Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Даюць мне да выбару выезд у Саветы, Прагу, Коўна або Амэрыку, але з тым, каб за граніцу ехаць катэгарычна безь сям’і, бо зь сям’ёю там будзе клапатліва, дорага пражыць, і таму дрэнна адаб’ецца на маёй працы. Сям’я паедзе спачатку ў Маскву, перш адпачне ў нейкай падмаскоўнай санаторыі дому адпачынку, жонка пачне працу лекарам і падасьць мне свой адрас. А дальшы цяг падкажа час і палітычныя абставіны. Новапрыбылыя гаварылі ў тым самым, закрадываючымся ў давер, напрамку. Я рэзэрвую час на канчатковае вырашэньне, а ў галаве цьвёрда засвоены плян: у савецкія лапы я не паеду. 3 канчатковым выбарам месца выезду прыйду празь некалькі дзён. Рассталіся мы з выяўленым недаверам. На душы і трывожна было, і адначасна радасна, што канчаецца правалока і я выходжу з арбіты ўзьдзейнічаньня на мяне варожых мне сілаў, якое апошнім часам перайшло ў псыхалягічны тэрор.
Фінальнае спатканьне
„Робэрт" у вызначаны час у сваім памешканьні толькі адзін. He выключалася, што ў другім пакоі хто-небудзь быў: дзьверы туды прыадчыненыя, але там ціха. Пытліва і іспытуюча пазірае мнеў вочы. Нэрвова сыпле словамі, што я хіба ўжо вырашыў свой выезд, і ў будучыні ён не праміне прыемнай нагоды спаткацца са мною. Я дзякую яму за атрыманыя ад яго павучаючыя выясьненьні палітычнай сутнасьці, зь якіх я многа атрымаў новага... Гэта выклікае ў яго часовае здавальненьне, і ён мне паціскае руку, а што тычыцца спатканьня зь ім у будучыні, — кажу яму, — то гэтага не адбудзецца. „Робэрт“ зьдзіўлена на мяне пазірае. Кароткая паўза.
— Я ў Саветы ня еду, — было маім адказам.
— He разумею Вас? — пытаецца „Робэрт“. — Значыць, Вы застаецеся тут?
— He, варочаюся ў Полывчу, — было маім адказам.
Злы, поўны ненавісьці, спачыў на мне позірк „Робэрта".
— Гэта бязумства! Вы самі сябе падстаўляеце пад абух. Пашкодзіце таварышам! — усхвалявана адказвае мне „Робэрт".
— Аб гэтым прашу не клапаціцца: адказваць буду я сам за сябе, і толькі.
— У такім выпадку я ня маю аб чым з Вамі гаварыць! Ці гэта Ваша канчатковае і беспаваротнае рашэньне?
— Так — канчатковае і беспаваротнае.
— Гэта ёсьць вызаў партыі, а партыя барацьбы не прайграе! — амаль выкрыкнуў гэты выраз ускіпелы „Робэрт“. Устаў з-за стала і павярнуўся ў раздум’і да мяне сьпіною.
Я зараз жа і выйшаў, не разьвітваючыся. На гэты раз ішоў дадому ўнастроі адпаведна вырашанай заблытанай справы. Хутка схваляваны заходзіць да мяне на памешканьне Макоўскі, кароткая вымена слоў аб сутнасьці пытаньня аб нявыезьдзе ў Саветы. 3 боку Макоўскага злоснае маўчаньне, ніякіх запярэчваньняў. Я яму варочаю савецкі пашпарт да даручэньня ў савецкі кансулят.
Ня бачу магчымасьці для сябе ехаць у Саветы. Варочаюся ў Польшчу. Што тычыцца працэсу ў судзе, то буду адказваць толькі сам за сябе, і ніводнага прозьвішча ў сваю справу на абарону не ўвяду. Макоўскі выйшаў. На парозе мы абмяняліся толькі на адлегласьць паўпаклонамі. 3 тае пары я болып нікога не спатыкаў са старых знаёмых, як бы адрэзала іх ад мяне. Вечарамі на вуліцу не выходзіў. Спадзяваўся помсты і крывавае расправы. Напісаў да брата, што варочаюся, аддаю першынства Лукішкам перад „савецкім раем“.
Макоўскі і ягоная кампанія зараз жа пачалі распаўсюджваць зларэчныя весткі аба мне, што я-еду ў Польшчу „тапіць“ Грамаду, і гэта пачало каля мяне затручваць паветра. Прадбачыў сваю Галгофу. Зьвядуць са мною парахункі і палякі, і бальшавікі. Бальшавікі памогуць Польшчы судзіць мяне, але ня будуць самі судзіць мяне. У гэтым увесь мой на сяньня палітычны выйгрыш. Укладаць пачаў чамаданы на паваротную падарожу...173
Ад рэдакцыі'74:
На гэтым і абрываецца прысланы нам нябожчыкам Ю. Сабалеўскім рукапіс аб Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. I хоць
173 Справу з зрывам з выездам Сабалеўскага ў СССР пазьней, падчас допытаў у НКВД у 1937 г., закранаў і Аляксандар Ульянаў, і ягонае бачаньне гэтага праблемы не адрозьнівалася ад выкладзенага Сабалеўскім: „УМенскмеркавалася перакінуць Сабалеўскага — пятага дэпутата Грамады, які быў агентам 2-га аддзелу польгалоўштабу. Аднак, калі Сабалеўскі быў ужо ў Данцыгу, ён спалохаўся і адмовіўся ад далейшай паездкі, бо адзін украінскі дэпутат паведаміў яму, што ў СССР, на Ўкраіне, адбываюцца арышты ўдзельнікаў раскрытых антысавецкіх арганізацыяў" (Нлькевнч, Н., Платонов, Р. Александр Ульянов н версня НКВД об антнсоветском подполье в БССР (Фальснфнкацня органамн НКВД уголовных дел в 1937— 1938 гг.). Мннск, 1997. С. 26).
174 Маецца на ўвазе рэдакцыя часопісу „Аб’еднаньне", дзе друкаваліся ўспаміны.
аўтар далёка выйшаў за рамкі азначанае тэмы, аднак у ўспамінах з свайго прыватнага жыцьця ён даў шмат вельмі цікавага матэрыялу. Спатыкаючыся ў Бэрліне і Данцыіу з камуністычнымі агентамі рознага калібру, зоркае вока аўтара падмячала найболей цікавыя і характэрныя рыскі як саміх агентаў, так і тэй акцыі, якую яны праводзілі ў некамуністычных краінах паводле інструкцыяў Маскоўскага Крамля.
На жаль, жыцьцё гэтага чалавека неспадзявана абарвалася 26 сьнежня 1957 году, а разам з гэтым нашая рэдакцыя страціла свайго найболей акуратнага журналіста і карэспандэнта.
У беларускім вызвольным руху сьв. памяці Ю. Сабалеўскі займаў не апошняе месца, і мы перакананыя, што будучы гісторык прысьвеціць яму не адну балонку.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Аляксандра Пашкевіча
Установа
Натальля Гардзіенка
Менск
ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСАЎ У МЮНХЭНСКІМ ІНСТЫТУЦЕ ВЫВУЧЭНЬНЯ СССР1
Сярод паваенных эмігрантаў розных нацыянальнасьцяў быў пэўны адсотак асобаў інтэлектуальнай і творчай працы: літаратараў, мастакоў, музыкаў, навукоўцаў. Кожная нацыянальная група на нейкім этапе прыходзіла да разуменьня неабходнасьці аб’яднаньня гэтых дзеячаў і стымуляваньня іхнае працы на эміграцыі. Аднак у гісторыі паваеннай эміграцыі была ўстанова, якая ў пэўны час аб’яднала навукоўцаў розных нацыянальнасьцяў — Мюнхэнскі інстьпут вывучэньня СССР.
Дзейнасьць гэтай установы сёньня дасьледаваная мала. Ёсьць асобныя артыкулы пераважна расейскіх аўтараў (А. Папова, Д. Канстанцінава2) ды абароненая ў 1990 г. у Пітсбурскім унівэрсытэце дысэртацыя амэрыканскага дасьледніка Чарлза О’Конэла „Мюнхэнскі інстытут вывучэньня СССР. Паходжаньне й сацыяльны склад“3, прысьвечаная, праўда, выключна часу стварэньня гэтай установы. Пры гэтым варта адзначыць прынцыповую розьніцу ў поглядах на стварэньне цэнтру з боку расейскіх і амэрыканскага аўтараў. Першыя даводзілі, што Інстытут вывучэньня гісторыі й культуры СССР (як ён першапачаткова назы-
1 Аўтарка выказвае вялікую падзяку за дапамогу ў рыхтаваньні артыкулу д-ру Янку Запрудніку.
2 Попов, А. Мюнхенскнй ннстнтут по нзученню нсторпн н культуры СССР н вторая волна эмнграцнн // Новый нсторнческнй вестннк. №1 (іо). Москва, 2004. С. 54—70; Константннов, Д. Мюнхенскнй ннстнтут. (Нз нсторнн второй росснйской полнтнческой эмнграцнн) // Константннов, Д. Через туннель ХХ-го столетня. / Под ред. A. В. Попова, В. С. Карпова. Москва, 1997С. 537-559-
3 O’Connel, Charles Т. The Munich Institute for the Study of the USSR. Pitsburg, 1990. — 46 p.
Да гісторыі беларусаў у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР ваўся) быў арганізаваны выключна з ініцыятывы расейскіх навукоўцаў, а амэрыканскія спонсары, што зьявіліся пазьней, з часам падпарадкавалі сабе дзейсную ўстанову ды ўрэшце вырашылі яе лёс. Амэрыканскі ж дасьледнік, выкарыстоўваючы сярод іншага й архівы Амэрыканскай выведкі CIA (Central Inteligence Agency), даводзіць, што стварэньне інстытуту заініцыявалі самі амэрыканцы, найперш каб падтрымаць праект Цэнтру расейскіх дасьледаваньняў Гарвардзкага ўнівэрсытэту дзеля зьбіраньня сьведчаньняў уцекачоў з СССР4. Ён жа бачыць у інстытуце менавіта прапагандысцкую структуру, што была неад’емнай часткай палітыкі халоднай вайны5. Магчыма, што праўда традыцыйна знаходзіцца недзе пасярэдзіне. Аднак нас у болыпай ступені цікавіць менавіта беларускі сьлед у дзейнасьці Мюнхэнскага інстытуту, адмысловым вывучэньнем якога дасюль ніхто не займаўся.
Для асьвятленьня беларускага ўдзелу ў працы ўстановы варта найперш згадаць пра яго заснаваньне. Гэта адбылося 8 ліпеня 1950 г. Адзін з стваральнікаў інстытуту Абдурахман Аўтарханаў (у той час Кунта, 1908— 1997), наступным чынам апісваў ажыцьцяўленьне гэтай ініцыятывы:
„Калі да мяне ў Рэгенсбург прыехаў зь Мюнхэну БарысАляксандравічЯкаўлеў (Троіцкі), тагачасны кіраўнік Власаўскай арганізацыі, з прапановай стварыць супольна эміграцыйны Інстытут вывучэньня СССР, я адразу даў згоду быць адным зь яго заснавальнікаў.
Устаноўчы сход адбыўся ў 1950 г.у Богенгаўзэне ў расейскай бібліятэцы. Нас было некалькі былых савецкіх навуковых працаўнікоў — Якаўлеў, праф. К. Штэпа, праф. А. Філіпаў, праф. К. Крыптан, праф. Німан, палкоўнік Генэральнага штабу Савецкай арміі Няранін і аўтар гэтыхрадкоў. Мы ўзьнёсла абвесьцілі сябе „Інстытутам вывучэньня гісторыі й культуры СССР“.Абралі дырэктарам Б. А. Якаўлева, намесьнікам дырэктараА.Аўтарханава і вучоным сакратаром В. Марчанка. Пазьней да нас далучыліся праф. Мілер, праф. Каванкоўскі, праф. Буданаў, праф. Іваноў, праф.Даўлетшын, доктар Шульц. Зразумела, не было ў нас ні памяшканьня для Інстытуту, ні капейкі грошай, ні высокага апекуна ці багатага мэцэната. Было толькі невымернае й шчырае жаданьне распавесьці Захаду пра тэорыю й практыку савецкай сыстэмы, якую Захад дасюль ведаў толькі паводле савецкіх кніг, часопісаў ды газэтаў. Была ў нас і непрыхаваная надзея, што калімы ўласнымі намаганьнямі пачнем рабіць нешта карыснае
4 O’Connel, Charles Т. The Munich Institute for the Study of the USSR... P. 3—10.
5 Тамсама. P. 30—32.
й патрэбнае для разуменьня савецкага мінулага й сучаснасьці, то зьявіццаймэцэнат. Сапраўды, так сталася, што стварэньне Інстытуту супала з прыездам у Мюнхэн гэтак званай „Гарвардзкай экспэдыцыі“ ў справе вывучэньня савецкага грамадзтва. „Экспэдыцыя“ прапанавала Інстытуту супрацу, імы яе з энтузіязмам прынялі^.
Такім чынам, інстытут ствараўся як карпарацыя навукоўцаў, што займаліся вывучэньнем СССР. Асноўнымі кірункамі працы Рады (ці дырэкцыі) былі арганізацыя канфэрэнцыяў, выдавецкая дзейнасьць, стварэньне бібліятэкі й архіву, усталяваньне навуковых сувязяў. У кіраўніцтва ўваходзілі пераважна расейцы (за выключэньнем чэчэнца Аўтарханава і ўкраінца Штэпы)7, большай часткай удзельнікі нацыянальных расейскіх арганізацыяў на эміграцыі. 3 гэтага зразумела, чаму з 1951 г. фінансавае падтрыманьне інстытут стаў атрымоўваць ад Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі.