Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Паўстаньні, як і кожнае зьявішча, маюць свае законы, хоць яны нідзе і не запісаны ў кодэксы. Законы гэтыя трэба ўмець у пару толькі адчытаць і распазнаць адпаведны ход падзеяў. Паўстаньні выйграе дух народаў, ягоная спайка, дынаміка, і то на працягу магчыма кароткага часу. Падымае народ на паўстаньне кароткі аб’ядноўваючы лёзунг. Дапамагае ў паўстаньні, але яго не выйграе і не вырашае, вонкавая помач у зброі і грашох. Усе дадзеныя ў першай частцы на падняцьце паўстаньня маем, і ў гэтым сумліву няма. Народ падымаецца, і ёсьць, чым яго на гэта падбадзёрыць, але з чым у руках?
126 Беларускі сялянскі саюз (БСС) — заходнебеларуская партыя, створаная ў лістападзе 1925 г., кіраўнікі якой падкрэсьлівалі супярэчнасьць інтарэсаў сялянства й гарадзкога пралетарыяту. Фактычна спыніла сваё існаваньне ў 1928—1929 гг., але афіцыйна не ліквідоўвалася, і нават у 1930-х гг. яе шыльда часам выкарыстоўвалася ў палітычнай дзейнасьці былымі лідэрамі.
127 Беларуская хрысьціянская дэмакратыя — беларуская нацыянал-дэмакратычная партыя, заснаваная ў 1917 г. як Беларуская хрысьціянскадэмакратычная злучнасьць. Яе заснавальнікамі й ідэолягамі былі беларускія каталіцкія ксяндзы. Пад назвай Беларуская хрысьціянская дэмакратыя арганізацыя існавала з 1926 да 1936 г., калі рэарганізавалася ў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне.
Сакрэт падрыхтоўкі ўтрымаецца, асабліва баяцца тут няма чаго. Маем доказы і дасьведчаньне. Калі польская армія ў 1920 годзе адступала з-пад Барысава, Менску і ягоных ваколіц на Налібокі (тракт панад рэчкаю Сулою128), то безь вялікага зговару паднялося некалькі дзясяткаў маладых хлопцаў з прысульскіх вёсак на партызанку. Былі ў іх перахаваныя з вайны 1914—1918 гг. кулямёты і ручная зброя. Вінтоўкі хавалі пазавешваныя ў лесе на лапчыстым ельніку. Заселі яны засакрэчана на скрыжаваньні дарог і распачалі сваю работу па расьцягненых калёнах польскага войска. На скрыжаваньнях і на паваротах адбываліся страшэнныя рэчы. Трупы ляжалі гарою, і іх прадбачана сьцягвалі ў Сулу. Польскае войска адступала калёнамі без авангардаў і прыкрыцьця, і панесла ў лясістых ваколіцах Сулы і Налібокаў, ад невялікае партызанкі, страшэнныя страты. Акцыя гэтых партызан не была выкрыта да апошніх дзён ані палякамі, ані бальшавікамі, хоць некалькі разоў палякі натыкаліся на яе сьляды. Зброя перахоўвалася каля Сулы цераз увесь час у вельмі просты спосаб, даступны да скарыстаньня ў самы кароткі час, каб зноў быць схованай і каб не было „засыпкі". Мелася і артылерыя пад Міром. Адзін выпадак прыпадняў над гэтым сховішчам завесу. Гарэлі гумны, і з дагараючага стага саломы высунула морду трохдзюймоўка. Каля мястэчка Сьвержана ў часе пажару ўзарваўся склад артылерыйскіх снарадаў. Многа было зброі каля Карэліч і Сэрвэча. He было за ёю належнага дагляду, і яна псавалася. Лепш было зь перахоўваньнем патронаў: пазакідвалі іх сяляне ў ямы для мочкі ільну, якіх больш не ўжывалі, або ў раскопы глінішчаў і тарфянікаў. У цынкавых гермэтычна запячатаных скрынках нават у вогкасьці патроны цераз доўгі час прыдатнасьці ня трацяць.
Прававерныя рэвалюцыянэры, у прадбачаньні патрэбы зброі, спраўджвалі свае запасы і прыходзілі да сумнага выснаву, што ствалы разьядала іржа, а патроны ў ямах заплывалі пасьля вясновых разьліваў, але на пачатак рэвалюцыйнай акцыі магло б і хапіць. Гэта толькі на пачатак, а на зацяжную акцыю трэба знайсьці болып надзейнае заагледжваньне. Трэба знайсьці той дзейнік, які б выклікаў трывогу ў рэгулярнай арміі, стан няпэўнасьці і пагрозу магчымасьці асачэньня раскватараваных раскіданых аддзелаў. Тут патрэбен вонкавы саюзьнік, зацікаўлены ў аслабленьні сілы дзяржавы, супроць рэжыму якое падымаецца рух паўстаньня. Ёсьць сьлізкае месца ў выбары саюзьніка, каб
128 Сула — рака ў цяперашнім Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, правая прытока Нёмну.
ён сам не застаўся гаспадаром на ахопленай паўстаньнем тэрыторыі. Рэжым такога саюзьніка будзе, як звычай, горшым ад папярэдняга, і рэвалюцыйныя сілы будуць новым гаспадаром вынішчацца.
Польская літаратура з часоў польскіх паўстаньняў супроць Расеі была для нас актуальнаю лектураю. Іншага выхаду для беларуса пад Польшчаю з паняволеньня, бяспраўя і фактычнага прыгону, як збройны бунт-рэвалюцыя, не было, і кожнаму голасу ў гэтым напрамку наш селянін верыў, і да яго прыслухоўваліся ўсе.
Становішча Менску
У абсягу канкрэтнага матэрыялу адбываюцца рэвізіі поглядаў і расцэнак, асабліва пад адрасам савецкага Менску. Даўно прайшла і выветрылася паласа настрояў, што Саветы часова толькі акупуюць Менск і, пад націскам нацыяналістычных і дэмакратычных беларускіх настрояў, у падрыхтоўцы да адступленьня на Смаленск. У сьвятле фактычнага стану такія расцэнкі савецкіх плянаваньняў былі з нашага боку болын, як асьмешываючая нас наіўнасьць, а такіх спасярод нас было многа, асабліва інтэлігенцыі. (Усе яны заплацілі за гэтую наіўнасьць сваімі галовамі ў савецкіх катоўнях.)
Польская нутраная палітыка ў асяродзьдзях кіруючай абшарніцкай эліты і капіталістых базуецца на плятформе спаўжыцьця і спаўпрацы з бальшавікамі, бо бальшавікі спасярод усіх расейскіх палітычных партыяў і розных плыняў ды арыентацый, у польскіх расцэнках, ляяльна будуць прытрымоўвацца да ўмоваў аб разгранічэньні тэрыторый паміж Менскам і Варшаваю. Пры існаваньні ў Расеі ўлады бальшавікоў тым самым забясьпечваецца валоданьне Польшчаю часткай Беларусі і Ўкраіны з Валынем. Хто б не прыйшоў на зьмену бальшавікоў на расейскім троне, зь першага дня ўлады па бальшавіках наступіць павінна рэвізія разгранічэньня, і граніцы Польшчы падсунуцца пад Варшаву. Гэта — на ўсходзе. На захадзе могуць у той самы час забраць голас і немцы, ня будуць маўчаць чэхі, малыя жарты могуць быць і зь ліцьвінамі. 3 Польшчы „моцарствовай" застанецца можа агрызак „паньстэвка“129.
Увага палітыкі ў Польшчы была накіравана на ўстрыманьне добрасуседзкіхузаемаадносін з Саветамі і неабходнасьць іх падтрымліваць на міжнародным палітычным і дыпляматычным полю, а ў адносінах да
129 „Паньстэвка“ (польск. danstewko) — дзяржаўка (зьедлівы выраз).
Нямеччыны, пад аслонай паблажлівасьцяў з боку Англіі і Францыі — трымаць немцаў „за мордэ"130 і гарбаваць ім скуру. Цераз увесь інтэлектуальны польскі арганізм праводзілася гэтая лінія палітычных поглядаў і старальна рэалізавалася пры поўным маўчаньні насьвятленьня зьместу прэсаю. Гэта называлася польскай стасавальнай палітыкаю, вызнаваемай усім дзейнічаючым польскім арганізмам, ад скрайніх рэакцыянэраў і да камуністых, якія, арыгінальна, у масе былі адначасна і клерыкаламі-нацыяналістамі.
Беларускі народ на блізкія яму рэчы пазіраў сваімі вачыма. Зачэпнай акцыі чакаў з боку немцаў на свае даўнейшыя землі, апынуўшыся па Вэрсалю пад Польшчай, і таму мела наступіць чарга і нам на сваё рашучае і ўзброенае слова. Нарастаючы польскі наступ на беларускае жыцьцё павышае настроі да супраціву, і зьяўляюцца саматужныя паадзіночныя выпадкі збройнага тэрору і мардаваньня правакатараў і паліцыйных агентаў. Падросткі па вёсках зь вінтовак панароблівалі кароткіх абрэзаў і ўначы на выганах падымалі стральбу. Гэта дэнэрвуе адміністрацыю, і іх палахлівыя вочы бачаць у тым прыгатаваньне да збройнага паўстаньня, і ператрасаюць западозраныя вёскі і нічога не знаходзяць.
Гэты стан рысуе ім кансьпірацыю і завастрае паліцыйны націск. Падымаецца прэса, і „выкрываюцца" намеры „гурткув“131 як неабаснаваная, але праўдападобная фантазія ў адказ на паводзіны дзяржавы да свайго грамадзяніна. Да гэтага далучыліся масава і дарослыя, і пачалі масава стасаваць узрывы вапеннага газу ў бутэльках з прытокам вады. Прыслухоўваючыся ў цёплыя летнія дні да гэтае стральбы, выносілася здалёк уражаньне, што страляе пяхота і ў перамежку лёгкая артылерыя і бамбамёты. Аматары ўражаньняў вечарамі на вогнішчах рвалі знойдзеныя неразарваныя снарады, асабліва пад Баранавічамі і далей па Сэрвэчу.
3 таго рабіліся высновы, што адбываюцца манэўры гурткоў. Настарожвалася паліцыя і войска. Аўсё заставалася ня выкрытым, а для перастрашаных — зловарожым. Настроі з абодвух бакоў нарасталі. Можа ўпасьці іскра, і панясецца лявінаю помста... Усё гэта было б добра, але ў наступнай фазе што і хто прыйдзе на падмену дынаміцы настрояў? I тут над гэтым пытаньнем трэба паважна затрымацца. Англія аб гэтых справах на беларускіх землях ведае больш за Польшчу праз свае „ган-
130 „За мордэ“ (польск. za mord^ — за морду.
131 „Гурткув" {ац польск. hurtkow') — іурткоў.
длёвыя“ фірмы і пераказвае свае спасьцярогі польскай паліцыі і пракуратуры для выкарыстаньня. Усё гэта гаворыць за тое, што павэрсальскі Захад у сяньняшнім укладзе сілаў заўсёды будзе на старане польскага фактычнага ладу, і нам трэба адцягваць наш народ ад чыну і расхалоджваць яго настроі. I тут трэба вялікая асьцярожнасьць і захаваньне такту: бо разгарачаным галовам можа ўпасьці падазрэньне аб капітуляцыйнасьці і пагадненьні, а сутнасьць прычын іх стан ня можа зразумець. Людзі, у атмасфэры аддадзенасьці востраму афэкту, ня ў стане разумець зьявішча аддаленага пэрспэктыўнага зьместу вынікаў і наступстваў.
Саветы не былі па суседзтву абыякавымі назіральнікамі нашага беларускага жыцьця пад уладаю Польшчы. Іх прэса прысьвячала вялікую ўвагу адбыванаму ў нас змаганьню, называючы яго прасавецкім, і тым выяўляла нашаму боку вялікую прыхільнасьць і выяўленьне гатоўнасьці наш рух успамагаць. Ладзіліся шумныя пратэстуючыя супроць польскай палітыкі на Беларусі мітынгі, зьбіраліся грошы на дапамогу пацярпеўшым ад польскага тэрору, актывізаваліся настроі, улучна да збройнай інтэрвэнцыі, і акцыя гэтая шырака апавяшчалася Саветамі, як у сябе дома, так і за граніцаю. Выглядала навонкі, што Саветы зьяўляюцца нашым саюзьнікам у барацьбе за нашыя канстьпуцыйныя правы пад Полыпчаю. Гэтае ўражаньне сталася для палітыкаў аксіёмаю.
Спатканьне з камуністамі
А ў той жа самы час адбываецца ў мяне „прыпадковае“ спатканьне і гутарка на тэму аб настроях Заходняй Беларусі ў прысутнасьці савецкага адказнага прадстаўніка, майго былога добрага знаёмага па працы ў менскім земстве перад прыходам бальшавікоў. Былы эсэр, сяньня камуніст, чалавек культурны з грунтоўнаю асьветаю, адказны савецкі дыплямат132. Ціхачом шэпча на вуха многа каму па старой прыязьні, што савецкі рэжым „ужо“ выдыхаецца і ў генэральным адступе ад сваіх папярэдніх поглядаў, і нам, беларусам, трэба быць гатовым на ўсякі выпадак, бо Заходняя Беларусь будзе паклікана падзеямі да вельмі адказнае ролі... Былі яшчэ двое з савецкага алімпу ў тым жа самым зьмесьце, як асаблівыя людзі. Спатканьне было зроблена для іх, а мой былы прыяцель у ролі толькі гаспадара дому. Як бы мімаходам закраналася то адно, то другое пытаньне, але ўсё са зьместу зрэвалюцыязаваных