151 Відаць, Сабалеўскі мае на ўвазе, акрамя сябе, таксама і жонку зь дзіцём. „У пралетарскай барацьбе, — казалі яны, — заданьнем ёсьць як найболын прапусьціць людзей цераз буржуазныя турмы, паддаць іх там палітычнай апрацоўцы і намеціць сярод іх кадры для надыходзячай міравой рэвалюцыі. Можа, напрамак дзеяньня ўводзіў мяшчанскі сэнтымэнталізм як у адносінах да заарыштаваных, каб іх вызваліць з-пад прысуду, так іў адносінах да іх сем’яў на волі. Усёразам узятае ў дзейнасьці маёй апекі над арыштаванымі супярэчыць заданьням палітычнага ўзгадаваньня і адцягвае ўвагу ад выпрацаваньня характараў у напрамку зрэалізаваньня рэвалюцыі і перамогі дыктатуры пралетарыяту“. He было сумліву, што Бабровіч і Макоўскі папярэдне ролі свае ўзгаднілі з „Робэртам" і зьявіліся на гэты сход прыгатаванымі, для выяўленьня на ім „голасу народу“. У інтэрвалах выкладаньня пунктаў майго грэхадзеяньня падыходзіў да мяне „Робэрт“ і апякунча пахлопваў па плячы, абяцаючы „міласьцівае“ разграшэньне, тлумачачы мае грахі толькі палітычнай маёй нясьведамасьцяй. Злосны намер з боку майго ў гэтых справах выключаецца. Некалькі разоў іранічна „Робэрт“ праяжджаўся пад адрасам Рагулі, абзываючы яго рознымі паніжаючымі прозьвішчамі, як падгалоска ў руках хітрага езуіта ксяндза Станкевіча, запавядаючы, што зь імі разьлік на чарзе. Мяне трасло ад гневу і абурэньня, і ледзь панаваў над сабою. Аўдыторыя іранічна ўзіралася на мяне, назіраючы робэртаўскае глумленьне. Агіда брала, слухаючы павучэньні гэтага дарваўшагася да бальшавіцкай улады местачковага балагола. Хто ён такі па ўзгадаваньню і асьвеце — я ня ведаў. Былі ў яго вярхі веды і глыбіня нахабства, аплёмбу і ўсязнайства. I гэтая духовая і маральная мізэрнасьць імкнулася дыктаваць волю беларускаму народу! Жах! Хадзіў я на гэтыя зборкі і па запросінах, і без запросінаў. Хадзіў на гэтую агіду, як ходзяць гідратэхнікі і мэліяратары на адстойныя палі гарадзкіх адыходаў і калупаюцца ў кляаках; як ходзяць лекары і студэнты-мэдыкі ў празэкторыюмы152 і моргі. Рытуал „Робэрта" на ўступе заўсёды распачынаўся зь пераадзяваньня выхаднога касьцюму на рабочы, і то ў прысутнасьці „аўдыторыі", фамільярным прывітаньнем. Наказ пакаёўцы падаваць яму каву і роз- 152 Празэкторыюм (prosektorium) — аддзел больніцы, мэдычнай або вэтэрынарнай навучальнай установы ці дасьледчага інстытуту, у якім праводзіцца ўскрыцьцё целаў мёртвых людзей ці жывёлы. ныя торты, па якасьці даступныя толькі вельмі багатаму і вымагальнаму буржуазнаму гастраному. Развальваньне ў мяккім крэсьле. Павольнае вывучанае жаваньне і ў гэтым часе чытаньне пошты; час ад часу кіданьне да „аўдыторыі“, ня гледзячы на яе, запытаньняў. Яна ж хорам і вельмі старальна, па хэдараўскай сыстэме153, яму адказвала. Да закусачнага стала нікога ніколі не запрашаў. Па званку зьяўлялася выстраеная пакаёўка, спратварала стол, шалесьцячы накрухмаленым фартушком, ды мерна адыходзіла з падносам і недаедкамі. „Робэрт“ тэатральным ходам засядаў за пісьменны стол і пачынаў выцэджваць „ісьціны". У некаторыя дні зьяўляліся да „Робэрта" ніколі перад гэтым не спатыканыя саноўныя асобы, трымаючыся вельмі таямніча. Як інфармаваў Макоўскі, гэта былі прадстаўнікі пасольстваў і кансулятаў, безьліч рухавага маладняка, розных „сакратарак", якія сваімі манэрамі здраджвалі сваю спралетарызаванасьць да вызбыцьця элемэнтарнага сораму і адрабіны гонару. Курылі папяросы амаль усе, і шмат пілі алькаголю. Заняткі разьбіваліся па групах, і былі нейкія „развадзяшчыя" на розныя канцы гораду і прыгарады, пераважна курортныя мясьціны Цопат154, Аліва155 і Лянгфур156. Я мала знаў расклад гэтых аддзелаў, ня меў зь імі сутычнасьці. Трапіў раз прыпадкова ў інфармацыйнае бюро, дзе дзясяткі народу сядзела за сталамі, за машынамі. Зь безьліку газэт у розных мовах рабілі выразкі і наклейвалі на картоны і сыстэматызавалі. „Робэрт" аблётам даваў заўвагі па нейкаму коду і пераказваў даручэньні. Праглядаў некаторыя матэрыялы і па аддзельных сказах можна было зразумець, што бюро вядзе працу статыстыкі па розных краінах, але якую — зразумець было нельга. Цікавіцца зблізка не выпадала, ды і ахвоты не было. Згары можна было быць упэўненым, што вялася праца на падрыў, ломку і вынішчэньне ўсяго, што не ўкладалася 153 Відаць, маецца на ўвазе сыстэма навучаньня, прынятая ў габрэйскіх рэлігійных пачатковых школах — хедэрах. 154 Маецца на ўвазе курортны горад Сопат (Sopot), які ляжыць паміж Гданьскам і Гдыняй і сёньня стварае зь імі адзіную гарадзкую аглямэрацыю пад назвай „Труймяста" („Трайны горад“). У міжваенны час у беларускай мове была пашыраная нямецкая форма назвы гэтага гораду — Цопат (Zoppot). Так яго называе й Сабалеўскі. 155 Аліва (Oliwa) — гарадзкі раён на захадзе Гданьску, які на поўначы мяжуе з Сопатам. 156 Лянгфур (Langfuhr) — нямецкая назва гарадзкога раёну, які ляжыць на поўнач ад цэнтру Гданьску. Цяпер гэты раён называецца польскай назвай Вжэшч (Wrzeszcz). добраахвоць у рамкі балыпавізму. Пры гэтай аказіі я бліжэй пазнаёміўся са сваім земляком са Стоўпцаў, як ён сам аб гэтым паясьніў157, paHeft успомненым „Корчыкам", зь вельмі чоткаю і прыгожаю беларускаю вымоваю. Чамусьці ў параўнаньні з другімі апрануты быў вельмі бедна. Сядзеў у Стоўпцах у паліцыйным падвале пагранічнай паліцыі, і яму пагражала небясьпека за нейкую дзейнасьць супроць Польшчы. У часе нападу на Стоўпцы бальшавіцкай дывэрсыйнай банды ў 1925 г. яго вызвалілі158. Якою дарогаю сюды трапіў — не сказаў, як і не сказаў аб сваім становішчы ў гэтым бюро. Бюро рабіла ўражаньне сапраўды працуючага. У складзе пераважаў маладняк студэнцкага тыпу, інтэлігенцкага зьместу. Перакідаліся чужаземнаю моваю, устаўляючы польскія і расейскія словы. Гэта былі не жыды і не расейцы. Скарэй французы і сухапарыя ангельцы. Часткова бляндыністыя немцы. Тут працавалі нейкія „спэцы“. Часта можна было спаткаць у „Робэрта“ балбатлівага і ня менш самаўпэўненага ад гаспадара ягонага паплечніка — нейкага „Шашу“. Аднаго разу ў перадпакоі кватэры „Робэрта", чакаючы са мною на выхад гаспадара, які быў на тую пару заняты прыёмам таямнічага наведвальніка, з напісаным на твары задавальненьнем расказваў мне „Шаша“, як свайму добра ўжо знаёмаму з папярэдніх тут спатканьняў, што яму ўдалося набыць транспарт зброі і пераадправіць яго па фактуры „мыла“ ў Шанхай. Апэрацыя ўся адбывалася на адкрытым моры, з транспарту на транспарт пры асабліва верных людзях, але якім трэба салідна плаціць. У руках „Шашы“ быў цэлы жмут рознакаляровых паперак, сымулюючых гэтую апэрацыйнасьць159. Незнаёмы выйшаў, 157 Насамрэч Язэп Лагіновіч (Павал Корчык) паходзіў ня з Стоўпцаў і нават не з Стаўпеччыны, а зь вёскі Заўшыцы Слуцкага павету (цяпер Салігорскі раён Менскай вобласьці). 158 Налёт на Стоўпцы прасавецкіх партызанаў пад камандаваньнем Станіслава Ваўпшасава (54 чалавекі) адбыўся 3 жніўня 1924 г. Партызаны разграмілі гарнізон і чыгуначную станцыю, а таксама староства, павятовую паліцыйную ўправу, гарадзкі паліцыйны пастарунак, захапілі турму. Разам зь Язэпам Лагіновічам (Корчыкам) падчас гэтага налёту быў вызвалены кіраўнік вайсковай арганізацыі Кампартыі Польшчы Станіслаў Скульскі (Мэртэнс). Пры гэтым 8 паліцыянтаў былі забітыя, a 3 — параненыя. 159 У Кітаі ў гэты час якраз ішла грамадзянская вайна паміж сіламі, падкантрольнымі кітайскім уладам, Гоміньданам і прыхільнікамі мясцовай Камуністычнай партыі. У красавіку 1927 г. у Шанхаі адбыліся масавыя арышты гоміньданаўцамі сваіх ранейшых тактычных саюзьнікаў, камуністаў, якія=> асабліва галянтна разьвітваючыся, а ўскінуты ў наш бок позірк „Робэрта“ застыў у напрамку „Шашы“. Кароткая інфармацыя „Шашы“: „усё, як найлепш...“Вітаюцца асабліва прачулена. „Робэрт“ прымае паперы. Хваліць „Шашу“ за спрыт. Прадракае яму вялікую кар’еру. Фактам здарэньня і я пры іх... Гутарка аб грашах... Гэта не вырашальнае пытаньне, важна мэтазгоднасьць. Углядваюцца пры гэтым у паперкі. Абодва ў стане надзвычайнага здавальненьня. Болын спакойным тонам „Робэрт“ паказвае юо-даляравы банкнот, выцягнуты з шуфляды стала, які, паводле ягоных словаў, „сваёй работы", і ня кожны экспэрт амэрыканскага банкуяго распазнае. Для рысоўкі паслаўу горад разьмяняць. „Шаша“ мігам справіўся з поўным посьпехам. „Робэрт“ увайшоў у настрой апавяданьняў аб іншых валютах, пераважна высокіх курсаў, на якіх трымаецца этыка капіталізму, і бальшавікі патрапляюць лавіць для сваіх мэтаў „дуракоў аглупелага сьвету“. Тут была прачытана амаль лекцыя аб умоўнасьці грашовае вартасьці і надыходзе тае пары, калі пытаньне грошай станецца перажыткам. А нас было толькі траіх і не разумеючая нас пакаёўка-немка, прыбіраўшая стол160. „Шаша“ быў апрануты з паказною арыстакратычнасьцяй, і адразу было відаць, што гэта толькі непрывычная для яго дэкарацыя, кантраст з „Робэртам“. 3-пад гэтае вопраткі „Шашы“ веяла местачковым прастацтвам, а вымова ягоная была проста карыкатурнай: польска-жыдоўскі жаргон з уплётам расейскіх слоў, у дадатак скалечаных вымоваю да непазнаньня. Харчовае пытаньне ў СССР Можна было дапушчаць, што тэмы для лекцый не былі прыпадковыя. Ставіліся тыя пытаньні, якія ляжалі ў зьмесьце апазыцыйных настрояў супроць фактычнага стану бальшавіцкага дзеяньня. Была пабудована як бы сыстэма разьясьненьняў, выясьненьня прычын і накіраваньняў. Праводная ўва ўсіх была адна — стары лад павінен быць да каранёў зьнішчаны. Ліквідуюцца ў першую чаргу асабліва => выліліся ў вынішчэньне апошніх. Гэтыя падзеі атрымалі назву Шанхайская разьня. На дапамогу абяскроўленым кітайскім камуністам, мабыць, якраз і накіроўвалася зброя, пра якую згадваецца ва ўспамінах Сабалеўскага. 160 Увогуле выглядае даволі дзіўна і нават неверагодна, што камуністы, асновай дзейнасьці якіх у падпольлі заўсёды была найстражэйшая кансьпірацыя, маглі так вольна гаварыць пра падобныя справы ў прысутнасьці чалавека, якога не лічылі адназначна сваім. небясыіечныя для бальшавізму асяродкі. Пакідаюцца часова перахадовыя і асабліва закараніўшыя. Залежна ад канструкцыі перашкодаў, ужываецца і зьменная тактыка ў нішчэньні. Бальшавізм, стаўшы на дарогу дыктатуры, не адступае, а толькі мяняе спосабы падыходу да свайго праціўніка. Загадвае ўсім бальшавіцкім дзеяньнем цэнтар партыі і спускае наказ для выкананьня. У наказе дзеяньня сканцэнтравана сутнасьць бальшавізму, і на гэтай дарозе няма адзінкі, няма індывідуальных патрэбаў, ёсьць толькі калектыў, дамінуючы над адзінкаю...