^радыё. Уваходзіўу літаратурнае аб’яднаньне „Ўзвышша". У1933 г. рэпрэсаваны, прысуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі. Тэрмін адбываў у Ірбіце Сьвярдлоўскай вобласьці. У1937 г. паўторна арыштаваны й расстраляны. 7 Тодар Кляшторны (1903—1937). паэт, перакладнік. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Быў сябрам „Маладняку“, „Узвышша", БелАППу. У1936 г. арыштаваны. Прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня. 8 Натальля Арсеньнева (1903—1997) у той час таксама працавала ў рэдакцыі „Беларускай газэты". Пра асаблівасьці дачыненьняў Адамовіча й Арсеньневайутойчасглядзі: Гардзіенка, Натальля. Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да Натальлі Арсеньневай, 1944—1945 гг. // Запісы БШІМ.=> зацемак з галіны культуры мовы. Дзеля таго, што навуковых працаў друкаваць нельга было ў газэце, і наагул выказваць думкі ў простай форме можна было толькі тыя, якія не выклікалі пярэчаньня ў немцаў, я напаў на думку заняцца больш мастацкай бэлетрыстыкай, у форме якой лягчэй было вуаляваць і супярэчныя немцам выказваньні. Так, пад псэўданімам Д. Забранскі я надрукаваў колькі імпрэсіяў, у якіх часам удавалася то правесьці завуаляваную паралель між Гітлерам і Напалеонам, конь якога ўпершыню спатыкнуўся ў Менску пры ягоным паходзе на ўсход (імпрэсія „Менск“) або мімабегам успомніць пра ведамае пабіцьцё немцаў-крыжакаў пад Грунвальдам. Гэта прайшло незаўважаным, але большую маю рэч, пад тым жа псэўданімам Д. Забранскі — „Несантымэнтальнае падарожжа", дзе я спрабаваў падаць свае сапраўдныя ўражаньні ад Нямеччыны, якую пабачыўупершыню ў 1942 г., зьезьдзіўшы туды за перакладчыка з дэлегацыяй беларускіх сялянаў, якіх знаёмілі зь нямецкай гаспадаркай — цэнзура забараніла скончыць друкам, знайшоўшы там „неразуменьне нацыянал-сацыялістычнае Нямеччыны“. Давялося зьмяніць псэўданім на С. Юстапчык, і пад ім у тэй жа „Беларускай газэце“ былі надрукаваныя мае аповесьці „Ўсяночная" (у 1946 г. выйшла асобнай брашурай) і „Трывога", у якіх вонкава апісвалася савецкае жыцьцё, але пад камуністымі лёгка завуалёўваліся нацыстыя й асабліва некаторыя добразнаныя ў Менску фігуры іх (сам „гаўляйтар Беларусі" Вільгельм Кубэ, ягоны беларускі квісьлінг д-р Ермачэнка й інш.). Апрача гэткае літаратурнае формы рэзыстансу, у гэтым часе я бяру ўдзел і ў падпольным антынямецкім руху. У1942 г. разам зь іншымі, галоўна маладымі беларусамі, бяру ўдзел у заснаваньні нелегальнае антынямецкае „Беларускае незалежніцкае партыі“, па лініі гэтае партыі прычыняюся да падрыхтаваньня ліквідацыі нямецкага агента Акінчыца. У1943 г., пасьля выдрукаваньня мною ў „Беларускае газэце“ тэксту „Беларускае Марсэльезы" паэты Ю. Сергіевіча9, словы якога, => №33. Нью-Ёрк—Менск, 2010. С. 111—120; Адамовіч, Антон. Лісты да Натальлі Арсеньневай // Тамсама. С. 121—216. 9 Юльлян Сергіевіч (1910—1976), паэт. Скончыў сельскагаспадарчыя курсы. Быў актывістам Беларускай сялянска-работніцкай грамады й Таварыства беларускай школы. Пісаў сцэнары для самадзейных калектываў. У1939 г. як жаўнер польскага войска трапіў у палон. Перабываў у розных лягерах, на працы ў нямецкага баўэра. У савецкі час працаваў настаўнікам пачатковай школы на Маладэчаншчыне. Быў рэпрэсаваны, жыў у Сібіры й Казахстане. Пасьля рэабілітацыі працаваў у калгасе імя Леніна Маладэчанскага раёну. скіраваныя супраць „прыблудаў“-акупантаў, немцы прынялі на свой адрыс, я атрымоўваю ад нямецкіх уладаў прапанову выехаць на працу ў Нямеччыну, бо мая праца ў Менску іх „не здавальняе“. Пакуль я думаў дзень над гэтаю прапановаю, у маім стале знайшлася міна, толькі выпадкам выкрытая адным супрацоўнікам за 20 мінут да выбуху. Пасьля такіх выразных „папярэджваньняў“ давялося згадзіцца на прапанову выезду ў Нямеччыну. Апынуўшыся там, я ўсё-ткі навязаў сувязі зь беларускімі газэтамі ў Бэрліне й пасылаў туды свае далейшыя бэлетрыстычныя спробы. Частка зь якіх была надрукаваная зь некаторымі цэнзурнымі купюрамі (завязка раману „Каханы горад“ у газэце „Беларускі работнік", выйшла асобным выданьнем у 1948 г., навэлі пад псэўданімам В. Бірыч — „Вароты скрыпяць" і „Нявольнік Дагамэі“ ў газэце ,,Раніца“). У гэтыя й асабліва пазьнейшым часе, па капітуляцыі Нямеччыны, я ня кідаў займацца й навуковымі працамі. За гэты час мною падрыхтаваная вялікая літаратурна-крытычная праца аб творчасьці паэткі Натальлі Арсеньневае (уводныя часткі зь яе ўдалося надрукаваць у часопісе „Сакавік“, Нр. 1 за 1947 г. — „Пад нацыянальным сьцягам", Нр. 1 (2) за 1948 г. — „Ля вытокаў нацыянальнага“), а таксама працы з галіны гісторыі Беларусі — „Гісторыя беларускага нацыянальнага руху“ (некаторыя разьдзелы ў канспэктыўным выглядзе выйшлі асобнымі брашуркамі пад псэўданімам Н. Недасек — „1917—1947“ і „1918—1948“, атаксамаўбрашуры „Белая кніга ў справе нашага нацыянальнага назову", вып. 1,1948 г.) і „Гісторыя Беларусі XVI—XVIII ст.ст.“. Цяпер працую над гісторыяй Беларусі да XVI ст., але абставіны жыцьця Ды-Пі не дазваляюць аддацца ёй як належыць, таксама як і абставіны беларускага эмігранцкага друку не даюць ніякіх надзеяў на апублікаваньне бліжэйшым часам таго, што ўжо ёсьць у рукапісах, асабліва болыпых агульных працаў („Гісторыя беларускае літаратуры", „Спроба нарматыўнае граматыкі беларускае літаратурнае мовы“, „Гісторыя беларускага нацыянальнага руху“, „Гісторыя Беларусі XVI—XVIII ст.ст.“. Як і раней, болын удаецца друкаваць рэчы бэлетрыстычныя (надрукаваныя навэлі „Безруч", пад псэўданімам С. Юстапчык — „Сакавік11, Нр. 2 (3) за 1948 г., ды ,ДфрадытаОст“ і „Эмігранцкая песьня“ пад псэўданімам В. Бірыч — „Сакавік", Нр. 1 за 1947 г. і Нр. 1 (2) за 1948 г.) і публіцыстычныя (за ўвесь час мае працы выдрукавана шмат большых і меншых маіх артыкулаў гэтага характару на розныя тэмы беларускага нацыянальна-грамадзкага жыцьця). На заканчэньне мушу зазначыць, што ад 1945 г. жыву ў лягерах ДыПі (Ды-Пі карта Нр. 840181). Са мною на маімутрыманьні старыя бацькі (Івашкевіч Паўліна — Ды-Пі карта Нр. 840353 і Івашкевіч Аляксандар — Ды-Пі карта Нр. 840354). Пасьведчаньне Антона Адамовіча як галоўнага рэдактара газэты „Бацькаўшчына“, 1948 г. 3 моваў свабодна валодаю беларускай, расейскай, украінскай, польскай і чытаю ўва ўсіх іншых славянскіх мовах; з эўрапейскіх моваў — нямецкай, ангельскай (чытаньне блізу бяз слоўніка) і францускай (чытаньне із слоўнікам). Ад самога заснаваньня (у 1946 г.) належу да Беларускага навуковага таварыства ў Нямеччыне — „Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны“, як сябра-заснавальнік, а да 1949 г. — і як сакратар. Таксама належаў сябрам да „Беларускага навуковага таварыства11 ў Менску пры немцах ад самага ягонага заснаваньня (у 1942 г.) Чужое гора Імчыцца стралою паўночнай парой Муж знатны ў багатым уборы, Магутнае сілы, у зброі цяжкой. I гукнуў бясьпечна ў глушы лесавой: — Якое мне можа быць гора! Так едзе ён трухам, гудзіць глушыня, Тутпяць аб карэньне капыты. Аж з дуба, няўзнак, хтосьці — скок на каня. — Гэй, хто за плячыма там, што за чартаўня? Зы мной сьцеражыся і квіта! I мацае войнік свае павужы, Шукае ў кажнай аборы. Аж чуе адказ ён: — Я тут не чужы! Зь мінуўшчыны, браце, дарма не дрыжы — Вязеш бо Ўсяславава гора. — Ну, маеш сабе, кажа, ты, ночная сказь, Дапраўды, было б гэта дзіва! Якая твая з Усяславам сувязь? У Сафейскім саборы крывіцкі сьпіць князь, А гора хіба яшчэ жыва? I далей ён едзе, чакаючы дня, 3 заплечнікам борзда па бору. Аж зноў да яго хтосьці — скок на каня I шэпча на вуха: Мне той не раўня: Я, вою, маскавіцкае гора. — Ох, мабыць, ня ў добры я выехаў час! Бач, напасьць якая бывае! Што шышак яловых, тут сыплецца вас! — Так думае войнік, хмарнейшы штораз, А конь ужо крокам ступае. I конскую сілу знурыла цягло, Пачаў патыкацца ён скора. А тут вось ізноў хтосьці — скок за сядло. — Якога там ліха яшчэ прынясло? — Я, брацейка, ляскае гора! — Далоў вас! I месца няма за сядлом, Мне плечы зусім аддушыла! — He, вою, як селі — далоў не зыйдзём! I едуць яны на кані, што вазом, I ломіцца конская сіла. — Эх, думае войнік, — каб зь лесу ды вон, Ды ў поле — паймчаў бы ў прасторы! I як так бяз бою папаўся ў палон? Чужое, бач, гора цягаць прымушон — Чужое — мінуўшчыны гора! [Нямеччына, 1947—1948] Антон Адамовіч да а. Пятра Татарыновіча10 30.XII.48. Правялебны войча! Даўно ўжо маніўся напісаць Вам пару словаў, бо некаторыя тутэйшыя, ведаю, лістуюцца з Вамі, але ўсё то тое, то другое. Дый, думаю, мо й забыліся самі, што калісь сяды-тады спатыкаліся з такім адным кругадухам, які быў „сам рэдактар усіх газэт“, як у „Тарасе на Парнасе", а цяперача — проста сабе nihil. Ну, але ткі напішу. Найперш, як належыцца, пажадаю Вам вясёлага й памыснага Новага Году (бо Каляды ўжо, на жаль, прайшоўшы). I каб жа ён сапраўды новым быў, каб не ператоптваў старых сьлядоў, каб і Вам, і ўсім людзям добрае волі й нашай справе прынёс тое, што нанова адновіць... адным словам, заблытаўся я ў гэтым „нова“ й „нова“, дык проста — няхай будзе Новы Год і ўсё. Я ведаю, што зайздрасьць — не хрысьціянскае пачуцьцё, але дадушы ж усё-ткі зайздрошчу Вам, што Вы гэтак далёка ад розных прыкрасьцяў г. зв. „грамадзкага" (ці яшчэ „нацыянальна-грамадзкага") жыцьця, а так блізка да жыцьця чыста духовага. У паасобку — да кніжнага. Божа мой, каб гэта мне так дзе можна было ўкапацца ў кніжкі, вычытваць зь іх тое, што трэба, проста глытаць... Дык прызнаюся ўжо і ў наступным граху — усё роўна ж ужо, дый перад кім жа спавядацца лепш, як не перад Вамі? У грунце гэтага маяго зваротуда Вас ляжыць гэтая самая кніжная корць. Чуўя, што маеце 10 Пётра Татарыновіч (1896—1978), каталіцкі сьвятар, пэдагог і публіцыст. Перад Другой сусьветнай вайной працаваў у парафіях Заходняй Беларусі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыўу Рыме, дзе выдаваў беларускі каталіцкі часопіс ,,Znic“, заснаваў Беларускую рэдакцыю радыё „Ватыкан". самі магчымасьць доступуда некаторых кніжак, што цяперака мне — за сямі пячацямі. У паасобку — „Крывіч" Ластоўскага11. На першы раз мне карцела б даведацца, што там у самым №1 (за 1923 г.) пісала пра назоў „Гуды“12, якім нас дражняць ліцьвіны-летувісы-жмудасы. Цяпер гэта актуальна ў сувязі зь некаторымі дыскусіямі зь імі. Дык каб я мог дастаць ад Вас адпаведную выпіску аб гэтым адтуль — быў бы Вам удзячны аж да скону. „Ці ж гэта замнога?" Дык маю надзею...