Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
1,6 „Горонцы ўчынак“ (польск. „gorqcy uczynek") — „гарачы ўчынак“.
няе на вуха гэтую павэрсальскую геаграфію117. Настрой у мяне пры набліжэньні да загарадзі нарастае ў нэрвовасьці, але сьмелы і ўпэўнены стан спадарожнікаў дае падставы прадбачыць памысны зварот. Вось мы і пры самай рагатцы. Машына элястычна застопарыла. Траіх рослых польскіх паліцыянтаў на варце без наглядаемай зброі. Адсалютавалі і падышлі дваіх пад самаход. Адзін спраўджваў дакумэнты шофэра, другі падышоў пад адчыненае вакенца самаходу. Паказалі пашпарты на права пераезду граніцы. Фармальны ківок галавы, што ўсё ў парадку. Відаць, што спатыкаюцца людзі, ад даўна знаёмыя, і ўлажылася споўжыцьцё па-над наказамі павэрсальскае ўлады. Доктар усоўвае мне ў кішэню „мой пашпарт". Яшчэ некалькі перакінута з паліцыянтам абменных жартаўлівых слоў па-нямецку. Адчуваецца запрыязьненасьць, а можа і дагаворанасьць у адбываемай праформе афіцыйнасьці. Разьвітальны салют паліцыянта. Адказ нашых пасажыраў. Паварот паліцыянта ў бок вартаўніка пры прапускной браме, узьняўшага ўжо ўгару руку на ланцуг ад „шлянбаўм“ — а пры нямецкай рагатцы ў цывільным прынёс у рэстаран нейкія паперы і даручыў свайму начальніку. Бачу, што на дакумэнце мая фатаграфія — значыць, пашпарт на ўлегалізаваны прыезд і побыт у Нямеччыне. Пры тостах мне яго даручаюць. Тлумачаць зьмест: права пражываньня на ўсёй тэрыторыі Нямеччыны і вольны выбар заняткаў безь ніякіх агранічэньняў, як чужынцу. Распрашчаліся. Па нямецкаму звычаю я, як госьць, ад удзелу ў выдатках па рэстарану звальняюся, і рахунак дзеліцца на ўдзельнікаў. Бачыў, што плаціў і начальнік установы.
Разышліся — і я ў гатэлі. Грошы на першую пару маю, але сьведамасьць сьвідруе думка — што далей? На гэтым жа не канец, а толькі чарговы этап. Апякуючыйся мною немец дае ў кантору па польскаму боку, дзе пакінены мае рэчы, і цераз кароткі час яны ўжо пры мне ў пакоі. Выдаткі мае па ўсіх справах пераезду — самыя мінімальныя. Па сутнасьці аказваецца, што я ўзапраўды вельмі хворы і нэрвовы. Стан моцна надвярэджаны і вымагае супакою і адпачынку.
He магу зарыентавацца, ці гэткае падарожжа цераз паліцэйскія рагаткі надзвычайная ўдача, ці гэта вельмі простая па зьместу рэч? Думаў і думаю, што гэта надзвычайная ўдача.
Жыву некалькі дзён на новым паселішчы, і зьмест пэрспэктывы ўпіраецца ў сьцяну: трэба быць прыгатаваным на яшчэ болыпыя пера-
117 Відаць, Сабалеўскі праяжджаў праз памежны пераход у горадзе Забжэ (Zabrze) (па-нямецку Hindenburg O.S.), які ў міжваенны час быў падзелены паміж Полыпчай і Нямеччынай.
жываньні і адказнасьці за тыя справы, якія ўзваліліся на мяне ў сувязі з арыштам маіх сяброў. Западаць пачынае трывога, ці давяду да належнага і вымаганага палітычным прэстыжам адпаведнага канца?
Надышоў кантакт цераз Пасольскі Клюб зь Вільняю. Пераказваю на гэты раз адкрыты і канкрэтны загад для Грамады, каб кожны, у чаканьні прысуду, застыў на сваім пасту і чакаў далейшых наказаў. Аб пераходзе ў падпольле раджу катэгарычна паўстрымацца, ды высьцерагацца радаў і падшэптаў. Што з таго атрымалася — сказаць не магу. Пазьней даведаўся, што было арганізавана пры ЦК і распачалася нутраная закрытая барацьба. Студэнты ў перавазе, і то вельмі значнай, пайшлі налева па марксістоўскаму напрамку, але не было ў іх цывільнае адвагі аб гэтым гаварыць адкрыта, і стасаваліся скрытыя, зацярушаныя хады. У першай фазе нутраное барацьбы пасьля разгрому паўстае Работніцка-Сялянская Грамада Заходняе Беларусі, з структуральна арганізацыйнай тэндэнцыяй дамінацыі, як вядучага актыву ў змаганьні за вызваленьне работніцкіх арганізацый Беларусі пры самадзельным існаваньні сялянства, як пралетарскае клясы на дзяржаўных землях у іх карыстаньні. Тым адкідвалі дактрыну савецка-бальшавіцкага марксізму. Умяшаўшаяся з падпольля КПЗБ актывізавала гэты падзел. Калі разлом стаўся фактам, пачалі біць трывогу, што гэта адпаведнік кулацтву і буржуазнасьці, шукаючы пагадненьня з польскаю рэакцыяй і тым супрацоўніцтва зь ёю на некарысьць вызвольнай барацьбе беларускага народу.
3 гэтага асяродзьдзя выбіраецца група, вызнаючая дамінацыю ў барацьбе за вызваленьне работніцкай ідэі, частковым прыняцьцем прынцыпу марксізму. Элемэнты нацыяналістычныя павінны паступова пераходзіць на інтэрнацыянальнае вызнаваньне палітычных дактрын, а таму, у затьпулаваньні арганізацыі, апушчаюцца нацыянальныя элемэнты, і арганізацыя прымае агульна-клясавы назоў „Змаганьне"118.
118 Тут Юры Сабалеўскі крыху апярэджвае падзеі, бо радыкальная арганізацыя пад назвай „Змаганьне" фактычна афармляецца толькі ў лістападзе 1927 г., калі ў Польшчы пасьля роспуску Сойму й Сэнату пачалася парлямэнцкая выбарчая кампанія. Менавіта тады з прадстаўнікоў былога актыву БСРГ утварылася Беларускае сялянска-работніцкае аб’яднаньне (БСРА) „Змаганьне за інтарэсы сялян і работшкаў", на базе Цэнтральнага камітэту якога ў сьнежні 1927 г. паўстаў Цэнтральны выбарчы камітэт БСРА „Змаганьне за інтарэсы сялян і работнікаў“. Больш падрабязна пра гісторыю стварэньня й дзейнасьці гэтай арганізацыі гл.: Даніловіч, В. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне" ўЗаходняй Беларусі (1927—1930 гг.). Мінск, 2007.
Два папярэдніх ЦК — Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада, як і Работніцка-Сялянская Грамада Заходняе Беларусі пад маім адрасам, нягледзячы на падзел, адзываліся пазытыўна, затое „Змаганьне" рашуча ад мяне адмежавалася і выпусьціла адозву, закляймяючую мяне „здраднікам працоўных“. Я на гэта не рэагаваў адкрыта, але падаў да ведама, што гэта разьбівальніцкі ход на ліквідацыю нашага вызвольнага змаганьня закінутай у нашыя рады варожай нам агентуры, якая можа быць і польскай, і адначасна бальшавіцкай. „Змаганьне" пачулася страшэнна абураным і выпусьціла супроць мяне яшчэ вайстрэйшую адозву, поўную чарненьня і зьнеслаўленьня119.
На гэтым затрымлівацца нельга, і трэба шукаць больш свабаднейшага кантакту. Для мяне не было ўжо сумліву, што ў гэтым працэсе разломаў і перафарміраваньняў дзейнічае ня розум з асяродзьдзя масаў, а пляновая акцыя звонку, выкарыстоўваючая палітычную нявырабленасьць масаў, кідае ў іх павышаны настрой хаатычныя спосабы разьвязкі і тым вядзе на расклад і самаліквідаваньне ў нутраной барацьбе. Рабіць мне тут нечага, і трэба ехаць у Бэрлін шукаць сувязяў, хоць надзеі на адшуканьне амаль ніякай. Зноў я абсалютна адзінокі ў такой складанай для мяне сытуацыі.
Я ў Бэрліне
Цягнік прыйшоўтуды раніцою. Горад толькі набіраў разгону. Усё тут для мяне новае і незразумелае. Сьвет вялікі, горад прасторны, але дзецца мне няма куды. Я на раздарожжы, безь ніякага пляну на заўтрашні дзень. Дома — жонка з малым дзіцём. Ад першага дня замуства спадарожнічае ёй толькі гора і цяжкія іспыты ад перасьледу польскае ўлады. Зараз жа па шлюбе — высылка яе дыктатарствуючым помсьлівым абшарнікам, павятовым старастаю, на савецкі бок, потым правакацыйная бомба, і я па ягоным загадзе трапляю пад ваенна-палявы суд. Гадзіны майго жыцьця віселі даслоўна на валаску. Пабожны дыктатар-абшарнік, недасьпелы юнец, граф Чапскі120, маючы не агранічаную нічым самаволю, як польскую ўладу на сваіх лятыфундыях,
119 Згаданая ідэалягічная барацьба адбывалася крыху пазьней, ужо пасьля таго, як Сабалеўскі адмовіўся ад прапановы камуністаў выехаць на сталае жыцьцё ў СССР і вярнуўся ў Польшчу. Падрабязьней пра гэта гл. у прадмове да гэтых успамінаў.
120 Маецца на ўвазе граф Эмэрык Аўгуст Гутэн-Чапскі (Hutten-Czapski, 1898—1979), які ў 1921—1923 гг. быў стаўпецкім павятовым старастам.
надрываўся ў высілках, каб мяне прызналі вінаватым у кінутай яму праз вакно бомбе (ён жыў у адным паійешканьні са мною — маім доме), і мяне абавязкова расстраляць. Умяшаўся Сойм праз нашых паслоў, пазачарговая інтэрпэляцыя121, і калі пазаставалася адна гадзіна і сорак хвілін да вызначанай і чаканай экзэкуцыі, мяне звольнілі з-пад арышту, паступаньне старосты адклікана і ўняважнена, і шлюб быў прызнаны за праўны...
Гэта — у прошлым ужо перажытым, хоць незабытым. На сяньня наступствы палітычнай сытуацыі з уласнага недагляду і з заблытанасьці палажэньня Тарашкевічам. Mary яго ў многім вінаваціць, але ня перад польскім пракурорам і судом. Я павінен навонкі з Тарашкевічам быць салідарным і ўтрымліваць яго палітычны прэстыж, як і ўсіх заарыштаваных па справе Грамады. Іншым, як усе за кратамі сябры, я выглядаць не магу. Хоць я ў душы выпісваю акт абвінавачваньня Тарашкевічу і складаю пад ягоным адрасам фармальную і маральную адказнасьць за многае, што адбылося ў зьмесьце Грамады, але судзьдзёю Тарашкевічу можа быць толькі наш народ, і толькі ён адзін мае права ўгляду ў зьмест ягонае працы і вынясеньня яму прысуду, я ж у той час павінен быў Тарашкевіча вывесьці з-пад разгляду ягонага зьместу польскім судом, але як і ў які спосаб? He знаходзіў разьвязкі, бо ня ведаў сваёй сытуацыі ў магчымай на гэта ролі. Пастанавіў таму маўчаць і засланяцца, што „нічога ня ведаю“, а што я ведаю, ніякі польскі тэрор не павінен зь мяне выцягнуць. Пераглядаючы ў сучасны мамэнт мінулае ў сваёй сьведамасьці, знаходжу, што паступаньне маё поўнасьцю адпавядала зьместу ідэалёгіі Грамады. 3 Ваевудзкім разьвязка на адпаведным узроўні і нашыя падазрэньні, што гэта злосны правакатар, сьцьвердзіў віцэ-прэм’ер-міністар Бартэль і яму, як і прэсе, аб Ваевудзкім трэба ведаць. Бартэль — чалавек вельмі паважны і на вецер сваіх слоў ня кідае. Я не прыняў да ведама дагаворанасьці Тарашкевіча з рознымі напрамкамі палітычнага дзеяньня, якія па свайму зьместу былі ў супярэчнасыді з ідэалёгіяй Грамады, і ўважаю, што інакш разьвязаць пытаньне было нельга.
Ануляваньне падсуненага „маніфэсту“ і недапушчэньне Грамады на пераход у падпольле таксама на сваім і адпаведным месцы. Хто хацеў выламацца з датыхчасовага рэчышча Грамады — яго дзела, але я салідарызавацца з гэтым і маўчаць не павінен. Маё далучэньне да
121 Прагледжаныя намі соймавыя матэрыялы за 1922—1923 г. не пацьвярджаюць інфармацыі пра наяўнасьць такой інтэрпэляцыі.
нацыянальнага Пасольскага Беларускага Клюбу павінна ачысьціць Грамаду ад рознакаляровых палітычных наляцеласьцяў і ўтрымаць надалей нацыянальны беларускі характар і зьмест Грамады. Як-ніяк, a сытуацыя была вельмі складаная, але больш складаная ляжала яшчэ наперадзе.