4 Салезіяне (салезіянцы) — манаскі ордэн у Каталіцкім касьцёле, заснаваны ў сярэдзіне XIX ст. у Італіі. За асноўнуіо мэту дзейнасьці гэтага ордэну дэкляравалася шчырае служэньне моладзі. 5 Маюцца на ўвазе ўспаміны Васіля Рагулі, выдадзеныя ў 1957 г. у Нью-Ерку (перавыдадзеныя ў 1993 г. у Менску). Штонядзелю і ў сьвяты наведваўя царкву, аднак нічога беларускага ў ёй ня бачыў. Дзе былі тады нашыя дзеячы? Бог іх ведае. Ня раз наведваў і Пятніцкую царкву6, і, апрача чатырох бабак і некалькі асобаў хору, царква была пустою. А гэта ж быў беларускі прыход, нават на аналоях віднеліся нацыянальныя колеры бела-чырвона-белыя. Найпрыгажэй, аднак, сьпявалі ў сэмінарскай Сьв. Тройцы. Але моладзі ў ёй зусім не было, а тут жа на панадворку была й Дух. сэмінарыя й Бел. гімназія. Праўда, часамі ладзіліся спэктаклі ў гімназіі, але нечага асаблівага мала было. Бачыўу кнігарні й беларускія, і якраз накупляўшы кніжак, прывёз іх у сваю родную вёску, каб шырыць беларускую асьвету. На жаль, большую частку пазьней забрала польская паліцыя. Чатыры гады да 1940 г. быў я паміж сваіх суродзічаў і ня быў згоршаньнем для сваіх землякоў. Пабудаваўшыся, быў прыкладам культуры й беларускасьці. Ня скрыўдзілі ані мяне, ані я каго, калі прыйшлі балынавікі, хаця ў першым месяцы ня быў дома, будучы змабілізаваны да войска 5-га палка лётчыкаў у Лідзе. Калі шчасьліва вярнуўся, зараз запрасілі мяне ў Акунінава за настаўніка ў школе, дзе прабыў два школьныя гады. У Слонім пазьней перабраўся таму, што перад вайной купіў сабе там пляц і падчас ужо бальшавіцкае акупацыі перанёс свой дом з Пляшкоў, каб жыць у горадзе, а не калхозе. 3 надыходам немцаў 1941 г. жыў месяц-два ў Акунінаве, а пазьней даручыў мне школьны інспэктар (Грынко) арганізаваць у Слоніме Рамесную школу, даўшы для фірмы-рэпрэзэнтацыі папоўскага сынка (20 год) Кашэня. Школа пачала сваю дзейнасьць у канцы верасьня, і паміж 250 вучняў шмат было працы. Патрабаваліся ня толькі настаўнікі, але й інструктары па рамясьле, а гэта ўсё было ў жыдоўскіх руках. Але неяк адчыніліся чатыры прадметы: кравецтва для дзяўчатаў і хлопцаў, сьлесарства-кавальства для хлопцаў і шавецтва ды вырульніцтва. Школьная навука праводзілася на перамену групаў кожны дзень. Мне прыйшлося выкладаць гісторыю й геаграфію Беларусі й часта замяняць іншыя прадметы, да якіх бракавала настаўнікаў. Працы хапала, а тут яшчэ паклікалася ў Камітэт Самапомачы, да настаўніцкага хору, выступленьні, паездкі й г. д. Мы ведаем, як нам бракуе ініцыятараў, а ўсе хаваюцца ў шчыліны. А Слонім быў жа горад, і трэба было яго беларусізаваць на свой спосаб. 6 Пятніцкая царква — віленская царква, збудаваная ў XIV ст. У міжваенны час была цэнтрам беларускага праваслаўнага жыцьця. У 1920-х гг. у ёй служыў вядомы беларускі сьвятар Аляксандар Коўш, а з канца 1920-х гг. лічылася бажніцаю Віленскай беларускай гімназіі. У міжчасе на весну 1942 г. ажаніўся я з інструктарам нашае школы Верай Сілівончык, якая, як мне ведама, адбыла іо гадоў ссылкі ў г. Магадане не за што іншае, а за маю й сваю працу для беларускай нацыянальнай справы ў школьным прадмеце. Неяк увосені 1943 г. з прыездам тэатральнае групы Менскага тэатру прайшлі арышты з даносу мясцовага беларускага актыву на сваю апазыцыю. Між іх і я быў арыштаваны, бо ж знаўся з аднымі й з другімі, і вельмі быў зьдзіўлены, чаму яны ня хочуць жыць у згодзе. Арышты не былі навіной у горадзе, арыштоўваліся нягледзячы, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Найбольш дзіўна было, што немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў, а як цяпер аказваецца — гэта рабілася дзякуючы даносам падобных да Касяковых пашквіляў і выконвалася тая прыказка: бі свайго, каб чужы баяўся. Да найболын арыштаваных у Слоніме прычыніўся Дакіневіч7 і Данілюк, безь віны вінаватых, проста, здавалася ім, і скарэй беглі да немцаў, а тыя выслалі сваё СД і паарыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазьней даступіўся даверу Астроўскага й стаўся намесьнікам БЦР у Слонімскай акрузе. A празь яго ў цюрму папалі: Стэфа Лыскавец8, народная сьпявачка, Capreft Новік (Пяюн)9, дырэктар Слонімскага музэю, паэт, што й сёньня сьпяваем яго песьню „На чужыне“, а ўратаваўшы сваё жыцьцё ў немцаў сёньня высланы ў Сыбір, паэт Міско (Івэрс)10 уцёк у лес, а жонку яго 7 Язэп Дакіневіч (1906—?), грамадзкі й вайсковы дзеяч. Перад вайной быў афіцэрам польскага войска. Падчас нямецкае акупацыі — афіцэр Беларускае Краёвае Абароны, начальнік БКАўСлонімскай акрузе. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі, удзельнік арганізацыйных нарадаў партыі ў Менску. 3 1944 г. — на эміграцыі., спачатку ў Нямеччыне, а пасьля перабраўся ў Польшчу. 8 Стэфа Лыскавец — сьпявачка, артыстка Менскага беларускага тэатру. Загінула ў выніку акцыі менскіх савецкіх падпольшчыкаў. 9 Сяргей Новік-Пяюн (1906—1994), паэт і празаік. На пачатку 1940-х гг. працаваў дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музэю. У1943 г. арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерці „Калдычэва". У1944 г. падчас расстрэлу групы вязьняў быў паранены, прыкінуўся мёртвым, што й выратавала. Пасьля вызваленьня Слоніму працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музэю. У сьнежні 1944 г. арыштаваны органамі НКДБ; асуджаны за „здраду радзіме" на 10 гадоў пазбаўлення волі й адпраўлены на Калыму. Бызвалены й рэабілітаваны ў 1958 г. У1959 г. вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясьвіжы; з i960 — у Менску. 10 Анатоль Івэрс (сапр. Іван Міско, 1912—1999), паэт. У часе нямецкай акупацыі быў адным з арганізатараў падпольнага антыфашысцкага руху, замучылі ў СД, настаўнік Сенько, што вучыўся ў Віленскай гімназіі, Пытэль, перакладчык пры Бібіц камісару11, заступнік бургамістра гораду Мароз, др. Войтанка й другія. Палавіну з арыштаваных выпушчана, а іншыя высланы ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД. I сёньня было б тое самае, каб прыслухоўваліся чужынцы на даносы ад Касяка ці „крывічоў“. Пасьля я атрымаў працу ў гарадзкой бібліятэцы, у народным доме й культурным згуртаваньні як загадчык усіх трох гэтых установаў. Два разы езьдзіў у Вільню па беларускія кніжкі, і тады толькі мог бачыцца зь некаторымі віленскімі дзеячамі. Быў і ў касьцёле кс. А. Станкевіча12, і на рэфэраце ў Беларускім нацыянальным камітэце. Езьдзіўтры разы ў Менск, ад Самапомачы на дажынкі й на ІІ-гі Кангрэс і скрозь падаваўся як настаўнік, а ня нейкае СД. Хто я такі? Можа, Касяк дакладней спытаецца ў Суравога13 ў Лёндане, Цупрыка14 ў С.-Рывэры, Анцуту ў Пасэйку, Кіслага15 ў Патэсоне — ^зь лістапада 1943 г. — партызан брыгады імя Ракасоўскага, у сакавіку 1944 г. абраны сакратаром Слонімскага міжраённага антыфашысцкага камітэту. Выдаваў антыфашысцкую газэту „Беларусь". У паваенныя гады працаваў у Слонімскім гарсавеце, у рэдакцыі раённай газэты „За перамогу камунізму", у лесахімічнай прамысловасці. У 1976—1984 гг. — сакратар слонімскага раённага аддзяленьня Таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры. 11 Імаверна, маецца на ўвазе „гебітскамісар". 12 Адам Станкевіч (1891—1949), грамадзка-палітычны, рэлігійны й культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Цягам усёй сваёй сьвятарскай дзейнасьці зьвяртаўся да вернікаў з казанямі на беларускай мове. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у віленскім касьцёле сьв. Міхала — менавіта яго й мае на ўвазе А. Асіпчык. 13 Барыс Суравы (1907—1998), грамадзкі дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны — школьны інспэктар, кіраўнік СБМ на Слонімскую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Вялікабрытаніі. Быў сярод заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, старшыня Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. ‘4 Іван Цупрык (1913—1983), грамадзкі дзеяч. Выпускнік Наваградзкай беларускай гімназіі й Варшаўскага ўнівэрсытэту. 3 1944 г. — на эміграцыі, з 1950 г. жыўу Саўт-Рывэры (ЗША). Актыўнаўдзельнічаўу беларускім руху. 15 Канстанцін Кіслы (1898—1980), грамадзка-культурны дзеяч. Перад вайной і падчас яе арганізоўваў беларускае культурнае жыцьцё ў Беластоку. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Бэльгіі, з 1956 г. — у ЗША. У канцы 1970-х гг. вярнуўся ў Беласток. яны ўсе ў беларускім зарубежжы, і я не баюся таго, што яны скажуць дрэннага аба мне. Суравы нават скажа, што я быў праз увесь час апекуном СБМ у Слоніме й ня меў ніякага становішча ўрадовага, каб мучыць людзей, як гэта рабіў Касяк. Выехаў на эміграцыю, каб уратаваць сваё жыцьцё, бо зашматуцягнуўся ў працу, што бальшавікам не спадабалася. Хаця б толькі за тое, што на сьвяткаваньне Незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка казаў разьвесіць беларускія сьцягі на брамах царквы й касьцёлу, на стражацкай вежы й народным доме, а на магіле палеглых БКА паставіў крыж Ярылы. Усё гэта была мая ініцыятыва 1944 г., калі БЦР выслугоўвалася немцам, а мне прыходзілася вучыць босых жаўнераў БКА гісторыі й геаграфіі, каб сьпярша навучыць, а пазьней вымагаць абавязкаў сьведамасьці. Аб эміграцыйных падзеях менш можна расьпісвацца. Я дапраўды спачатку верыў, што Касяк із сваім зарубежжам неяк навядзе парадак, але цяпер — канцы ў воду. Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча, камэнтары Алеся Пашкевіча Эпісталярыі Натальля Гардзіенка Менск ЛЮДВІК ГАЛУБОВІЧ (ЗАРЭЧНЫ) I ДЗЬМІТРЫ КАСМОВІЧ У ЛІСТАХ 1951—1953 ГГ. У архіве Дзьмітрыя Касмовіча (1909—1991), што захоўвае цяпер Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына"можна знайсьці шмат цікавых лістоў пачатку 1950-х гг., калі беларускія палітычныя дзеячы намагаліся актыўна прыцягнуць увагу ўрадаў і спэцслужбаў заходніх краінаў да беларускага пытаньня. Адным з тых, хто працаваў у згаданым кірунку, акрамя самога Касмовіча, быў Людвік Галубовіч (на эміграцыі Зарэчны, 1915—1964). Даваенная й ваенная біяграфія Касмовіча была болын-менш вядомая калегам на пачатку 1950-х дзякуючы ягонай актыўнасьці. Дзеяч захаваў вялікае кола кантактаў з часоў былой дзейнасьці, нездарма яго ўпаўнаважыліўзначаліць замежны сэктар Беларускай незалежніцкай партыі (чалавеку невядомаму гэта наўрад ці б даверылі). Ведаем пра Дзьмітрыя Касмовіча й мы — дзякуючы напісаным пазьней ягоным успамінам2. А Людвік Галубовіч як быў на пачатку 1950-х, гэтак і цяпер застаецца асобай малавядомай. Існуюць некалькі варыянтаў ягонай аўтабіяграфіі3, якія не зусім суадносяцца адзін з адным. Дакумэнты ж