Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Пачаткуючаму слухачу гэтыя рэчы трудныя для зразуменьня. Тут месцанясьведамамуўспрыняцьцю, атрэсура161 ў падпарадкаваньні, бяз права зазіраньня і крытыкі цэнтру.
У мяне засталося ў памяці адно выясьненьне „Робэрта“ на тэму голаду ў Саветах і нястачы артыкулаў першае патрэбы. „ Прадуктаў харчаваньня, — паводле „Робэрта", — як і гаспадарчых прыладаў, у Саветах больш, як пры царызьме. Партыя і яе ўрад прынялі тактыку прымусовага асвойваньня савецкім жыхарствам новага ладу. Прыдзел харчовых прадуктаў адбываецца ў простай залежнасьці ад выкананьня пэўнага партыйнага заданьня, як паасобнымі грамадзянамі, так і абласьцямі. На базе харчаваньня — партыя, а зь ёю і савецкі ўрад, вядуць назіраньне за чалавекам аб ягонай зараднасьці і спосабахразьвязваньня таго ці іншага пытаньня. Пры гэтым галоўнае — каб не прапусьціць магчымасьці пераканацца, ці чалавек толькі маскуецца, вонкава толькі ўкладаецца ў савецкую сыстэму, ці сапраўды стаўся савецкім, да партыі поўнасьцю ляяльным. Прагаварыць да чалавека цераз жывот значна прасьцей і аўтарытэтней, чымсь праз мазгі. Мазгі могуць прапусьціць і забыцца, але жывот — ніколі, ён прыпомніць чалавеку абягоных абавязках, і з таго атрымае надзею і на правы. Савецкі ўрад ня мае намеру абкормліваць ліцамераў і сваіх клясавых ворагаў. Кожны, хто ў стане прадставіць доказы вернасьці службе пралетарыяту, нястачы ў прадуктах харчаваньня ня мае, так, як і ў патрэбе вопраткі. Калі назіраецца ў Саветах сыстэма „закрытыхраспрэдзяліцелей" для партыйных службоўцаў, дык гэта ня ёсьць карыстаньне з прывілегіяў, а толькі сыстэмаю прыдзелу здаўшых іспыт у адданасьці„народу“ — прыдзел тым, якія будуюць сацыялізм і наякіх партыя можа надзеяцца".
Цікавілі мяне заработкі спасярод тых, якія я спатыкаў на робэртаўскіх лекцыях. Пытаньне гэта належыць да абсалютна закрытых, але
161 „Трэсура"(ад. польск. tresura) — дрэсура.
Макоўскі не ўстрымаўся, каб не падкрэсьліць сваіх пераваг над беспартыйнымі. Макоўскі мае на дзень 17 дал., Бабровіч значна больш, бо мае дадатковую нагрузку „па Грамадзе". Пачаткуючы маладняк і нова прынятыя, якіх мы спатыкаем тут — 11 дал. Пры гэтым зварот усіх рэчавых выдаткаў, залежна ад патрэбы па выконваемым заданьням. Наведваньне рэстаранаў і адкрытых месцаў масавых сходаў належыць да абавязку партыйца з прызначаньня на гэтую працу. Адны наведваюць прытоны і партавыя карчмы, і там маюць сутык і кантакты ў адпаведным афармленьні, другія, з мэтаю спатканьня і вэрбаваньня кліентуры спасярод „кутяіцнх“. Партыйныя жанчыны [робяць] тую работу, якая ім, як жанчынам, адпавядае, і партыя да іх поўна пашаны. Многія спасярод такіх жанчын жонкі партыйцаў і маткі сваіх дзяцей.
Назіраў гэтыя абразкі з асачваючай сучаснасьці ў самым шырокім разгаліненьні, і ня мог разумець і жыцьця, і працы гэтых людзей. Паўставала пытаньне, ці бачанае трэба аднесьці да катэгорый зьявішч бессыстэмных, ці да ўкладу гэтай бессыстэмнасьці ў нейкую сваістую савецкую сыстэму?
Скарэй за ўсё, што гэта ўсё ж сыстэма бальшавіцкага вынаходу, і тут крыецца нейкая іх сіла, якая патрапляе бурыць стары ўклад і дапамагае бальшавікам ня толькі ўтрымлівацца на сваіх нагах, але ў сваім паходзе жаху і сьмерці ісьці наперад!
На стале ў мяне шмат карэспандэнцыі зь Менску. Маладняк-студэнты ў захапленьні. Пішуць мне застаўіпыяся ў жывых калегі па фаху, землеўпарадчыкі, і ў тым самым настрою. Адкрываецца ім новы сьвет, манячы сваею пазытыўнасьцю і рэальным вырашэньнем. Гісторыя „ЧЭКА“ асуджана, і вінаватыя панесьлі заслужаную кару... Пазьней я зразумеў, што насьвятленьне было няпоўнае і аднабокае. Пісаў гэтыя лісты элемэнт упраўленчаскі і кандыдаты на ўпраўленьне, але адсутнічае голас таго, кім гэты элемэнт упраўляе, голас савецкага аратага, якіх на беларускіх абшарах было 85%, людзей ад станка, гарадзкога і местачковага пралетарыяту, жыўшага з прыпадковай некваліфікаванай працы. Ня мелі яны ніякіх палітычных правоў за часоў царату162, a яшчэ менш маюць пры ўладзе Саветаў. Абманам, стаўкаю на нясьведамасьць зманілі ў авангарды бальшавіцкага наступу, а потым, калі ўлада апынулася ў бальшавіцкіх руках і штыком і куляю яе аргумэнтавалі, каб не плаціць па сваіх рахунках і не апынуцца ў ролі палітычнага банкрота, элемэнт гэты або канчаткова разлажылі маральна для выкарыстаньня ў
162 „Царат“ (ад польск. carat) — царызм.
чарговых фалях наступу, або па выкарыстаньні павыстрэльвалі. Працэс гэты, узаконены фактам паступаньня бальшавікоў, трывае і па сяньня.
Ад імя працуючага безь яго ўпаўнаважаньня, насуперак інтарэсам праўдзіва працуючых, гаворыць бальшавіцкае чырвонае дваранства. Прыстаўленыя да людзей працы прыганятыя пільна сочаць над выкананьнем і перавыкананьнем наказу партыі і асабліва, каб чалавек працы аб сваіх патрэбах не пасьмеў загаварыць, або наступствы з таго да прадбачаньня. Таму савецкія кадры ўпраўленчаскага апарату такія мнагалікія і так там чалавек працы гэтаю чырвонаю апекаю ахоплены, што не бывае вольным ніколі. Вытварылася ў яго псыхалёгія раба з часоў старажытнасьці, а таму ў гэтым асяродзьдзі няма месца на рэформы ўкладу жыцьця, а толькі помста. У гэтым ціхім, глыбока скрытым працэсе адбываецца стабілізацыя фактычнага стану бальшавізацыі кожнай краіны пад уладаю маскоўскага расейскага бальшавізму, які ў сваіх складовых элемэнтах мае ўсю суму расейскай спадчыны будаваньня „Трэцяга Рыму“.
Часта ў дапамогу „Робэрту" выступалі наежджыя лектары. За выняткам толькі аднаго выпадку, былі ў гэтых ролях вылучна расейцы, з асьветаю, выяўляўшыя манеры арыстакратызму старое школы. Гэта быў рэзкі кантраст паміж слухачамі, робэртамі і макоўскімі. Тэмаю ў іх была бальшавіцкая савецкая пэрспэктыва, у якую яны ўтлядаліся, яе прадстаўлялі ў стане аддаленага зрэалізаваньня, а на сяньняшні стан зазіраліся, як на працэс ломкі, і ў ім каваньне і адкоўваньне новага ладу. Таму на гэтай дарозе і няўвязкі, і бязладзьдзе, і перабоі. Бальшавізм трэба прадбачыць у пэрспэктыве дзеяньня, і памылка затрымлівацца над ім у працэсе дзеяньня. Гэтыя лекцыі маладога слухача абарочвалі ў нішто і ўплывалі на выкліканьне настрояў ахвярнасьці ў службе камунізму, давер да паступаньня партыі і пакоры яе загадам. Уся сума фактычнай дзеючай жудасьці апраўдвалася пэрспэктываю бальшавіцкага ладу па ўстабілізаваньні яго на ўсім цывілізаваным абшары зямлі. Пад поглядам нацыянальнага ўдзелу ў працэсе бальшавіцкае працы, то можна было заўважыць, што загадваючымі вярхамі бальшавіцкага „алімпу“ былі вылучна расейцы, з дапамогаю зрусіфікаваных украінцаў і каўказцаў. На ролях прыганятых, прыказчыкаў і бязьлічных, і больш бяздушных былі жыды, на ролю рашучага вынішчэньня спадчыны — прыбалты, асабліва латышы. Элемэнты гэтыя замыкаліся шчыльна ў самых сабе і жылі сваімі бальшавіцкімі катэгорыямі ў атмасфэры ўзаемнага недаверу. На фоне, скарэй у падвалінах бальшавізму цяжкім пластом асеў антысэмітызм, вызнаваемы ўсім расейска-бальшавіцкім
арганізмам па няпісанаму кодэксу і старальна маскаваны фальшаванаю дружбаю навонкі з жыдамі.
Жыды, у сваю чаргу, працэс гэты адчувалі і дакладна разумелі ягоны зьмест, і з таго паўзялі адпаведную сыстэму страхаваньня перад наступствамі. Вярхі жыдоўскай інтэлігенцыі, як інтэлектуальнай, так і фінансавай, старальна адабраны і вынішчаны. Уліўшаяся ў паток рэвалюцыі жыдоўская маса нацыянальна вынарадаўляецца. Працэс гэты адбываецца ў двух напрамках: зьверху ў плянаваньнях бальшавіцкіх вярхоў і зь нізоў з жыдоўскага жывога арганізму, які ўлічыў, што вайна за свае нацыянальныя правы, за сваё існаваньне ў сыстэме бальшавізму немагчыма, і то больш, як за царатам, таму старальна перамешваецца, дэнацыяналізіруецца і ў моры зьмешваньня расаў, плямён і народаў сьцірае свае нацыянальныя жыдоўскія апрычонасьці. Над гэтым пытаньнем затрымаюся трохі ніжэй і зылюструю яго матэрыяламі з асабістага назіраньня савецка-бальшавіцкай рэчаіснасьці.
Бальшавіцкая тактыка
У памяці адна робэртаўская лекцыя аб тактыцы бальшавікоў у чужым асяродзьдзі. Партыйцу даецца наказ знайсьці хоць найменшую супярэчнасьць у грамадзка-палітычным укладзе тае чужое краіны, дзе ён знаходзіцца, і завастрыць каля яе барацьбу, выкарыстоўваючы ўсе магчымасьці да заіснаваньня канфлікіу. Калі для гэтага патрэбна грыміроўка і перафарбоўка для вока, партыец не павінен перад гэтым затрымлівацца. Каб падбіць ворага — усе сродкі і спосабы адпаведны. Раўналежна трэба партыйцу сачыць аб паступовым афармленьні канфліктаў у напрамку ўсясьветнай рэвалюцыі сіламі самых, узьняўшы рэвалюцыйны пратэст. Камунізм прыходзіць толькі як улада, на афармленьне. Партыец павінен прымаць на сябе прапануемыя яму буржуазным укладам абавязкі службоўца, але пры гэтым іх выконваць так, каб мець на ўвазе вылучна дабро партыі і шкоду стану буржуазіі. Павінны ў першую чаргу заваяваць да сябе давер і выказацца службовым аўтарытэтам.
У факце дзеяньня мы бачым, што элемэнты бальшавіцкай канструкцыі і дэструкцыі па чужых непадбітых краінах сьцісла разгранічаны, і дэструкцыі ніколі ня ўводзіцца ў склад канструкцыйнага. Па тых жа няпісаных канонах бальшавіцкай партыі выкарыстаная дэструкцыя вынішчваецца потым як небясьпечная бацыла раскладу ад занясеньня ў творчы бальшавіцкі арганізм.
У тым жа самым разрэзе карыстаньня і выкарыстоўваньня належыць у бальшавікоў пытаньне дзяржаўнага ладу наагул. Балынавіцкая
партыя не вызнае дзяржаўнага ўкладу грамадзкасьці і паслугоўваецца дзяржаўнаю формаю ў сябе, каб можна было па дыпляматычных сувязях на не апанаваных яшчэ бальшавікамі тэрыторыях выстаўляць для сябе маякі. Савецкая дыплямацыя ідзе вылучна па наказу партыі, і назіраны навонкі апарат самастойнага голасу на пасту дзеяньня ня мае. За памылкі караецца таксама, як і за праступствы. Памылкі могуць быць у зьмесьце дзеяньня партыі, але ня ў зьмесьце выкананьня наказаў партыі.
Найбольш спрыяючыя абставіны для падрыўной балыпавіцкай працы там, дзе камуністычная партыя ў падпольлі. Менш спрыяючыя абставіны ў адкрыта існуючых аддзелах партыі па-за граніцамі Саветаў. Паясьнялася, калі ў Польшчы паднята было пытаньне аб талеранцыі адкрытага існаваньня камуністычнай партыі, то трэба было бальшавіцкаму цэнтру ўжыць вельмі складаных хадоў і затраты грошай, каб гэтае пытаньне зьняць і камуністычную партыю ўтрымліваць у падпольлі. Памагаў бальшавікам у гэтым пытаньні той, які і ня думаў, што працуе ў бальшавіцкім пляне, і ягонае антыбальшавіцкае настаўленьне абернена было на бальшавіцкае служэньне.