Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
26 Лісты Вітаўта Тумаша да Станіслава Станкевіча захоўваюцца ў архіве БІНіМу.
Станіслаў Станкевіч на канфэрэнцыі Інстытуту вывучэньня СССР. 1954 г.
Такім чынам, БІНіМ выказаў выразную зацікаўленасьць у супрацы з рэфармаваным Мюнхэнскім інстытутам. Аднак гісторыя пайшла, пэўна, не зусім так, як хацелася б Вітаўту Тумашу. Рэарганізацыя Інстытуту вывучэньня СССР заняла болей за год. Пастанову аб неабходнасьці працы ў навуковым цэнтры прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў СССР прынялі ў 1954 г. Барыс Якаўлеў ачольваў установу да Шостай канфэрэнцыі, што адбылася ў 1955 г. На пасадзе кіраўніка, якая цяпер была хутчэй прадстаўнічай, яго замяніў В. Мярцалаў, а праз два гады Г. Шульц, які й працаваў да спыненьня дзейнасьці інстытуту27. Аднак гэтыя людзі ўжо мала што вырашалі самастойна. 3 1954 г. па ўзмацненьні кантролю Амэрыканскага камітэту сапраўды павялічылася фінансаваньне дзейнасьці Інстытуту вывучэньня СССР. У1956 г. ён перайшоўу новае большае памяшканьне на Mannhardstrasse 628.
Аднак малаверагодна, што БІНіМ і ягоныя выданьні адразу атрымалі гэтак жаданае падтрыманьне сваіх ініцыятываў. Першы нумар літаратурнага пэрыёдыка „Конадні" пабачыў сьвет у 1954 г. у Нью-Ёрку, такім чынам, ад Амэрыканскага камітэту, што, калі верыць Тумашу,
27 Константннов, Д. Мюнхенскнй ннстнтут. (Нз нсторнн второй росснйской полнтнческой эмнграцнн)... С. 546—547-
28 Дзесяцігодзьдзе Інстытуту Вывучэньня СССР // Беларускі зборнік. №12. Мюнхэн, i960. С. 5—8.
падтрымоўваў менавіта эўрапейскія праекты, фінансы на яго наўрад ці маглі пайсьці. Толькі ад №5—6 „Конадні“ сталі выходзіць з пазнакай „Нью-Ёрк—Мюнхэн“, а апошні, №7, што пабачыў сьвет у 1963 г., ужо пазначаўся як мюнхэнскае выданьне. Магчыма, толькі тады БІНіМу ўдалося атрымаць фінансаваньне на гэты часопіс праз Амэрыканскі камітэт. „Запісы“ ж да 1954 г. выдаваліся таксама ў Нью-Ёрку, пасьля чаго адбыўся перапынак на восем гадоў, і толькі ў 1962—1970 гг. пяць нумароў пабачылі сьвет у Мюнхэне пад рэдакцыяй Станіслава Станкевіча.
Аднак нягледзячы на тое, што выдавецкія пляны БІНіМу ў дачыненьні супрацы з Амэрыканскім камітэтам і Мюнхэнскім інстытутам ажыцьцявіліся не зусім так, як чакаў Вітаўт Тумаш, рэарганізацыя дала беларускім навукоўцам сапраўды ўнікальныя магчымасьці.
Верагодна, хутка па прыняцьці пастановы аб уключэньні прадстаўнікоў нацыянальных групаў у склад Інстытуту вывучэньня СССР у 1954 г. пры актыўным спрыяньні Міколы Абрамчыка й Антона Адамовіча тут стварылі Беларускі аддзел. Узначаліў яго той самы кіраўнік аддзелу БІНіМу ў Нямеччыне Станіслаў Станкевіч. Сталымі работнікамі Беларускага аддзелу сталі выпускнікі Л ювэнскага ўнівэрсытэту Аляксандар Марговіч і Паўла Урбан ды Сымон Кабыш-Кандыбовіч. Пры гэтым Станкевіч уваходзіў і ў Навуковую раду. Пазаштатна супрацоўнічалі зь Мюнхэнскім інстытутам, друкаваліся ў ягоных беларускіх выданьнях Антон Адамовіч, Мікола Куліковіч, Вацлаў Пануцэвіч, а. Леў Гарошка, Янка Станкевіч, Алесь Карповіч, Уладзімер Глыбінны, Гіпаліт Паланевіч, Ізыдар Гуткоўскі, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і іншыя беларусы29. Амаль што ўсе яны былі адначасова й сябрамі БІНіМу. (Цікава, што сам Вітаўт Тумаш якраз не публікаваўся на старонках пэрыёдыкаў Мюнхэнскага інстытуту.)
He атрымаўшы грошай на друкі Беларускага інстытуту, тым ня менш беларусы займелі магчымасьць выдаваць два навуковыя пэрыёдыкі пад шыльдай Мюнхэнскага інстытуту: ангельскамоўны Belorussian Review ды пераважна беларускамоўны „Беларускі зборнік“. У апошнім даволі часта публікаваліся беларускамоўныя варыянты ангельскамоўных публікацыяў зь першага. Аднак нельга сьцьвярджаць, што гэта былі цалкам ідэнтычныя паводле зьместу выданьні.
Акрамя таго, пад шыльдаю інстьпуту сталі выходзіць і паасобныя беларускія выданьні. Ці ня першым зь іх было дасьледаваньне Антона Адамовіча (падпісанае псэўданімам Н. Недасек), прысьвечанае ўсталя-
29 Паводле сьведчаньня Янкі Запрудніка ў лісьце да Натальлі Гардзіенкі ад 25.07.2011. Захоўваеццаў архіве Н. Гардзіенкі.
ваньню бальшавіцкай улады ў Беларусі, што пабачыла сьвет ужо ў 1954 г.30 Потым былі выдадзеныя іншыя працы Антона Адамовіча, у тым ліку такія ведамыя, як „Супраціў саветызацыі"31, а таксама Вацлава Пануцэвіча, Міколы Куліковіча, Уладзімера Сядуры-Глыбіннага, Янкі Станкевіча, Гіпаліта Паланевіча, Паўлы Урбана й іншых беларускіх навукоўцаў32.
Дасьледаваньні, складаньне беларускіх бібліяграфіяў, клопат пра выданьні, побач з удзелам у канфэрэнцыях, быў асноўным кірункам працы Беларускага аддзелу Мюнхэнскага інстытуту33. Можна сьцьвярджаць, што 1955—1960 гг., калі выходзілі згаданыя беларускія пэрыёдыкі інстытуту ды багата выдавалася беларускіх дасьледаваньняў паасобнымі выданьнямі, былі значнымі й плённымі для беларускай навукі на эміграцыі. 3 пачатку 1960-х, нягледзячы на тое, што выданьне „Запісаў“ было перададзенае ў Мюнхэн, праца Беларускага аддзелу Інстытуту вывучэньня СССР пайшла на спад. Вялікую ролю тут адыграў фактар зьмены вонкавапалітычнай дактрыны ЗША, пэўнага скарачэньня фінансаваньня інстытуту. У 1963 г. выехаў у ЗША старшыня аддзелу Станіслаў Станкевіч. У гэты час ягоны калега з інстытуту Сымон Кабыш-Кандыбовіч меў 72 гады. У1967 г. пасьля цяжкай хваробы памёр Алесь Марговіч. У 1960-х адышлі ці перабраліся ў ЗША розныя беларусы, што супрацоўнічалі з установаю. Беларускі аддзел фактычна спыніў існаваньне. Зь ягоных супрацоўнікаў да канца дзейнасьці Інстытуту вывучэньня СССР застаўся толькі Паўла Урбан. Аднак і ён ужо працаваў у іншай структуры — у Біяграфічным аддзеле.
Пасьля росквіту дзейнасьці Мюнхэнскага інстытуту другой паловы 1950-х прыйшла некаторая стагнацыя 1960-х. Аў 1972 г. паводле пагадненьня амэрыканскага ўраду з СССР установа ўвогуле спыніла сваё існаваньне. Былы работнік Беларускага аддзелу Паўла Урбан пайшоў працаваць у Беларускую сэкцыю радыё „Свабода".
30 Недасек, Н. Большевнзм на путях к установленню контроля над Белоруссней. Очеркн нсторнн большевнзма в Белорусснн. Мюнхен: Ннстнтут по нзученню нсторнн н культуры СССР, 1954. — 68 с.
31 Adamovich, A. Opposition to the Sovietization in Belorussian Literature (1917— 1957)Munchen: Institutefor the Study of the USSR, 1958. — 204 p.
32 Гл.: Kipel, Vitaut, Kipel, Zora. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography / Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
33 Юрэвіч, Лявон. 3 архіўных тэчак БІНіМу // Запісы БІНіМ. №29. Нью-Ёрк— Менск, 2005. С. 27—28.
Супрацоўнікі каля ўваходу ў Інстытут вывучэньня СССР. Другая палова 1960-х гг. Здымак з калекцыі Паўлы Урбана
Аднак варта адзначыць, што беларуская гісторыя ўстановы не вычэрпваецца Беларускім аддзелам і на спыненьні ягонай працы не зусім скончылася. Быўяшчэ адзін сюжэт. 31950-х гг. у Мюнхэнскім інстытуце дасьледаваньнем рэлігіі ў СССР займалася былая кіраўніца Саюзу беларускай моладзі Надзея Абрамава-Тэадаровіч. Яна ж выдавала пэрыёдык „Релнгня н атензм в СССР“. Вось што пісала пра сваю навуковую дзейнасьць у Мюнхэне гэтая дасьледніца ў лісьце да Яніны Каханоўскай:
„Не знаю, доходят лй до Вас мой работы. Онй йздаются наразныхязыках: на русском, немецком, англййском. Еслй не внделй нйкогда — напйшйте, прйшлю Вам. Пйшу о положеннй релйгші й Церквй всех веройсповеданйй e СССР. Эта тема, как Вы знаете, всегда была для меня важна й йнтересна еіце там. Теперь, когда йзучаю положенйе веруюіцйх там, особенно хочется открывать глаза здешнйм оптймйстам, которые, будучй спровоцйрованы советской агентурой, думают, что там уже давно пройзошла лйбералйзацйя, демократйзацйя н наступает коммунйстйческйй рай. Амерйканцам трудно вдалблйвать, что это далеко не так, йм такхочется сосуіцествовання. Но онй не понймают, что u под флагом сосуіцествованйя ком-
Да гісторыі беларусаў у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР мунйсты будут ловйть свою рыбку в мутной воде, делать свое кайново дело — разжйгать классовую борьбу, форсйровать локальные йнцйденты, прйблйжать «мйровой пожар»"34.
Надзея Абрамава-Тэадаровіч займалася вывучэньнем ня толькі й ня столькі беларускай праблематыкі, колькі рэлігійнай. I ў адрозьненьне ад іншых інстытуцкіх працаўнікоў, яна не спыніла працы й пасьля ліквідацыі ўстановы.
„Я еіце палец о палец не стукнула, чтобы начать дело смоей пенсйей. Жйву на огрызок пенсйй, который получаю от какого-то пенсйонного комйтета йз Швейцарйй, куда й мы, й за насМнстйтут выплачйвал какйе-то проценты от зарплаты. Шлют ее мне на з месяца. Последнйй месяц зубы надо класть на полку. Но это мне неважно, я человек нетребовательный. Барахлйшко ймею, на еду хватает.
Жйву работой. Жйву тем, что пйшу то, что счнтаю нужным пйсать й бросать в народ, который такмало знает о пройсходяіцйм там й таклегко поддается на удочку советской пропаганды. Бью в набат, толку — конечно мало. Получаю множество пйсем от едйномышленнйков. Онй й благодарят, й пооіцряют, й распространяют мой сведенйя через доклады й беседы вокруг себя. Счйтаю, что й это важно, поскольку вокруг меня людй после закрытйя Ннстйтута сложйлй ручкй на брюшке й молчат, дожйвая. Хочу дожйть, продолжая свйдетельствовать йстйну"35.
У той самы часулісьце да Натальлі Арсеньневай Надзея АбрамаваТэадаровіч згадвала й сваё выданьне:
„Цяпер вось ладжу выданьне майго штомесячніка. I ён, як бачу, адбірае ўсю маю энэргію. Высылаю на 1400 адрасоў, карэспандэнцыя заўжды, чытаць прыходзіцца безьліч, мець клопаты з друкам, экспэдыцыяй. Спыніць гэтае працы ня маю права. Атрымліваю шмат лістоў з падзякай. Навукоўцы, духоўныя, журналісты выкарыстоўваюць дадзеныя, якія даю па-расейску і na-нямецку. Ня ўсе ж карыстаюцца з савецкага друку, ды й ня ўсе цікавяццарэлігійнымі пытаньнямі — вось і служу гэтае працы"36.
34 Ліст Надзеі Абрамавай-Тэадаровіч да Яніны Каханоўскай ад 10.05Л967. Абулікаваны ў: Юрэвіч, Лявоч. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. С. 154.
35 Ліст Надзеі Абрамавай-Тэадаровіч да Яніны Каханоўскай ад 19.01.1973. Апублікаваны ў: Юрэвіч, Лявон. Вырваныя бачыны... С. 163.
36 Ліст Надзеі Абрамавай-Тэадаровіч да Натальлі Арсеньневай. Апублікаваны ў: Юрэвіч, Лявон. Вырваныя бачыны... С. 166.