія навуковыя працы: „Гісторыя беларускай літаратурьГ й „Спроба нарматыўнае граматыкі беларускае літаратурнае мовы“, выдрукаваць якія мне, аднак, дагэтуль не ўдалося.
Вызваленьне пасьля адбыцьця кары, паводле савецкіх звычаяў, не адчыняла мне дзьвярэй ані да друку, ані навуковай акадэмічнай працы, ані навет да выкладаньня ў унівэрсытэце ці іншых вышэйшых навучальных установах. Аж да прыходу немцаў у 1941 г. у Менск я мусіў выкладаць беларускую й расейскую мовы ў менскім Хімічна-тэхналягічным тэхнікуме харчовае прамысловасьці, ды навет гэтую працу ўдалося мне здабыць пасьля цэлага году беспрацоўя, калі ніводная ўстанова не хацела браць на працу сьвежа вызваленага ссыльнага й арыштанта.
3 прыходам немцаў адчынілася некаторая магчымасьць друкавацца, хоць адзіная выдаваная ў Менску „Беларуская газэта“ й не магла адпусьціць вялікага месца для паважнейшых працаў. Усё ж, працуючы ў рэдакцыі гэтае газэты, мне ўдалося надрукаваць пару болыпых літаратурна-крытычных артыкулаў (пра кірунак „Узвышэнства" ў беларускай літаратуры, пра паэтку Натальлю Арсеньневу8 й інш.), а таксама шмат