169 Павал Мілюкоў (1859—1943), расейскі палітычны дзеяч, гісторык і публіцыст, лідэр Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэтаў). Быў адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў расейскага Часовага ўраду ў 1917 г., у сакавіку—траўні займаў у ім пасаду міністра замежных справаў. Рэзка нэгатыўна паставіўся да прыходу да ўлады балыпавікоў, пасьлядоўна выступаў за ўзброеную барацьбу зь імі. Зь лістапада 1918 г. дзейнічаў на эміграцыі. павінна паступова ліквідавацца. На Беларусі той беларус, каго ўзгадавала беларуская геаграфічная тэрыторыі і спадчына; больш таго, хто культуру перавёў з лапця на боты, хто каваў жалеза і заводзіў машыны... Жыдоўства ў масе рэвалюцыйна, і партыя гэта сьведама ўлічвае, як улічвае нахіл да рэвалюцыі хутараніна зь ягонымі градамі і садочкамі. Пад молатам рэвалюцыі пагінуць і хутаркі з садочкамі, і крамкі па жыдоўскіх мястэчках. А што сяньня ў авангардзе рэвалюцыі больш жыдоўскага актыву, то на гэта тая прычына, што дасюлешняя практыка партыі, каб становішчы пераказваць беларусам, якія потым аказваліся ў бальшыні хутарскі ўзгадованымі, дае непажаданы вынік, і ўсе спробы аказаньня даверу адплачаны недаверам, здрадаю і контрарэвалюцыяй. Таму пытаньні рэвалюцыі сяньня сьведама пераказваюцца ў больш надзейныя рукі, за якімі ня лічыцца ніводнага выпадку здрады і контрарэвалюцыі. Прыводзіліся прыклады і статыстыка дзеяньня, і цьверджаньні „Робэрта“ былі ўгрунтаваныя. На трэцім пакаленьні, па аблічэньнях партыі, як выкладаў „Робэрт“, нацыянальныя граніцы пад уладаю бальшавікоў сатруцца, і пачне вытварацца новы чалавек, савецкі чалавек з правам і абавязкам будаваць супольнае жыцьцё і з супольнага дабра карыстацца. Сяньняшні стан паступаньня ня ёсьць станам бальшавіцкага дзеяньня, а толькі ўступам да дзеяньня. Праграма бальшавіцкага дзеяньня будзе ўкладацца на спадчынах з уступнага дзеяньня, з бурэньня, звальненьня ад навыкаў і ўплываў, і з таго наказам для кожнага ў савецкай сыстэме працэс гэты ўспамагаць, ісьці зь ім у нагу. Калі мне пазьней прыйшлося з жыдоўскім пытаньнем спаткацца на савецкім будаўніцтве, у гушчы рознанацыянальнага элемэнту, то яркаю лініяю разгранічвалася жыдоўская асаблівасьць з-пад бальшавіцкай апрацоўкі і застаўшаяся з-пад польскай спадчыны. Савецкія жыды былі зрушчаны, ня ведалі свае мовы, асабліва моладзь, не выконвалі рытуалу, а хто яго трымаўся, то старальна з тым крыўся, прыстасоўваўся да загадваючай бальшавіцкай верхавіны. На нізавых партыйных лініях выразны быў антаганізм, і савецкі расейскі і беларускі элемэнт пры кожнай нагодзе стараўся прыціснуць жыда і паставіць яго ў нявыгадныя жыцьцёвыя абставіны, і гэтыя паступаньні прымалі часта дзікі характар. Выпрацавалася сваістая тактыка не прыглядацца на зацісканьне жыда на праізводзтвах, зразумела, на нізах. Загадваючыя адміністрацыйныя і гаспадарчыя вярхі ў савецкай сыстэме вылучна ў жыдоўскіх руках. Жыдоўскі элемэнт з-пад Полыпчы быў больш самастойны ад савецкіх, і супроць спробаў заціскаць Lx пратэставаў і змагаўся, старальна ўнікаючы адкрытых працэсаў з абвінавачваньня ў антысэмітызьме. Фінал Прайшла даўно вясна, канец лета і распачынаецца восень, а вырашэньня свайго лёсу і акрэсьленьня становішча я ня маю ніякага. Матэрыяльна існую. Рагуля акуратна мяне наведвае і прывозіць належныя грошы з Сойму. Нас трое: я, Рагуля і прыяцель-украінец. Амаль усе ў аднолькавай сытуацыі. Усе пад судом і пасьля заканчэньня кадэнцыі распачнуцца парахункі. Прыяцель-украінец чытае ў пэрспэктыве з польскага боку глумленьне над сабою, як над чалавекам, а з савецкага — зьнішчэньне; сярэдняй лініі няма. Успрымае зьнішчэньне перад глумленьнем, таму скарэй усяго, што ў Саветы паедзе. Ёсьць у яго надзея высьлізнуцца і дзе-небудзь зашыцца. Савецкія магчымасьці яму дакладна ведамы і патрапляе паміж імі праплываць незамечана. Лічыцца кніжнікам-тэарэтыкам, здольным на „ўклоны“, але да зьместу „контрарэвалюцыйнасьці" яшчэ не дабраліся. У камуністычных радох вялікі непакой. Адчуваюць у сваіх вышэйшых і нізавых цэнтрах закінутую разьведку. Пушчалі на спробу „трыкі“, і сьляды па іх аказаліся ў руках і ангельцаў, і палякаў. Губляюцца ў здагадках, і гэта парадзіла ўзаеманедавер. Партыйцы ўнікаюць адказных становішчаў. He вядуць знаёмстваў, агранічваюцца толькі канечным складам спатканьняў. Працэс сьледзтва над Грамадою дабягае да канца, і на сэнсацыю не заносіцца. Сьледчы матэрыял мяне ў агульны склад ня ўлічвае, а трымае ў рэзэрве, прышытым да некалькіх асобных працэсаў. Віленская пракуратура лічыць, што я выеду ў Саветы пры заканчэньні кадэнцыі, без удзелу ў астатніх паседжаньнях пленуму. Гэтыя настаўленьні ўзмоцнівае Беларускі соймавы клюб і больш асабіста Рагуля. Таго самага погляду трымаюцца і заарыштаваныя сябры. Аб магчымасьці майго павароту ў Польшчу весткі не прасачыліся. У палітычнай атмасфэры тагачасных настрояў такое вырашэньне выглядала б на непачытальнасьць'70. У Рагулі прарываюцца аптымістычныя парывы на маг- 170 „Непачытальнасьць“ (ад польск. nepoczytalnosc) — поўная адсутнасьць памяці, непрытомнасьць. чымасьць у часе надыходзячых выбараў у Сойм зьмерацца сіламі з КПЗБ, і дапушчае сваю над камуністамі перамогу. Ілюзіі ў мяне канчаюцца і надыходзіць пара сухое рэчаіснасьці, ад якой вее „непагодаю і віхрамі". Мой прыяцельу нейкіхтаямнічых і далёкіх падарожжах. Зьявіўся пад восень канчаткова разьбіты і ў адчаі і за сябе, і за сям’ю. Наперадзе катастрофа, якой абмінуць яму нельга. Ненавідзіць савецкі лад і бальшавікоў больш, як раней, але іншага выхаду няма, як падпарадкавацца іх вымогам і пакорна апусьціць галаву пад іх меч і ехаць туды на цяжкі іспыт, скарэй на сьведамую сьмерць. Я ўжо катэгарычна вырашыў, што ў Саветы не паеду. Варочаюся ў Польшчу, і там вырашыцца зьмест майго лёсу. Астатняя нарада над паступаньнем і там, і тут. Я яго ня ведаю, і ён мяне ня ведае. Калі і спатыкаліся калі, то па соймавых справах і вельмі рэдка. Аб матэрыялах сьледзтва Грамады нічога ня ведаю, хоць усім ведама, што ведаю. У Польшчы такімі спосабамі манэўраваць можна, а ў Саветах — не. Там прымусяцьзагаварыць, і скажаш і тое, чаго і ня ведаеш... На вачах ягоных сьлёзы. Ягоная рэпліка — што тым, у каго могуць быць сьлёзы на вачах у часе іспыту, у палітыку ангажавацца нельга171. Натоўп людзей таямніча зьяўляўся і таксама таямніча разьяжджаўся. Прывозілі весткі з Польшчы, Прыбалтыкі, Нямеччыны... Аднаго разу разьняслася таямнічая вестка, што „Як сен называ“ прапаў, і сьлед па ім загінуў. Было прыпушчэньне, што яго ўкрала замежная разьведка 171 Андрэй Пашчук урэшце ўсё ж наважыўся пераламіць сытуацыю і пазьбегнуць выезду ў СССР, але, у адрозьненьне ад Сабалеўскага, ня быў у сваіх дзеяньнях пасьлядоўны. Спачатку ён публічна заявіў пра свой разрыў з камуністамі, выхадзе з Камуністычнай пасольскай фракцыі (КПФ) і далучэньні да нацыянальна арыентаванай Украінскай парлямэнцкай рэпрэзэнтацыі, а пасьля ў адмысловым інтэрвію з гэтай нагоды галоўнай украінскай нацыянальна-дэмакратычнай газэце „Діло“ (Львоў) (перадрукаваным пасьля беларускай „Сялянскай нівай“) пацьвердзіў сваё рашэньне, сказаўшы, што „пераверыўшы дакладна свой сьветапагляд, пасьля глыбокай аналізы сваіх думак і пачуцьця, я ня мог даўжэй стаяць на становішчы камунізму і камуністым перастаў быць“. Аднак жаўжо праз кароткі час Пашчук некуды прапаў, а калі зьявіўся зноў, то запярэчыў сваім ранейшым словам і вярнуўся ў КПФ (гл.: Нацыяналізм і інтэрнацыяналізм // Сялянская ніва. №73. 8 кастрычніка 1927. С. 1; 3 украінскага жыцьця. Пасол Пашчук прапаў? // Сялянская ніва. №74.12 кастрычніка 1927. С. 2; 3 украінскага жыцьця. Блытаніна пасла А. Пашчука // Сялянская ніва. №75.15 кастрычніка 1927. С. 2). Праз кароткі час пасьля гэтага ён выехаў у СССР, дзе ў 1930-х гг. быў рэпрэсаваны. пры дапамозе аднае жанчыны, ягонай знаёмай з Галіцыі. Можна было дапушчаць, што гэтая жанчына ўжо ў „іх“ руках. Сэнсацыі станавілі розныя стасавальныя сыстэмы абдурваньня ўзаемна разьведак. Пры нагодзе апішу некаторыя зь іх, як характэрныя. Дачны сэзон канчаецца, і на пляжах, і на вуліцах народу заметна меней. Пусьцей на канцэртах і ў рэстаранах. Насоўваецца восень і сум ад непагоды і ад пэрспэктывы незавіднага лёсу. Пытаньне аб выезьдзе ў Саветы зноў узьнята і апынулася ў руках „Робэрта“ пры дзейным удзеле Макоўскага. Прапазыкі то ставіліся, то мяняліся як з боку „ўлады“, так і з майго. Я не дапушчаў, што наагул аб нейкіх з бальшавікамі ўмовах ня можа быць і мовы. Ехаць і прыехаць у Саветы — значыць быць у залежнасьці бяз права голасу ў асабістым вырашэньні. Мне патрэбны час, каб дачакацца расьпісаньня пленуму Сойму і зьявіцца не раней адкрыцьця. Пасьля абгаворваньня некалькіх праектаў было запрапанована мне застацца на савецкай службе пры кансулятах або ў Коўне, або ў Чэхіі. 3 паслом у Чэхіі (падвойнае прозьвішча — я забыўся172) я бачыўся і збольшага дагаварыліся. Савецкі пашпарт у мяне быў на руках. Ставілася ўмоваю, што жонка з сынам едзе ў Маскву, а я ў Чэхію, а потым я пераеду ў Менск. Гэта вымагаецца палітычнымі абставінамі ў сувязі з працэсам Грамады... Я сьцягваў з адказам і выказаў погляд, што такі спосаб ня ёсьць вырашэньне, а калі ехаць, то разам. Выбіраю прыдзел у гандлёвае прадстаўніцтва. Была вызначаная мне па кароткім часе канчатковая нарада ў „Робэрта“. Прыходжу. Некалькі асобаў са складу папярэдніх спатканьняў і дваіх новых старэйшага веку. „Робэрт“ распачаў з „кадзіла“ пад маім адрасам. Аплёмб яго на гэты раз быў значна скрамнейшы. Манерна выслугоўваўся перад новапрыбылымі. Ясна, што гэта вышэйшая за яго савецкая ранга. „Робэрт“ чытаў мае грахі, і тут жа мяне разграшыў. „Робэрт“ прадставіў слухачам, што Грамада ўжо ў падпольлі, новае ЦК, і на гэты раз ужо з дамінацыяю ў ім работніцкай вядучай ідэалёгіі. Мой удзел у Грамадзе ўжо скончаны, і я павінен пераключыцца на іншыя заданьні, працуючы для народу (вымаўляючы гэты астатні выраз з асаблівым націскам). 172 Паўнамоцным прадстаўніком СССР у Чэхаславаччыне ў 1924—1928 гг. быў Уладзімер Антонаў-Аўсеенка (1883—1938), вядомы савецкі рэвалюцыйны, а таксама партыйна-дзяржаўны й вайсковы дзеяч. Менавіта ён у кастрычніку 1917 г. камандаваў балыпавіцкім штурмам Зімовага палацу й арыштаваў Часовы ўрад.