На гэтым скончу сваё пасланьне...Ад усяе душы жадаю Вам усяго-ўсяго самага найлепшага! Прымеце, калі ласка, паклон ад маёй жонкі. 3 глыбокай пашанай, Людвік“. Амаль праз два месяцы Галубовіч і Касмовіч ізноў меліся спаткацца для абмеркаваньня супольных справаў. Гэтым разам сустрэча мела сямейны характар, бо Галубовіч на яе зьбіраўся разам з жонкай. Магчыма, адной з прычынаў спатканьня была й неабходнасьць прысьпешыць прыезд Касмовіча ў Білефэльд для спатканьня з брытанскімі кіраўнікамі ягонага карэспандэнта. „Білефэльд, 27ліпеняі95і года Даражэнькі Дзядзька Дзіма! Даруйце, каліласка, што так доўга не адказваў на Вашліст,amрыманы мной яшчэ ў мінулым месяцы — чэрвені. Маю даручэньне быць у Вас у наступным тыдні. Зь Білефэльду выеду ў пятніцу 3.VHI вечарам і буду ў Вас а 12-й гадзіне дня ў суботу — 4.VIII. ДаражэнькіДзіма! У сваім лісьце Вы прасілі мяне вымяркоўваць час так, каб быць у Вас не інакш як у сярэдзіне тыдня, паколькі ў суботу і нядзелю не бываеце дома... Якжа быць у такім выпадку, калі, як бачыце, інакш не выпадае? — Можа не адмовіце, каб, як кажуць, адзінраз паламаць Вашыя пляны? Праект, абякім будзем мецьразмову, ужо зацьверджаныЛёнданам, і яны чамусьці сьпяшаюцца. Ямог бы, канечна, і ў сярэдзіне тыдня быць у Вас, але гэта можа быць толькі яшчэ адзін тыдзень пазьней, бо гэта будзе зьвязана тады з маім отпускам, а на такую адсрочку адносна спатканьня з Вамі я ня маю санкцыі — маю даручэньне зрабіць гэта як найхутчэй! А таму, вельмі прашу Вас, не адмоўце, калі ласка, і пагадзецеся з тэрмінам, які ўжо сказан вышэй. Калі б, урэшце, здарылася так, што Вы не змаглі бы прыняць мяне ў вызначаны вышэй тэрмін, то вельмі прашу Вас паведаміць аб гэтым загадзе. Але ўсё ж спадзяюся, што Вы не адмовіце. Буду ехаць з жонкай. Сынка пакідаем дома. Адначасна прашу Вас, абдумайце пытаньне: чы можаце Вы прыехаць у Білефэльд? Мне думаецца, што здароўе Пані Надзі Вам не дазволіць гэтага? Прыезд Ваш у Білефэльд неабходзен. Тут мае састаяцца адна спэцыяльная нарада ў Вашай прысутнасьці. Калі адчуваеце сябе слаба на працы, томожаце разьлічваць на адпаведную пасаду, аб чым мыз Вамі ў прынцыпе дагаворымся. На гэтым пакульшто скончу. Бывайце здаровы! Прымеце мой іжончын паклон і найлепшыя пажаданьні Вам і Вашаму сямейству. 3 глыбокай пашанай, Людвік“. Верагодна, Г алубовічу ўдалося пераканаць Касмовіча ў магчымасьцях супрацы з брытанскімі спэцслужбамі ці, прынамсі, неабходнасьці спаткацца зь Lx прадстаўнікамі. Далей у архіве захоўваецца чыгуначны квіток на імя Kisselevskiy (прозьвішча, зь якім на той час жыў Касмовіч) на праезд зь Білефэльду ў Штутгарт 9 верасьня 1951 г. Аднак з пазьнейшага ліставаньня відавочна, што спатканьне й перамовы ніякіх канкрэтных вынікаў для Касмовіча ня мелі, бо Людвік Галубовіч проста зьнік. Праўда, у архіве маецца ягоны ліст да іншага карэспандэнта Касмовіча ў Нямеччыне, таксама сябры кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі — Міхася Маеўскага. Відавочна, апошні пераслаў гэты ліст свайму калегу. 3 гэтага дакумэнту зразумела, чым найбольш актыўна займаўся Людвік Галубовіч узімку 1951/1952 гг. — рыхтаваньнем базы для трэнінгу беларускіх дывэрсантаў на тэрыторыі Брытаніі. Сярод іншага, аўтар ліста адзначае: „Вярнуўся з Англіі ў канцы мінулага тыдня, прабыўшы там тры тыдні. На мейсцы ўдалося шмат што зрабіць, а самае галоўнае — удалося атрымаць вілу непадалёка ад Лёндану, у якой будзем праводзіць справу. Адпаведная колькасьць людзей ужо прайшла мэдыцынскую і палітычную праверку, і„машына“ пушчана на поўны ход! Англіяй я вельмі задаволены, задаволены патаму, што маем там такую сілу, зь якой можна варочаць горы! Людзі маладыя, прайшоўшыя школу жыцьця, былыя вайскоўцы, або службоўцы паліцыі...“^3. Заняты справамі супрацы з брытанскімі спэцслужбамі, Людвік Галубовіч „зьнік“ болыіі як на год для таго, каб потым ізноў зьявіцца ў жыцьці Дзьмітрыя Касмовіча з аповедам пра посьпехі ўласнай дзейнасьці й „экскурсіі на той бок“. 23 Ліст Людвіка Галубовіча да Міхася Маеўскага ад 29 студзеня 1952 г. Захоўваецца ў архіве Д. Касмовіча. Скрыня 1. Тэчка 8. „Лянгенфэльд, дня 24.10.1952 г. Даражэнькі Дзядзька Дзіма! Сёньня быў на пошце і прынес Ваш ліст на імя прафэсара А., зь якога і даведаліся, што Вы яшчэ жывеце на старым мейсцы, што ўсе Вы здаровыя і чуецеся добра. На Ваш ліст, які я атрымаў вясною гэтага году, пасылаў адказ на постфах у Штутгарце але, на жаль, адказу не паступала і думалася, што Вас ужо няма на старым мейсцы. Прыкра, але нічога ня зробіш, і, калі ласка, не вініце і нас у такой непунктуальнасьці. Два тыдні таму зноў быў у Англіі, езьдзіў разам з праф.А., правялі некалькі сходаў і парушылі наперад нашыя грамадзкія справы. Вярнуўшыся дадому — застаў жонку ў шпіталі. Зноў маю яшчэ аднаго, ужо другога! Сына — радзіўся 7 кастрычніка. Як бачыце, сямейка прыбаўляецца і паступова, адны старэюць, а другіярастуць. Старэйшаму сынку ўжо 2 гады і 4 месяцы, а новаму толькі тры тыдні. Тоня чуецца добра, усё прайшло як найлепш. На грамадзкім грунце шмат чаго новага. Ужо скора годякраспачалі працу з тым бокам. Арганізавалі вышкаленьне нашага афіцэрства для падземнага руху. Сам тожа адвучыўся і здаў экзамэн на падпалкоўніка. Быў пару разоў за „жалезнай заслонай“ — лятаў на самалёце. Першая група нашых„піонераў"удала зрабіла экскурсію і вярнулася назад24. Там маем даволі моцныя кадры, але ўсяго не апішаш, і можна будзе расказаць пры спатпканьні. Будучы ўАнгліі, у сакавіку г. году, праводзіў Канфэрэнцыю нашых вайскоўцаў і ўтварыў Вайскова-Рэвалюцыйную арганізацыю, вядомую пад назовам БЕЛАРУСКІВЫЗВОЛЬНЫРУХ, на чалеякой стаіць Галоўны Штаб, якім я кірую. Сяброў маем даволішмат, сёньня БВР 24 Гісторык Юры Грыбоўскі падае зьвесткі пра акцыю, што мела месца ў 1952 г. на тэрыторыі Польшчы. Сюды былі засланыя ў якасьці агентаў адмыслова вышкаленыя раней у Брытаніі й Нямеччыне беларусы Васіль Завадзкі й Аляксандар Петраш. Нягледзячы на тое, што польскія спэцслужбы выкрылі апошняга даволі хутка, брытанскі беларус здолеў у пэўны момант выйсьці з-пад іхнага кантролю й вярнуцца на Захад, як вярнуўся туды й Васіль Завадзкі. (Гл.: Грыбоўскі, Юры. Службы бясьпекі ПНР і „беларускія нацыяналісты ў Польшчы і іх нацыяналістычныя цэнтры на Захадзе (1945—1974)“ // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №28. Bialystok, 2007. S. 158—192.) Верагодна, Зарэчнымеўдачыненьнедагэтайакцыі, алеці менавіта яна згадваецца ў лісьце — невядома. адна мацнейшая беларуская арганізацыя на эміграцыі з корнямі на Бацькаўшчыне. Прышлося перажыць і шмат розных „атакаў“ з боку нашагажБЦР. — „Лідэры“страцілігалаву ібаяліся, што нехта пачне адбіраць партфэлі. Аднак памыліліся, але і самі пачалі нешта рабіць — пакончылі зь „мертвячынай" і бязьдзеяньнем! У Вашым баку быў толькі адзін раз і то праездам на Мюнхэн. He было часу затрымацца ў Штутгарце. Калі дазволіце, то пры наступнай паездцы ў той бок загляну і да Бас? Якжа чуецеся?Як здароўеЖонкі іякрастуць Дзеткі? 3 Вашага ліста вычуваю, што мелі спатканьне напэўна з амэрыканцаміў той самай справе, абякой калісьці гутарылі?Гэта вельмі паважная рэч і трэба далажыць усіх стараньняў, каб мець гэту справу ў сваіхруках. Гасп.А. Вам напіша сам па гэтаму пытаньюо. На гэтым скончу. Бывайце здаровы! Паклон Жонцы і пацалуйце Дзетак! Прывітаньне Вам і ад маёй Палавіны. 3 пашанай, Людвік. (рукапісны дадатак) P.S. Працую вельмі шмат, часамі сяджу да позьняй ночы, і, калі часамі буду рэдка пісаць, то, каліласка, нялайцеся". Сапраўды, за час перапынку ў ліставаньні Людвік Галубовіч (Зарэчны) пасьпеў з мэтай выкарыстаньня таго значнага патэнцыялу беларускай грамады ў Брытаніі, што складалася большай часткай з былых вайскоўцаў, стварыць арганізацыю „Беларускі вызвольны рух“. Мэтай было ня проста гуртаваньне (зрэшты й ня толькі ў Брытаніі) былых вайскоўцаў дзеля дапамогі адзін адному й захаваньня вайсковых ведаў і навыкаў на выпадак магчымай вайны, але й актыўная „вызвольна-рэвалюцыйная“ барацьба, удзел у стварэньні й дзейснае падтрыманьне антысавецкага падпольля на тэрыторыі Польшчы й Беларусі. Відавочна, у гэты час Галубовіч (Зарэчны) пачуваўся ўпэўнена ў сваёй дзейнасьці, нягледзячы на тое, што ягоная актыўнасьць і сама асоба выклікалі супрацьдзеяньне з боку вярхоў БЦР (за выключэньнем самога Астроўскага). Ужо ў траўні 1952 г. віцэ-старшыня калегіі БЦР Аляксандар Русак ад імя таксама Міколы Шчорса, Івана Касяка й Юрыя Сабалеўскага пісаў прэзыдэнту БЦР пра тое, што неабходна зьняць Людвіка Зарэчнага з пасады начальніка Штабу БВР25. Дзьмітры Касмовіч гэтым часам, калі меркаваць паводле ягонай карэспандэнцыі, не падтрымоўваў асабліва шчыльных кантактаў з БЦРаўскай элітай, аднак ён і без таго быў раззлаваны на Галубовіча празь ягонае нечаканае зьнікненьне. Ліст з Штутгарту ў адказ быў ня надта прыемны: „25.10.1952 Паважаны сп. Людвіг! Ваша пісьмо сяньня атрымаў. Ад сэрца віншую Вас і сп. Тоню з прыбыткам — сынком — хай расьце на пацеху бацькам і на карысьць народу. Дзякую за газэты і Бюлетэнь26. Шчыра ўсьцешыўся, калі даведаўся, што справу распачалі. Гэта ўжо паважны крок уперад. Адно толькі мяне зьдзівіла — няшчырасьць, чамуВымне адразу не напісалі ці не прыехалі, якмыўВас дагаварылісь, каб я ўзяў удзел у гэтай цяжкой працы. Пасьля таго, як мы з Вамі апошніраз вялі гутарку ў гэтым кірунку і Вы бачылі з майго боку шчырасьць і поўную адданасьць і гатоўнасьць увайсьці ў гэтую цяжкую справу, і пасьля таго, якявыехаў адВас і чакаў аканчальнага адказу — ад Вас не атрымаў ні слова. Сапраўды я гэтага не чакаў. Вы мелі мае два адрасы ды і былі ў мяне некалькіразоў і заўсёды маглі быць у лучнасьці са мной. Вы зрабілі інакш. Пісаў Вам, але лісты вярнуліся, і быў пэўны, што Вы выехалі ў Амэрыку, бо Вы тагды былі пакліканы на камісію. Шкада, што так здарылася, бо часляціць, а няшчырасьць толькі шкодзіць агульнай справе. У шчырасьці, злучанасьці і самаадданасьці справе, у шчырым служэньні ідэі, без эгаістычнай сяброўскай зайздрасьці, бачу залог перамогі. Вось мой погляд на нашу справу. Такім я ёсьць із працы. Зьдзівіўся таксама Вашаму пытаньню, ці я дазволю Вам заглянуць да нас. Я Вам ніколі гэтага не забараняў, а наадварот, заўсёды шчыра і сардэчна Вас вітаў.