Тэмаю „школьных заняткаў“ былі надыходзячыя выбары ў Польскі Сойм, і гэтае пытаньне старальна ў „школе“ вывучалася. Частыя прыезды да мяне Рагулі заўсёды выклікалі павышаную зацікаўленасьць. Мой сябра-ўкраінец з Рагуляю жыўу запрыязьненых адносінах, і аднаго разу Рагуля расказваў нам, як ён у страху перад прысудам і магчымаю выдачаю Соймам хацеў уцякаць у Саветы, і шмат сваіх рэчаў праз Данцыг пераслаў у Менск на прызначаную яму кватэру. Затрымка з рэалізацыяй былатолькі ў пытаньні аб дзецях. Пазьней, аднак, перадумаў, і які б лёс яго не спаткаў у Полыпчы, ён у Саветы не паедзе. Ягоныя расказы, як характарызуючыя цэласьць пытаньня ўзаемаадносін паміж Польшчай і Саветамі, уносілі зусім новае насьвятленьне беларускай праблеме, але тады яны нам здаваліся фантазіяй; на адлегласьці часу аказалася рэальнасьцю. Рыскі ўклад — гэта ўклад на падзел роляў у грабяжы Беларусі і вынішчэньні яе нацыянальных сілаў, а ў цэнтры выкананьня гэтага пляну дзеіць Ваевудзкі са сваім штабам, зложаным з камуністаў і польскіх нацыяналістаў. Луцкевіч — у ролі дапамагатага, не аддаючага сабе справаздачы, што ён робіць і ў якой ён ролі ў сьвятле рэчаіснасьці. Адначасна Рагуля нас паведаміў, што на грамадаўскім фронце ў сярэдзіне лета як бы ўсё заціхла і замерла. Маскоўская імпрэза На нашым панадворку зьявілася новая пэрсона. Прозьвішча скрыта. Адрэкамэндаваўся „Як сен называ“мі, што было ў ягоным навыку паўтараць гэтыя словы вельмі часта. Галічанін, азартны прэфэрансіст. Лязгаць пачалі ў нас карты часамі праз увесь дзень. Значна пазьней аказалася, што гэта адказны працаўнік маскоўскай цэнтральнай разьведкі. Мы часта спрачаліся зь ім аб савецкай сыстэме дыктатуры пралетарыяту і аб несправядлівых адносінах Саветаўда сялянства. Ён мне параіў выказаць свае погляды ў прэсе. Я напісаў і паслаў у Вільню. Надрукавалі зь нязначнымі папраўкамі, пакідаючы аснаўную думку142. Пазьней я даведаўся, што гэта быў спрытны ход, каб злавіць мяне на дакумэнтацыі „праступнага“ дзеяньня. Чакалася, што з канцом так званага „агурковага сэзону“, калі ўсе на вакацыях, наступяць у зьмесьце польскай нутраной палітыкі 141 „Як сен называ“ (польск. Jak siq nazywa) — як называецца. Асобы камуніста нам высьветліць не ўдалося. 142 Цяжка сказаць, якую публікацыю меў тут на ўвазе Юры Сабалеўскі. У беларускай прэсе, якая выходзіла ў Вільні ў 1927 г., артыкулаў на падобную тэматыку нам выявіць не ўдалося. Ня выключана, што Сабалеўскі даслаў свой артыкул у якое-небудзь віленскае польскамоўнае дэмакратычнае выданьне. кардынальныя зьмены. Чакалі амністыі для палітычных, зьмены ўраду, нейкага ўльтыматуму з заграніцы, эканамічнай санацыі і г. д. У гэтым чаканьні канчаліся летнія месяцы. Мой прыяцель трохі супакоіўся і менш гаварыў на сучасныя палітычныя тэмы. Нядаўна ён наведваў Амэрыку, і яго старальна распытвалі аб становішчы чалавека працы ў Амэрыцы143. Разыходжаньні з савецкімі інфармацыямі былі супрацьлежнага зьместу. Слухаючыя ня верылі стану амэрыканскага дабрабыту і палітычнай свабоды. Аднаго разу наведвальнік „Як сен называ“ параіў яму паўстрымацца ад гэтых расказаў... У другой палавіне лета адбываўся ў Маскве нейкі вялізарны зьезд, ці ня „Крестінтэрну“ (Крестьянского Ннтернацнонала)144. У Данцыгу ішоў масавы запіс на гэты зьезд зь Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Нямеччыны. Макоўскі запрапанаваў ехаць і мне, але толькі па фальшываму савецкаму пашпарту. Я не згаджаюся ехаць наагул. Мой прыяцель выехаў раней ад другіх. Умовіліся карэспандаваць адкрыта, але па пэўнай характэрнай дамоўленасьці. Прызнаць трэба, што ў гэтым пытаньні меў ён вялікую здольнасьць замаскоўваць ад вока савецкага кантралёра нявіннымі і наіўнымі выражэньнямі вельмі складаныя палітычныя пытаньні. Я быў у ролі жанчыны, да якой ён меў пісаць прачуленыя лісты з дальняй дарогі. Пачалі надыходзіць ад яго спачатку „пустыя“ адкрыткі, але для мяне болын чым выразныя аб тым, што мяне абцяжвае ў Саветах многае:„чамадан мой такі цяжкі, што адзін насільшчык не панясе...“Папярэджаньні пачалі нарастаць. Масква была паінфармавана аб кожнай дэталі жыцьця і дзейнасьці Грамады. У адным лісьце расхвальвае ён савецкі лад і дапісвае, што мяне „чакаюць“ і гасьцінна спаткае брат сябры нашага „Навакоўскі“, і ўжо гатова для мяне кватэра з вакном на „Бароткіну Горку“. Бабровіч і Макоўскі самі для мяне гэтую кватэру выбіралі. Сумлівам месца не засталося: „Навакоўскі" — камісар палі- 143 Д адзеная згадка пра паездку сябра Сабалеўскага ў Амэрыку з’яўляецца дадатковым аргумэнтам на карысьць таго, што гэтым сябрам быў Андрэй Пашчук, паколькі дакладна вядома, што той у 1926 г. езьдзіў у ЗША дзеля арганізацыі дапамогі з боку ўкраінскіх эмігрантаў Камуністычнай партыі Заходняй Украіны. 144 Сялянскі Інтэрнацыянал (Крестьянскнй Ннтернацнонал, Крестннтерн) — міжнародная сялянская рэвалюцыйная арганізацыя, якая існавала ў 1923—1933 гг. Аб’ядноўвала радыкальныя партыі й арганізацыі розных краінаў. тычнай паліцыі ў Вільні. „Бароткіна Горка“ — шпацаровыя дарогі на пляцох Лукіскае турмы, і імі загадвае стары сяржант з часоў яшчэ царскіх — па прозьвішчу „Бародка". Надышло ад прыяцеля яшчэ некалькі лістоў з Масквы аб Бабровічу, які „вельмімянехоча бачыць“. Для мяне было ясна, што ўсё прыгатована для маёй ліквідацыі, і ў гэтых закулісах пальцы мачаюць Бабровіч і Макоўскі. Я насьцярожыўся яшчэ больш. Пачалі варочацца знаёмыя з Масквы, але амаль кожны зь іх выракаўся, што там быў. Макоўскі і Бабровіч прыехалі пазьней, тлумачачы, што былі ў Польшчы, і на доказ прывезьлі мне маю карэспандэнцыю. Наказана было ім усім аб паездцы ў Маскву маўчаць, хоць самі яе арганізоўвалі амаль адкрыта. Прыехаў і мой сябра. Пад страхам, уключна да каптуровай помсты, расказаў аб ачарненьні майго палітычнага становішча перад уладамі Масквы, а Бабровіч выказаў погляд аб неабходнасьці зьліквідаваць мяне. Менш варожасьці выяўляў Макоўскі, але трымаўся ўстаноўкі Бабровіча. Можна было даведацца з гутарак, што Бабровіч зьяўляецца даверанаю асобаю з боку Камінтэрну па пытаньнях Грамады. Мой сябра зноў некуды выехаў. Папераджала нейкая нарада з двума прыежджымі ў вельмі патаемны спосаб. Гэта былі „джэнтльмэньГ самых тонкіх вонкавых формаў. Прыяцель пасьля гэтага, як кажуць, „заныў душою“. Курыў бязьмерна, глытаў моцную каву. Ня спаў начамі і прасіў аб нічым яго не пытацца. Аднае раніцы пакінуў запіску, што едзе на даволі доўгі час. Ліст ад яго я атрымаў зь Вены з прыбраным прозьвішчам і папярэджаньнем „сьцерагчыся з вагнём", бо кватэра вельмі блізка каля складу бэнзыны, дык можна „прапасьці з душою“. Наведвальнікамі Данцыга былі часта і былыя працаўнікі Галоўнага Сакратарыяту Грамады, але яны адразу паступалі пад загад нязнанага мне датуль „Корчыка"145, а кантакт іх са мною выключаўся. Школа КПЗБ па пытаньнях „Змаганьня“ была абсалютна ізалявана і старанна праходзіла праграмовую апрацоўку на бурэньне „кулацка-мяшчанскай“ спадчыны. Былі ў мяне вельмі рэдкія прыпадковыя спатканьні з гэтым „Корчыкам“ (сапраўднае прозьвішча — Лагіновіч) у кампаніі Макоўскага і Бабровіча. Ён быў поўнасьцю пад фанатычным 145 „Корчык“ (сапр.Язэп Лагіновіч) (1891—1940), палітычны дзеяч. Адзін з стваральнікаў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1922 г., у ліпені 1923 г. кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. 3 восені 1925 г. да лютага 1936 г. — палітычны сакратар ЦК КПЗБ. вызнаваньнем „службе часу“ па разбудове шляхоў да зрэалізаваньня „пралетарскай рэвалюцыі“. Гэта быў маньяк, але ветлівы ў формах выяўленьня неталеранцыі да яшчэ існуючых формаў грамадзкага ладу. На пераломе лета 1927 г. у нейкі сьвяточны дзень было ў нас асабліва людна. Наехала безьліч знаёмых да майго сябры-ўкраінца. Дапушчаць можна было, што гэты прыезд не прыпадковы. Распачалася дыскусія па нутраных пытаньнях, і раздавалася нямала неспакойных галасоў пад адрасам сябры. Дыскусія вынеслася на ўзмор’е, а ў гэтым часе да мяне прыехаў Рагуля з супольнымі знаёмымі. Па поглядах і партыйных афармленьнях спаткаліся тут праціўнікі і ворагі. Кампанія сябры была трохі падвыпітая. Ветлівае супольнае спатканьне. Расьселіся на бальконе памешканьня. Гаспадаром быў сябра. На сталах зьявіліся пакункі з выпіўкаю і ядою. Мы з жонкаю дапоўнілі апеку над супольнымі гасьцьмі. Настрой быў ажыўлены і жартаўлівы. Першым заатакаваў камунізм Рагуля. Хоць і падпіты, але быў лягічны і аўтарытэтны. Яму пярэчылі слаба, больш фармальна. У гэтым часе жонка мая Кадаком146 зрабіла некалькі здымкаў. У нармальных адносінах — рэч звычайная, але не ў падобных, дзе за адным сталом і камуністыя, і нацыяналістыя. У той самы дзень адбіта было шмат копій і раздана прысутным. Фатаграфіі апынуліся хутка і ў Менску, і ў Маскве, і распачалося з боку камуністых і іх верхавіны фармальнае сьледзтва... Якія вынікі былі з таго — ня ведаю, думаю, што для многіх потым аказаліся фатальнымі. Казалі, што пасол Прыступа147, украінец-камуніст, палітычна на гэтым спэкуляваў, абвінавачваючы перад сваімі ўладамі сваіх сяброў у „здрадзе працоўнага фронту“. Пры няўсталеных акалічнасьцях нэгатыў гэтае здымкі прапаў з шуфляды незамкнёнага стала. Мой сябра быў упэўнены, што выкралі яго сьвядома, а адбіткі некалі акажуцца пры актах абвінавачваньня і ў Варшаве, і ў Маскве. Чырвоныя будуць судзіць за кантакт зь белымі, а белыя — за кантакт з чырвонымі. I там здрада, і там тое самае, хоць і ў супрацьлежным насьвятленьні. 146 Маецца на ўвазе, фотаапаратам вытворчасьці амэрыканскай фірмы Kodak. w Фама (Тамаш) Прыступа (1890 — пасьля 1933), украінскі рэвалюцыйны й палітычны дзеяч, адзін зь лідэраў Украінскай сацыял-дэмакратычнай партыі, пасьля КПЗУ. У1922—1927 гг. быў паслом польскага Сойму, спачатку ўваходзіў ва Ўкраінскае парлямэнцкае прадстаўніцтва (зь лютага 1924 г. у яго сацыялістычную фракцыю), а ў лістападзе 1924 г. разам з трыма іншымі пасламі-ўкраінцамі далучыўся да Камуністычнай пасольскай фракцыі. Пасьля эміграваў у СССР, дзе ў 1933 г. быў рэпрэсаваны. Непрыемныя ўспаміны (на лекцыях ,,Робэрта“) Адносны мой спакой скончыўся. Макоўскі настойліва пачаў дараджаць выяжджаць найхутчэй у Саветы, бо з падыходам „восені" можна больш адпаведна ўстроіцца на працу. Анкета на атрыманьне савецкага пашпарту была на выгляд самага спакойнага зьместу. У рубрыцы, куды і на якую працу хачу ехаць — я запісаўся на дарожныя досьледы Сібіры. Праз пэвен час выклікалі ў данцыскі Савецкі кансулят на перагаворы. 3 консулам я спаткаўся, але я ня ведаў аб ягонай службовай функцыі. Другі раз я быўразам з Макоўскім. Вялася „прыятная бяседа" ў прысутнасьці новых і незнаёмых асобаў. Відаць было, што незнаёмыя маюць рангі, вышэйшыя ад консула.