Болын лібэральны ад іншых газэт „Кур’ер Віленскі“136 потым пачаў паглыбляць гэты напрамак. У пагроме Грамады ляжыць беспасрэдны асабісты ўдзел самога Пілсудзкага на адбытай ім з „зубрамі Віленшчыны“ канфэрэнцыі137, папераджаючай пагром Грамады, і гэтыя весткі падавала віленская прэса. На другім канцы Грамады начэпка чырвонага марксістоўскага закансьпіраванага сэктару, які супярэчыць сацыяльна-нацыянальнай культуры беларускага жыцьця. Чым больш удумоўваўся, тым менш разумеў разлажыўшуюся перад маімі вачыма палітычную панараму навакол Грамады. Прыпамінаецца апошні дзень перад выездам з Варшавы. Ясна было кожнаму, што буду ўцякаць, а ўцертым звычаем сярод палітыч- 135 Камінтэрн (Камуністычны Інтэрнацыянал, Трэці Інтэрнацыянал) — міжнародная арганізацыя, якая ў 1919—1943 гг. аб’ядноўвала камуністычныя партыі розных краінаў. Была інструмэнтам у руках бальшавіцкіх уладаў СССР для рыхтаваньня сусьветнай пралетарскай рэвалюцыі. 136 „Kurjer Wilenski“ („Віленскі кур’ер“) — польская газэта, якая выходзіла ў Вільні ў 1924—1940 гт. 137 Хутчэй за ўсё, Сабалеўскі мае на ўвазе сустрэчу Юзэфа Пілсудзкага з прадстаўнікамі буйной польскай арыстакратыі, якая адбылася ў кастрычніку 1926 г. у нясьвіскім палацы Радзівілаў. На гэтай сустрэчы буйныя землеўладальнікі абавязаліся аказваць Пілсудзкаму палітычнае падтрыманьне ўзамен на ягонае абяцаньне забясьпечыць ім удзел у кіраваньні дзяржавай і ўплыў на яе палітыку. ных — цераз „калідор" у вольны Данцыг. Сапраўдны маршрут трымаўся ў сакрэце, і аб ім ведалі толькі дваіх зь Беларускага Пасольскага Клюбу і некаторыя немцы зь іх Пасольскага Клюбу. Затое ведалі ўсе, што Ваевудзкі мною адсунен на гэты час ад Грамады, і зь ім церазь яго па фарватэру ваевудчыны востры прынцыповы канфлікт. Былі ў гэтай сытуацыі для мяне і прыхільнікі, і ворагі. Многа ўвагі і палітычнай салідарнасьці выявіла адна знаёмая карэспандэнтка, жанчына-лекар з Аддзелу грамадзкай апекі Варшаўскага магістрату. Працавала яна яшчэ ў польскім камітэце апекі над палітычнымі арыштаванымі, які вёў спадчыну ад царскіх часоўі ачольваўся арыстакраткай паняю Стэфаніяй Сэмпалоўскай138, знанай асобай усяму польскаму палітычнаму сьвету зь перадваенных часоў 1914 году139. Часта мы спатыкаліся па справах апекі над турмамі, і яна, доктар, прымала вельмі актыўны ўдзел. Трымалася сацыялістычных поглядаў і супрацоўнічала з адпаведнай прэсай. Ярая барацьбітка зь пілсудчынаю і з аслаўленаю „польскаю рацыяю стану“. Была поўнасьцю па старане беларускага вызвольнага руху і ў адкрытай апазыцыі да Ваевудзкага, называючы яго сапраўдным лёкаем Пілсудзкага і тайным ягоным агентам. Такога погляду трымаліся вельмі многія ў Варшаве, і набліжэньне Ваевудзкага да камуністых лічылі за выведвальны наказ Пілсудзкага. Да камуністых стасавалася мая знаёмая зь вельмі востраю засьцярогаю, і трымалася ад іх на вялікай адлегласьці. Уважна прыглядалася да падзей сэсіі пленуму і прыслухоўвалася да закуліс. Дадатна расцэньвала ход Бартэля за мужнасьць выступу супроць Ваевудзкага. Сэсія дабягала да канца. Падышла ў кулюарах і, як бы разьвітваючыся перад маім ад’ездам, выказвала мне спаўчуцьцё. Выцягнула з сумачкі картачку і на вачах яе сьлёзы. Каля яе дзяўчынка-падростак. Супакоіўшыся, трохі ўсхалявана кажа: „Калі Вы будзеце патрабаваць рады і духовае дапамогі, то гэты чалавек будзе шчырым і дапаможным. Ён перажыў ня менш за Вас і перажывае яшчэ і цяпер“. Просіць пераказаць яму ад яе прывітаньне. Углядаюся ў картку — напісана алавіком. Пытаюся аб адносінах да яе. Уздрыгвалі яе плечы, хусткаю засланіла сабе твар: ціха ўсхліпваючы, плакала. 138 Стэфанія Сэмпалоўска (Sempolowska, 1870—1944), польская настаўніца й грамадзкая дзяячка, з 1919 г. рэпрэзэнтавала ў Польшчы Таварыства Чырвонага Крыжа. 139 Яшчэ падчас рэвалюцыі 1905 г. Стэфанія Сэмпалоўска арганізоўвала справу дапамогі палітычным вязьням, за што была рэпрэсаваная царскімі ўладамі. „Усяго добрага Вам... ад сэрца жадаю ўсяго найлепшага...“ — і, паўстрымліваючы плач і сьлёзы, адышла. У паўабарота дзяўчынка кідае мне ўпаўголаса: „Гэта мой бацька, цалую яго...“ Картку я гэтую захаваў. Дастаю ў Бэрліне, шукаю мясьціну па карце. Знаходжу: на граніцы Прус і Польшчы. Наводжу акольнымі дарогамі інфармацыі. Дараджаюць ехаць туды толькі морам пад нямецкім штандарам, бо праз „калідор“ можна папасьці ў рукі польскай паліцыі. Рада жанчыны мне падае некаторыя надзеі на дакладнейшую арыентацыю ў асабістай сытуацыі. Я яго наведаю, і то абавязкова. Калі ён падобны па зьместу хоць крыхуда жонкі, адчыніць мне зможа вочы на многія непакоячыя мяне пытаньні. Жыцьцё ў Саветах Падсумоўваючы надыходзячыя з Саветаў весткі аб абставінах жыцьця і працы пад бальшавіцкаюўладаю, не хацелася проста верыць, каб так там была зацісьнена чалавека воля ў распараджэньні самым сабою. Мімавольна ўспаміналіся асабіста перажытыя хвіліны ў ЧК; паўсталі ў вачах асобыя аддзелы, расстрэлы і катаваньні. Так, усё гэта было, але надыходзілі весткі, што там ужо шмат зьмянілася на лепшае, што нашая моладзь цяпер там вучыцца, мае дапамогі, здабывае асьвету... Ёсьць свой беларускі тэатар, свая адміністрацыя, набліжаныя да чалавека ўстановы і г. д. Чалавек губляўся ў дагадках, бо адно супярэчыла другому. Мой сябра140 адчуваў адбываную ў маёй сьвядомасьці барацьбу ў расцэнках і ў вельмі асьцярожнай форме зварочваў увагу на факты ды паказваў спосаб на расшыфроўку маскаваных бальшавіцкіх ходаў. Кідалася ў вочы, што нашыя наведвальнікі, заангажаваныя ў бальшавіцкай працы, пры супольным спатканьні абсалютна нічога не гаварылі аб савецкай рэчаіснасьці. Паадзіночку прарываліся часам некаторыя сказы, але вычуваўся ўзаеманедавер, хоць пры спатканьні выяўлялі паміж сабою сяброўства. Затое іх жонкі разьвязвалі языкі і пры першых сутыках з крамамі ў Данцыгу на іх нападаў нейкі шал для закупак рознага барахла. Пры гэтым паясьнялася, што ў іх нічога нельга дастаць, што ў Саветах людзі ходзяць галодныя, абадраныя, і толькі калі афіцыйна едуць за граніцу, то каб хоць крыху выглядаць на людзей, выдаюць па ардарах, але часта толькі на паездку, а потым трэба варочаць. Ад усяго *4" Відаць, маецца на ўвазе Андрэй Пашчук. гэтага веяла жахам і браў сумліў. Падобных выпадкаў потым было значна больш. Аднаго разу на нашым панадворку зьяўляюцца маладыя — жанчына і мужчына, а зь імі двое маленькіх дзяцей — блізьнюкоў. Мой прыяцель іх пазнае, кідаецца на спатканьне і пры гэтым шырока адчыняе вочы ад зьдзіўленьня. Госьць палахліва азіраецца. У жанчыны пацяклі сьлёзы. Даецца знак „сьмела“! Уваходзяць. Аказваецца, што ён прабіраецца з Кіева. Па старых сувязях даведаўся адрас майго прыяцеля. Едзе, каб на граніцы здацца польскай паліцыі. Выпісаў жонку зь дзецьмі з Валыня на разьвітаньне. У сваім часе быў засуджаны ў Польшчы на чатыры гады, але ўцёк. У Саветах яго прынялі спачатку ветліва і далі працу, але патроху адціскаць пачалі на правінцыю. Хацеў навязаць сувязі са старымі перабежчыкамі, сваімі сябрамі, але даведаўся, што часткова іх парасстрэльвалі, а часткова павысылалі ў лягеры прымусовае працы як праступнікаў. У абарону нельга сказаць там слова. Калі хто пачынае пратэставаць — адразу канец. Мой прыяцель пытліва зірнуў на мяне... „Значыць, праўда!" Мяне абдало халодным потам, а характарызуючыя апісаньні плылі адно за другім. Новапрыбылы рад, што вырваўся, але мае страх, што яго могуць камуністыя распазнаць і выкрасьці. Мой прыяцель і гэта прадбачыць і дае перасьцерагаючыя рады. Спатыкалі іх яшчэ некалькі разоў. У канцы наш знаёмы падаўся на польскую граніцу, каб адседзець кару, хоць згары прадбачаны дадатак за пераход граніцы. Можна такжа спадзявацца, што пачнуць у Полынчы прышываць і шпіянаж. Аб псыхічным стане ягонае сям’і на гэтым месцы гаварыць не прыходзіцца. Савецкая агентура Народу пераварочваецца ў нас нямала. Стараюцца, аднак, прыходзіць паадзіночку, або сыходзяць з дому, каб не спатыкацца зь іншымі. I якіх толькі тыпаў тут я не назіраў і з блізка, і з далёка?! Нямала было прафэсійных разьведчыкаў, якія за грошы прымалі заданьні ад каго хочаш. Паміж імі, аднак, была як бы нейкая карпарацыя і аб’еднаньне ў дапамозе здабываць добра паплатныя матэрыялы. А потым супольна дзяліліся. Чалавечыя адносіны мераліся імі заработкам, а ў сумленьне не заглядалі. Яго ў іх не было. Многія для „дабра справы пралетарыяту“ хадзілі і па „мокраму дзелу“ (забойствы і выкраданьне людзей жыўцом). Адбываліся афёры на ашуканствах багатых разьведак. Труднасьці прадстаўляла для іх ангельская сыстэма, больш наіўнай была амэрыканская і самая нявырабленая — польская. Мяне жах браў, слухаючы і назіраючы гэты расклад характараў. Мой сябра падкупаюча ўпадаў у тон расказчыкаў, і тыя паддаваліся ў апісаньнях. Пераважна гаварылі аб трэціх асобах, хоць адразу было відаць, што гэтыя „трэція“ — найчасьцей яны самі. Нямала было наведваньняў інтэлігенцыі з савецкіх гандлёвых установаў, працаўнікоў кансулятаў. Яны дзяліліся на дзьве катэгорыі: недабіткі старой інтэлігенцыі або выхадцы зь яе — людзі да крайнасьці вычарпаныя і маўклівыя; другую катэгорыю тварыў савецкі парост, які мы тут назіралі. Яны былі задзірыстыя да хуліганства, безадказныя, а дэвізам іх было жыць так, каб мець усё і не папасьціся на злачынстве. Для іх існаваў толькі сяньняшні дзень, а аб заўтрашнім яны ня думалі. Бальшыня спасярод іх вельмі часта пападалася і вандравала ў „лягер“, дзе была асаблівая сыстэма для спэцыфічнай кар’еры. Даходзілі да нас інфармацыі, што наведвае Данцыг і Ваевудзкі, але вельмі патаемна і з намі не спатыкаецца. Mae вельмі агранічанае кола знаёмых. У хуткім часе зьявіліся Макоўскі і Бабровіч з даволі вялікім штабам сваіх мала ведамых мне людзей. Спаткаліся са мною спакойна, як бы і ніколі нічога варожага паміж намі не адбывалася. Макоўскі ўкрадваецца ў давер; ён хворы на тубэркулёз, просіць ім апекавацца. Жонка прачулена прымае на памешканьне, каб потым адчуць самую дзікую зь яго боку правакацыю. Як потым аказалася, ён быў закінены па пар_тыйнай лініі для беспасрэднага назіраньня за мною. Макоўскі па некалькі дзён адсутнічае. Гаворыць аб абавязках выкладчыка, аб фармаваньні нейкіх кадраў, аб падрыхтоўцы да выбараўу Польшчы... агаворваючыся, што гэтыя пытаньні выплылі са зьместу Грамады, але я ад іх удзелу вызвалены, бо хутка выеду... Пазьней я даведаўся, што была сапраўды арганізавана школа на тэрыторыі Данцыгу, а аддзелы яе былі на Заходняй Беларусі і ў Варшаве, якая пераносілася з аднаго месца на другое, каб не дабралася да яе разьведка з Полынчы. Там выкоўваліся кадры КПЗБ па загадваньню новай палітычнай партыяй „Змаганьнем", прычым загадчыкамі былі ўсе жыды, а падуладныя выключна беларусы. Загадчыкамі былі ўсе партыйцы-бальшавікі, а загадваемыя неканечна, але часткова — так.