Mae перажываньні і разважаньні Доўга я сядзеў у вакзальным буфэце і абдумваў наступныя мае крокі, але ніводнага ня мог прыдумаць за адпаведны. Адзіноцтва і незарадаснасьць параліжавалі мазгі, і рысавалася панарама адчаю і безвыходнасьці. Зайздросьціў зноў арыштаваным сябрам. Вастрожнае жыцьцё мне дакладна ведама, і ў ім я знаходзіў аддушыну. Тут, на волі, я гэтага ня меў і сумляваўся, ці патраплю знайсьці. У падобнай сытуацыі лёгка можна трапіць у рукі авантурнікаў, ад якіх пераважна немагчыма потым адцерабіцца. Меў я некалькі адрасоў; прыпамінаю, што сын суседа-балагола122 застаўся ў нямецкім палоне з вайны 1914 году і працуе краўцом у Бэрліне, але з адрасам трэба быць мне вельгмі асьцярожным. Іду ў гатэль, дзе гавораць крыху па-польску. Бярэ змора, і я зараз жа лажуся спаць. Неспадзявана я праспаў цэлы дзень, і пачуўся амаль нармальна. Вечарэла, а сьвет рэклямовых нэонаў надаў гораду весялейшы выгляд, і гэта мяне разладавала ад непамернай нэрвовай напружанасьці. Абзаводжуся картамі гораду, знаёмлюся з камунікацыяй. Шукаю ў тэлефоннай кнізе адрас суседа-краўца, прозьвішча трохі падобна... можа, зьнямечана. Званю і, на вялікую радасьць, знаходжу. Забірае да сябе. Прымаюць вельмі гасьцінна. Жыве даволі заможна. Пры яго дапамозе адшукаў свайго былога вучня. Працуе ў савецкай гандлёвай кнігарні. Спатыкаюся зь ім. Гаворым па-сяброўску. Да сябе ён запрашаць ня можа, хоць бы гэтага і хацеў, бо аб кожным наведваньні яго з па-за складу афіцыйных савецкіх асобаў мусіць складаць вельмі дакладную справаздачу, a гэта часта пацягвае за сабою не зусім прыемныя наступствы. Я зразумеў, што ён партыйны, і таму насьцеражыўся. У гутарках прагаварыўся, што хацеў бы быць, як я, вольным, хоць я і ўцёк, але яму нельга ўцячы і няма куды. Ад яго я даведаўся па сакрэту аб некаторых бакох савецкай бальшавіцкай рэчаіснасьці, а галоўнае — тое, што трэба ўсе савецкія камунікаты аб „радасным жыцьці“ чытаць у адваротным па- 122 Балагол — габрэйскі рамізьнік. радку. Жыцьцё ў Саветах страшэнна беднае і цяжкое пад маральным поглядам. Каб я надумаўся туды і паехаць, то трэба застанавіцца паважна і ўсе акалічнасьці ўзважыць, а калі ніякіх перашкодаў не знайду, каб вёз з сабою як найбольш рознага барахла, бо барахло ў Саветах ходкая валюта. 3 гэтае кароткае гутаркі мне пачаў закрадацца сумліў адносна зьместу Саветаў і іх спосабу самарэклямы. Раз ён выклікаў мяне па тэлефону, спаткаліся ў нейкім глухім рэстаране, выказаў сваю гасьціннасьць і сказаў, што па некаторых меркаваньнях ён ня можа болын са мной спатыкацца і раіць мне небясьпеку лепш перажываць на захадзе, чым у Саветах. Прасіў першыя спатканьні захаваць у поўнай тайніцы. Пражыў я яшчэ некалькі дзён у Бэрліне, і для мяне стала ясным, што мне ў жыцьцё Бэрліна ўключацца нельга. А з чаго распачынаць? Першы мой судовы працэс на час трываньня пасольскага мандату быўустрыманы і меў разглядацца па заканчэньні кадэнцыі Сойму. Над іншымі ж працэс адбыўся, і таму трэба спадзявацца па аналёгіі 12 гадоў паняволеньня123. Працэс Грамады гаворыць тое самае. Сям’я разьбіта, асабістае жыцьцё зломана, нічога не асягнуўшы ні для сябе, ні для народу. Зьмены на лепшае чакаць не прыходзіцца, як пад Польшчаю, так і пад Саветамі. Польскі тэрор, неканстытуцыйнасьць паступаньня ўраду і адміністрацыі ў поўнай сугучнасьці маўклівай згоды на гэта контарагентаў Вэрсалю. Унутры на Заходняй Беларусі заўважаецца тэндэнцыя прыстасаванасьці да абставінаў спасярод заможнейшых сялян, асабліва сярод працуючай інтэлігенцыі. Сялянская моладзь задыхаецца ў цеснаце, як эканамічнай, так і палітычнай, і сьведамая прычын сваёй бяды. Польскае вайсковае асадніцтва забрала ў свае рукі найлепшыя беларускія землі, збройна арганізавана, карыстаецца ўрадаваю матэрыяльнаю дапамогаю і прызначана на кантраляваньне беларускага жыцьця. Заціск праяваў беларускага жыцьця плянова спушчаецца зь вярхоў польскай дзяржаўнай улады і нарастае на сіле. Абвешчаная Скульскім праграма нашага вынарадаўленьня рэалізуецца з праявамі брутальнасьці і адкрытых гвалтаў. У першыя гады існаваньня Полыпчы, калі 123 Насамрэч у той час, калі Сабалеўскі выехаў у Нямеччыну, працэс у той справе, у якой яго зьняволілі перад атрыманьнем пасольскага мандату, яшчэ не завершыўся: 16 лістапада 1926 г. паслы з БСРГ падавалі адмысловую інтэрпэляцыю міністру юстыцыі ў справе неадкладнага яе разгляду. Што тычыцца канкрэтных тэрмінаў, якія пагражалі Сабалеўскаму, то артыкулы юо і 102 тагачаснага Крымінальнага кодэксу, паводле якіх ён абвінавачваўся, прадугледжвалі пазбаўленьне волі да 15 і да 8 гадоў, адпаведна. пры ўладзе былі крайнія правыя элемэнты, абавязвала іх вонкавая этычнасьць, і была магчымасьць карыстацца судом і пракуратураю. У асабліва яркіх выпадках суд, з намераў вонкавай фармальнасьці, бараніў, хоць нехаця, польскі закон. Да ўлады ў Польшчы прыйшлі сяньня сацыялістыя-ППС, але польскія сацыялістыя для „славы“ Полынчы124. Вайскоўцы, а таксама і ўвесь зьмест польскай адміністрацыі і польскага фактычнага „права“, запазычаны з звычаяў этапнага камэнданта ў часе вайны на скрыжаваньні дарог забранага зброяю краю. Тут ён, камэндант, усё на ўсё і для ўсіх, хоць у зьмесьце сяржант, у вычышчаных толькі ботах. Права і лёгіка — проч! А ты, хлопе, слухай маёй каманды! Запанавала брутальная сіла. Нехаця прыходзіцца лічыцца, што яе не абыдзеш бочнаю дарогаю, абмінуўшы гэты, поўны зьдзекаў, пост. Ці магчыма збройнае паўстаньне? Адзіны выхад — рэвалюцыя, збройны бунт, каб запанаваўшую сілу зламаць сілаю. Настроі гэтыя ў нашых сялянскіх масах нарастаюць, a вера ў законапарадак у Польшчы канчаткова разьвеяна. Назіраюцца саматужныя дэманстрацыйныя выступленьні адкрытых незадавальненьняў і пратэстаў. Гэта ўжо ў наяве дадзеныя на падыход да закліку на масавы акт бунту і выхаду на вуліцу зьбіваць засільніка. Над гэтаю адказнаю хвілінаю закліку выхаду на вуліцу трэба вельмі паважна затрымацца. Можа быць правакацыя, каб выхадам на вуліцу з малымі сіламі даць пераважаючым сілам ураду затапіць нашае жыцьцё канчаткова ў нашай жа крыві і разьвязаць тым рукі тэрору на прышласьць. Для нашага бунту сваіх сілаў ня хопіць. Польскі ўрад мае заплечча ў Лізе Народаў і ў контарагентаў Вэрсалю. Да паслуг польскага ўраду міжнародны банк, і з тым бесьперабойны прыток матэрыяльных сродкаў на выпадак барацьбы польскага ўраду з нашым паўстаньнем. На акт рэвалюцыі нам патрэбен саюзьнік, матэрыяльная і маральная база 124 Юры Сабалеўскі мае на ўвазе прыход да ўлады ў траўні 1926 г. Юзэфа Пілсудзкага, які да Першай сусьветнай вайны быў адным зь лідэраў ППС. Аднак, хоць травеньскі пераварот спачатку быў актыўна падтрыманы прадстаўнікамі польскіх левых партыяў, у тым ліку й ППС, хутка апошнія пераканаліся, што Пілсудзкі зусім не зьбіраецца праводзіць у жыцьцё сацыялістычную праграму. У выніку ў траўні 1927 г. ППС афіцыйна перайшла ў апазыцыю ўраду Пілсудзкага і цягам наступных гадоў, аж да 1939 г., пасьлядоўна яе трымалася. заагледжваньня нашай рэвалюцыйнай акцыі. 3 голымі рукамі і з пустою кішэняю ў акцыю рэвалюцыі ангажавацца нельга. Здавалася б, найбліжэй і найпрасьцей — Саветы, Менск, але там раней за нас улічылі нашыя настроі на Заходняй Беларусі і акрэсьлілі сваё становішча на выпадак нашага бунту. Нам з найбольшай выразнасьцю сказана, што Менск зацікаўлены ў захаваньні поўнага супакою на Заходняй Беларусі. Менск і ўвесь Савецкі Саюз стаіць на непарушальнасьці Рыскага Трактату і дадатковых умовах з Польшчаю. На выпадак бунту на Заходняй Беларусі Савецкі Саюз гэтай акцыі не падтрымае. Мала таго, кожнага перабежчыка ў выпадку перамогі ўрадавых сілаў Менск выдасьць польскаму ўраду, і лёс такога Саветаў цікавіць ня будзе. Гэта нутраное дзела Польшчы. Калі Польшча ня будзе пачувацца на сілах здушыць бунт і папросіць у Саветаў збройнай дапамогі, то на падставе ўмоваў Саветы ўвядуць свае войскі на тэрыторыю Польшчы для дапамогі ўтрыманьня нутранога дзяржаўнага ладу, а незалежная справа Польшчы — арганізаваць у сябе такі лад, якога Полыпча сабе жадае. У рамках нутраное польскае дзяржаўнае арганізацыі мы можам змагацца за свае правы. (Аб гэтым мною падрабязьней запісана на іншым месцы, і спасярод нас сьведкаю гэтаму ёсьць яшчэ адзін чалавек.) Ясна, што гэта асьведчаньне з афіцыйных савецкіх колаў — па сутнасьці хаўтурны перазвон на кожную нашу адкрытую акцыю пратэсту. Тут не меркаваньні ляяльнасьці да ўмоваў, а небясьпека за свой стан пад уладаю Саветаў, а Саветы жартаў і сэнтымэнтальнасьці ў палітычныя абрахункі ня ўводзяць. Многае гаварыла за тое, што гэтая пазыцыя Саветаў была, апрача нас, пераказана і Польшчы. Аснаўная пазыцыя саюзьнікаў на нашае нішчэньне ўзгоднена. Немцы? Самі ледзь дыхаюць. Літва? Мініятурны падгалосак Англіі, той Англіі, якая сама душыла і душыць падбітыя ёю крываваю сілаю шматлікія некалі вольныя народы. Пры гэтай нагодзе прыпомніўся абразок з ангельскага паступаньня ў нейкім ілюстраваным журнале ў дзеда, дзе пасьля паўстаньня ў Індыі нацыяналістых-сіпаеў125, схвачаных кіраўнікоў і камандзіраў паўстаньня ангельскія ўлады прывязвалі да дулаў арудзій і выстраламі рвалі ахвяры на кавалкі. Англія ў сябе на востраве жорсткімі сродкамі прыводзіць да „агульнага назоўніка“ неангельскія плямёны і народы. Польшча падобна да 125 Сіпаі — жаўнеры наёмных вайсковых фармаваньняў, якія набіраліся ангельскімі каляніяльнымі ўладамі ў Індыі зь ліку мясцовага насельніцтва. Былі асноўнай рухальнай сілай Індыйскага народнага паўстаньня 1857— 1859 гг. пачынаючага вучня ангельскай каляніальнай палітыкі і эксплюатацыі падабраных пад сябе слабейшых. Трэба затрымацца на выбары арыентацыйнай лініі ў нашым змаганьні: ці пакора і прыстасаваньне ў барацьбе за лепшае на нутраным полю змаганьня, ці рэвалюцыя, бунт, ламаньне перашкодаў? Перад сваім сумленьнем галасую за „бунт“. На пазыцыі прыстасаванасьці, хоць і з востраю барацьбою, стаіць Беларускі Нацыянальны Пасольскі Клюб, Нацыянальны Камітэт, Сялянскі Саюз126, Хрысьціянская Дэмакратыя127, і часамі вытаргоўваюць яны нейкія палітычныя драбніцы, якія, па сутнасьці, носяць характар жабрачай падачкі і з гледзішча цаны нацыянальнае вартасьці гэтыя спосабы трэба выключаць. Больш, як на пачатку з кухоннага парога пана, згары аблічваць нельга. Застаецца адзіны сродак — рэвалюцыя, і нам трэба дакладна вывучаць законы народжаньня і памысны развой канечнай і неадзоўнай на нашых землях рэвалюцыі, каб жыць беларусу на Беларусі сваім беларускім правам. Пад уладаю Саветаў рэвалюцыя выключаецца. Усе здольныя на гэты крок даўно выдушаны, і ніхто там не адважыцца падняць галаву і выказаць найменшае слова пратэсту. Пакуль што гэта магчыма ў Польшчы, бо польская ўлада яшчэ не дайшла да сілы Саветаў, але выявіла ўсе дадзеныя ісьці гэтаю дарогаю.